Геаграфія Беларусі Дадатак да падручн.

Геаграфія Беларусі

Дадатак да падручн.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 127с.
Мінск 1993
39.84 МБ
Раянаванне ажыццяўляецца на падставе грунтоўнага геаграфічнага даследавання тэрыторыі, збору і сістэматызацыі звестак аб асаблівасцях яе асобных частак. Раянаванне тэрыторыі адначасова з’яўляецца і метадам яе вывучэння, і пэўным вынікам даследавання. Яно дае магчымасць прывесці атрыманыя шматлікія звесткі ў лагічную сістэму, адлюстраваць асаблівасці вылучаных тэрытарыяльных адзінак.
Віды раянавання. Перш за ўсё можна гаварыць аб двух асноўных відах раянавання тэрыторыі — прыродным (фізіка-геаграфічным) і эканамічным (эканоміка-геаграфічным). Прыроднае раянаванне праводзіцца па асаблівасцях прыроды — рэльефу, клімату, глеб і іншых кампанентаў прыроднага комплексу. Пры эканамічным раянаванні на першы план выступаюць адрозненні ў спецыялізацыі
і структуры гаспадаркі, гэта значыць пераважна эканамічныя прыкметы.
Існуюць розныя прыватныя віды як прыроднага, так і эканамічнага раянавання: падзел тэрыторыі на часткі пры гэтым праводзіцца на падставе ўліку аднаго кампанента прыроднага ці гаспадарчага комплексу.
Разгледзім асобныя віды фізіка-геаграфічнага раянавання. Геамарфалагічнае раянаванне ажыццяўляецца паводле асаблівасцей рэльефу. Кліматычнае раянаванне праводзіцца на падставе адрозненняў у кліматычных паказчыках. У тэме «Клімат» вы ўжо пазнаёміліся з кліматычным раянаваннем Беларусі.
Гідралагічнае раянаванне азначае вылучэнне тэрытарыяльных адзінак з адносна аднолькавым водным рэжымам. Пры гэтым улічваюцца тып жыўлення рэк, велічыня сцёку і яго размеркаванне па сезонах года і інш. У межах Беларусі вылучана 6 гідралагічных раёнаў: Заходне-Дзвінскі, Вілейскі, Верхнедняпроўскі, Нёманскі, Цэнтральнабярэзінскі і Прыпяцкі. Найбольшую плошчу займае Прыпяцкі гідралагічны раён (Атлас БССР, с. 17).
Пры глебавым раянаванні падзел тэрыторыі на часткі праводзіцца па характару глебавага покрыва. Пры глебавым раянаванні Беларусі вылучана 3 глебавыя правінцыі: Паўночная, Цэнтральная і Паўднёвая. Правінцыі падзелены на 7 глебавых акруг, у складзе якіх у сваю чаргу вылучаны аграглебавыя раёны.
Да прыватных відаў прыроднага раянавання адносяцца таксама геабатанічнае раянаванне, зоагеаграфічнае раянаванне (Атлас БССР, с. 22 — 23).
Асобнымі відамі эканамічнага’раянавання з'яўляюцца наступныя: прамысловае, сельскагаспадарчае і транспартнае. Прамысловае раянаванне адлюстроўвае асаблівасці размяшчэння і структуры
прамысловасці ў розных частках краіны. Сельскагаспадарчае раянаванне праводзіцца на падставе адрозненняў у спецыялізацыі сельскай гаспадаркі. Транспаргнае раянаванне паказвае асаблівасці размяшчэння шляхдў зносін.
Такім чынам, раянаванне тэрыторыі можа праводзіцца па розных прыродных і гаспадарчьіх прыкметах. Вылучаемыя пры гэтым тэрытарыяльныя адзінкі часцей за ўсё называюць раёнамі. Аднак для абазначэння адзінак рознага рангу ўжываюцца і іншыя назвы: правінцыі, вобласці, акругі, падраёны.
Віды раянавання тэрыторыі не абмяжоўваюцца вышэй прыведзеным пералікам асобных відаў прыроднага і эканамічнага раянавання. Іншы раз для пазнавальных і практычных мэт узнікае неабходнасць у раянаванні, якое спалучае ў сабе элементы асобных відаў прыроднага і эканамічнага раянавання. Менавіта да такіх відаў адносяцца агракліматычнае і прыродна-меліярацыйнае раянаванне. Разгледзім іх сутнасць.
Агракліматычнае раянаванне Беларусі. Пры агракліматычным раянаванні ўлічваюцца не толькі асаблівасці кліматычных умоў, але і іх спрыяльнасць для земляробства. Яно грунтуецца на аналізе даных аб працягласці вегетацыйнага перыяду, суме тэмператур за цёплы перыяд года, каэфіцыенце ўвільгатнення. У сучасных схемах агракліматычнага раянавання Беларусі вылучаецца 3 агракліматычныя вобласці: Паўночная, Цэнтральная і Паўднёвая. Паўночная вобласць характарызуецца як умерана цёплая вільготная з даволі спрыяльнымі агракліматычнымі ўмовамі. Цэнтральная вобласць — цёплая ўмерана вільготная, мае спрыяльныя агракліматычныя ўмовы. Паўднёвая вобласць — цёплая няўстойліва вільготная, тут найбольш спрыяльныя ўмовы для вырошчвання цеплалюбівых куль-
тур: цукровых буракоў, грэчкі, проса і інш. (Атлас БССР, с. 15.)
У складзе кожнай з агракліматычных абласцей вылучаны Заходняя і Усходняя падвобласці, якія падзелены на агракліматычныя раёны. Так, Заходняя падвобласць Цэнтральнай агракліматычнай вобласці ўключае агракліматычныя раёны: Гродзенска-Івацэвіцкі, Лідска-Івянецкі, Навагрудскі, Баранавіцка-Ганцавіцкі, Барысаўска-Рудзенскі.
Прыродна-меліярацыйнае раянаванне. Ва ўмовах Беларусі важнае значэнне мае прыродна-меліярацыйнае раянаванне. Яно ўяўляе сабой падзел тэрыторыі на часткі, адносна аднародныя па прыродных і гаспадарча-эканамічных умовах правядзення меліярацыі. Пры прыродна-меліярацыйным раянаванні ўлічваюцца асаблівасці рэльефу, умовы ўвільгатнення, характар і ступень меліярацыйнай неўладкаванасці тэрыторыі. У межах Беларусі вылучаюць 3 прыродна-меліярацыйныя правінцыі: 1) Паазерска-Валдайскую — пераважна нізінную, залішне ўвільгатняльную; 2) Цэнтральнабеларускую — пераважна раўнінную, нармальна ўвільгатняльную; 3) Палескую — нізінную, недастаткова ўвільгатняльную.
Правінцыі падзяляюцца на прыродна-меліярацыйныя вобласці, вобласці — на раёны. Так, у складзе Палескай правінцыі вылучаюць Прыбугска-Загародскую (раўнінную, культурна-тэхнічна неўладкаваную), Брэсцка-Прыпяцкую (нізінную балотную) і Прыдняпроўскую (нізінную забалочаную) прыродна-меліярацыйныя вобласці.
§ 29.	ФІЗІКА-ГЕАГРАФІЧНАЕ РАЯНАВАННЕ БЕЛАРУСІ
Сутнасць фізіка-геаграфічнага раянавання. Фізіка-геаграфічнае, або прыроднае, раянаванне ажыц-
цяўляецца паводле асаблівасцей рэльефу, глебавага покрыва, клімату, расліннасці, жывёльнага свету. Яно, такім чынам, з’яўляецца інтэгральным у адносінах да геамарфалагічнага, глебавага, кліматычнага, гідралагічнага, геабатанічнага, зоагеаграфічнага раянавання. Першая схема фізіка-геаграфічнага раянавання Беларусі належыць В. А. Дзяменцьеву і была абгрунтавана ў 1948 г. 3 некаторымі ўдакладненнямі яна ляжыць у аснове сучаснага фізікагеаграфічнага раянавання тэрыторыі Беларусі.
Найбольш буйнымі адзінкамі фізіка-геаграфічнага раянавання Беларусі з'яўляюцца правінцыі. Вылучаецца 5 фізіка-геаграфічных правінцый: Беларуска-Валдайская, Заходне-Беларуская, УсходнеБеларуская, Перадпалессе і Палессе. Больш дробнымі адзінкамі раянавання з’яўляюцца акруга, раён, падраён і асобны краявід. Прывядзём звесткі аб фізжа-геаграфічных правінцыях.
Беларуска-Валдайская правінцыя. Гэтая правінцыя займае паўночную і цэнтральную часткі Беларусі. Яе паўднёвая мяжа знаходзіцца прыкладна на шыраце Мінска. У тэктанічных адносінах правінцыя прымеркавана да Беларускай антэклізы, Латвійскай седлавіны і Аршанскай упадзіны. Тоўшча асадкавых парод найбольшай магутнасці дасягае на ўсходзе, ля мяжы з Расіяй. Шырока распаўсюджаны і маюць значэнне ў будове паверхні марэнныя суглінкі, супесжі, гліны. Сустракаюцца вапнякі, даламіты, лёсавідныя пароды.
У рэльефе Беларуска-Валдайскай правінцыі марэнныя ўзвышшы чаргуюцца з азёрна-ледавіковымі нізінамі. У яе межах знаходзяцца Мінскае ўзвышша з вышэйшымі пунктамі Беларусі (горы Дзяржынская і Лысая), Ашмянскае і Аршанскае ўЗвышшы, Полацкая і Нарачана-Вілейская нізіны. Характэрны ўмерана цёплы, вільготны клімат.
У межах правінцыі, асабліва яе паўночнай част-
кі, вялікая колькасць азёр. На нізінах маюцца залііпне ўвільготненыя і забалочаныя тэрыторыі.
Лясістасць у розных частках неаднолькавая. Больш лясоў на Нолацкай нізіне. Пераважаюць ялова-сасновыя і яловыя, а таксама саснова-бярозавыя і сасновыя лясы. Тут знаходзіцца Бярэзінскі біясферны запаведнік, у паўночна-заходняй частцы правінцыі арганізуецца Браслаўскі нацыянальны парк.
Заходне-Беларуская правінцыя. Яна размешчана ў басейне Нёмана. Усходнюю мяжу правінцыі можна прыкладна правесці па лініі Ашмяны — Валожын — Дзяржынск — Слуцк. Беларуская антэкліза і Падляска-Брэсцкая ўпадзіна з'яўляюцца галоўнымі тэктанічнымі структурамі ў межах ЗаходнеБеларускай правінцыі.
Рэльеф даволі разнастайны. Значную тэрыторыю займае Нёманская нізіна. Яна акаймавана раўніннымі прасторамі: Лідская, Баранавіцкая, Прыбугская раўніны, сярод якіх уздымаюцца Навагрудскае і Ваўкавыскае ўзвышшы. Распаўсюджаны дзярнова-падзолістыя супескавыя глебы, радзей — сугліністыя. Маюцца залежы мелу і мергелю, легкаплаўкіх глін, будаўнічых пяскоў. На ўсходзе правінцыі выяўлены радовішчы жалезнай руды. Клімат тут больш мяккі ў параўнанні з Беларуска-Валдайскай правінцыяй. Максімальная колькасць ападкаў выпадае на Навагрудскім узвышшы.
Лясістасць тэрыторыі ніжэй сярэднерэспубліканскага паказчыка. Тым не менш у межах ЗаходнеБеларускай правінцыі маюцца вялікія лясныя масівы: Белавежская пушча на захадзе, Налібоцкая пушча на ўсходзе. Характэрны сасновыя бары. У змешаных лясах растуць сасна, елка, бяроза, вольха, дуб, граб. Заліўныя і сухадольныя лугі займаюць каля /5 усёй плошчы. Узаранасць найбольш высокая ў паўднёва-ўсходняй частцы правін-
цыі — у межах Капыльскай грады і Баранавіцкай раўніны.
Усходне-Беларуская правінцыя. Яна займае невялікую плошчу на самым усходзе Беларусі. Размешчана ў басейне Сожа і яго прытокаў. У тэктанічных адносінах амаль поўнасцю прымеркавана да Аршанскай упадзіны. Адна з асаблівасцей тэрыторыі заключаецца ў шырокім распаўсюджанні лёсападобных парод. Гэта пароды рыхлыя, лёгка паддаюцца размыву, у сувязі з чым утвараюцца яры.
Рэльеф Усходне-Беларускай правінцыі даволі аднастайны. Тут размешчана Аршана-Магілёўская раўніна з абсалютнымі вышынямі 150—200 м. 3 карысных выкапняў найбольшае значэнне маюць мел, мергель, легкаплаўкія гліны. Есць невялікія радовішчы фасфарытаў. Клімат больш кантынентальны ў параўнанні з іншымі мясцінамі Беларусі. Гадавая амплітуда тэмператур менавіта тут у межах нашай краіны дасягае максімальнай велічыні.
! Знайдзіце пацвярджэнне гэтаму на схемах і ў табліцах падручніка.
Добра ўрадлівымі з’яўляюцца дзярнова-падзолістыя глебы на лёсападобных суглінках, што характэрны для паўночнай часткі правінцыі. Уся тэрыторыя мае высокі ўзровень сельскагаспадарчай асвоенасці. Лясоў тут менш, чым у іншых фізікагеаграфічных правінцьіях. Адсутнасць азёр — яшчэ адна адметная рыса дадзенай тэрыторыі.