Геаграфія Беларусі
Дадатак да падручн.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 127с.
Мінск 1993
Як вызначана ў Законе, «у выніку прыватызацыі дзяржава поўнасцю або часткова страчвае правы валодання, карыстання і распараджэння дзяржаўнай уласнасцю, а дзяржаўныя органы страчваюць правы непасрэднага кіравання ёю». Дзяржаўную ўласнасць могуць набываць як асобныя гра-
мадзяне, так і калектывы, што ўтвараюць гаспадарчыя таварыствы ці суполкі, арганізацыі арандатараў і інш. У адпаведнасці з заканадаўствам прыватызацыя ажыццяўляецца шляхам бязвыплатнай перадачы і продажу дзяржаўнай уласнасці.
Для паступовага і паэтапнага ажыццяўлення прыватызацыі прадугледжана распрацоўка праграм. Працэс раздзяржаўлення і прыватызацыі ў Рэспубліцы Беларусь яшчэ толькі пачынаецца. Звычайна прыватызацыя ахоплівае ў першую чаргу сферу абслугоўвання (крамы, сталоўкі, атэлье, рамонтныя майстэрні, цырульні). У прамысловасці раздзяржаўленне ажыццяўляецца ў форме стварэння народных прадпрыемстваў, акцыянерных прадпрыемстваў і таварыстваў. Ажыццяўляецца прыватызацыя жылля.
! 1. У чым заключаюцца галоўныя адрозненні паміж каманднай і рынкавай эканомікай? 2. Абгрунтуйце неабходнасць пераходу да рынкавых адносін. Калі вы не згодны з тым, што такі пераход неабходны, прывядзіце свае довады. 3. У чым сугнасць раздзяржаўлення і прыватызацыі? Чаму без прыватызацыі нельга перайсці да рынкавых адносін?
§ 25—26. НОВЫЯ ФОРМЫ ГАСПАДАРАННЯ
Арэнда. Адна з форм гаспадарання ва ўмовах рынкавай эканомікі — арэнда. Арэндныя адносіны азначаюць здачу маёмасці ў часовае карыстанне за пэўную плату. У арэнду можа аддавацца маёмасць як дзяржаўных, так і недзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. У арэнду могуць аддавацца ўчасткі зямлі, прамысловыя прадпрыемствьі або іх асобныя цэхі, вытворчасці, абсталяванне, будынкі, памяшканні. У якасці арандатараў выступаюць як асобныя грамадзяне, так і працоўныя калектывы, арганізацыі, таварыствы. Пагадненне аб арэндзе заключаецца на пэўны тэрмін.
Арэнда прадпрыемства служыць адным з відаў раздзяржаўлення ўласнасці. У адпаведнасці з заключанай дамовай арандатар уносіць арэндную плату. 3 цягам часу арандатар можа поўнасцю выкупіць маёмасць, якой ён карыстаўся на правах арэнды. Калі ўладальнікам прадпрыемства становіцца працоўны калектыў, узнікае народнае прадпрыемства. Народныя прадпрыемствы на Беларусі адносяцца да ліку новых форм гаспадарання.
У адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі ў арэнду могуць здавацца ўчасткі зямлі. Пагадненнем прадугледжваюцца тэрмін, умовы арэнды, памер арэнднай платы. Участкі зямлі аддаюцца ў арэнду ў адпаведнасці з іх мэтавым прызначэннем. Пагадненне аб арэндзе зямлі для сельскагаспадарчых мэт заключаецца не менш як на пяць гадоў.
Малыя прадпрыемствы. Для каманднай эканомікі характэрны пераважна буйныя і сярэднія прадпрыемствы, якія належаць дзяржаве. Гэтыя прадпрыемствы нярэдка з'яўляюцца манапалістамі ў сваіх галінах: на іх сканцэнтравана значная частка выпуску пэўных відаў прадукцыі. Пераход да рынкавых адносін азначае стварэнне ўмоў для канкурэнцыі. Канкурэнцыя ўзнікае тады, калі вытворчасцю адных і тых жа відаў тавараў і паслуг займаюцца многія прадпрыемствы ці арганізацыі, установы. У Законе Рэспублікі Беларусь «Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці» канкурэнцыя вызначаецца як спаборнасць гаспадарніцкіх суб’ектаў, калі іх дзеянні стымулююць вытворчасць неабходных спажыўцу тавараў.
Да ліку важкіх кірункаў пераходу ад манапалізму да канкурэнцыі адносіцца арганізацыя малых прадпрыемстваў. Такое паняцце сталі ўжываць у дачыненні да прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый з невялікай колькасцю працуючых. У прамысловасці малое прадпрыемства можа мець не
больш як 200 працуючых, у навуцы і навуковым абслугоўванні да 100, у рознічным гандлі — не больш як 25 чалавек. Умовы дзейнасці малых прадпрыемстваў рэгулююцца спецыяльным заканадаўствам.
Дзяржава павінна быць зацікаўлена ў паспяховай дзейнасці малых прадпрыемстваў, павелічэнні іх колькасці. Для гэтага неабходна актыўная дзяржаўная палітыка іх падтрымкі. Гэта можа праяўляцца ў ільготным крэдытаванні, падаткаабкладанні, гарантаванні пазыкі, дапамозе ў падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў, забеспячэнні навукова-тэхнічнай інфармацыяй. У такіх умовах малыя прадпрыемствы могуць дзейнічаць як паўнацэнныя ўдзельнікі рынкавай канкурэнцыі. У краінах рынкавай эканомікі на долю малога бізнесу прыпадае да 50 % ад агульнага аб'ёму тавараў і паслуг. Малыя прадпрыемствы могуць быць дзяржаўнымі і прыватнымі.
На Беларусі малыя прадпрыемствы створаны ў розных галінах гаспадаркі: прамысловасці, будаўніцтве, гандлі, бытавым абслугоўванні, жыллёвакамунальнай гаспадарцы. Значная частка іх займаецца гандлёва-пасрэдніцкай дзейнасцю. Колькасць малых прадпрыемстваў будзе павялічвацца.
Народныя прадпрыемствы. Ужо адзначалася, што народныя прадпрыемствы ўзніклі ў выніку раздзяржаўлення і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці. Народнымі сталі называць прадпрыемствы, працоўныя калектывы якіх атрымалі дзяржаўны акт аб выкупе прадпрыемства. Выкуп ажыццяўляецца або адразу поўнасцю, або па частках, цераз арэнду. Для выкупу прадпрыемства калектыў звычайна звяртаецца за банкаўскім крэдытам, члены калектыву ўносяць свае грашовыя сродкі.
Пасля выкупу прадпрыемства становіцца ўласнасцю працоўнага калектыву. Гэты калектыў —
гаспадар прадпрыемства. На прадпрыемстве ствараецца маёмасны фонд, кожны працуючы на ім мае ў маёмасным фондзе пэўную долю ў адпаведнасці з умовамі фарміравання і размеркавання фонду.
Непрацяглая практыка ўзнікнення і функцыяніравання народных прадпрыемстваў на Беларусі сведчыць аб паляпшэнні паказчыкаў іх гаспадарчай дзейнасці. Гаспадар прадпрыемства — працоўны калектыў — зацікаўлены ў тым, каб яго прадукцыя карысталася попытам. Ад гэтага залежыць прыбытак прадпрыемства, велічыня заработнай платы. Значьіць, трэба ўдасканальваць тэхналогію, абнаўляць абсталяванне, паляпшаць якасць прадукцыі, абнаўляць яе асартымент, шукаць спажыўцоў.
Адным з першых статус народнага прадпрыемства атрымаў Слонімскі кардонна-папяровы завод. Цяпер гэта народнае прадпрыемства «Альберцін». У народнае прадпрыемства «Калінка» ператварылася Салігорская швейная фабрыка. Значна ўзрасла канкурэнтаздольнасць прадукцыі гродзенскай абутковай фабрыкі «Нёман» пасля набыцця ёю статуса народнага прадпрыемства. Такі статус маюць вядомыя прадпрыемствы: Мінекі гадзіннікавы завод, аб’яднанне «Бабруйскдрэў», Брэсцкі завод бытавой хіміі, швейнае аб'яднанне «Мілавіца» ў Мінску і інш. Колькасць народных прадпрыемстваў павялічваецца. Некаторыя з іх становяцца акцыянернымі таварыствамі.
Акцыянерныя таварыствы. Уладальнікі прыватнай уласнасці могуць аб'ядноўвацца для сумеснага вядзення гаспадарчай дзейнасці. Уладальнікам прадпрыемства можа быць не асобны грамадзянін, а ўвесь працоўны калектыў. Маёмасць прадпрыемства мае пэўны кошт, ацэньваецца пэўнай грашовай сумай. На гэтую суму выпускаюцца каштоўныя паперы аднолькавага намінальнага кошту —
акцыі. Акцыі размяркоўваюцца паміж членамі працоўнага калектыву (ці выкупляюцца), частка іх можа паступаць у продаж у выглядзе адкрытай падпіскі. Узнікае акцыянернае таварыства. Уладальнікі акцый становяцца акцыянерамі.
Акцыянеры зацікаўлены ў тым, каб вытворчая дзейнасць прадпрыемства была прыбытковай. У гэтым выпадку ўладальнікі акцый атрымліваюць частку прыбытку ў выглядзе дывідэндаў. Трымальнікі акцый маюць права на ўдзел у кіраўніцтве справамі прадпрыемства. Акцыяніраванне — гэта адна з форм раздзяржаўлення і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці.
Пры пераўтварэнні дзяржаўных прадпрыемстваў у акцыянерныя таварыствы ўладальнікам часткі акцый можа заставацца дзяржава.
Статутны фонд акцыянерных таварыстваў можа стварацца таксама шляхам добраахвотнага аб'яднання маёмасці асобных грамадзян або прадпрыемстваў. Акцыянерныя таварыствы дзейнічаюць на падставе статута, які зацвярджаецца акцыянерамі. У акцыянерных таварыствах закрытага тыпу статутны фонд фарміруецца за кошт размеркавання акцый толькі сярод яго ўдзельнікаў. Акцыі таварыстваў адкрытага тыпу распаўсюджваюцца шляхам адкрытага продажу або падпіскі. Адбьіваецца іх свабодная абарачальнасць на рынку каштоўных папер.
Біржы. Для рынкавай эканомікі характэрны біржы. Іх называюць своеасаблівым інструментам рынка.Дснуюць таварныя, фондавыя біржы і біржы працы. На Беларусі заснаваны таварныя і фондавыя біржы. Ролю біржаў працы выконваюць створаныя пры мясцовых органах улады службы занятасці насельніцтва.
Таварныя біржы ажыццяўляюць здзелкі па куплі-продажы тавараў. Яны выступаюць пасрэд-
нікам паміж вытворцамі тавараў і іх пакупнікамі. Біржавыя тавары звычайна аб'ядноўваюцца ў групы: чорныя і каляровыя металы, нафтапрадукты, піламатэрыялы, хімічная прадукцыя, тэкстыльныя вырабы, сельскагаспадарчыя прадукты і інш. Адпаведна ствараюцца біржы пэўнага профілю. Прыкладам можа служыць Беларуская біржа нафтапрадуктаў і палімераў у Віцебску. Яна заключае здзелкі па рэалізацыі сырой нафты і нафтапрадуктаў.
Беларуская аграпрамысловая біржа займаецца рэалізацыяй прадукцыі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, сельскагаспадарчых машын. Біржы звычайна заключаюць здзелкі на куплю-продаж буйных партый тавараў.
Некалькі адрозніваюцца ад таварных біржаў гандлёвыя дамы. Яны таксама сталі ўзнікаць ва ўмовах пераходу да рынкавых адносін. Заснавальнікамі гандлёвага дома выступаюць вытворцы тых ці іншых тавараў, акцыянерныя таварыствы, банкі, гандлёвыя арганізацыі. Напрыклад, у склад аднаго з гандлёвых дамоў, арганізаваных у Магілёве, уваходзяць тэкстыльная і швейная фабрыкі, камерцыйны банк, магазін. Гандлёвыя дамы абслугоўваюць пераважна малыя прадпрыемствы, пастаўляюць тавар невялікімі партыямі. Часта яны ахопліваюць групы тавараў, якія не рэалізуюцца на буйных біржах. Гандлёвыя дамы ствараюцца ў розных гарадах Беларусі.
Фондавыя біржы прадаюць і купляюць каштоўныя паперы — акцыі. Курс акцый адлюстроўвае суадносіны попыту і прапановы тых ці іншых тавараў. Як толькі павялічваецца попыт на пэўныя тавары, рынак чутка рэагуе на гэта. Суадносіны попыту і прапановы вызначаюць цану тавару. Пры павелічэнні попыту на тавары ўзрастаюць цэны на іх. Фірмы, на прадукцыю якіх існуе вялікі попыт, 98
маюць высокую норму прыбытку і выплачваюць па сваіх акцыях высокі працэнт.