Геаграфія Беларусі
Дадатак да падручн.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 127с.
Мінск 1993
Такім чынам, сацыяльны комплекс складаецца з трох асноўных частак: 1) лёгкай прамысловасці; 2) вытворчасці тавараў спажывання на прадпрыемствах цяжкай п р а м ы с л овасці; 3)сферы абслугоўвання насельніцтва. У наступных параграфах характарызуецца размяшчэнне кожнай састаўной часткі сацыяльнага комплексу.
Узровень развіцця і задачы сацыяльнага комплексу. Адставанне ў развіцці сацыяльнага комплексу — галоўны недахоп структуры гаспадаркі Беларусі. Гэтым тлумачыцца нізкі ўзровень вытворчасці тавараў спажывання і паслуг, які не задавальняе патрэбы насельніцтва.
Апошнія гады сацыяльна-эканамічнага развіцця прынеслі ўсведамленне таго, што ў структуры гаспадаркі нашай краіны патрэбны карэнныя змены. Гаспадарка павінна быць зарыентавана на патрэбы чалавека, на стварэнне належных умоў жыцця. Да гэтага часу эканоміка ў значнай ступені працуе сама на сябе, пераважае вытворчасць сродкаў вытворчасці. Пастаяннае павелічэнне ўдзельнай вагі вытворчасці тавараў спажывання, развіццё ўсёй сацыяльнай сферы — галоўны кірунак структурнай перабудовы гаспадаркі. Укараненне рынкавых адносін у эканоміку мае мэтай павелічэнне вытворчасці і паляпшэнне якасці тавараў спажывання, задавальненне патрэб людзей у таварах і паслугах.
Павялічыць аб’ём выпуску тавараў спажывання можна шляхам канверсіі — пераводу прадпрыем-
стваў, што працавалі на ваенныя патрэбы, на вытворчасць розных тавараў для насельніцтва. Навукова-тэхнічны патэнцыял такіх прадпрыемстваў рацыянальна выкарыстаць для асваення тэхнічна складаных вырабаў.
У краінах рынкавай эканомікі на сацыяльны комплекс прыпадае да 70 % усіх занятых у гаспадарцы, на Беларусі ў цяперашні час — каля 35 %. У вытворчасці тавараў спажывання і сферы абслугоўвання трэба стварыць шырокія магчымасці для кааператыўнай, індывідуальнай дзейнасці, для прадпрымальніцтва, малых прадпрыемстваў. Гэта будзе садзейнічаць болын поўнаму задавальненню патрэб, узнікненню канкурэнцыі, рэгуляванню цэн на тавары і паслугі. Толькі пры такіх умовах можна спадзявацца на павелічэнне вытворчасці тавараў і паслуг.
§ 15. ГЕАГРАФІЯ НАРОДНЫХ ПРОМЫСЛАЎ
Шырокае развіццё і спецыялізацыя рамёстваў і промыслаў былі асабліва характэрныя для XVII—XVIII стст. У гэтыя часы ў гарадах і сёлах Беларусі значылася каля 200 спецыялізаваных відаў рамёстваў. Сярод іх шырока былі распаўсюджаны ткацтва, пляценне, апрацоўка лёну і воўны, шавецтва, кравецтва, гарбарства. Пэўныя мясцовасці сталі вядомымі вырабамі розных тавараў, якія выконваліся па заказах ці прадаваліся на рынку. На падставе рамёстваў па выбару тканін, адзення, абутку атрымала развіццё лёгкая прамысловасць.
Ткацтва. Адным з самых распаўсюджаных відаў рамёстваў было ткацтва. Сыравінай для яго на Беларусі здаўна служылі лён, воўна і пянька — валакно канапель. Перш чым ткаць, трэба было атрымаць пражу з гэтай сыравіны. На кроснах ці іншых ткацкіх станках ткалі кужэльнае палатно з
ільну, паўсуконныя і суконныя тканіны з воўны, мешкавіну з пянькі.
3 узнікненнем ткацкіх цэхаў і мануфактур шэраг гарадоў і мястэчак сталі значнымі цэнтрамі ткацтва. Да іх адносяцца Капыль, Слонім, Гродна, Нясвіж, Мір, Дуброўна. Атрымала развіццё мастацкае ткацтва — выраб ручнікоў, абрусаў, посцілак, дываноў, што вылучаюцца разнастайным арнаментам, прыгажосцю колераў, высокім майстэрствам апрацоўкі. Да сярэдзіны XIX ст. на працягу больш як 100 гадоў дзейнічала Слуцкая мануфактура, што належала князям Радзівілам. Яе вырабы — паясы з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак — высакаякасныя мастацкія вырабы ручнога шаўкаткацтва.
У тыя ж часы дзейнічала заснаваная Радзівіламі Карэліцкая ткацкая мануфактура. Тут выраблялі абрусы, паясы, палатно для абіўкі сцен. Найбольшую вядомасць атрымалі бязворсавыя насценныя дываны карэліцкіх майстроў. Тут была выткана серыя дываноў са складанымі па кампазіцыі малюнкамі, што праслаўлялі ваенныя подзвігі роду Радзівілаў. Ва ўсходняй частцы сучаснай Віцебскай вобласці (Дубровенскі, Аршанскі раёны) было пашырана ажурнае ткацтва, шырока распаўсюджаным на Беларусі быў выраб карункаў.
У цяперашні час лепшыя мясцовыя традыцыі народнага ткацтва захоўваюцца і развіваюцца мастакамі і майстрамі фабрьік мастацкіх вырабаў, што знаходзяцца ў Слуцку, Пінску, Гродне, Мазыры, Полацку і інш. Своеасаблівай кампазіцыяй, традыцыйным спалучэннем колераў, майстэрствам выканання шырока вядомы неглюбскія і мотальскія ручнікі (в. Неглюбка знаходзіцца ў Веткаўскім раёне, в. Моталь — у Іванаўскім раёне).
Кравецтва. Народныя строі адзення. 3 даўніх часоў развіваліся рамёствы па пашыву адзення.
У гарадах і мястэчках кравецтва было пастаянным заняткам шэрага рамеснікаў, у сельскай мясцовасці яно развівалася часцей у якасці неземляробчых промыслаў ці адходніцтва. У асобных выпадках узнікалі буйныя кравецкія цэхі, напрыклад у Магілёве ў сярэдзіне XVI ст. Вёска Моталь Іванаўскага раёна і ў цяперашні час вядома пашывам аўчынных кажухоў і паўкажушкоў з футравай аблямоўкай, аздобленых вышыўкай і каляровымі раменьчыкамі.
На працягу стагоддзяў пад уплывам прыроднакліматычных умоў, відаў гаспадарчай дзейнасці складвалася беларускае народнае адзенне. Яно мае многа агульных рыс на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Але існуюць мясцовыя адрозненні ў спалучэнні асобных элементаў жаночага касцюма, тэхніцы выканання, арнаменце. Гэтыя мясцовыя асаблівасці нацыянальнага адзення этнографамі вылучаюцца як народныя строі.
Вывучана і апісана 23 народныя строі адзення, па некалькі ў кожным з шасці гісторыка-этнаграфічных раёнаў. Гэта вілейскі, капыльска-клецкі, ляхавіцкі строі ў Цэнтральнай Беларусі, дубровенскі і лепельскі строі ў Паазер’і, ваўкавыска-камянецкі, навагрудскі і мастоўскі строі ў Панямонні і інш. Апісанні кожнага народнага строю ёсць у этнаграфічных выданнях.
Гарбарства і шавецтва. Для пашыву абутку патрэбны апрацаваныя скуры рагатай жывёлы або свіней. Вырабам і апрацоўкай скур займаліся гарбары. Гэты від рамесніцтва быў распаўсюджаны пераважна ў мястэчках і гарадах па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Яшчэ ў пачатку XX ст. пераважалі невялікія гарбарні, у якіх працавала ўсяго некалькі чалавек. Высокай якасцю вылучаліся і карысталіся попытам скуры гарбарняў Магілёва, Мазыра, Гродна. Цэнтрамі гарбарства былі таксама
Ліда, Смаргонь, Полацк, Шклоў, Крычаў, Пружаны.
3 гарбарствам цесна звязана рамяство па пашыву скуранога абутку — шавецтва. У гарадах і мястэчках працавалі шавецкія майстэрні, шавецтва пашыралася таксама ў вёсках. Сярод традыцыйных цэнтраў шавецтва Магілёў, Полацк, Мінск, Брэст, Пінск, Давыд-Гарадок, Смаргонь.
У XIX ст. у якасці адыходнага промыслу шырокае развіццё атрымала валюшнае рамяство — валенне воўны і выраб суконных світ, галаўных убораў, валёнак. Асабліва ў тыя часы яно было развіта на Магілёўшчыне ў мястэчку Дрыбін і навакольных вёсках.
Народныя мастацкія промыслы. У многіх відах рамёстваў і промыслаў ствараліся і ствараюцца не толькі рэчы паўсядзённага ўжытку (адзенне, абутак, гаспадарчыя прадметы), але і вырабы, якія маюць мастацкую каштоўнасць, служаць упрыгожаннем. Так складвалася народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. У ім яскрава праяўляюцца самабытнасць народа, яго эстэтычныя погляды. Для дэкаратыўна-мастацкіх вырабаў на Беларусі выкарыстоўваліся дрэва і гліна, салома і лаза, лён і воўна. Дэкаратыўна-мастацкія вырабы ствараліся ў кавальстве і ганчарстве, ткацтве і вышыўцы. Да ліку народных мастацкіх промыслаў адносяцца таксама разьба па дрэву, інкрустацыя і размалёўка вырабаў, саломапляценне.
У другой палове XIX — пачатку XX ст. ва многіх мясцінах Беларусі быў пашыраны выраб куфраў з дэкаратыўнай размалёўкай. У розных раёнах традыцыйна складваліся характэрныя асаблівасці размалёўкі і спалучэння колераў. Атрымалі вядомасць агоўскія куфры, што вьірабляліся ў вёсцы Агова і іншых вёсках Іванаўскага і Драгічынскага раёнаў. Упрыгожаннем агоўскіх куфраў служыць
арнамент з букетаў і гірляндаў кветак яркіх колераў. Чырвоным колерам і строгім геаметрычным арнаментам вылучаюцца куфры, вырабленыя ў Чачэрску і навакольных вёсках. Формай, размалёўкай, наяўнасцю ці адсутнасцю мастацкай акоўкі адрозніваюцца куфры, вырабленыя на Гродзеншчыне, Віцебшчыне, ва Усходнім Палессі.
Традыцыі мінулага часу выкарыстоўваюцца сёння прадпрыемствамі па вытворчасці сувенірных куфэркаў і іншых вырабаў: Брэсцкай фабрыкай сувеніраў, Жлобінскай фабрыкай інкрустацыі.
Нацыянальная самабытнасць, сюжэтная разнастайнасць характарызуе від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, што атрымаў назву беларуская саломка. 3 пучкоў саломы вырабляюць лялечныя фігуркі людзей і жывёл, з саломы плятуць шкатулкі, сумкі, хлебніцы, дэкаратыўныя пано. Сувенірныя вырабы з саломкі, саламяныя рэчы ствараюцца на фабрыках мастацкіх вырабаў, а таксама самадзейнымі майстрамі ў розных мясцінах Беларусі.
§ 16. ЛЕГКАЯ ПРАМЫСЛОВАСЦЬ
Як вядома, прадукцыяй прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці з'яўляюцца тканіны, швейныя, трыкатажныя, футравыя, галантарэйныя вырабы, абутак. У адпаведнасці з гэтым у складзе лёгкай прамысловасці прынята вылучаць тэкстыльную, швейную, трыкатажную, футравую, галантарэйную, гарбарна-абутковую. Усе названыя галіны лёгкай прамысловасці атрымалі развіццё на Беларусі. Яны выкарыстоўваюць сельскагаспадарчую сыравіну (лён, воўну, скуры) і сыравіну хімічнага паходжання (хімічныя валокны, штучныя скуры і футра). Частка сыравіны завозіцца з-за межаў Беларусі.
Сярод галін лёгкай прамысловасці аб'ёмамі выпускаемай прадукцыі і колькасцю працуючых
вылучаюцца тэкстыльная, швейная, трыкатажная і гарбарна-абутковая.
Тэкстыльная прамысловасць. На Беларусі выпускаюцца ўсе галоўныя віды тканін: ільняныя, шарсцяныя, шаўковыя і баваўняныя. Беларусь — адзін з галоўных вытворцаў ільняных тканін сярод краін свету. Больш, чым на Беларусі, ільняных тканін выпускаюць толькі ў Расіі, на Украіне.
Па вытворчасці льняных тканін у разліку на душу насельніцтва наша краіна ўступае Латвіі. Выпуск ільняных тканін сканцэнтраваны на Аршанскім ільнокамбінаце. Ен атрымлівае льновалакно ад шматлікіх ільнозаводаў, што размешчаны ва ўсіх абласцях. Дзяржаўнымі органамі намячаецца будаўніцтва другога льнокамбіната на поўначы Гродзенскай вобласці. Вырабы з ільну карыстаюцца вялікім попытам на сусветным рынку.