• Газеты, часопісы і г.д.
  • Геаграфія Беларусі Дадатак да падручн.

    Геаграфія Беларусі

    Дадатак да падручн.

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 127с.
    Мінск 1993
    39.84 МБ
    У канцы XVIII ст. пасля раздзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. 3 гэтага часу яны сталі адлюстроўвацца на картах, што складаліся і выдаваліся ў Расіі. Рэльеф тэрыторыі быў паказаны на ваенна-та паграфічнай карце Заходняй Расіі. У 1830 г. пасля тапаграфічнай здымкі выдадзены карты асобных губерняў: Мінскай, Віцебскай, Віленскай, Гродзенскай і Магілёўскай. На глебавых картах Еўрапейскай Расіі, складзеных у 1851 і 1879 гг., упершыню адлюстраваны глебы Беларусі. Кліматычныя паказчыкі ў межах Беларусі прыведзены на картах «Кліматычнага атласа Расійскай імперыі».
    Экспедыцыйнае і статыстычнае вывучэнне. У другой палове XIX ст. працавала некалькі экспедыцый па вывучэнню паверхні, клімату, рэк і азёр, расліннасці Беларусі ці яе асобных частак. Асаблівую вядомасць атрымала Заходняя экспедыцыя па асушэнню балот Палесся на чале з I. I. Жылінскім. Экспедыцыя працавала на працягу 1873—1898 гг. Быў сабраны багаты матэрыял аб прыродзе Палесся, на падставе якога падрыхтаваны генеральны план правядзення меліярацыйных работ. План прадугледжваў сістэму работ па паляпшэнню гідратэхнічнага рэжыму балот, павышэнню ўрадлівасці лясных і лугавых угоддзяў.
    Былі пракладзены каналы, асушаны балоты на вялікай плошчы. Для назіранняў арганізаваны метэаралагічныя станцыі, вадамерныя пасты. На створанай доследнай ферме (тэрыторыя цяперашняга Рэчыцкага раёна) былі выкананы даследаванні па выкарыстанню асушаных тарфяна-балотных
    глеб пад шматгадовыя травы, бульбу і збожжавыя культуры. Па матэрыялах экспедыцыі выдадзены навуковыя працы.
    Вярхоўі Дняпра і Заходняй Дзвіны даследаваліся ў час комплекснай гідралагічнай экспедыцыі па вывучэнню крыніц жыўлення галоўных рэк Еўрапейскай Расіі.
    У 60-х гг. выдадзены геаграфічныя характарыстыкі беларускіх губерняў: Віленскай, Гродзенскай і Мінскай,— пад назвай «Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі генеральнага штаба». Яны змяшчалі багатыя звесткі аб насельніцтве і гаспадарцы губерняў. Яшчэ больш дэталёвае геаграфічнае апісанне Магілёўскай губерні ў трох кнігах пад рэдакцыяй П. А. Дэмбавецкага выйшла ў Магілёве ў 1882—1884 гг.
    Для развіцця даследаванняў па геаграфіі насельніцтва вялікае значэнне мелі Спісы населеных пунктаў, што былі складзены па кожнай беларускай губерні. Яны змяшчалі звесткі аб відах паселішчаў, колькасці жыхароў у кожным з іх, адлегласці да павятовага і губернскага цэнтра і інш.
    Багатую інфармацыю аб розных мясцінах Беларусі, яе гісторыі, архітэктуры гарадоў і мястэчак, побыце жыхароў змяшчае кніга П. М. Шпілеўскага «Падарожжа па Палессю і Беларускаму краю» (Спб., 1858). Яна напісана ў форме дарожных нататкаў. У кнізе яскравыя замалёўкі пейзажаў, быту сялян, гараджан і местачкоўцаў спалучаюцца з экскурсамі ў мінулае і навуковымі разважаннямі аўтара. (У 1992 г. кніга перавыдадзена выдавецтвам «Полымя».)
    Цікавы і змястоўны матэрыял па геаграфіі Беларусі выкладзеньі ў 3-м томе выдання «Маляўнічая Расія» (1882). Аўтарам раздзелаў аб Беларусі ў гэтай кнізе з’яўляецца вядомы ў той час беларускі гісторык і географ Адам Кіркор. Ен, у прыватнасці,
    пісаў: «Многааблічная і велічная, разнастайная і зменлівая прырода Беларусі... Воды, балоты, зямля і лясы складаюць канву, на якой тысячагоддзі пакінулі самыя мудрагелістыя малюнкі». У кнізе не толькі дадзены дэталёвыя звесткі аб прыродзе, але і аб гісторыі, гарадах і населеных пунктах беларускіх губерняў, звычаях жыхароў.
    У 1905 г. у Санкт-Пецярбургу выдадзена кніга «Верхняе Падняпроўе і Беларусь» пад рэдакцыяй В. П. Сямёнава — адзін з тамоў шматтомнага геаграфічнага выдання.
    § 3.	НАВУКОВЫЯ ПРАЦЫ ПА ГЕАГРАФП БЕЛАРУСІ У 20—60-х гг. XX ст.
    Працы A. А. Смоліча. У станаўленне і развіццё геаграфічнай навукі на Беларусі вялікі ўклад унёс Аркадзь Смоліч — грамадскі дзеяч, навуковец, чалавек шырокага кругагляду з глыбокімі ведамі па геаграфіі, гісторыі, этнаграфіі і эканоміцы.
    У 20-х гг. А. Смолічам напісана некалькі фундаментальных геаграфічных прац. Галоўная з іх — «Геаграфія Беларусі», дзе ўпершыню дадзеньі сістэматызаваныя звесткі аб Беларусі як геаграфічнай краіне. Гэта жывое апавяданне аб родным краі, яго прыродзе і гаспадарцы, яго культуры і жыхарах, дзе паказана ўзаемазалежнасць і ўзаемасувязь паміж асаблівасцямі прыроды, гаспадарчай дзейнасці, складам і размяшчэннем насельніцтва.
    На падставе «Геаграфіі Беларусі» ў 1925 г. у Менску выдадзены першы падручнік па геаграфіі нашай краіны пад назвай «Кароткі курс геаграфіі Беларусі». Ва ўступе да кнігі аўтар піша: «...Але з паняццем Бацькаўшчыны ў нас зьвязуецца яшчэ і нейкае цёплае, а іншы раз і вельмі гарачае пачуцьцё да нашае роднае стараны. Кожны чалавек любіць сваю Бацькаўшчыну незалежна ад велічы і хараства яе
    прыроды, ад яе багацьця і славы, ад таго дабрабыту, якім яна дарыць сваіх сыноў». Уся кніга і пранізана такой любоўю да роднага краю, да сваёй Бацькаўшчыны. Адчуваецца, што аўтар пабываў у розных яе мясцінах, вобразна і яскрава перадае іх адрозненні, прыводзіць шмат параўнанняў, канкрэтных прыкладаў.
    Есць усе падставы лічыць А. Смоліча пачынальнікам ландшафтазнаўства на Беларусі. Ім упершыню вылучаны і апісаны важнейшыя краявіды ў працы «Тыпы геаграфічных краявідаў Беларусі». Навуковае і практычнае значэнне мела таксама вылучэнне на падставе першаснага статыстычнага матэрыялу сельскагаспадарчых раёнаў Беларусі. Навуковыя працы і ўся дзейнасць А. Смоліча былі накіраваны на тое, «каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў».
    Аркадзь Смоліч вёў вялікую работу па стварэнню беларускай навуковай тэрміналогіі, з’яўляўся рэдактарам шэрага тэрміналагічных зборнікаў. У яго работах мы знаходзім такія беларускія геаграфічныя паняцці-тэрміны, як: «роўнік», «канцавоссе», «раўналежнік», «зваротнік», «палудзеньнікавы кірунак», «кругавід». Гэтыя словы, на жаль, зусім зніклі з ужывання. Замест іх у беларускай мове мы карыстаемся запазычанымі словамі «экватар», «полюс», «паралель», «тропік», «мерыдыяльны напрамак», «гарызонт».
    Даследаванні прыроды. Адзін з галоўных напрамкаў геаграфічных даследаванняў Беларусі, распачатых яшчэ ў 20—30-х гг.,— вывучэнне глебавага покрыва. Былі арганізаваны сельскагаспадарчыя доследныя станцыі, адкрыты кафедры глебазнаўства ў вышэйшых навучальных установах, пазней створаны навукова-даследчыя ўстановы аграглебавага профілю. Цэнтрам глебавых даследа-
    ванняў стала Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках.
    Яшчэ ў даваенныя часы вяліся буйнамаштабныя глебавыя даследаванні ў розных месцах Беларусі. На базе сабраных і сістэматызаваных звестак складаліся ўсё больш дакладныя і дэталёвыя глебавыя карты (першая схематычная глебавая карта Беларусі надрукавана яшчэ ў 1923 г.). У галіне глебазнаўства найбольш вядомы працы П. П. Рагавога, I. С. Лупіновіча, A. Р. Мядзведзева.
    Важны кірунак даследаванняў прыроды разглядаемага перыяду быў звязаны з ацэнкай кліматычных рэсурсаў. На падставе абагульнення даных метэаралагічных станцый у 1927 г. A. I. Кайгарадавым выдадзены «Кліматычны атлас Беларусі». Атлас вылучаецца грунтоўнасцю, дэталёвасцю распрацоўкі карт. Ен складаецца з 78 карт, на якіх адлюстраваны ціск паветра, кірунак і хуткасць ветру, сярэднемесячныя і сярэднегадавыя тэмпературы, амплітуды тэмператур, колькасць ападкаў па месяцах, хмарнасць, працягласць вегетацыйнага перыяду і інш. Прадмова і ўмоўныя знакі да кожнай з карт напісаны на трох мовах: беларускай, рускай і лацінскай. Надпісы на картах — на беларускай мове.
    У 60-х гг. выдадзены зводныя работы A. X. Шкляра з сістэматызаванай характарыстыкай кліматычных рэсурсаў Беларусі і ацэнкай іх для выкарыстання ў сельскай гаспадарцы.
    Працягваліся гідралагічныя даследаванні. Была выканана ацэнка гідраэнергетычных рэсурсаў Беларусі. У пасляваенныя гады разгарнуліся геалагічныя даследаванні тэрыторыі, падоўжылася больш дэталёвае вывучэнне будовы паверхні. Высветлены тэктанічная будова і гісторыя геалагічнага развіцця тэрыторыі Беларусі. У выніку пошукава-разведачных работ адкрыты радовішчы розных карыс-
    ных выкапняў: калійнай і каменнай солі, нафты, гаручых сланцаў, каменнага і бурага вугалю, жалезнай руды. Складзены геалагічная і тэктанічная карты. У станаўленне і развіццё геалагічных даследаванняў на Беларусі важкі ўклад унеслі Г. I. Гарэцкі, A. С. Махнач, К. I. Лукашоў і іншыя навукоўцы.
    На падставе абагульнення і сістэматызацыі звестак аб прыродных кампанентах, іх тэрытарыяльных адрозненнях В. А. Дзяменцьевым выканана фізікагеаграфічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі. У 1959 г. выдадзена кніга «Прырода Беларусі» (фізіка-геаграфічны агляд), якая змяшчае грунтоўную характарыстыку прыродных умоў і рэсурсаў краіны ў цэлым і асобных фізіка-геаграфічных раёнаў.
    Вывучэнне насельніцтва і гаспадаркі. На працягу 20 — 30-х гг. XX ст., а таксама ў пасляваенныя гады геаграфічныя даследаванні на Беларусі былі звязаны не толькі з вывучэннем прыроды, але і ахоплівалі праблемы тэрытарыяльнай арганізацыі насельніцтва, гаспадаркі і яе асобных галін.
    З’явіліся навуковыя працы з абгрунтаваннем схемы сельскагаспадарчых раёнаў, аналізам развіцця і размяшчэння дробна-рамесніцкай вытворчасці Беларусі. У 1936 г. выдадзена першая зводная праца з геаграфічным аглядам гаспадаркі — «Эканамічная геаграфія БССР» пад рэдакцыяй Я. Г. Ракава. Яна была падрыхтавана секцыяй эканамічнай геаграфіі Інстытута эканомікі Беларускай Акадэміі навук. У кнізе дадзена характарыстыка прыродных умоў і рэсурсаў Беларусі, разгледжаны асаблівасці размяшчэння асобных галін прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту, склад і размяшчэнне насельніцтва.
    У пасляваенныя гады выконваліся даследаванні, прысвечаньія новым для Беларусі галінам прамысловасці,— тарфяной, ільняной. У 1953 г. выда-
    дзена адна з першых абагульняючых прац па эканамічнай геаграфіі пад назвай «БССР. Нарысы эканамічнай геаграфіі» пад рэдакцыяй Г. Т. Кавалеўскага, Я. Г. Ракава. У ёй ёсць характарыстыка размяшчэння ўсіх галін гаспадаркі ў цэлым па рэспубліцы і па асобных абласцях. Пытанні размяшчэння, спецыялізацыі і эфектыўнасці сельскай гаспадаркі грунтоўна разгледжаны ў работах Ф. С. Марцінкевіча.
    У 1950 —1960 гг. выдадзена некалькі работ па геаграфіі насельніцтва, у тым ліку аб гарадах і сельскіх паселішчах Беларусі. У кнізе В. А. Жучкевіча, А. Я. Малышава, Н. Е. Рагозіна «Гарады і сёлы Беларускай ССР» (1959) вылучаны галоўныя этапы развіцця гарадоў, праведзена класіфікацыя гарадоў, даюцца звесткі аб асобных паселішчах.