Геаграфія Беларусі
Дадатак да падручн.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 127с.
Мінск 1993
Кошт такіх акцый на фондавых біржах расце. Павялічваецца колькасць жадаючых набыць гэтыя акцыі. Наадварот, зніжаецца курс акцый малапрыбыльных прадпрыемстваў і фірм. Адбываецца «пераліў» капіталу на карысць тых прадпрыемстваў, што заняты вытворчасцю патрэбнай прадукцыі.
Калі тавар карыстаецца меншым попытам, цана на яго паніжаецца. Рынак ужо насычаны такой прадукцыяй. Адпаведным чынам рэагуе вытворчасць: аб’ём выпуску тавару змяншаецца. Так у некалькі спрошчаным відзе можна паказаць самарэгуляванне рынкавай эканомікі.
Камерцыйныя банкі. Пераход да рынкавых адносін абумовіў узнікненне і функцыяніраванне разам з Нацыянальным банкам Беларусі шэрага камерцыйных банкаў. Заснавальнікамі камерцыйных банкаў часцей за ўсё выступаюць дзяржаўныя прадпрыемствы і арганізацыі. Яны становяцца ўладальнікамі акцый камерцыйных банкаў. Камерцыйныя банкі прымаюць грашовыя ўклады арганізацый і асобных грамадзян. Яны выдаюць крэдыты пад пэўныя працэнты, за кошт гэтага атрымліваюць прыбытак.
Існуе канкурэнцыя паміж камерцыйнымі банкамі. Кожны з іх зацікаўлены ў новых крэдыторах і ўкладчыках. Ад гэтага залежыць аб’ём іх грашовага абароту, а значыць, і прыбытак. Для ўкладчыкаў грашовых сродкаў і атрымальнікаў крэдыту існуе магчымасць выбару: у які банк ім выгадней звярнуцца. У ліку камерцыйных банкаў, што функцыяніруюць на Беларусі, банкі «Дукат», «Комплекс» і інш.
Сумесныя прадпрыемствы. Пераход да рынкавых адносін звязаны са стварэннем на тэрыторыі Бела-
русі шэрага сумесных прадпрыемстваў. Гэтыя прадпрыемствьі ствараюцца з удзелам мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый і фірм замежных краін. Удзельнікамі сумесных прадпрыемстваў могуць быць адно або некалькі прадпрыемстваў Беларусі і адна або некалькі замежных фірм. Сумесныя прадпрыемствы арганізуюцца для ажыццяўлення вытворчай, навукова-тэхнічнай, гандлёва-пасрэдніцкай дзейнасці. Іх стварэнне мае мэтай выкарыстанне прагрэсіўных тэхналогій замежных краін, замежных капіталаўкладанняў, павелічэнне выпуску тавараў, павышэнне іх канкурэнтаздольнасці на сусветным рынку. Дзейнасць сумесных прадпрыемстваў рэгулюецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Першыя сумесныя прадпрыемствы на тэрыторыі Беларусі былі арганізаваны на працягу 1988 — 1989 гг. Колькасць іх увесь час узрастае. Дзейнічаюць сумесныя прадпрыемствы ў розных галінах гаспадаркі: прамысловасці, на транспарце, у сельскай гаспадарцы, навуцы, гандлі і інш. На пачатак 1993 г. было зарэгістравана каля 250 сумесных прадпрыемстваў. Практычную дзейнасць ажыццяўляла прыкладна палова агульнай колькасці зарэгістраваных прадпрыемстваў. Больш за ўсё створана сумесных беларуска-польскіх прадпрыемстваў, затым — беларуска-германскіх і беларуска-амерыканскіх.
У падручніку прыводзіцца прыклад аднаго з першых сумесных прадпрыемстваў — «Белвест» у Віцебску па вытворчасці абутку. Гэта беларуска-германскае прадпрыемства. 3 удзелам германскіх фірм дзейнічае сумеснае прадпрыемства ў Маладзечне па вытворчасці мэблі, паркету, піламатэрыялаў. Беларуска-італьянскае прадпрыемства «Беліта» ў Мінску выпускае парфюмерна-касметычныя прэпараты: шампуні, ласьёны, крэмы. Сумеснае прадпрыем100
ства «Белпак» з удзелам амерыканскіх фірм арганізуецца ў Магілёве па вытворчасці празрыстага пластыка для вырабу бутэлек, пакетаў. Магілёўскім камбінатам шаўковых тканін з удзелам партугальскай фірмы створана сумеснае прадпрыемства па пашыву адзення. Беларуска-польскія прадпрыемствы такога профілю дзейнічаюць у Гродне, Лідзе, Брэсце. У Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці арганізаваны беларуска-польскія прадпрыемствы па вытворчасці піламатэрыялаў і мэблі, у парфумерна-касметычнай прамысловасці. Беларуска-аўстрыйскае прадпрыемства «Астра» ў Гродзенскім раёне займаецца вырабам цукерак.
Прыкладам сумеснага прадпрыемства ў сельскагаспадарчай вытворчасці можа служыць беларускагерманскае прадпрыемства па вырошчванню хмелю ў Маларыцкім раёне.
Новай з’явай у гаспадарчым жыцці Беларусі стала арганізацыя сумесных прадпрыемстваў на тэрыторыі іншых краін. Так, на тэрыторыі Кітая ствараюцца сумесныя кітайска-беларускія прадпрыемствы па зборцы грузавых аўтамабіляў і іх продажу. Разглядаюцца ўмовы стварэння сумесных кітайскабеларускіх прадпрыемстваў у электроннай і аптычнай прамысловасці.
! 1. У чым сугнасць арэндных адносін? 2. Як вы разумееце манапалізм у эканоміцы? Прывядзіце прыклады прадпрыемстваў манапалістаў у гаспадарцы Беларусі. 3. Якія формы гаспадарання ствараюць умовы для канкурэнцыі? Для чаго яна неабходна? 4. Якую ролю ў рынкавай эканоміцы выконваюць біржы? 5. Якія формы гаспадарання з апісаных у тэксце заснаваны на прыватнай уласнасці? 6. 3 якой мэтай ствараюцца сумесныя прадпрыемствы? Прывядзіце прыклады сумесных прадпрыемстваў.
§ 27. ГАЛОЎНЫЯ ЭКАНАМІЧНЫЯ ПАКАЗЧЫКІ
Сабекошт і рэнтабельнасць. Для аналізу і ацэнкі вытворчагаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў выкарыстоўваецца сістэма розных эканамічных паказчыкаў. Паспрабуем раскрыць сутнасць галоўных з іх. Да ліку такіх паказчыкаў адносіцца сабекошт прадукцыі. Сабекошт прадукцыі — выражаныя ў грашовдй форме затраты прадпрыемства на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі. У сабекошт прадукцыі ўваходзяць затраты на сыравіну і дапаможныя матэрыялы, на паліва і энергію, затраты, звязаныя з эксплуатацыяй абсталявання і інш. Сабекошт прадукцыі ўключае таксама расходы на заработную плату.
Сумарныя затраты за год утвараюць агульны сабекошт прадукцыі прадпрыемства. Можна разлічыць таксама сабекошт адзінкі пэўных відаў прадукцыі. Напрыклад, для швейнай фабрыкі сабекошт аднаго паліто, для абутковай — адной пары абутку, для радыёзавода — аднаго радыёпрыёмніка; у сельскай гаспадарцы — сабекошт аднаго цэнтнера бульбы, аднаго літра малака і г. д.
Прадпрыемства прадае (рэалізуе) выпушчаную таварную прадукцыю і атрымлівае пэўныя грашовыя сумы. Калі выручка ад рэалізацыі прадукцыі перавышае яе сабекошт, прадпрыемства мае пэўны прыбытак. Такое прадпрыемства з’яўляецца прыбытковым, рэнтабельным. Калі выручка ад продажу прадукцыі ніжэй затрат на яе вытворчасць, г. зн. ніжэй сабекошту, прадпрыемства нясе страты. Яно з’яўляецца стратным, нерэнтабельн ы м.
Такім чынам, рэнтабельнасць — гэта суадносіны прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі да яе сабекошту. Рэнтабельнасць прынята выражаць у працэнтах. Возьмем умоўны прыклад:
Сабекошт прадукцыі прадпрыемства склаў 400 млн руб., выручка ад яе рэалізацыі — 480 млн руб., адпаведна прыбытак — 80 млн руб. (480 — 400 = 80). Рэнтабельнасць разлічваецца наступным чынам:
80 млн руб.
400 млн руб.
• 100 = 20 %.
Рынкавыя адносіны прымушаюць прадпрыемствы клапаціцца аб забеспячэнні рэнтабельнасці вытворчасці. Чым вышэй паказчык рэнтабельнасці, тым лепш для прадпрыемства, тым большы прьібытак яно мае. Для павышэння ўзроўню рэнтабельнасці трэба зніжаць затраты на выраб прадукцыі, памяншаць яе матэрыялаёмістасць, лепш выкарыстоўваць абсталяванне, удасканальваць тэхналогію.
Узровень рэнтабельнасці залежыць ад цаны продажу прадукцыі. Вытворцы зацікаўлены ў тым, каб прадаць сваю прадукцыю па больш высокіх цэнах. Дыктаваць цэны вытворцы могуць толькі ва ўмовах манаполіі на выраб пэўных відаў прадукцыі. Ва ўмовах рынку, ва ўмовах канкурэнцыі цана тавару фарміруецца пад уздзеяннем попыту на яго.
Цана. Попыт і прапанова. Попыт і прапанова адносяцца да ліку галоўных катэгорый рынкавай эканомікі. Суадносіны попыту і прапановы фарміруюць цану тавару.
У кожны канкрэтны прамежак часу вытворцы пастаўляюць на рынак пэўную колькасць тавару. Гэта ёсць аб’ём яго прапановы. Попыт на тавар — патрэба ў ім, забяспечаная наяўнасцю грошай у пакупнікоў. Аб’ём прапановы і попыту не заўсёды супадаюць. На рынку можа быць многа дадзенага віду тавару, але не ўсе могуць яго купіць з-за высокай цаны. Попыт на тавар не задавальняецца па прычыне недахопу грошай у пакупнікоў. Плацежаздольная патрэба не адпавядае аб’ёму прапановы тавару.
Калі тавару паступае на рынак мала, попыт пе-
равышае прапанову. Наяўнасць грошай у пакупнікоў не забяспечана неабходнай колькасцю тавараў. У гэтым выпадку неабходна павелічэнне вытворчасці тавару, г. зн. аб’ёму прапановы.
Калі прапанова перавышае попыт, не можа заставацца нязменнай цана тавару. Яна павінна паніжацца. Наадварот, калі тавару не хапае, цэны на яго растуць. Калі аб’ём попыту роўны аб’ёму прапановы, устанаўліваецца раўнаважная цана тавару. У гэтым сутнасць цэнаўтварэння ва ўмовах рынку.
Можна зрабіць наступныя вывады. Раўнавага на рынку наступае пры такім узроўні цаны, калі аб’ём попыту роўны аб’ёму прапановы. Калі цана на тавар вышэй раўнаважнай, прапанова перавышае попыт. Утвараюцца лішкі тавару. Калі цана тавару ніжэй раўнаважнай, попыт перавышае прапанову. Тавару не хапае для задавальнення попыту, ён становіцца дэфіцытным.
Рынак гібка рэагуе на змены галоўных элементаў сферы абмену — цаны, попыту і прапановы. Вось чаму ва ўмовах рынкавай эканомікі вялікая ўвага ўдзяляецца вывучэнню попыту на пэўныя віды тавараў і паслуг, прагназіраванню магчымых змен. Аб'ём попыту на пэўныя віды тавараў не застаецца нязменным. Попыт залежыць ад узроўню даходаў пакупнікоў, ён можа мяняцца пад уздзеяннем моды. Шматлікія фактары вызначаюць дынамічнасць попыту. Фірмы, якія своечасова адрэагуюць на павелічэнне попыту, арганізуюць выпуск патрэбнага тавару, атрымліваюць прыбытак ад яго рэалізацыі.
! 1. Разлічыце ўзровень рэнтабельнасці прадпрыемства: сабекошт прадукцыі яго склаў 600 млн руб., выручка ад рэалізацыі — 900 млн руб. 2. Якія шляхі існуюць для паніжэння сабекошту прадукцыі і павелічэння рэнтабельнасці? 3. Пры якіх умо-
вах устанаўліваецца раўнаважная цана на тавар? Раскрыйце ўзаемаадносіны паміж аб'ёмам попыту, прапановы і цаной тавару.
РАЯНАВАННЕ БЕЛАРУСІ
§ 28. РАЯНАВАННЕ ТЭРЫТОРЫІ. ВІДЫ РАЯНАВАНІІЯ
Сутнасць раянавання. Адметнай рысай геаграфічных даследаванняў з’яўляецца іх тэрытарыяльнасць. Даследаванні накіраваны на вывучэнне асаблівасцей пэўнай тэрыторыі, абгрунтаванне рацыянальных шляхоў яе выкарыстання. Адлюстраваць тэрытарыяльную разнастайнасць свету ва ўсіх адносінах (прыродных, гаспадарчых, сацыяльных, этнічных) дапамагае раянаванне. Раянаванне тэрыторыі — гэта падзел яе на часткі па пэўных прыметах. Раянаванне можа праводзіцца на розных узроўнях: усёй планеты, мацерыкоў і іх буйных рэгіёнаў, асобных краін.