Геаграфія Беларусі
Дадатак да падручн.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 127с.
Мінск 1993
туры пасяўных плошчаў Беларусі адлюстроўвае ўзмацненне жывёлагадоўчай спецыялізацыі сельскай гаспадаркі (гл. мал. 71 у падруч.).
Збожжавая гаспадарка. Вырошчванне збожжавых культур складае аснову сельскагаспадарчай вытворчасці. Збожжавыя культуры выкарыстоўваюцца на харчовыя і фуражныя мэты. Вырошчваюцца таксама зернебабовыя культуры. Збожжавымі і зернебабовымі культурамі занята каля паловы ўсёй пасяўной плошчы. Такія суадносіны ва ўмовах Беларусі спецыялісты лічаць аптымальнымі.
Больш за ўсё сеюць азімае жыта і ячмень. На гэтыя дзве культуры прыпадае каля '*/4 пасеваў збожжавых. Азімае жыта — традыцыйная для Беларусі хлебная культура. Жытам наша краіна мае магчымасць поўнасцю забяспечыць свае патрэбы і частку вывозіць. Вырошчваюць жыта паўсюдна. Ячмень — культура крупяная і фуражная, выкарыстоўваецца таксама ў піваварэнні. Дае даволі высокія ўраджаі, асабліва на суглінкавых і тарфяна-балотных глебах.
Трэцяе месца па займаемай плошчы сярод збожжавых належыць аўсу. У даваенныя часы яго сеялі значна больш, выкарыстоўваючы пераважна на фуражныя мэты, у першую чаргу ў конегадоўлі. Азімая і яравая пшаніца больш патрабавальныя да глебы, таму пасевьі іх параўнаўча невялікія. Для атрымання высакаякаснай мукі і макароч ных вырабаў патрэбна пшаніца цвёрдых і моцных сартоў, якую прыходзіцца завозіць з Казахстана і Украіны.
На жаль, у параўнанні з 1940 г. амаль у 10 разоў скараціліся плошчы пад грэчкай — гэтай каштоўнай крупяной культурай. Неабходна забяспечыць эканамічную зацікаўленасць у вырошчванні грэчкі. 3 ліку зернебабовых культур вырошчваюць кармавы лубін, гарох, віку, фасолю.
Нерацыянальнае выкарыстанне збожжа (перш за ўсё на фуражныя мэты) прыводзіць да таго, што Беларусь вымушана штогод закупляць за мяжой 3,0—3,5 млн т збожжа.
Выроіпчванне бульбы і агародніны. У раслінаводстве Беларусі вельмі важнае значэнне мае рырошчванне бульбы. Гэта культура універсальная. Бульба адносіцца перш за ўсё да ліку галоўных харчовых культур, яе па праву называюць другім хлебам. Стравамі з бульбы славіцца беларуская нацыянальная кухня (бабка, бульбянікі, дранікі, клёцкі і інш.). Значная частка бульбы ідзе на корм жывёле. Разам з тым гэта і тэхнічная культура. Яе перапрацоўку ажыццяўляюць крухмальныя, бульбапрадуктаў, спіртавыя заводы.
Беларусь адносіцца да ліку тых нешматлікіх еўрапейскіх краін, дзе валавы збор бульбы перавышае збор збожжа (гл. мал. 72 у падруч.). Гэта яскравае сведчанне бульбаводчай спецыялізацыі нашай сельскай гаспадаркі. Наша краіна не толькі забяспечвае свае патрэбы ў харчовай бульбе, але і значную колькасць яе вывозіць у Расію, Малдову, на Украіну. Прадае Беларусь таксама насенную бульбу. Есць магчымасці для болып шырокай арганізацыі вытворчасці бульбапрадуктаў (сушанай бульбы, крухмалу, чыпсаў, крэкераў) і іх экспарту.
Вырошчваюцца гатункі бульбы розных тэрмінаў выспявання, а таксама рознага прызначэння — сталовыя, кармавыя і тэхнічныя. Многія сарты даюць высокія ўраджаі, ім уласцівы добрыя смакавыя якасці. Ва ўсіх абласцях маюцца спецыялізаваныя насенняводчыя гаспадаркі — эксперыментальныя базы. Канцэнтрацыя пасеваў бульбы павялічваецца ў напрамку з поўначы на поўдзень.
! Якімі прыроднымі і эканамічнымі фактарамі гэта абумоўлена? -
Многа бульбьі вырошчваюць у прыгарадных зонах. Значныя плошчы тут адводзяцца пад ранняспелыя сарты.
Вырошчваюцца розныя агародныя культуры: капуста, морква, сталовыя буракі, агуркі, памідоры, цыбуля, часнок. Вытворчасцю агародніны займаюцца пераважна спецыялізаваныя гаспадаркі, арганізаваныя вакол вялікіх і сярэдніх гарадоў. Значную колькасць агародніны атрымліваюць на прысядзібных участках, у садова-агародных кааператывах, сялянскіх гаспадарках.
Вырошчванне і перапрацоўка тэхнічных культур. Тэхнічныя культуры ў параўнанні з іншымі групамі сельскагаспадарчых культур займаюць на Беларусі параўнаўча невялікія плошчы. На іх долю прыпадае каля 5 % ад агульнай пасяўной плошчы. Тым не менш, вырошчванне тэхнічных культур, у першую чаргу льну-даўгунцу,— важкі напрамак раслінаводства.
Лён-даўгунец — традыцыйная для Беларусі тэхнічная культура, вырошчваннем якой займаюцца з даўніх часоў. Валакно лёну служыла асноўнай сыравінай для вырабу тканін. Ільняныя вырабы і ў наш час карыстаюцца вялікім попытам.
Найбольш спрыяльныя глебава-кліматычныя ўмовы для вырошчвання льну-даўгунцу на поўначы і паўночным усходзе Беларусі. Менавіта тут сканцэнтраваны асноўныя пасевы гэтай культуры: яна добра расце на суглінкавых і супескавых глебах ва ўмовах дажджлівага халаднаватага лета, таму 2/з пасеву льну прыпадае на Віцебскую, Магілёўскую, паўночныя раёны Гродзенскай і Мінскай абласцей. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях, цэнтральнай і паўднёвай частцы Мінскай, на захадзе Гродзенскай вобласці канцэнтрацыя пасеваў значна ніжэй, лён сеюць тут далёка не ва ўсіх адміністрацыйных раёнах.
Першасная перапрацоўка льну-даўгунцу ажыццяўляецца на льнозаводах. Агульная колькасць іх складае звыш 50. Зразумела, што большасць ільнозаводаў таксама размешчана ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях. Прадукцыяй ільнозаводаў з’яўляецца льновалакно.
Другая тэхнічная культура Беларусі — ц у к р овыя буракі. У адрозненне ад ільну цукровыя буракі сеюць толькі на тэрыторыі трох абласцей: Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай. Тут пасевы гэтай культуры ўтвараюць сыравінныя зоны чатырох цукровых заводаў: Скідальскага, Жабінкаўскага, Слуцкага і Гарадзейскага. Названыя прадпрыемствы прыкладна на 1 /2 забяспечваюць патрэбы краіны ў цукры. У сувязі з гэтым маюцца прапановы аб пашырэнні пасеваў цукровых буракоў, будаўніцтве яшчэ аднаго цукровага завода. Аднак трэба мець на ўвазе, што ўмовы Беларусі не самыя спрыяльныя для цукровых буракоў. Выхад цукру з 1 га пасеву буракоў складае 3,0—3,5 т. На Украіне канчатковая прадукцыя ў разліку на 1 га пасеваў складае 7 — 8 т цукру. Відаць, больш мэтазгодна атрымліваць недастаючую колькасць цукру з Украіны ў замен на іншую сельскагаспадарчую прадукцыю.
Пладаводства. Гэтая галіна раслінаводства займаецца вырошчваннем пладовых і ягадных культур для атрымання пладоў, ягад, арэхаў. Прамысловым пладаводствам займаюцца шэраг калгасаў і саўгасаў. Часцей за ўсё вытворчы цыкл уключае тут не толькі вырошчванне, але і захоўванне, таварную апрацоўку і пераапрацоўку пладоў і ягад. Усё большае развіццё атрымлівае прысядзібнае і калектыўнае садоўніцтва.
Найбольш пашыраныя на Беларусі пладовыя дрэвы — яблыня і сліва. Вырошчваюць грушы, вішні, чарэшні, парэчкі, агрэст, маліны, трускалкі. Ch-
род пладовых дрэў і ягаднікаў на ўчастках у садоваагародных калектывах вырошчваюць таксама абрыкосы, вінаград, грэцкія арэхі, суніцы.
Садоўніцтвам на Беларусі займаюцца паўсюдна, хаця ўмовы вырошчвання пладовых культур у розных месцах неаднолькавыя. Да ліку тэрыторый з найбольш спрыяльнымі ўмовамі для пладаводства належалі паўднёва-ўсходнія раёны Гомельскай вобласці, якія атрымалі высокі ўзровень радыенукліднай забруджанасці.
§ 19. ГЕАГРАФІЯ ЖЫВЕЛАГАДОЎЛІ
Умовы развіцця жывёлагадоўлі. Прыроднай асновай развіцця жывёлагадоўлі служаць заліўныя і сухадольныя лугі, аблогі, балоты, участкі пад хмызняком. Яны выкарыстоўваюцца як сенажаці і паша і з’яўляюцца кармавымі ўгоддзямі. Прыродныя кармавыя ўгоддзі служаць крыніцай нарыхтоўкі сена, выкарыстоўваюцца для выпасу жывёлы. У структуры сельскагаспадарчых угоддзяў Беларусі '/з агульнай плошчы прыпадае на сенажаці і пашу. Іх удзельная вага значна павышаецца на поўдні краіны, у межах Палескай нізіны. У асобных раёнах доля сенажацяў і пашы складае каля паловы ўсёй плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў. Наяўнасць прыродных кармавых угоддзяў спрыяе развядзенню буйной рагатай жывёлы, развіццю авечкагадоўлі.
Увесь пасляваенны час павялічвалася ўдзельная вага кармавых ку л ьту р у палявым севазвароце. Па займаемай пасяўной плошчы кармавыя культуры ўступаюць цяпер толькі збожжавым (гл. мал. 71 у падруч.). На палях вырошчваюць канюшыну, люцэрну, кукурузу, pane, кармавыя буракі, турнэпс, амарант, кармавы лубін і іншыя кармавыя куль-
туры. Апрача таго, на корм жывёле расходуецца да 70 % валавога збору збожжавых і зернебабовых культур і 40 % бульбы. Выкарыстоўваюцца вытворчыя адходы прадпрыемстваў харчовай прамысловасці.
Для ўмацавання кармавой базы жывёлагадоўлі важнае значэнне мае вытворчасць камбікармоў на дзяржаўных і міжгаспадарчых прадпрыемствах, непасрэдна ў калгасах і саўгасах. Ва ўмовах існавання СССР жывёлагадоўля Беларусі ў значнай ступені была зарыентавана на завоз камбікармоў з-за межаў рэспублікі. Гэта тычыцца ў першую чаргу буйных жывёлагадоўчых комплексаў, птушкафабрык. Цяпер становішча змянілася. Арыентавацца на прывазныя камбікармы эканамічна нявыгадна. Трэба шукаць аптымальныя варыянты ўзроўню развіцця жывёлагадоўлі, аб’ёму вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.
Спецыялізацыя жывёлагадоўлі. Галоўнай галіной жывёлагадоўлі Беларусі з’яўляецца развядзенне буйной рагатай жывёлы. Пераважаюць малочна-мясныя і малочныя пароды жьівёл. Больш за ўсё гадуюць кароў чорна-пярэстай пароды. Развядзеннем буйной рагатай жывёлы займаецца большая частка калгасаў і саўгасаў. У шэрагу гаспадарак маюцца буйныя малочна-таварныя фермы ці комплексы па адкорму маладняку буйной рагатай жывёлы. У апошнія гады ў развіцці малочна-мясной і малочнай жывёлагадоўлі паступова павялічваецца роля фермерскіх і сялянскіх гаспадарак. Павышаецца іх удзельная вага ў агульнай колькасці пагалоўя.
Развядзеннем буйной рагатай жывёлы займаюцца паўсюдна. Аднак шчыльнасць жывёлы ў разліку на 100 га сельскагаспадарчых угоддзяў вышэй у заходняй і цэнтральнай частках краіны: у Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абласцях. Гэтыя вобласці 72
маюць і больш высокія паказчыкі прадукцыйнасці жывёлагадоўлі.
Існуюць тэрытарыяльныя адрозненні ў напрамках жывёлагадоўлі. На поўначы Беларусі больш спрыяльныя ўмовы для развіцця малочна-мясной жывёлагадоўлі. Выгадна займацца малочнай жы вёлагадоўляй вакол вялікіх гарадоў — у прыгарадных зонах. Мясны напрамак жывёлагадоўлі больш характэрны для паўднёвых і паўднёва-ўсходніх раёнаў.
Другая па значэнню галіна жывёлагадоўлі — свінагадоўля. Значная частка пагалоўя свіней сканцэнтравана на буйных свінагадоўчых комплексах, што былі пабудаваны ў 70 — 80-х гг. у многіх раёнах Беларусі. Стала відавочным, што канцэнтра цыя свінагадоўлі дасягнула празмернага ўзроўню. 3 экалагічнага і з эканамічнага пункту гледжання захоўваць такі ўзровень канцэнтрацыі небяспечна і немэтазгодна. Трэба думаць, свінагадоўля будзе развівацца зыходзячы з магчымасцей уласнай кармавой базы.