Геаграфія Беларусі
Дадатак да падручн.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 127с.
Мінск 1993
Рэспубліканскае значэнне мае зона адпачынку Азёры на захадзе Гродзенскай вобласці, недалёка ад абласнога цэнтра. Яна таксама размешчана вакол групы азёр, самае вялікае сярод якіх — Белае возера. Мясцовасць пакрыта пераважна сасновымі лясамі.
У маляўнічых мясцінах па верхняму цячэнню Нёмана на Міншчыне знаходзіцца зона адпачынку Стоўбцы. Тут размешчаны турбаза «Бысокі бераг», летнікі, базы адпачынку. Арганізаваны Коласаўскі мемарыяльны заказнік для захавання месцаў, звязаных з жыццём і творчасцю народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Дзейнічае філіял Літаратурнага музея. «Мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы»,— пісаў паэт аб сваіх родных мясцінах. Заказнік уключае маляўнічыя навакольныя дубровы, сасновыя лясы, лугі.
У Магілёўскай вобласці, вакол Чыгірынскага вадасховішча на рацэ Друць, арганізавана яшчэ адна зона адпачынку — Чыгірынка. Хваёвыя і змешаныя лясы падступаюць да берагоў вадасховішча і ракі. Тут знаходзяцца санаторый «Чачэвічы», прафілакторый, летнікі, базы адпачынку.
У межах Беларусі вылучана некалькі курортных мясцовасцей. Яны спрыяльныя не толькі для адпачынку, але і для лячэння. У якасці лекавых фактараў выступаюць кліматычныя ўмовы, крыніцы мінеральных вод рознага складу, тарфяныя і сапрапелевыя гразі. На курортах дзейнічаюць санаторыі для лячэння захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, органаў стрававання, апорна-рухальнага апарату, нервовай сістэмы. Найбольш вядомы курорты Ждановічы і Нарач у Мінскай вобласці. Да курортных мясцовасцей адносяцца таксама возера Белае на захадзе Брэсцкай вобласці, Наваельня на Гродзеншчыне, Лётцы недалёка ад Віцебска, Белы Бераг на Дняпры на поўначы Гомельскай вобласці. Дзейнічае курорт на базе крыніцы мінеральных водаў, лекавых гразяў і сапрапеляў у Бабруйску.
Турысцкія базы і маршруты. Арганізацыяй экскурсійнага, спартыўнага, аздараўленчага турызму ў межах Беларусі займаюцца розныя турысцкія арганізацыі. Буйнейшай сярод іх з'яўляецца фірма «Беларусьтурыст». Яна мае 10 турысцкіх гасцініц, 10 турбаз, 30 бюро падарожжаў і экскурсій. Турысцкія базы размешчаны пераважна ў зонах адпачынку на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.
ГЕАГРАФІЯ НАСЕЛЬНІЦТВА
§ 11. ПРАЦОЎНЫЯ РЭСУРСЫ I IX ВЫКАРЫСТАННЕ
Колькасны і якасны склад працоўных рэсурсаў. У развіцці гаспадаркі, стварэнні матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей у кожны канкрэтны прамежак часу ўдзельнічае пэўная частка насельніцтва. Перш за ўсё гэта людзі працаздольнага ўзросту. Менавіта яны працуюць на прамысловых прадпрыемствах, будоўлях, на палях і фермах, у арга-
нізацыях транспарту, установах навукі і культуры і інш. У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь межамі працаздольнага ўзросту лічацца для жанчын ад 16 да 55 гадоў, для мужчын — ад 16 да 60 гадоў. Асобы працаздольнага ўзросту, здольныя працаваць па стану здароўя, складаюць працоўныя рэсурсы краіны. Да працоўных рэсурсаў краіны таксама адносяцца працуючыя пенсіянеры.
Колькасны склад працоўных рэсурсаў вызначаецца агульнай колькасцю насельніцтва, яго натуральным і механічным рухам, полаўзроставай структурай. Агульная колькасць працоўных рэсурсаў Беларусі складае 6 млн чалавек, ці 58 % ад усяго насельніцтва.
Колькасць працоўных рэсурсаў у асобных абласцях, гарадах, раёнах у апошнія гады звязана з міграцыйнымі працэсамі. На новыя месцы перасяляюцца многія жыхары з тэрыторый, забруджаных радыенуклідамі. На тэрыторыю Беларусі выводзіцца частка войск былога СССР, што былі размешчаны ў Германіі. Вайскоўцы і іх сем’і папаўняюць колькасць працоўных рэсурсаў у Барысаве, Слоніме, Баранавічах, Мар’інай Горцы і іншых месцах, дзе пабудавана жыллё для іх размяшчэння. На Беларусі з’явіліся бежанцы з раёнаў міжнацыянальных канфліктаў розных рэспублік былога СССР.
Апрача колькасці, важнае значэнне мае я к а сн ы с к л а д працоўных рэсурсаў. Маюцца на ўвазе суадносіны розных узроставых катэгорый сярод працоўных рэсурсаў, прафесійны склад, узровень адукацыі, кваліфікацыі. Можна гаварыць у цэлым аб даволі высокім узроўні адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі працоўных рэсурсаў нашай краіны. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў сучасных умовах у большай ступені павінна абапірац-
ца на навукова-тэхнічны патэнцыял, наяўнасць кваліфікаваных кадраў.
Праблемы занятасці працоўных рэсурсаў. Ці ўсе жыхары Беларусі могуць працаўладкавацца, знайсці работу ў адпаведнасці са спецыяльнасцю, сваімі здольнасцямі і інтарэсамі? Ва ўмовах пераходу да рынкавай эканомікі станоўчы адказ на пастаўленае пытанне не адпавядаў бы сапраўднасці. Беспрацоўе стала рэальнасцю для часткі працаздольных жыхароў. Аднак няма падставы лічыць, што яно можа прыняць вялікія маштабы.
Чым выкліканы праблемы з занятасцю працаздольнага насельніцтва? Трэба адзначыць некалькі прычын. У новых умовах гаспадарання прадпрыемствы і арганізацыі зацікаўлены ў меншай колькасці працуючых, скарачаюць пасады і штатныя адзінкі, без якіх можна абысціся. Скарачэнне колькасці занятых звязана таксама са спадам вытворчасці. Неабходнасць структурнай перабудовы гаспадаркі прыводзіць да закрыцця шэрага непатрэбных прадпрыемстваў або змяншэння аб’ёму выпуску пэўнай прадукцыі. Напрыклад, гэта датычыць прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу.
Дадатковыя цяжкасці з працаўладкаваннем узнікаюць, як ужо адзначана, у месцах прыбыцця вайскоўцаў, перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны, бежанцаў.
Створана дзяржаўная служба занятасці працоўных. Яна вядзе ўлік свабодных рабочых месцаў, рэгіструе беспрацоўных, займаецца працаўладкаваннем, арганізуе неабходную перападрыхтоўку кадраў. Выплата дапамогі па часоваму беспрацоўю ажыццяўляецца за кошт фонду сацыяльнай падтрымкі.
На пачатак 1993 г. на Беларусі было афіцыйна зарэгістравана 36,6 тыс. беспрацоўных, што складае 0,7 % ад агульнай колькасці занятых у народнай гаспадарцы. У Мінску, напрыклад, цяжкасці з праца-
ўладкаваннем па спецыяльнасці тычацца ў першую чаргу інжынераў, тэхнолагаў, выхавальнікаў дзіцячых садкоў.
На думку многіх эканамістаў, узровень беспрацоўя ў 2 — 3 % для краін рынкавай эканомікі лічыцца звычайнай з’явай. Пэўная канкурэнцыя на рынку працы павінна служыць дадатковым стымулам для набыцця ведаў, авалодвання спецыяльнасцю, павышэння свайго майстэрства, прафесійнага ўзроўню.
Структура занятасці насельніцтва. У 1990— 1991 гг. 3/4 агульнай колькасці занятых у гаспадарцы прыпадала на вытворчую сферу, 1 / 4 — на невытворчую. Развіццё рынкавых адносін суправаджаецца павелічэннем удзельнай вагі занятых у гандлі, бытавым абслугоўванні і іншых галінах сферы паслуг. Пераход да рынкавай эканомікі абавязкова звязаны з пераразмеркаваннем працоўных рэсурсаў паміж сферамі, галінамі і вытворчасцямі.
Сярод тых, хто працуе ў прамысловасці, больш за ўсё прыпадае на машынабудаванне, затым — на лёгкую і харчовую прамысловасць.
У нашай эканоміцы ўзнік і пачынае пашырацца недзяржаўны сектар. Яго складаюць прадпрыемствы і арганізацыі на базе прыватнай уласнасці: кааператывы, малыя прадпрыемствы, біржы, камерцыйныя банкі і інш. Адпаведна павялічваецца колькасць працуючых на прадпрыемствах і ў арганізацыях недзяржаўнага сектара эканомікі. Мяняецца сацыяльны склад насельніцтва. Фарміруецца клас уласнікаў, прадпрымальнікаў.
Расце патрэба ў спецыялістах па кіраванню ва ўмовах рынку (менеджэрах), у пасрэдніках паміж удзельнікамі гандлёвых здзелак на біржах (брокерах), спецыялістах у галіне банкаўскай дзейнасці.
У сельскагаспадарчай вытворчасці цяпер за-
няты не толькі калгаснікі, рабочыя саўгасаў, але і фермеры. Есць падставы меркаваць, што пры стварэнні належных умоў, пры падтрымцы з боку дзяржавы колькасць фермераў будзе павялічвацца.
Расце колькасць людзей, што заняты індывідуальнай працоўнай дзейнасцю.
! 1. Ахарактарызуйце колькасны і якасны склад працоўных рэсурсаў Беларусі. 2. Якімі прычынамі абумоўлены праблемы занятасці працаздольнага насельніцтва? Як вырашаюцца гэтыя праблемы? 3. Якія змены адбываюцца ў структуры занятасці насельніцтва?
§ 12. РАССЯЛЕННЕ.
ГІСТАРЫЧНЫЯ ТЫПЫ ПАСЕЛІШЧАЎ
Сістэмы рассялення. У працэсе засялення любой тэрыторыі ў яе межах паступова складваецца сетка населеных пунктаў (пасяленняў). П а с я л енн і — гэта месцы канцэнтрацыі жыхароў, цэнтры вытворчасці і спажывання матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей. Кожнае пасяленне мае пэўную колькасць жыхароў, выконвае пэўныя народнагаспадарчыя функцыі. Кожнаму населенаму пункту ўласціва своеасаблівае эканоміка-геаграфічнае становішча — размяшчэнне яго ў адносінах да розных гаспадарчых аб’ектаў: іншых пасяленняў, дарог, суднаходных рэк і г. д. Велічыня па колькасці жыхароў, гаспадарчыя функцыі і эканоміка-геаграфічнае становішча — галоўныя паказчыкі характарыстыкі населенага пункта.
Паміж паселішчамі ўсталёўваюцца рознага віду сувязі — працоўныя, вытворчыя, гандлёвыя, культурныя. Сетка пасяленняў пэўнай тэрыторыі з разнастайнымі сувязямі, якія склаліся паміж імі,
утварае с і с т э м у рассялення. Сістэма рассялення Беларусі фарміравалася паступова, на працягу стагоддзяў з пасяленняў розных тыпаў. Пры рассяленні земляробчага насельніцтва ўзнікалі вёскі, сёлы, хутары, засценкі. Гарады ж і мястэчкі з самага пачатку іх узнікнення канцэнтравалі пераважна жыхароў, не звязаных з сельскай гаспадаркай. Прыродныя ўмовы ў значнай ступені вызначалі велічыню і гушчыню паселішчаў. Імі абумоўлены тэрытарыяльныя адрозненні ў сістэме рассялення Беларусі.
! 1. Якімі паказчыкамі характарызуецца кожны населены пункт? 2. Дайце азначэнне сістэмы рассялення.
Сельскія пасяленні. Асноўны тып сельскага паселішча, што гістарычна складваўся на Беларусі,— в ё с к а. Формьі забудовы вёскі часцей за ўсё вызначаліся мясцовымі ўмовамі. Найбольш распаўсюджана вулічная форма забудовы: сядзібы размяшчаюцца двума паралельнымі радамі, утвараючы вуліцу. Пры радковай, ці лінейнай забудове сядзібы размешчаны ў адзін рад, нярэдка ўздоўж берага ракі ці возера. Сустракаецца таксама бессістэмная забудова вёскі. У мінулым такая форма забудовы часцей сустракалася ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі.
Больш буйныя сельскія паселішчы з адміністрацыйнымі і гандлёвымі функцыямі, царквою звычайна называлі с ё л а м і. Сёлы, як і вёскі, засяроджвалі пераважна сельскагаспадарчае насельніцтва.