Геаграфія Беларусі
Дадатак да падручн.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 127с.
Мінск 1993
У шыротным кірунку праходзіць Палеская чыгунка: Брэст — Кобрын — Лунінец — Калінкавічы — Гомель. Асабліва высокую грузанапружанасць яна мае на ўчастку ад Гомеля да Калінкавіч. Для перавозак унутры рэспублікі і транзітных выкарыстоўваюцца чыгункі праз Крычаў — Магілёў — Асіповічы — Баранавічы — Ваўкавыск, Полацк — Маладзечна — Ліду — Гродна.
3 чыгунак мерыдыяльнага напрамку высокай грузанапружанасцю вылучаюцца магістралі праз Віцебск — Оршу — Магілёў — Жлобін — Калінкавічы і праз Гомель — Жлобін — Асіповічы — Мінск— Маладзечна. Яны таксама маюць транзітнае значэнне ў сувязях Расіі з Украінай, Украіны з Літвой і Латвіяй. Аналагічную ролю выконвае таксама чыгунка праз Лунінец — Баранавічы — Ліду на Вільнюс.
У апошнія дзесяцігоддзі агульная працягласць чыгунак на тэрыторыі Беларусі змянілася мала. Будаваліся толькі асобныя ўчасткі невялікай працягласці: Слуцк — Салігорск, Чашнікі — Новалукомль.
! Растлумачце, чым была выклікана неабходнасць іх будаўніцтва.
У сярэдзіне 60-х гг. распачалася электрыфікацьія чыгунак. У цяперашні час поўнасцю электрыфікаваны беларускі ўчастак чыгункі Брэст — Масква і ўчасткі Мінск — Маладзечна, Мінск — Асіповічы.
Маюцца прапановы аб неабходнасці і мэтазгоднасці будаўніцтва чыгунак ад Мінска праз Слуцк да Мікашэвіч, ад Лепеля да Глыбокага.
! Паспрабуйце абгрунтаваць мэтазгоднасць такога будаўніцтва.
Аўтамабільны транспарт. Больш за ўсё грузаў і пасажыраў, асабліва на кароткія і сярэднія адлегласці, перавозіцца аўтамабільным транспартам. Яго перавагі заключаюцца ў манеўранасці, універсальнасці, магчымасці выкарыстання для перавозкі самых розных грузаў. Менавіта таму аўтамабілі нярэдка знаходзяцца і ў пачатку, і ў канцы транспартнага ланцужка. Яны пачынаюць і заканчваюць работу з удзелам іншых відаў транспарту. Стан аўтамабільнага транспарту ў значнай ступені вызначаецца працягласцю і размяшчэннем шасэйных дарог, у першую чаргу дарог з цвёрдым пакрыццём.
Аўтамабільныя дарогі перасякаюць тэрыторыю нашай краіны таксама ў розных напрамках. Некаторыя з іх ідуць паралельна чыгункам: Брэст — Мінск — Орша, Віцебск — Орша — Магілёў, Мінск — Бабруйск — Гомель, Брэст — Пінск — Калінкавічы — Гомель. Важнае народнагаспадарчае значэнне маюць аўтамагістралі Мінск — Слуцк — Мікашэвічы, Мінск — Ліда — Гродна, Мінск — Магілёў, Мінск — Лепель — Полацк. Аўтамабільныя дарогі рэспубліканскага і мясцовага значэння звязваюць паміж сабой населеныя пункты, размешчаныя ў розных частках Беларусі.
Маюцца тэрытарыяльныя адрозненні ў гушчыні аўтамабільных дарог з цвёрдым пакрыццём.
Больш густой сеткай шасэйных дарог вылучаюцца Гродзенская, Мінская і Магілёўская вобласці. Існуе неабходнасць у павелічэнні агульнай працягласці аўтамабільных дарог з цвёрдым пакрыццём, забеспячэнні надзейнай транспартнай дасягальнасці кожнага населенага пункта.
Іншыя віды транспарту. У некаторых месцах Беларусі, перш за ўсё ў яе паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частцы, значную ролю адыгрывае рачны транспарт. Агульная працягласць суднаходных водных шляхоў складае каля 3800 км, з іх па Дняпры — 560, Бярэзіне — 500, Прыпяці — 500, Сожы — 350 км. Суднаходныя рэкі таксама Заходняя Дзвіна і на невялікім працягу Нёман. Пераважная частка грузаў перавозіцца па Прыпяці і ДняпроўскаБугскаму каналу, што злучае Прыпяць з Мухаўцом. Перавозяцца ў асноўным розныя будаўнічыя матэрыялы: шчэбень, гравій, пясок, сілікатныя блокі.
Больш за ўсё грузаў прыпадае на Брэсцкі рачны порт. На Прыпяці рачныя парты знаходзяцца ў Мазыры, Пінску і Мікашэвічах, на Сожы — у Гомелі, на Дняпры — у Магілёве і Рэчыцы, на Бярэзіне — у Бабруйску.
На паветраны транспарт Беларусі прыпадае 13 % пасажыраабароту. Самы буйны паветраны вузел — Мінскі, маюцца аэрапорты ва ўсіх абласных цэнтрах. Паветраныя трасы пракладзены ў сталіцы былых саюзных рэспублік, многія гарады Расіі і Украіны. У апошнія гады значна павялічваецца колькасць авіяліній, што звязваюць сталіцу Беларусі з рознымі краінамі Еўропы, Азіі, Амерыкі: Германіяй, Аўстрыяй, Швейцарыяй, Ізраілем, ЗША і інш.
Трубаправодны транспарт выкарыстоўваецца для перадачы нафты і нафтапрадуктаў, прыроднага газу.
/ Пакажыце на карце трасы нафтаі газаправодаў на тэрыторыі Беларусі. Адкуль і куды перапампоўваюцца па іх нафта і прыродны газ?
Транспартныя вузлы. У месцах перасячэння розных шляхоў зносін утварыліся буйныя транспартныя вузлы. Сярод іх аб’ёмам перавозак пасажыраў і грузаў вылучаецца Мінскі транспартны вузел. Ен уключае чатыры радыяльныя напрамкі чыгунак з чыгуначнымі станцыямі ў межах горада і прыгараднай зоны, восем напрамкаў аўтамабільных дарог, два міжгародныя аўтавакзалы і некалькі прыгарадных аўтобусных станцый, два аэрапорты.
Брэсцкі транспартны вузел (чыгункі, аўтамагістралі, рачны порт, аэрапорт) адыгрывае важную ролю ў эканамічных сувязях Беларусі з краінамі Еўропы, у транзітных перавозках. Па шэсць радыяльных чыгуначных і некалькі аўтамабільных напрамкаў маюць Аршанскі і Баранавіцкі транспартныя вузлы. Чыгуначны і аўтамабільны віды транспарту спалучаюцца з рачным і паветраным у Гомельскім, Магілёўскім, Віцебскім, Гродзенскім транспартных вузлах. Пераважна чыгуначнымі вузламі з’яўляюцца Полацк, Ліда, Маладзечна, Жлобін, Асіповічы, Калінкавічы.
ЭКАНОМІКА БЕЛАРУСІ ВА УМОВАХ ПЕРАХОДУ ДА РЬШКАВЫХ АДНОСІН
§ 24. СУТНАСЦЬ РЫНКАВЫХ АДНОСІН
Дзве мадэлі эканамічнага развіцця. На працягу XX ст. у розных краінах свету выпрабаваны дзве галоўныя мадэлі эканамічнага развіцця. Адна з іх характэрна для краін, якія мы да нядаўняга часу называлі сацыялістычнымі. Гэта эканоміка, заснаваная на камандна-адміністрацыйных метадах Ki-
равання і цэнтралізаваным планаванні (коратка назавём яе каманднай эканомікай). Менавіта такая эканоміка склалася на працягу сямі апошніх дзесяцігоддзяў на Беларусі, як і ў іншых рэспубліках былога СССР. Яна развіваецца не па аб’ектыўных эканамічных законах. Некаторыя эканамісты сталі называць такую эканоміку «самаедскай»: яна працуе сама на сябе, больш занята вытворчасцю сродкаў вытворчасці. Hi ў адной краіне свету камандная эканоміка не змагла забяспечыць належнага ўзроўню жыцця людзей, іх дабрабыту.
Другая мадэль эканамічнага развіцця — рынкавая эканоміка. Яна ўласціва большасці краін свету, у тым ліку высокаразвітым краінам Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Азіі. Рынкавая эканоміка гэтых краін стварыла эканамічную забяспечанасць сваім грамадзянам, высокі жыццёвы ўзровень.
Паспрабуем у агульных рысах вызначыць, у чым
заключаюцца галоўныя рынкавай эканомікі.
Для каманднай эканомікі характэрна: панаванне дзяржаўнай уласнасці на сродкі вытворчасці; жорсткі план эканамічнага развіцця ўсёй гаспадаркі, кожнага прадпрыемства;
манапалізм, адсутнасць канкурэнцыі ў вытворчасці тавараў і паслуг;
ураўнілаўка ў аплаце працы, безыніцыятыўнасць работнікаў;
сістэма размеркавання тавараў і паслуг;
вялізная колькасць адходаў вытворчасці, пагаршэнне экалагічных абставін.
адрозненні каманднай і
Для рынкавай эканомікі характэрна: разнастайнасць форм уласнасці;
самарэгуляванне эканомікі і дзяржаўнае рэгуляванне шляхам падаткаабкладання, крэдытнай палітыкі;
дзяржаўная антыманапольная палітыка, канкурэнцыя вытворцаў тавараў і паслуг;
стымулы для асабістай зацікаўленасці, прадпрымальнасць, ініцыятыва;
свабоднае набыццё тавараў і паслуг цераз гандлёвую сетку і інш.;
стымулы для ўкаранення малаадходных тэхналогій.
Зразумела, што прыведзены пералік рыс далёка не поўны, аднак і ён дае ўяўленне аб адрозненнях дзвюх мадэляў эканамічнага развіцця і аб неабходнасці пераходу да рынкавай эканомікі.
Чаму неабходны пераход да рынку. Пры каманднай эканоміцы пануючае становішча займае дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці. Дзяржаве належаць зямля, прыродныя рэсурсы, прадпрыемствы. Яна становіцца ўласнікам вьіпушчанай на іх прадукцыі. Але дзяржаўнае часцей за ўсё ператвараецца ў «нічыё». Складваюцца ўстойліва абьіякавыя адносіны да дзяржаўнай маёмасці, няма зацікаўленасці ў яе захаванні. Гэта прыводзіць да драпежніцкіх адносін да прыроднага багацця, безгаспадарлівасці, марнатраўства, раскрадання матэрыяльных рэсурсаў. Толькі камандная эканоміка стварыла такую пачварную з’яву, як «прыпіскі», калі прадукцыя існуе толькі на паперы. Аплочваецца работа, якая не выконвалася.
Нездарма ў народзе распаўсюджаным стала выказванне ў адносінах да такога становішча: «Няма гаспадара». Сапраўдны гаспадар беражліва, клапатліва адносіцца да таго, што належыць яму, да сваёй маёмасці.
Для эканомікі з камандна-адміністрацыйнымі метадамі кіравання і цэнтралізавамым планаваннем характэрна размеркавальная сістэма. Усё размяркоўваецца: жыллё, тавары, якіх заўсёды не хапае на ўсіх, пуцёўкі ў санаторыі, узнагароды, прэміі. Пры гэтым ад самога чалавека амаль нічога не залежыць. Усё залежыць ад чыноўніка пры ўладзе, ад таго, хто размяркоўвае.
Рынкавая эканоміка дае магчымасць кожнаму праявіць сябе, сваю стараннасць, энергію, здольнасці, прадпрымальнасць. Разлічваць трэба на сябе, на сваю працу, а не на грамадскі каравай. Уласцівыя рынкавай эканоміцы канкурэнтныя адносіны аб-
умоўліваюць неабходнасць добра працаваць, эфектыўна гаспадарыць.
Працытую словы Г. П. Осіна з кнігі «Рынкавая эканоміка»: «Якой-небудзь разумнай альтэрнатывы рынкавай мадэлі гаспадарання не існуе. Рынак прымусіць нас пазбавіцца ад марнатраўнай і неэфектыўнай працы, дасць магчымасць чалавеку завесці ўласную справу і стаць гаспадаром, забяспечыць свабодны выбар тавараў і паслуг, ліквідуе чэргі».
Раздзяржаўленне і прыватызацыя. Ужо адзначалася, што адной з галоўных рыс рынкавай эканомікі з’яўляецца разнастайнасць форм уласнасці. У краінах рынкавай эканомікі прынята адрозніваць дзве асноўныя формы ўласнасці: дзяржаўную і прыватную. Усякая недзяржаўная ўласнасць лічыцца прыватнай. Яна можа быць кааператыўнай, акцыянернай, індывідуальнай.
Без прыватнай уласнасці стварыць рынкавую эканоміку немагчыма. Таму пры пераходзе да рынкавай эканомікі неабходна раздзяржаўленне і прыватызацыя пэўнай часткі дзяржаўнай уласнасці.
Закон «Аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь» вызначае сутнасць і парадак ажыццяўлення прыватызацыі. Паняцце «раздзяржаўленне» азначае перадачу ад дзяржавы асобам або калектывам функцый непасрэднага кіравання гаспадарчымі аб'ектамі. Прыватызацыя — набыццё асобамі або калектывамі права ўласнасці на аб'екты, якія належаць дзяржаве.