Геаграфія Беларусі Дадатак да падручн.

Геаграфія Беларусі

Дадатак да падручн.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 127с.
Мінск 1993
39.84 МБ
Шарсцяная прамысловасць часткова забяспечана мясцовай сыравінай. Значная колькасць воўны завозіцца з Расіі, Казахстана. Шарсцяныя тканіны выпускаюцца ў Мінску і Гродне, шарсцяная і паўшарсцяная пража — у Слоніме. У Брэсце і Віцебску працуюць дывановыя камбінаты.
Больш за ўсё выпускаецца шаўковых тканін, сыравінай для якіх служаць хімічныя валокны. Вытворчасць шаўковых тканін сканцэнтравана ў Магілёве, Віцебску і Кобрыне.
Поўнасцю на прывазной сыравіне працуе Баранавіцкі баваўняны камбінат — адзіны вытворца баваўняных тканін на Беларусі. Баваўняныя і хімічныя валокны выкарыстоўваюцца таксама Гродзенскім прадзільна-ніткавым камбінатам.
Швейная і трыкатажная прамысловасць. Перадумовамі развіцця гэтых галін лёгкай прамысловасці з’явіліся шырокі попыт на іх прадукцыю, наяўнасць неабходнай сыравіны і матэрыялу (тканіны, ніткі, пража, валокны), забяспечанасць
працоўнымі рэсурсамі. Стварэнне аднаго рабочага месца ў швейнай ці трыкатажнай прамысловасці патрабуе значна меншых затрат, чым у машынабудаванні ці хімічнай індустрыі. У цэлым размячічэнне прадпрыемстваў швейнай і трыкатажнай ірамысловасці характарызуецца паўсюднасцю. Швейныя і трыкатажныя вырабы выпускаюцца не толькі буйнымі дзяржаўнымі прадпрыемствамі, але і невялікімі атэлье, кааператывамі, асобамі, што займаюцца індывідуальнай працоўнай дзейнасцю. Швейныя або трыкатажныя атэлье, напрыклад, ёсць практычна ва ўсіх гарадах і пасёлках гарадскога тыпу.
Пераважная большасць вырабаў прыпадае на буйныя вытворчыя аб’яднанні і прадпрыемствы швейнай і трыкатажнай прамысловасці. Сярод іх швейная ^абрыка «Мілавіца» ў Мінску, фабрыкі ў Гомелі, Бабруйску, Магілёве, Баранавічах, Жодзіне, Дзяржынску.
Карыстаецца попытам прадукцыя народнага прадпрыемства «Калінка» ў Салігорску — дзіцячая, жаночая і мужчынская вопратка.
Да ліку найбольш вядомых прадпрыемстваў трыкатажнай прамысловасці адносяцца камбінаты і фабрыкі ў Пінску, Салігорску, Віцебску, Гомелі, Мінску.
Гарбарна-абутковая прамысловасць. Ужо адзначалася, што гэтая галіна прамысловасці вырасла на падставе гарбарнага і шавецкага рамяства. Яе сучасны стан вьізначаюць буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы.
Некалькі гадоў дзейнічае гарбарны завод, пабудаваны з удзелам італьянскіх фірм у пасёлку Гатава недалёка ад Мінска. Менавіта на яго ўскладаюцца надзеі на забеспячэнне высакаякаснай сыравінай фабрык па пашыву скуранога абутку. Цэнтрамі гарбарнай прамысловасці з’яўляюцца таксама Грод-
на, Бабруйск, Магілёў. Найбольш вядомыя абутковыя прадпрыемствы — «Прамень» у Мінску, «Нёман» у Гродне, сумеснае беларуска-германскае «Белвест» у Віцебску, Лідская і Бабруйская абутковыя фабрыкі.
Іншыя прадпрыемствы лёгкай прамысловасці. На Беларусі дзейнічае шэраг прадпрыемстваў па вытворчасці тавараў спажывання, якія не адносяцца да вышэй ахарактарызаваных галін лёгкай прамысловасці. Адно з іх — Жлобінская фабрыка штучнага футра. У якасці сыравіны яна выкарыстоўвае наваполацкі нітрон. Са штучнага футра шыюць зімовую вопратку, галаўныя ўборы, абутак.
Маюцца прадпрыемствы галантарэйных в ыр а б а ў. Так, Мінская скургалантарэйная фабрыка выпускае жаночыя і дарожныя сумкі, чамаданы. На выпуску скураных пальчатак спецыялізуецца Гродзенская фабрыка.
§ 17.	ВЫТВОРЧАСЦЬ ТАВАРАЎ СПАЖЫВАННЯ Ў ІНШЫХ ГАЛІНАХ ПРАМЫСЛОВАСЦІ
Шкляная прамысловасць. Археалагічныя раскопкі сведчаць, што вытворчасць шкла існавала ўжо ў III — IV стст. 3 XVI ст. на Беларусі вядомы гуты — невялікія прадпрыемствы па вырабу шкла. Гуты ўзнікалі там, дзе меліся кварцавыя пяскі, прыдатныя да вырабу шкла. Бярозавыя дровы, бярозавыя і хваёвыя карчы выкарыстоўваліся ў якасці паліва.
У пачатку XVIII ст. прадстаўнікамі знакамітага роду беларускіх князёў Радзівілаў былі заснаваны першыя на Беларусі шкляныя мануфактуры. Налібоцкая мануфактура была вядомым для свайго часу прадпрыемствам. Тут варылі не толькі бясколер-
нае, але і каляровае шкло: рубінавае, зялёнае і сіняе з ізумрудным адценнем, выпускалі вырабы з крышталю. Вырабы Налібоцкай шкляной мануфактуры паступалі на продаж на працягу 150 гадоў. Шырока былі вядомы таксама вырабы Урэцкай мануфактуры (цяпер гарадскі пасёлак Урэчча ў Любанскім раёне Мінскай вобласці). Гэта была першая люстэркавая мануфактура. Вялізныя люстэркі і крышталёвыя люстры ўрэцкіх майстроў аздаблялі пакоі замкаў. Выраблялі тут шкляны посуд, аконнае і аптэчнае шкло. Урэцкая мануфактура існавала звыш 100 гадоў.
У пачатку XX ст. на Беларусі дзейнічалі 23 прадпрыемствы шкляной прамысловасці. У цяперашні час налічваецца 12 прадпрыемстваў гэтай галіны. Найбольш буйнымі па колькасці працуючых і кошту вьшускаемай прадукцыі з’яўляюцца шклозавод «Нёман» у гарадскім пасёлку Бярозаўка на Гродзеншчыне, Барысаўскі крышталёвы і Гомельскі шклозавод. Шкляны посуд, вырабы з крышталю майстроў завода «Нёман» і Барысаўскага крышталёвага завода карыстаюцца шырокім попытам на Беларусі і за яе межамі. Гомельскі шклозавод выпускае аконнае і вітрыннае шкло. Ліставое і ўзорыстае шкло вырабляецца на Гродзенскім шклозаводзе. Астатнія шклозаводы (пасёлак Глуша, Ялізава ў Магілёўскай вобл. і інш.) выпускаюць пераважна бутэлькі, слоікі для розных галін харчовай прамысловасці. Працуюць 4 люстраныя фабрыкі: у Мінску, Бабруйску, Гомелі і Целяханах.
Фарфоравая прамысловасць. Папярэднікамі сучаснай фарфоравай вытворчасці з’яўляюцца ганчарныя рамёствы, якія ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Да самых старажытных ганчарных вырабаў адносіцца гліняны посуд: гаршкі, кубкі, міскі, збаны, глякі і інш. Ганчарства развівалася на працягу стагоддзяў, болып разнастайнымі і даскана-
лымі станавіліся вырабы. 3 цягам часу з’явіліся вырабы дэкаратыўнай і мастацкай керамікі: розныя скульптуры, фігурны посуд, вазоны, букетнікі, дзіцячьія цацкі. Атрымала развіццё вытворчасць кафлі — керамічнай пліткі для аздаблення печаў; дахоўкі, ці чарапіцы,— пліткі для пакрыцця дахаў.
Асаблівага росквіту ганчарства на Беларусі дасягнула ў XVII ст. Многія мясцовасці славіліся пэўнымі відамі ганчарных вырабаў. Вядомымі цэнтрамі ганчарства былі Гродна, Полацк, Івянец, Крычаў, Нясвіж, Копысь, Ружаны, Шклоў, Мір, Віцебск. Так, пасёлак Копысь, недалёка ад Оршы, з даўніх часоў вядомы вырабам розных відаў кафлі. Ружанская кераміка — гэта пераважна чорнаглянцавы гаспадарчы посуд, дзіцячыя цацкі-свістулькі; Івянецкая кераміка — сталовы і фігурны посуд, дэкаратыўныя вырабы, кафля; гараднянская кераміка (в. Гарадная Столінскага раёна) — белагліняны посуд рознай ёмістасці і форм.
У цяперашні час на Беларусі дзейнічаюць на мясцовай і прывазной сыравіне буйныя прадпрыемствы фарфоравай прамысловасці — Мінскі фарфоравы завод і Добрушскі завод фарфоравага посуду. Яны выпускаюць разнастайны фарфоравы посуд: талеркі, сподачкі, кубкі, чайнікі, салатніцы, сервізы. Прадпрыемствы вытворчага аб’яднання «Беларуская мастацкая кераміка» ў Радашковічах і Івянцы выпускаюць посуд і дэкаратыўныя керамічныя вырабы.
Машынабудаванне і металаапрацоўка. На прадпрыемствах машынабудавання ў якасці тавараў спажывання выпускаюцца тэхнічна складаныя вырабы, разлічаныя на доўгатэрміновае карыстанне: халадзільнікі, тэлевізары, радыёпрыёмнікі, магнітафоны, гадзіннікі, фотаапараты, матацыклы, веласіпеды. Для некаторых заводаў тавары спажывання з’яўляюцца асноўнай прадукцыяй. Да іх ліку
адносяцца, напрыклад, мінскія заводы: гадзіннікавы, мотавеласіпедны, халадзільнікаў. Тэлевізары выпускаюцца вытворчымі аб’яднаннямі «Гарызонт» у Мінску і «Віцязь» у Віцебску, магнітафоны — у Магілёве і Брэсце, радыёпрыёмнікі — у Гродне, Маладзечна і Мінску, фотаапараты — заводам «Зеніт» у Вілейцы.
Прадпрыемствы электратэхнічнай прамысловасці Брэста, Магілёва, Гродна, Ліды выпускаюць электралямпы, электрасвяцільнікі, электрабытавыя прылады.
Для многіх прадпрыемстваў машынабудавання тавары спажывання з’яўляюцца дадатковай прадукцыяй, вырабам якой заняты асобныя цэхі ці ўчасткі. Пераходзяць часткова на выпуск тэхнічна складаных вырабаў ці прадметаў гаспадарчага прызначэння некаторыя прадпрыемствы, што працавалі на ваенныя патрэбы. Шэраг прыладабудаўнічых заводаў і прадпрыемстваў іншага профілю, размешчаных у Мінску, Гомелі, Віцебску, вырабля юць самыя розныя рэчы гаспадарчага прызначэння: электрамясарубкі, сокавыціскалкі, кавамолкі, электраміксеры і інш. Арганізавана вытворчасць дазіметраў індывідуальнага карыстання.
Прадукцыяй прадпрыемстваў машынабудавання і металаапрацоўкі Беларусі з’яўляюцца таксама металічны посуд, сельскагаспадарчы інвентар, бытавыя вагі. Заводы «Эмальпосуд» працуюць у Слуцку, Гомелі і Барысаве.
Іншыя галіны. Пэўныя віды тавараў спажывання выпускаюцца прадпрыемствамі іншых галін цяжкай прамысловасці: хімічнай, лясной і дрэваапрацоўчай, прамысловасці б у д а ўнічых матэрыялаў. Так, Брэсцкі і Баранавіцкі заводы бытавой хіміі спецыялізуюцца на вытворчасці шампуняў, дэзадарантаў, сінтэтычных мыйных сродкаў, сінтэтычнага клею. Прадметы
3 Зак. 366
65
культурна-бытавога і гаспадарчага прьізначэння выпускаюцца заводамі пластмасавых вырабаў. Поліэтыленавая плёнка, палімерная тара, лакафарбавыя матэрыялы гаспадарчага прызначэння, гумавы абутак — тавары спажывання, якія з’яўляюцца прадукцыяй хімічных прадпрыемстваў. Іх вырабляюць наваполацкае аб’яднанне «Палімір», Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў, Мінскі лакафарбавы завод, Крычаўскі завод гумавых вырабаў і іншыя прадпрыемствы.
На прадпрыемствах дрэваапрацоўчай прамысловасці выпускаецца мэбля. Агульная колькасць дрэваапрацоўчых вытворчых аб’яднанняў, у складзе якіх маецца вытворчасць мэблі, і самастойных мэблевых фабрык складае больш за 30. Яны працуюць ва ўсіх абласцях. Да ліку самых буйных адносяцца прадпрыемствы ў Мінску, Гомелі, Бабруйску, Пінску, Слоніме, Рэчыцы. Да дрэваапрацоўчай прамысловасці адносіцца адзіная на Беларусі лыжная фабрыка, што знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Целяханы Івацэвіцкага раёна. У якасці тавараў спажывання ў значнай ступені выкарыстоўваецца прадукцыя цэлюлозна-папяровай прамысловасці: сшыткі, блакноты, альбомы.
АГРАПРАМЫСЛОВЫ КОМПЛЕКС
§ 18.	ГЕАГРАФІЯ РАСЛІНАВОДСТВА
Раслінаводства на Беларусі ўключае вырошчванне збожжавых, тэхнічных і кармавых культур, бульбы і агародніны, пладовых дрэў і ягадных культур. Ворныя землі размяркоўваюцца пад пасевы розных сельскагаспадарчых культур. Суадносіны ў пасяўной плошчы паміж асобнымі групамі культур могуць істотна мяняцца. Дынаміка струк-