Геаграфія Беларусі
Дадатак да падручн.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 127с.
Мінск 1993
Высокім узроўнем канцэнтрацыі характарызуецца птушкагадоўля. Ва ўсіх абласцях маюцца буйныя птушкафабрыкі і бройлерныя фабрыкі. Самым буйным з’яўляецца Мінскае вытворчае аб’яднанне прамысловай птушкагадоўлі. Яно ўключае некалькі птушкафабрык і спецыялізаваных саўгасаў Мінскай вобласці, што з’яўляюцца пастаўшчыкамі яек і курынага мяса. У птушкагадоўлі спецыялізацыя і канцэнтрацыя зноў жа апраўдана пры наяўнасці ўласных камбікармоў.
У параўнанні з даваеннымі гадамі ў шэсць разоў скарацілася пагалоўе авечак. Раней іх трымалі значна больш у асабістых гаспадарках. Толькі асобныя калгасы і саўгасы спецыялізуюцца на авечкагадоўлі. Яна пераўтварылася ў дапаможную галіну жывёлагадоўлі. Магчыма, авечкагадоўляй стануць зай-
мацца некаторыя фермерскія гаспадаркі. У якасці пашы могуць выкарыстоўвацца ўчасткі кармавых угоддзяў з бедным травастоем, на зіму для авечак нарыхтоўваюць сена, яравую салому, сілас. Авечкагадоўля на Беларусі мае пераважна мяса-воўнавы кірунак.
Конегадоўляй займаюцца спецыялізаваныя гаспадаркі — конныя заводы. Іх налічваецца цяпер каля 50, яны размешчаны ва ўсіх абласцях. Самыя буйныя сярод іх конезавод у пасёлку Ратамка Мінскага раёна, конезаводы ў Мсціслаўскім і Гомельскім раёнах.
Дадатковае значэнне мае зверагадоўля — галіна жывёлагадоўлі па развядзенню каштоўных пушных звяроў. Маецца больш за 10 спецыялізаваных зверагаспадарак і зверафермаў. Найбольш буйныя сярод іх «Гродзенская», «Баранавіцкая» і «Пінская». Разводзяць норак, серабрыста-чорных ліс, нарвежскіх пясцоў, нутрый.
Традыцыйная для Беларусі галіна сельскай гаспадаркі — пчалярства. Пчолы даюць не толькі мёд і воск, яны адыгрываюць вельмі важную ролю ў апыленні пладовых дрэў і ягаднікаў, розных сельскагаспадарчых культур, асабліва грэчкі і канюшыны. Разводзяць пчол у пчолагадавальніках, на пчаліных фермах у калгасах і саўгасах; пчалярствам займаюцца пчаляры-аматары.
§ 20. ПЕРАПРАЦОЎЧАЯ ПРАМЫСЛОВАСЦЬ
Перапрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны. У раслінаводстве і жывёлагадоўлі атрымліваюць розныя віды сельскагаспадарчай прадукцыі. Частка яе (бульба, агародніна, плады і ягады, малако, мяса, яйкі) непасрэдна спажываецца ў якасці харчовых прадуктаў. Другая частка прадукцыі сельскай гаспадаркі паступае для перапрацоўкі на прамысло-
выя прадпрыемствы. Такую перапрацоўку ажыццяўляюць прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці.
Некаторыя віды сельскагаспадарчай сыравіны (лён, скуры, пушніна, воўна) паступаюць для перапрацоўкі на льнозаводы, гарбарныя і футравыя заводы, фабрыку першаснай апрацоўкі воўны. Названыя прадпрыемствы адносяцца да лёгкай прамысловасці. Большасць жа відаў сельскагаспадарчай прадукцыі перапрацоўваецца прадпрыемствамі харчовай прамысловасці.
Магутнасці перапрацоўчых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Беларусі недастатковыя для своечасовай перапрацоўкі сыравіны. На многіх прадпрыемствах дзейнічае зношанае і састарэлае абсталяванне. Неабходна іх тэхнічнае перааснашчэнне, стварэнне новых прадпрыемстваў і цэхаў. Арганізуюцца невялікія прадпрыемствы з удзелам замежных фірм, перш за ўсё для вытворчасці экалагічна чыстых прадуктаў харчавання для дзяцей. Толькі прапарцыянальнае развіццё ўсіх састаўных частак аграпрамысловага комплексу дапаможа знізіць страты сельскагаспадарчай прадукцыі, палепшыць забеспячэнне спажыўцоў якаснымі харчовымі прадуктамі.
Структура харчовай прамысловасці. У статыстычных даведніках галіны харчовай прамысловасці прынята аб’ядноўваць у наступныя групы: мясамалочная, харчасмакавая, мукамольна-крупяная і рыбная. Апрача таго, галіны харчовай прамысловасці можна аб’ядноўваць у групы ў залежнасці ад сыравіны, якая выкарыстоўваецца. Галіны (і адпаведна прадпрыемствы), што выкарыстоўваюць сыравіну: а) раслінаводчага паходжання, б) жывёлагадоўчага паходжання; в) несельскагаспадарчага паходжання; г) якая ўжо прайшла першасную прамысловую апрацоўку. Дзве прапанаваныя класіфі-
кацыі харчовай прамысловасці даволі блізкія, хаця супадаюць не поўнасцю.
Напрыклад, макаронная фабрыка ў якасці сыравіны выкарыстоўвае муку, крухмал. Гэта — прадукцыя млынкамбіната, крухмальнага завода, атрыманая з сельскагаспадарчай сыравіны. Значьіць, макаронная фабрыка працуе на сыравіне, якая ўжо прайшла першасную прамысловую апрацоўку. Вы бачыце, што харчовая прамысловасць вызначаецца вялікай колькасцю прадпрыемстваў і асаблівай разнастайнасцю. Пэўнае ўяўленне аб гэтым вы атрымаеце пры выкананні наступнага задання па запаўненню табліцы (гл. табл. 11 у падруч.).
Мяса-малочная прамысловасць. Сыравіна жывёлагадоўчага паходжання перапрацоўваецца на прадпрыемствах мясной і малочнай прамысловасці. У мясной прамысловасці дзейнічаюць пераважна прадпрыемствы аднаго тыпу — мясакамбінаты. Яны размешчаны больш-менш раўнамерна па тэрыторыі Беларусі, па 3—5 у межах кожнай вобласці. Сыравінныя зоны мясакамбінатаў утвараюць гаспадаркі размешчаных вакол іх адміністрацыйных раёнаў. Так, у Мінскай вобласці маюцца Мінскі, Маладзечанскі, Слуцкі, Барысаўскі і Стаўбцоўскі мясакамбінаты. У Гродзенскай вобласці мясакамбінаты размешчаны ў Гродне, Ваўкавыску, Слоніме і Лідзе. На некаторых камбінатах (Баранавічы, Бяроза, Орша) вырабляюцца мясныя кансервы.
Малочная прамысловасць мае некалькі відаў прадпрыемстваў: гарадскія малочныя заводы, маслаі сыраробныя заводы, малочна-кансервавыя заводы. Спажывецкі фактар з’яўляецца рашаючым у размяшчэнні гарадскіх малочных заводаў. Яны знаходзяцца ў вялікіх і сярэдніх гарадах і штодзень пастаўляюць сваю прадукцыю ў крамьі харчовых тавараў. Маслаі сыраробныя заводы нярэдка размяшчаюцца ў раённых цэнтрах — невялікіх гара-
дах і гарадскіх пасёлках, куды гаспадаркі раёна дастаўляюць малако для перапрацоўкі. Дзейнічае некалькі малочна-кансервавых заводаў (Рагачоў, Глыбокае, Ваўкавыск, Лепель).
Харчасмакавая прамысловасць. Пад гэтай назвай аб’ядноўваюць шматлікую'і разнастайную групу галін харчовай прамысловасці. Адны з іх налічваюць вялікую колькасць прадпрыемстваў, размешчаных па ўсёй Беларусі, у некаторых жа галінах колькасць прадпрыемстваў — адзінкі. Распаўсюджаны прадпрыемствы хлебапякарнай прамысловасці. Хлебазаводы ці невялікія хлебапякарні маюцца практычна ва ўсіх гарадскіх, а таксама ў шэрагу больш буйных сельскіх пасяленняў. Гэта прыклад той галіны харчасмакавай прамысловасці, у размяшчэнні якой рашаючым з’яўляецца спажывецкі фактар.
Вялікая колькасць прадпрыемстваў уласціва таксама плодаагародніннакансервавай прамысловасці. Яны перапрацоўваюць розныя віды агародніны і садавіны і вырабляюць кансерваваную агародніну, сокі, варэнні, сушаныя фрукты. Невялікія прадпрыемствы па перапрацоўцы агародніны, пладоў і ягад выгадна размяшчаюць непасрэдна ў гаспадарках, якія маюць адпаведную спецыялізацыю. Гэта дазваляе выключыць страты пры перавозках сыравіны. Буйныя плодаагародніннакансервавыя заводы працуюць у Слуцку, Кобрыне, Ганцавічах, Быхаве, Клецку.
Прыкладам галін з невялікай колькасцю прадпрыемстваў з’яўляюцца цукровая, макаронная, алейнатлушчавая, дрожджавая. Так, на Беларусі дзейнічае 4 цукровыя заводы (! успомніце, дзе яны размешчаны); 2 макаронныя фабрыкі — у Барысаве і Слуцку, 3 алейнатлушчавыя прадпрыемствы: Віцебскі алейны і Мінскі маргарынавы заводы, Гомельскі алейнатлушчавы камбінат. Саляная пра-
мысловасць налічвае наогул адно прадпрыемства — Мазырскі завод харчовай солі.
Да харчасмакавай прамысловасці належаць і наступныя галіны: кандытарская, піваварная, крухмала-патачная, спіртавая, харчовых канцэнтратаў.
Мукамолыіа-крупяная прамысловасць. Гэтая галіна ажыццяўляе перапрацоўку зерня збожжавых культур у муку і крупу. Збожжа паступае на збожжанарыхтоўчыя пункты і элеватары, а адтуль — на млынкамбінаты. Сетка такіх прадпрыемстваў маецца ва ўсіх абласцях. Яны вядуць нарыхтоўку і перапрацоўку зерня хлебных і крупяных збожжавых культур! жыта, пшаніцы, ячменю, аўса, грэчкі. Выпускаюць розныя сарты жытняй і пшанічнай мукі і каля 10 відаў крупы. Прадукцыя рэалізуецца ў межах Беларусі, існуюць толькі міжабласныя перавозкі. Пераважная частка прадукцыі мукамольна-крупяной прамысловасці прыпадае на буйныя камбінаты збожжапрадуктаў. Камбінаты збожжапрадуктаў і млынкамбінаты забяспечваюць мукой прадпрыемствы хлебапякарнай, макароннай і кандытарскай прамысловасці.
Рыбная прамысловасць. У розных месцах Беларусі маюцца рыбныя гаспадаркі (рыбгасы), якія займаюцца вырошчваннем рыбы ў рыбагадавальніках, гадуюць рыбу ў штучных і прыродных вадаёмах. Рыбгасы разводзяць і гадуюць карпа, сярэбранага карася, шчупака, таўсталобіка, белага амура. Больш за ўсё рыбгасаў у Мінскай вобласці: «Нарач», «Волма», «Чырвоная Слабада», «Любань». Дзейнічаюць прадпрыемствы па перапрацоўцы рыбы. Самае буйное сярод іх — Мінскі рыбаперапрацоўчы комплекс. Сюды паступае пераважна рыба марскіх уловаў. Перапрацоўку рыбы сваіх прыродных і штучных вадаёмаў ажыццяўляюць рыбазаводы, размешчаныя ў Полацку, Браславе, Віцебску, Лепелі, Нарачы, Пінску.
РАЗВІЦЦЕ I РАЗМЯШЧЭННЕ ЦЯЖКАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ
§ 21. ХІМІЧНЫ КОМПЛЕКС
Састаў, сыравінная база і асаблівасці. У склад хімічнага комплексу Беларусі ўваходзяць хімічная і нафтахімічная, хіміка-фармацэўтычная і мікрабіялагічная прамысловасць. Пераважнае становішча ў ім па аб’ёму прадукцыі і па колькасці працуючых займае хімічная і нафтахімічная прамысловасць (хімічная прамысловасць).
Адна з асаблівасцей хімічных вытворчасцей заключаецца ў выкарыстанні самай разнастайнай сыравіны. Хімічная прамысловасць Беларусі выкарыстоўвае мясцовую і прывазную сыравіну. Да мясцовай сыравіны адносяцца калійная соль, прадуктьі нафтаперапрацоўкі, спадарожны нафтавы газ, атмасфернае паветра, торф, вытворчыя рэшткі лесапілення і дрэваапрацоўкі. Прыродны газ, апатытавы канцэнтрат, самародная сера, каўстычная сода, каўчук, цэлюлоза — асноўныя віды прывазной сыравіны. Завозяцца дзесяткі відаў дапаможных матэрыялаў і рэагентаў.
Многія хімічныя вытворчасці вылучаюцца высокай энергаёмістасцю. У першую чаргу гэта тычыцца вытворчасці шкловалакна, поліэфірных валокнаў, пластмас. Хімічны комплекс Беларусі спажывае вялізную колькасць электраэнергіі. Гэта адна з прычын напружанасці электрабалансу. Вось чаму неабходны змены ў структуры хімічнай прамысловасці ў напрамку змяншэння энергаёмістасці, перапрафіліраванне шэрага вытворчасцей.