Геаграфія Беларусі Дадатак да падручн.

Геаграфія Беларусі

Дадатак да падручн.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 127с.
Мінск 1993
39.84 МБ
ГЕДГРДФІЯ БЕЛДРУСІ
С. I. Сідор
ГЕАГРАФІЯ БЕЛАРУСІ
ДАДАТАК ДА ПАДРУЧНІКА
9 КЛАС
Дапушчаны
Міністэрствам адукацыі
Рэспублікі Беларусь
Мінск «Народная асвета» 1993
ББК 26.89(2Б)я721
С 34
УДК 91(476) (075.3)
Выдаецца ў рэдакцыі аўтара
Сідор С. I.
С34 Геаграфія Беларусі: Дадатак да падруч., 9 кл.— Мн.: Нар. асвета, 1993.— 127 с.
ISBN 5-341-01159-7.
„ 4306021000 -70
С МЗОЗ(ОЗ)—93 134—93
ББК 26.89 (2Б) я721
ISBN 5-341-01159-7
© С. I. Сідор, 1993
БЕЛАРУСЬ СЯРОД КРАІН ЕУРОПЫ I СВЕТУ
§ 1.	БЕЛАРУСЬ У ЕУРАПЕЙСКАЙ I СУСВЕГНАЙ СУПОЛЬНАСЦІ
Беларусь на сусветнай палітычнай арэне. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўным Саветам Беларусі прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. Паводле Дэкларацыі Беларусь — «суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу». У жніўні 1991 г. Дэкларацыі нададзены статус канстытуцыйнага закона.
Беларусь была ў ліку 50 дзяржаў-заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на канферэнцыі ў 1945 г. Яна ўваходзіць у склад шэрага міжнародных арганізацый, створаных пры ААН. Да іх ліку адносіцца Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА). Беларусь выбіралася ў склад Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН. Пасля абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту Беларусь праводзіць самастойную міжнародную палітыку.
3 адкрыццём у канцы 1991 г. Аддзялення ААН у Мінску ўзмацняецца супрацоўніцтва Беларусі з міжнародным супольніцтвам. Міжнароднае прадстаўніцтва будзе садзейнічаць атрыманню тэхнічнай дапамогі з боку ААН, каардынаваць работу Праграмы ААН па навакольнаму асяроддзю, Дзіцячага фонду ААН.
Як незалежная самастойная дзяржава Беларусь прызнана дзесяткамі краін свету. На пачатак 1993 г.
дыпламатычныя адносіны з ёю ўстанавілі болып як 80 дзяржаў свету.
У Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце абвешчана, што Беларусь ставіць мэтай зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а рэспубліку — нейтральнай дзяржавай. Адна з самых мілітарызаваных дзяржаў свету (менавіта такой была Беларусь у складзе СССР) стала першай краінай, якая добраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі, выказала рашучы намер набыць бяз’ядзерны статус. Гэта з разуменнем успрынята еўрапейскай і міжнароднай супольнасцю.
На тэрыторыі Беларусі пакуль што ёсць ядзерныя ўзброеныя сілы. Але належаць яны Расіі, якая аб’явіла сябе адзінаю правапераемніцаю былога СССР. Ядзерная зброя паступова будзе выведзена з Беларусі ў адпаведнасці з заключанымі пагадненнямі. У бліжэйшым будучым Беларусь — бяз’ядзерная нейтральная дзяржава ў цэнтры Еўропы.
Беларусь прынята ў супольнасць еўрапейскіх дзяржаў. Яна прымае ўдзел у рабоце Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (НБСЕ).
Рэспубліка Беларусь уваходзіць у склад Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Гэтае міждзяржаўнае ўтварэнне ўзнікла ў снежні 1991 г. У склад Садружнасці ўвайшла больціая частка былых саюзных рэспублік: Расія, Украіна, Беларусь, Арменія, Малдова, Казахстан, Кіргізстан, Узбекістан, Таджыкістан і Туркменістан.
Эканамічныя і культурныя сувязі. Пераадоленне эканамічнага крызісу, стабілізацыя гаспадаркі, пераход да рынкавых адносін абумоўліваюць неабходнасць цеснага эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з еўрапейскімі і міжнароднымі фінансавакрэдытнымі арганізацыямі. На працягу 1992 г. Беларусь была прынята ў Міжнародны валютны фонд (МВФ), Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця.
Геаграфічнае становішча нашай краіны робіць для яе аб’ектыўным шлях інтэграцыі ў еўрапейскія структуры. Беларусь стала членам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Супрацоўніцтва з ім заключаецца ў кансультацыях з боку Еўрапейскага банка, экспертных ацэнках ажыццяўлення рэформ і фінансаванні шэрага праектаў.
Еўрабанк прапануе крэдытаванне праектаў рэканструкцыі аўтамабільных дарог у межах Беларусі, арганізацыі вытворчасці аўтобусаў, развіцця сістэмы тэлекамунікацый. Можа быць атрымана фінансавая дапамога ў ажыццяўленні структурнай перабудовы гаспадаркі, праграмы канверсіі, прыватызацыі.
Беларусь далучылася да праграмы, накіраванай на распрацоўку і абмен эколагабяспечнымі і энергазберагаючымі тэхналогіямі. Атрыманне і ўкараненне такіх тэхналогій вельмі важна для нашай краіны ва ўмовах недахопу паліўна-энергетычных рэсурсаў, складаных экалагічных абставін. Праграма ажыццяўляецца краінамі еўрапейскай супольнасці. Створаны Энергетычны цэнтр еўрапейскай супольнасці на Беларусі. Распрацоўваюцца канкрэтныя прапановы для асобных прадпрыемстваў па ўкараненню энергаі рэсурсазберагаючых тэхналогій.
Развіваюцца гандлёва-эканамічныя сувязі Беларусі са многімі замежнымі краінамі. Найбольш цесныя сувязі захоўваюцца з краінамі, якія на працягу дзесяцігоддзяў знаходзіліся ў складзе адной дзяржавы — СССР. У сродках масавай інфармацыі іх сталі называць краінамі «блізкага замежжа», а ўсе астатнія — краінамі «далёкага замежжа». Хаця з геаграфічнага пункту гледжання такі падзел няправільны. Польшча для Беларусі, напрыклад, гэта блізкае замежжа, а Таджыкістан — далёкае замежжа, а не наадварот.
Найбольш буйнымі знешнегандлёвымі партнёрамі Беларусі застаюцца Расія і Украіна. На трэцяе месца па аб’ёму знешнегандлёвага абароту выйшла цяпер Польшча. Апрача пералічаных у падручніку відаў прадукцыі, Беларусь вывозіць у Польшчу нафтапрадукты і мінеральныя ўгнаенні, тэлевізары, мэблю, запалкі, шпалеры; а імпартуе вугаль, легкавыя аўтамабілі, збожжаачышчальныя агрэгаты, медыцынскае абсталяванне, лакафарбавыя матэрыялы.
Павялічваецца аб’ём знешнегандлёвага абароту Беларусі з Германіяй. Нямецкія фірмы пастаўляюць тэхналагічнае абсталяванне для прадпрыемстваў мясной, плодакансервавай, кандытарскай, хімічнай прамысловасці. Створана каля 50 сумесных беларуска-германскіх прадпрыемстваў. На іх выпускаюцца сплавы, пластмасавыя трубы, мэбля, паркет, адзенне, дзіцячае харчаванне, кандытарскія вырабы.
Сярод еўрапейскіх краін, з якімі пашыраюцца гандлёва-эканамічныя сувязі,— Аўстрыя. Тэхналагічнае абсталяванне аўстрыйскіх фірмаў выкарыстоўваецца для невялікіх перапрацоўчых прадпрьіемстваў аграпрамысловага комплексу. Сумесныя беларуска-аўстрыйскія прадпрыемствы займаюцца распрацоўкай спецыяльнага абсталявання для мікраэлектронікі, укараненнем новых тэхналогій, перапрацоўкай драўняных адходаў.
Беларусь экспартуе ў Германію і Аўстрыю калійныя ўгнаенні, шыны, сінтэтычныя валокны, металічны корд, піламатэрыялы.
Пашыраецца эканамічнае і тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Па колькасці сумесныя беларуска-амерыканскія прадпрыемствы знаходзяцца на трэцім месцы пасля беларуска-польскіх і беларуска-германскіх. На працягу 1991 —1992 гг. заключаны пагадненні аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з шэрагам краін:
Кітаем, Манголіяй, В’етнамам, Кубай, Венгрыяй, Славеніяй і інш.
Цераз дзейнасць грамадскіх арганізацый развіваюцца культурныя сувязі з іншымі краінамі. Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі супрацоўнічае з арганізацыямі больш як 70 краін свету. 3 дзесяткамі замежных краін наладжаны турысцкія сувязі. Арганізацыяй замежнага турызму займаюцца турыстычныя фірмы «Белінтурыст» і «Спадарожнік». Ад замежнага турызму Беларусь магла б атрымліваць вялікія прыбыткі. Магчымасці яго арганізацыі выкарыстоўваюцца пакуль што недастаткова.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ БЕЛАРУСІ
§ 2.	ДАСЛЕДАВАННІ ПРЫРОДЫ I ГАСПАДАРКІ БЕЛАРУСІ
НА ПРАЦЯГУ XVIII — ПАЧАТКУ XX ст.
Пачатак сістэматычных назіранняў. Асобныя звесткі, перш за ўсё аб рэках і азёрах Беларусі, сустракаюцца ў беларускіх летапісах XV—XVI стст. Сістэматычныя назіранні за з’явамі прыроды і экспедыцыйныя даследаванні пачаліся пазней — на рубяжы XVIII—XIX стст.
Як вядома, рэкі Беларусі са старажытных часоў выкарыстоўваліся ў якасці шляхоў зносін. У месцах, дзе вярхоўі рэк блізка падыходзяць адно да другога, існавалі волакі. У XVIII ст. з развіццём рачнога транспарту і лесасплаву ўзніклі ідэі будаўніцтва суднаходных каналаў. Перш чым пракладваць канал, трэба было правесці даследаванне мясцовасці, абгрунтаваць напрамак трасы. Шэраг даследаванняў быў звязаны з праектаваннем каналаў. Былі распрацаваны праекты будаўніцтва каналаў на водападзелах Бярэзіны і Заходняй Дзвіны, Прыпяці і Заходняга Буга, Прыпяці і Шчары. Яшчэ ў сярэдзі-
не XVII ст. быў абгрунтаваны праект ДняпроўскаБугскага канала. На працягу другой паловы XVIII ст. такі канал быў пабудаваны. Ен злучыў прыток Прыпяці Піну з ракой Мухавец.
На працягу 1767 —1783 гг. па ініцыятыве і на сродкі гетмана Вялікага княства Літоўскага, слонімскага магната Міхала Казіміра Агінскага быў пракладзены канал, які злучыў прыток Прыпяці Ясельду са Шчарай. Тым самым быў створаны Дняпроўска-Нёманскі водны шлях. У пачатку XIX ст. было завершана будаўніцтва Бярэзінскай воднай сістэмы. Яна злучала Бярэзіну і Заходнюю Дзвіну цераз сістэму каналаў, азёр, невялікіх рэк.
У 1809—1810 гг. у Магілёве і Віцебску былі арганізаваны першыя метэаралагічныя станцыі і пачаліся сістэматычныя назіранні за тэмпературай і вільготнасцю паветра, ападкамі, ветрам і іншымі атмасфернымі працэсамі і з’явамі. У пачатку XX ст. на Беларусі налічвалася каля 80 метэаралагічных станцый.
3 заснаваннем у 1838 г. у Віцебску на Заходняй Дзвіне першага на Беларусі гідралагічнага паста пачаліся сістэматычныя назіранні за ўзроўнем вады ў рэках, а некалькі пазней — і за тэмпературай, лёдавым становішчам. У 1880 г. налічвалася ўжо каля 20 гідралагічных пастоў, размешчаных на Нёмане, Дняпры, Прыпяці, Бярэзіне, Заходняй Дзвіне.
Картаграфічнае адлюстраванне тэрыторыі. На старажытных картах Еўропы маюцца адлюстраванні тэрыторыі сучаснай Беларусі. Вялікае княства Літоўскае паказана на адным з лістоў карты свету, складзенай у сярэдзіне XVI ст. славутым картографам сярэдневякоўя Г. Меркатарам. Першая асобная карта Вялікага княства Літоўскага выдадзена Мікалаем Крыштафам Радзівілам у 1613 г. у Нясвіжы. На ёй у адпаведнасці з тагачаснымі ўяўленнямі паказаны рэкі і азёры, буйныя лясныя масівы, гарады.
На працягу XVIII ст. карты Вялікага княства Літоўскага і Польшчы неаднаразова выдаваліся ў Германіі, Галандыі. На гэтых картах надпіс «Белая Русь» паступова замацоўваецца за этнічнай тэрыторыяй Беларусі.