Геаграфія Беларусі
Дадатак да падручн.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 127с.
Мінск 1993
Перадпалессе. Паміж Заходне-Беларускай і Усходне-Беларускай фізіка-геаграфічнымі правінцыямі размешчана Перадпалессе. Правінцыя займае прамежкавае становішча паміж марэннымі ўзвышшамі Беларуска-Валдайскай і Заходне-Беларускай правінцый і нізінамі Палескай фізіка-геаграфічнай
правінцыі. Паверхня Перадпалесся — лёгкахвалістая раўніна з вышынямі 150—200 м, якая мае слабы ўхіл на поўдзень. У гэтым напрамку цякуць Дняпро, Бярэзіна, Пціч, Случ і іншыя прытокі Прыпяці. Тут размешчаны Цэнтральнабярэзінская, Слуцкая і Чачорская раўніны. У далінах рэк утварыліся старыцы.
Клімат Перадпалесся ўмерана кантынентальны. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае каля 600 м. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя пясчаныя, супясчаныя і сугліністыя глебы. У далінах рэк поймавыя і тарфяна-балотныя глебы. Правінцыя мае даволі высокую лясістасць, сярэдні паказчык складае каля 40 %. Вялікія лясныя масівы размешчаны ў басейне Бярэзіны. У лясах радзей сустракаецца елка, узрастае колькасць шыракалістых парод. Паніжаныя ўчасткі рэльефу заняты лугамі і балотамі. У сельскагаспадарчых адносінах лепш асвоена заходняя частка правінцыі.
Палессе. Гэтая фізіка-геаграфічная правінцыя займае ўвесь поўдзень Беларусі. Яна паласой прасціраецца на 500 км ад заходніх да ўсходніх меж краіны. Галоўныя тэктанічныя структурныя адзінкі ў межах Палесся — Прыпяцкі прагін, ПадляскаБрэсцкая ўпадзіна і Палеская седлавіна. Тэктанічнай будовай абумоўлена багацце і разнастайнасць карысных выкапняў. Тут маюцца радовішчы нафты, калійнай і каменнай солі, гаручых сланцаў, бурага вугалю, торфу, вогнетрывалых глін, будаўнічага каменю, даўстаніту.
Пераважная частка Палесся мае абсалютныя вышыні да 150 м. У басейне Прыпяці размешчана Палеская нізіна, па Дняпру — Прыдняпроўская нізіна. Толькі асобныя, невялікія па плошчы мясціны, уздымаюцца вышэй за 150 м над узроўнем мора. 3 нізінным рэльефам звязана забалочанасць тэрыторыі. На Палессі маюцца вялікія
балотныя масівы. У параўнанні з іншымі фізікагеаграфічнымі правінцыямі больш пашыраны тарфяна-балотныя глебы.
Палессю ўласцівы цёплы клімат з няўстойлівым увільгатненнем. Агракліматычныя ўмовы спрыяльныя для вырошчвання цеплалюбівых культур. Многа азёр, асабліва невялікіх, размешчаных у поймах рэк. Пракладзена шмат меліярацыйных каналаў, створаны вадасховішчы. Адрозніваецца Палессе і відавым складам лясоў. Разам са змешанымі лясамі тут пашыраны дубровы, сустракаюцца ясянёва-дубовыя і ясянёвыя лясы. На нізінных балотах растуць чорнаальховыя і бярозавыя лясы.
§ 30. ЭКАНАМІЧНАЕ РАЯНАВАННЕ
Фарміраванне эканамічных раёнаў. У межах кожнай краіны (за выключэннем, хіба, самых невялікіх па плошчы) існуюць пэўныя тэрытарыяльныя адрозненні ў прыродных умовах, узроўні асвоенасці тэрыторыі. Асобныя часткі краіны маюць рознае эканоміка-геаграфічнае становішча: яны могуць быць размешчаны ў цэнтры або на ўскраіне, знаходзяцца на рознай адлегласці ад галоўных транспартных магістраляў і г. д. Нярэдка асобныя часткі краіны адрозніваюцца і гісторыяй развіцця. Названыя фактары абумоўліваюць геаграфічны падзел працы ўнутрьі краіны. Складваецца спецыялізацыя асобных частак краіны па пэўных галінах гаспадаркі і адбываецца абмен іх прадукцыяй. У гэтым і заключаецца сутнасць геаграфічнага падзелу працы. Спецыялізаваныя тэрытарыяльныя часткі краіны прынята называць эканамічнымі раёнамі. Такім чынам, можна прыйсці да высновы, што эканамічныя раёны краіны фарміруюцца ў выніку геаграфічнага падзелу працы.
Кожны эканамічны раён характарызуецца свое-
асаблівым эканоміка-геаграфічным становішчам, прыродным патэнцыялам (сукупнасцю прыродных умоў і рэсурсаў), колькасцю і складам насельніцтва, структурай гаспадаркі. Галоўная прымета эканамічнага раёна — яго спецыялізацыя ў геаграфічным падзеле працы. Усе галіны гаспадаркі эканамічнага раёна цесна ўзаемазвязаны.
Сутнасць эканамічнага раянавання. Задача эканамічнага раянавання заключаецца ў вылучэнні спецыялізаваных тэрытарыяльных частак краіны, гэта значыць у абгрунтаванні схемы эканамічных раёнаў. Эканамічнае (эканоміка-геаграфічнае) раянаванне заклікана адлюстроўваць існуючыя адрозненні ў спецыялізацыі і структуры гаспадаркі асобных частак краіны. Пры эканамічным раянаванні неабходна ўлічваць сувязі, эканамічнае «прыцягненне» той ці іншай мясцовасці, таго ці іншага населенага пункта. Толькі эканамічна цэласная тэрыторыя можа разглядацца ў якасці эканамічнага раёна. Пры вызначэнні межаў эканамічных раёнаў улічваецца таксама падабенства структуры гаспадаркі суседніх тэрыторый. Чым бліжэй падабенства структур, тым больш падстаў для аднясення гэтых тэрытарьіяльных адзінак да аднаго эканамічнага раёна.
Эканамічнае раянаванне Беларусі. Першай спробай эканамічнага раянавання Беларусі можна лічыць рэформу адміністрацыйна-гаспадарчага раянавання, якая ажыццяўлялася ў 1923 —1924 гг. Гэта было спалучэнне адміністрацыйнага падзелу тэрыторыі і эканамічнага раянавання. Падзел тэрыторыі на часткі быў праведзены па наступных крытэрыях: а) велічыня тэрыторыі і колькасць насельніцтва; б) эканамічная магутнасць адпаведнай тэрыторыі; в) гаспадарчая цэласнасць. Вылучаныя тэрытарыяльныя адзінкі былі прыкладна аднолькавымі па велічыні тэрыторыі і колькасці
жыхароў, эканамічнай магутнасці. Яны атрымалі назву а к р у г.
У межах тагачаснай БССР было вылучана 10 акруг. Гэта былі адзінкі і эканамічнага раянавання, і адміністрацыйнага падзелу, што выкарыстоўваліся для кіравання гаспадарчым развіццём.
У пачатку 70-х гг. эканамічныя раёны нашай краіны былі вылучаны А. Г. Лісам у кнізе «Развіццё і размяшчэнне вытворчых сіл Беларусі». Гэта была практычна адзіная спроба эканамічнага раянавання рэспублікі без уліку яе адміністрацыйнага падзелу. Межы выдзеленых эканамічных раёнаў не супадалі з граніцамі абласцей.
Пры вылучэнні эканамічных раёнаў аўтар улічваў асаблівасці і ўзровень індустрыяльнага развіцця заходніх і ўсходніх абласцей, існуючае размяшчэнне прамысловасці, гаспадарчыя магчымасці тэрыторыі. На падставе аналізу асаблівасцей асобных частак Беларусі А. Г. Лісам выдзелена 4 эканамічныя раёны: цэнтральны, заходні, паўночнаўсходні і паўднёва-ўсходні.
У цяперашні час у якасці эканамічных раёнаў Беларусі разглядаюцца адзінкі яе адміністрацыйнага падзелу — вобласці. Кожная вобласць уяўляе сабой своеасаблівы адміністрацыйна-эканамічны раён. Вобласці маюць пэўную спецыялізацыю ў геаграфічным падзеле працы. Такі падыход, калі ў якасці эканамічных раёнаў разглядаюцца адміністрацыйныя адзінкі, не зусім поўна адлюстроўвае сутнасць эканамічнага раянавання. Сучасныя межы абласцей не з’яўляюцца адбіткам гаспадарчага прыцягнення пэўных тэрыторый.
Можна зазначыць, што пытанні эканамічнага раянавання Беларусі распрацаваны недастаткова.
Сельскагаспадарчае раянаванне Беларусі. Ужо адзначалася, што раянаванне можа праводзіцца на падставе аналізу размяшчэння не гаспадаркі ў цэ-
лым, а асобных яе галін: прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту. У адпаведнасці з гэтым адрозніваюць асобныя віды эканамічнага раянавання: прамысловае, сельскагаспадарчае і транспартнае. У адносінах Беларусі часцей праводзілася сельскагаспадарчае раянаванне.
Яшчэ ў канцы 20-х гг. сельскагаспадарчае раянаванне было выканана А. Смолічам. На падставе статыстычных даных ім вылучаны раёны спецыялізацыі па асобных культурах: ільну, каноплях і бульбе, — і па асобных галінах жывёлагадоўлі. Абагульненне гэтага матэрыялу прывяло да выдзялення раёнаў земляробчых, жывёлагадоўчых і раёнаў неземляробчых промыслаў. У канчатковым выніку былі вылучаны і ахарактарызаваны сінтэтычныя сельскагаспадарчыя раёны Беларусі. Спецыялізацыя Полацкага сельскагаспадарчага раёна, напрыклад, вызначалася наступным чынам: травапольна-льняны, слаба малочны з развітымі неземляробчымі промысламі.
Зразумела, што ў спецыялізацыі сельскай гаспадаркі ўсёй Беларусі і яе асобных частак адбыліся пэўныя змены. Узмацніўся жывёлаводчы напрамак сельскай гаспадаркі. Цяпер ва ўсіх раёнах жывёлагадоўля мае пераважнае значэнне. У 60-х гг. у працах Ф. Марцінкевіча вылучаны 4 зоны спецыялізацыі сельскай гаспадаркі. 3 некаторымі ўдакладненнямі гэтыя зоны паказваюцца і ў сучасных работах па сельскагаспадарчаму раянаванню Беларусі.
Паўночная зона спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі і льнаводстве; паўднёва-заходняя — на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі і буракаводстве; усходняя — на малочнамясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі і бульбаводстве; паўднёвая — на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі і бульбаводстве (Атлас БССР, с. 30).
САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЕ БЕЛАРУСІ
§ 31. СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ I НАПРАМКІ
Неабходнасць структурных змен у гаспадарцы. Галоўны напрамак сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі заключаецца ў фарміраванні рынкавай эканомікі. Паступовы пераход да рынкавых адносін звязаны з глыбокімі пераўтварэннямі ў гаспадарцы. Карэнным чынам мяняюцца многія ўяўленні аб арыенцірах у эканоміцы, аб мэтах і шляхах сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Да ліку неабходных пераўтварэнняў у гаспадарцы адносіцца яе структурная перабудова. Канчатковая мэта эканамічнага развіцця заключаецца ў забеспячэнні належнага ўзроўню жыцця людзей, задавальненні патрэб чалавека ў таварах і паслугах, стварэнні ўмоў для духоўнага ўзбагачэння асобы. Вось чаму неабходна пераўтварэнне «самаедскай» эканомікі ў эканоміку, арыентаваную на чалавека, на задавальненне яго матэрыяльных і духоўных патрэб. Мэта структурнай перабудовы — змяніць суадносіны паміж вытворчасцю сродкаў вытворчасці і вытворчасцю тавараў спажывання. Вытворчасць тавараў і паслуг павінна набыць прыарытэтны характар, а яе ўдзельная вага ў агульным аб’ёме вытворчасці — павялічвацца.
У такім напрамку неабходны структурныя зменьі ў складзе міжгаліновых комплексаў, асобных галін цяжкай прамысловасці — машынабудавання, хімічнай, лясной і дрэваапрацоўчай. На ажыццяўленне структурных змен накіраваны праграмы раздзяржаўлення і прыватызацыі, канверсіі. Пераразмеркаванне капіталаўкладанняў на карысць жыллёвага і сацыяльна-культурнага будаўніцтва таксама азна-
чае станоўчыя структурныя пераўтварэнні ў гаспадарцы.
Памянпіэнне энергаёмістасці, матэрыялаёмістасці прадукцыі. Структурныя змены ў гаспадарцы будуць спрыяць памяншэнню ўдзельнай энергаёміетасці і матэрыялаёмістасці прадукцыі. Існуюць цяжкасці з забеспячэннем Беларусі паліўна-энергетычнымі рэсурсамі, залежнасць ад аб’ёму паставак іх з Расіі. У значнай ступені гэта адносіцца да паставак з-за межаў Беларусі чорных і каляровых металаў, хімічнай сыравіны, драўніны, цэлюлозьі. Удасканаленне тэхналогіі, зніжэнне ўдзельных затрат паліва, энергіі і матэрыялаў, іх эканомія, выкарыстанне другасных рэсурсаў павышае эфектыўнасць гаспадаркі. Умовам Беларусі найбольш адпавядае спецыялізацыя на працаёмістых і навукаёмістых відах прадукцыі. Напрамкі яе сацыяльна-эканамічнага развіцця вызначаюцца вытворчым, навуковатэхнічным патэнцыялам, кваліфікаванымі кадрамі. He аўтасамазвалы вялікай грузападымальнасці, а аўтобусы і легкавыя аўтамабілі, не кавальскапрэсавыя машыны і буйнагабарытныя металарэзныя станкі, а прылады, радыёэлектронныя і аптычныя вырабы могуць вызначаць профіль нашых машынабудаўнічых заводаў.