Геаграфія Беларусі
Дадатак да падручн.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 127с.
Мінск 1993
Атлас БССР. Пэўным вынікам геаграфічнага вывучэння Беларусі на працягу папярэдняга перыяду стаў першы комплексны атлас. Атлас БССР выдадзены ў 1958 г. пад рэдакцыяй С. М. Малініна. У склад рэдкалегіі Атласа ўваходзілі акадэмікі Акадэміі навук Беларусі К. I. Лукашоў, I. С. Лупіновіч, П. П. Рагавы.
У Атлас уваходзяць 140 карт рознай тэматыкі. Вялікую групу складаюць карты прыроды: геалагічная, тэктанічная, карысных выкапняў, тарфяных пакладаў; кліматычныя, глебавыя, расліннага і жывёльнага свету. Змешчаны палітыка-адміністрацыйная карта і карта шчыльнасці насельніцтва. Звыш 40 карт налічвае серыя з адлюстраваннем размяшчэння асобных галін прамысловасці і сельскай гаспадаркі. На картах Атласа паказана размяшчэнне агульнаадукацыйных школ, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, клубаў і бібліятэк, устаноў навукі, санаторыяў і дамоў адпачынку.
Па кожнай вобласці рэспублікі дадзены 3 карты:
фізічная, адміністрацыйная і эканамічная. Завяршаецца Атлас серыяй гістарычных карт.
§ 4. НАПРАМКІ I ЗАДАЧЫ СУЧАСНЫХ ГЕАГРАФІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯУ
Сучасныя геаграфічныя даследаванні ахопліваюць шырокае кола пытанняў, якія тычацца кампанентаў прыроднага комплексу і іх спалучэнняў на розных тэрытарыяльных узроўнях, размяшчэння насельніцтва і гаспадаркі, праблем рацыянальнага прыродакарыстання. Даследаванні вядуцца супрацоўнікамі геаграфічных кафедраў і лабараторый Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Мінскага і Брэсцкага педагагічных інстытутаў, навукова-даследчым эканамічным інстытутам Дзяржаўнага планава-эканамічнага камітэта, Інстытутам прыродакарыстання і экалагічных праблем Акадэміі навук Беларусі, іншымі акадэмічнымі інстытутамі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі рэспублікі.
Фізіка-геаграфічныя даследаванні. Адзін з напрамкаў такіх даследаванняў складае азёразнаўства. На працягу двух апошніх дзесяцігоддзяў вядзецца комплекснае вывучэнне азёр. Лабараторыяй азёразнаўства БДУ сабраны і сістэматызаваны звесткі аб азёрах і вадасховішчах Беларусі. Складзены азёрны кадастр. Вывучаецца роля азёр у прыродным комплексе, уплыў на іх стан гаспадарчай дзейнасці з мэтай вызначэння шляхоў іх рацыянальнага выкарыстання і аховы.
Паспяхова развіваецца ландшафтазнаўства. Даследаваны краявіды ў розных частках Беларусі, праведзена іх тыпалогія. Складзены ландшафтная карта Беларусі і ландшафтныя карты кожнай вобласці. Вядуцца работы па абгрунтаванню аптымальных памераў і рацыянальных напрамкаў меліярацыі зя-
мель, выкарыстанню асушаных плошчаў у гаспадарцы.
Працягваюцца геолага-пошукавыя работы. Даследуюцца пароды крышталічнага фундамента і болып глыбокія гарызонты асадкавых парод.
Прадаўжаюцца даследаванні атмасферных працэсаў, умоў фарміравання клімату на тэрыторыі Беларусі. Сістэматычныя назіранні вядуцца гідраметэаралагічнымі абсерваторьіямі, метэаралагічнымі станцыямі, шматлікімі метэаралагічнымі і аграметэаралагічнымі пастамі. Дэталёва вывучаецца мікраклімат розных мясцовасцей, розных краявідаў: балот, асушаных тарфянікаў, узгоркаватага рэльефу.
3 шырокім удзелам географаў у 1983 —1986 гг. выдадзена пяцітомная «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» — мнагапланавы даведнік пра ўсе значныя прыродныя аб’екты і з’явы на тэрыторыі нашай краіны.
Эканоміка-геаграфічныя даследаванні. 3 пачатку 70-х гг. XX ст. выдадзены шэраг навуковых прац па геаграфіі насельніцтва Беларусі з вынікамі даследаванняў сеткі гарадскіх і сельскіх паселішчаў Беларусі ў цэлым і асобных абласцей, дэмаграфічных праблем буйных гарадоў і сельскай мясцовасці, размяшчэння і выкарыстання працоўных рэсурсаў. Лабараторыяй этнічнай геаграфіі Мінскага педагагічнага інстытута падрыхтаваны атлас «Беларусы». Каля 200 карт гэтага атласа адлюстроўваюць дынаміку развіцця беларускага этнасу амаль за 100 гадоў, рассяленне беларусаў у межах Беларусі, у блізкім і далёкім замежжы.
Вядзецца вывучэнне асаблівасцей размяшчэння асобных галін прамысловасці, прамысловых вузлоў. Яно мае мэтай абгрунтаванне ўзроўняў канцэнтрацыі прамысловай вытворчасці, удасканаленне яе тэрытарыяльнай структуры.
Геаграфічныя даследаванні аграпрамысловага комплексу накіраваны на выяўленне тэрытарыяльных адрозненняў у яго структуры і спецыялізацыі, эфектыўнасці розных галін сельскай гаспадаркі ў залежнасці ад агракліматычных умоў. Выдадзены працы з характарыстыкай узроўню развіцця і галіновай структуры аграпрамысловых комплексаў кожнай вобласці.
Адносна новым напрамкам у сацыяльна-эканамічнай геаграфіі з’яўляецца даследаванне размяшчэння сферы абслугоўвання. Кожная са шматлікіх галін сферы абслугоўвання мае свае асаблівасці ў размяшчэнні ўстаноў і прадпрыемстваў. Выявіць гэтыя асаблівасці, прапанаваць шляхі да паляпшэння тэрытарыяльнай арганізацыі гандлю, бытавога абслугоўвання, устаноў адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя — задачы геаграфічнага вывучэння сферы абслугоўвання.
Комплексныя даследаванні. Апрача вывучэння асобных кампанентаў прыроднага ці гаспадарчага комплексаў, усё большую актуальнасць набываюць агульнагеаграфічныя даследаванні. Да іх ліку адносяцца праблемы рацыянальнага прыродакарыстання, уплыву гаспадарчай дзейнасці на навакольнае асяроддзе ў розных раёнах Беларусі. Географы разам з навукоўцамі іншых спецыяльнасцей вывучаюць змены ў рассяленні і гаспадарчай дзейнасці, якія адбываюцца пасля Чарнобыльскай аварыі. Складаюцца карты радыеактыўнай забруджанасці тэрыторыі.
Прыкладам агульнагеаграфічнага даследавання можа служыць выкананая ацэнка прыроднага і вытворчага патэнцыялу Беларускага Паазер’я з мэтай абгрунтавання шляхоў рацыянальнага выкарыстання яго прыродных багаццяў і сацыяльнаэканамічнага развіцця.
Да ліку комплексных даследаванняў адносіцца
ацэнка рэкрэацыйных рэсурсаў тэрыторыі, аналіз размяшчэння ўстаноў адпачынку і лячэння, турысцка-экскурсійных плыняў.
Вынікі агульнагеаграфічных даследаванняў адлюстраваны таксама на картах выдадзенага ў 1990 г. Атласа БССР, якім вы карыстаецеся пры вывучэнні геаграфіі Беларусі.
ТЭРЫТОРЫЯ БЕЛАРУСІ ЯК ПРЫРОДНЫ КОМПЛЕКС
§ 5. ГЕАЛАГІЧНАЯ БУДОВА
Усходне-Еўрапейская платформа. У геалагічных адносінах тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў межах Усходне-Еўрапейскай платформы. Яна адносіцца да ліку самых буйных і старажытных платформ Зямлі. Вы ведаеце ўжо, што старажытныя платформы ўяўляюць сабой адносна ўстойлівыя ўчасткі зямной кары. Платформам уласцівы павольныя ваганні. Акрамя гэтага, характэрнай асаблівасцю старажытных платформ з’яўляецца двух’ярусная будова: яны складаюцца з крьішталічнага фундамента, пакрытага платформавым чахлом.
Буйныя ўчасткі платформы, дзе крышталічны фундамент знаходзіцца на значнай глыбіні, прьінята называць плітамі. Тэрыторыя Беларусі амаль поўнасцю размешчана ў межах буйной тэктанічнай структуры Усходне-Еўрапейскай платформы — Рускай пліты. Толькі на самым поўдні невялікія ўчасткі тэрыторыі Беларусі заходзяць у межы дзвюх іншых тэктанічных структур Усходне-Еўрапейскай платформы — Азова-Падольскай пліты і Украінскага шчыта.
Фундамент платформы ўтвораны гранітамі, гнейсамі, кварцытамі і іншымі крышталічнымі пародамі. Платформавы чахол, што магутнай тоўшчай
пакрывае фундамент, складзены разнастайнымі асадкавымі пародамі: глінамі, суглінкамі, пясчанікамі, вапнякамі, даламітамі, каменнай соллю, мелам. У межах Беларусі сустракаюцца таксама такія асадкавыя пароды, як калійная соль, буры вугаль, гаручыя сланцы, фасфарыты.
Тэктанічныя структуры платформы. Крышталічны фундамент знаходзіцца на рознай глыбіні: ад некалькіх метраў да 5—6 кіламетраў. У асобных месцах крышталічны фундамент выходзіць амаль на паверхню, утвараючы выступы. Адзін з іх — Жыткавіцка-Мікашэвіцкі выступ (гл. мал. 12 у падруч.). Тут і знаходзіцца Мікашэвіцкае радовішча будаўнічага каменю — граніту.
Прыўзнятыя ўчасткі крышталічнага фундамента прынята называць антэклізамі, найбольш глыбокія — упадзінамі або прагінамі. Прамежкавае становішча паміж антэклізамі і прагінамі займаюць седлавіны. Найбольш буйнымі тэктанічнымі структурамі на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца Беларуская антэкліза, Прыпяцкі прагін, Аршанская і Брэсцкая ўпадзіны, Палеская, Жлобінская і Латвійская седлавіны (Атлас БССР, с. 9).
Беларуская антэкліза займае вялікую плошчу і размешчана ў паўночна-заходняй і цэнтральнай частцы Беларусі. Mae абрысы няправільнага трохвугольніка, аснова якога выцягнута ў шыротным кірунку амаль на 500 км. У межах Беларускай антэклізы тоўшча асадкавых парод платформавага чахла складае не больш за 500—600 м. Найболып прыўзняты блок антэклізы ўтварае Бабаўнянскі выступ. Ен цягнецца ў напрамку ад Навагрудка да Капыля. Тут у асобных месцах платформавы чахол мае магутнасць усяго 80—90 м.
Паўднёвы ўсход Беларусі займае адмоўная тэктанічная структура — Прыпяцкі прагін. У яго найбольш паглыбленых частках крышталічны фун-
дамент знаходзіцца на глыбіні 5 — 6 км. Адпаведную тоўшчу маюць асадкавыя пароды. Менавіта да асадкавых парод Прыпяцкага прагіну прымеркаваны радовішчы многіх карысных выкапняў: нафты, каменнага вугалю, гаручьіх сланцаў, каменнай і калійнай солі.
На ўсходзе Беларусі распасціраецца яшчэ адна адмоўная тэктанічная структура — Аршанская ўпадзіна. На болыпай частцы яе крышталічны фундамент залягае на глыбіні больш за 1 км. Гэта адносіцца таксама даБрэсцкай упадзіны, што знаходзіцца на паўднёвым захадзе Беларусі.
На тэктанічнай карце вы бачыце і прамежкавыя структуры — седлавіны (Атлас БССР, с. 9). Яны злучаюць або падзяляюць антэклізы і ўпадзіны. Так, Жлобінская седлавіна аддзяляе Аршанскую ўпадзіну ад Прыпяцкага прагіну, Палеская седлавіна падзяляе гэты прагін і Брэсцкую ўпадзіну. Платформавы чахол седлавін мае магутнасць 500—800 м.
Тэктанічныя рухі. У працэсе тэктанічнага развіцця тэрыторыі Беларусі адбываліся розныя тэктанічныя рухі. Некаторыя з іх прывялі да ўтварэння ў зямной кары трэшчын. Гэтыя трэшчыны называюць тэктанічнымі разломамі. Трэшчыньі ўтварыліся ў розныя геалагічныя эпохі. Адны з іх ахопліваюць толькі крышталічны фундамент, другія пранікаюць у гарызонты платформавага чахла. Больш за ўсё платформавых тэктанічных разломаў у межах Прыпяцкага прагіну, дзе яны маюць шыротнае распасціранне (Атлас БССР, с. 9).
Тэктанічныя рухі, якія працягваюцца ў нашу эпоху, могуць прыводзіць да землетрасенняў. Геолагі пры сейсмічным раянаванні адносяць Беларусь (яе болыпую частку) да тэрыторый, дзе магчымы землетрасенні ў 6—7 балаў. У 1909 г. землетрасенні такой сілы былі зарэгістраваны на паўночным усхо-