• Газеты, часопісы і г.д.
  • Геаметрыя вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукац. з беларус. мовай навучання

    Геаметрыя

    вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукац. з беларус. мовай навучання

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 165с.
    Мінск 2012
    63.7 МБ
    Задача 7 (знаходжанне элементаў трохвугольніка па даўжынях дзвюх старон і градуснай меры вугла паміж імі). Вядомы даўжыні a і b дзвюх старон ВС і AC трохвугольніка і градусная мера а вугла паміж імі. Знайдзіце невядомыя элементы трохвугольніка (рыс. 78).
    B
    Рыс. 78
    Р аш э н н е.
    1)	У трохвугольніку ABC АС = а, ВС = a і AC = b. Па тэарэме косінусаў знойдзем
    AB = \la2 +b2  2abcosa.
    2)	Па тэарэме сінусаў запішам a _ АВ
    sin A sina '
    Адсюль знойдзем sin A = а^а .
    3)	Ведаючы sin А, знойдзем градус
    ную меру вугла А, а затым знойдзем АВ = 180°  (АА + AC).
    А д к а з: с = Ja2 + b2  2abcosa , sin A = asin“, ZB = 180° 
    (AA + ZC).	c
    Задача 8 (знаходжанне элементаў трохвугольніка па даўжыні стараны і градусных мерах двух прылеглых да яе вуглоў). Вядомы даўжыня а стараны ВС трохвугольніка ABC і градусныя меры у і Р двух прылеглых да яе вуглоў. Знайдзіце невядомыя элементы трохвугольніка.
    Суадносіны паміж старанамі і вугламі адвольнага трохвугольніка 89
    Рашэнне.
    1)	У трохвугольніку ABC ВС = а, ZB = p, АС = у, тады ZA = 180°(р + у) (рыс. 79, а).
    2)	Па тэарэме сінусаў мае месца роўнасць а  =
    . _	sinA snip
    л	л asinp
    Адсюль знондзем AC =
    81П^	AR
    3)	Аналагічна па тэарэме сінусаў	= ——. Адсюль
    sin A siny
    АВ = ^1.
    sinA	. „
    A	Z A	\	a	Ct Silly
    Адказ: ZA = 180°(p + y), AC = ——AB = ■ .
    sin A	sin A
    Задача 9 (знаходжанне элементаў трохвугольніка па даўжынях дзвюх старон і градуснай меры вугла, процілеглага адной з іх). Вядомы даўжыні а і & адпаведна старон ВС і AC трохвугольніка ABC і градусная мера a вугла, процілеглага старане ВС. Знайдзіце невядомыя элементы трохвугольніка.
    1)	У трохвугольніку ABC ВС = a, AC bi A A = a (рыс. 79, C). Знойдзем сінус вугла В. Па тэарэме сінусаў  = —.
    sinB sina
    Адсюль знойдзем sinB = САСС. Калі sinB < 1, то задача мае рашэнне, калі sin В > 1, то задача не мае рашэння. Магчыма, што задачу задавальняюць два значэнні вугла, г. зн. задача мае два рашэнні.
    2)	Цяпер можам знайсці ZC = 180°  (ZB + ZA).
    3)	Знойдзем даўжыню стараны АВ. Па тэарэме сінусаў B^L  А. Адсюль знойдзем АВ = ^®іпС. sinC sina	sina
    Адказ: sinB = ^^, ZC = 180°  (ZB + ZA), AB =
    a	sina
    Задача 10 (знаходжанне градусных мер вуглоў трохвугольніка па даўжынях трох старон). Вядомы даўжыні а, b і с адпаведна старон ВС, AC і АВ трохвугольніка ABC. Знайдзіце невядомыя элементы трохвугольніка.
    1)	У трохвугольніку ABC AB = с, ВС = a, AC = b. Па тэарэл Ь2 + с2а2
    ме косінусау знондзем cos A =—.
    2)	Сінус вугла В знойдзем па тэарэме сінусаў: sinB = ^АЧЛ.
    3)	Цяпер знойдзем ZС = 180°  (ZA + ZВ).
    2	2	2
    Адказ: созА = Ц^, зіпВ = ^л, ZC= 180°2 co	a
    (АА + АВ).
    90
    Раздзел 2, §2
    Задачы да § 2
    248.	У трохвугольніку даўжыні дзвюх старон роўны 3 см і 8 см, а градусная мера вугла паміж гэтымі старанамі роўна 120°. Вылічыце даўжыню трэцяй стараны трохвугольніка.
    249.	Вылічыце даўжыню стараны трохвугольніка, якая ляжыць супраць вугла, градусная мера якога 135°, а даўжыні дзвюх іншых старон роўны V2 см і 5 см.
    250.	У трохвугольніку ABC градусная мера вугла В роўна 60°, АВ = 2 cm, AC = V7 см. Вылічыце даўжыню стараны ВС.
    251.	Даўжыні дзвюх старон трохвугольніка роўны 6 см і 10 см, а градусная мера вугла паміж гэтымі старанамі роўна 60°. Вылічыце перыметр трохвугольніка.
    252.	Даўжыні старон трохвугольніка роўны 3 см, 5 см і 7 см. Вылічыце градусную меру вугла трохвугольніка, процілеглага большай старане.
    253.	Даўжыня адной са старон трохвугольніка роўна 13 см, дзве іншыя ўтвараюць вугал, градусная мера якога роўна 120°, а іх даўжыні адносяцца як 7 : 8. Вылічыце даўжыні гэтых старон.
    254.	Вылічыце даўжыні дыяганалей паралелаграма, калі даўжыні яго старон роўны 3^2 см і 7 см, а градусная мера аднаго з яго вуглоў роўна 135°.
    255.	Даўжыня адной са старон паралелаграма роўна 2 см, а яго плошча — 4 см2. Вылічыце даўжыню большай дыяганалі паралелаграма, калі градусная мера аднаго з яго вуглоў роўна 30°.
    256.	Градусная мера вугла паралелаграма роўна 150°, a даўжыня адной з яго старон — 2^3 см. Вылічыце плошчу паралелаграма, калі даўжыня яго большай дыяганалі роўна ТЗЗ см.
    257.	Даўжыні старон трохвугольніка роўны 5 см, 12 см і 13 см. Вылічыце вышыню трохвугольніка, праведзеную да большай стараны.
    Суадносіны паміж старанамі і вугламі адвольнага трохвугольніка 91
    258.	Градусная мера вугла паралелаграма роўна 45°, a даўжыні старон — 17 см і 7\/2 см. Вылічыце даўжыню большай дыяганалі паралелаграма і яго плошчу.
    259.	Даўжыні сумежных старон паралелаграма роўны а і b, а градусная мера аднаго з яго вуглоў роўна а. Знайдзіце даўжыні дыяганалей паралелаграма.
    260.	Даўжыні дыяганалей паралелаграма роўны dx і d2, a градусная мера вугла паміж дыяганалямі роўна <р. Знайдзіце даўжыні старон паралелаграма.
    261.	Градусная мера аднаго з вуглоў паралелаграма роўна 120°. Бісектрыса гэтага вугла падзяляе старану паралелаграма на адрэзкі, даўжыні якіх 15 см і 10 см, лічачы ад вяршыні вострага вугла. Вылічыце даўжыню большай дыяганалі паралелаграма.
    262.	У раўнабедраным трохвугольніку ABC градусная мера вугла пры вяршыні С роўна 120°, а даўжыня асновы АВ= 2х/1К см. Вылічыце даўжыню медыяны AF.
    263.	У раўнабедраным трохвугольніку ABC градусная мера вугла пры вяршыні В роўна 120°, даўжыня медыяны AT роўна 7 см. Вылічыце радыус акружнасці, апісанай каля трохвугольніка ABC.
    264.	У паралелаграме ABCD дыяганаль BD перпендыкулярна старане ВС. Вылічыце даўжыню другой дыяганалі паралелаграма, калі A BAD = 60° і BD = 4 см.
    265.	Градусная мера вугла А паралелаграма ABCD роўна 60°. Вылічыце даўжыню большай дыяганалі паралелаграма, калі вышыня, праведзеная да стараны AD, роўна 7з см і AD = 1 см.
    266.	Даўжыні старон трохвугольніка роўны 5 см, 7 см і 8 см. Вылічыце градусную меру вугла, які ляжыць супраць сярэдняй стараны трохвугольніка, і радыус апісанай каля яго акружнасці.
    267.	Перыметр трохвугольніка роўны 15 см, а даўжыня адной з яго старон роўна 7 см. Вылічыце градусную меру
    92
    Р а з д з е л 2, §2
    вугла, процілеглага дадзенай старане, калі бісектрыса трохвугольніка падзяляе яе ў адносіне 3 : 5.
    268.	У востравугольным трохвугольніку ABC даўжыні старон AB і ВС роўны адпаведна 7з см і 4 см. Вылічыце радыус акружнасці, апісанай каля трохвугольніка, калі яго плошча роўна 7з см2.
    269.	Асновай прамой трохвугольнай прызмы АВСА1В1С1 з’яўляецца прамавугольны трохвугольнік ABC, у якім ZC = 90°, ZA = 60°, а даўжыня бісектрысы AF роўна 4 см. Вылічыце плошчу грані ААГВХВ, калі радыус апісанай каля гэтай грані акружнасці роўны 4 см (рыс. 80, а, б).
    270.	Вылічыце плошчу трапецыі, калі даўжыні яе асноў роўны 6 см і 7 см, а даўжыні дыяганалей роўны 5 см і 12 см.
    271.	Градусная мера вугла паралелаграма роўна 60°, рознасць даўжынь яго сумежных старон роўна 2 см, а даўжыня большай дыяганалі роўна 7 см. Вылічыце даўжыню меншай дыяганалі і плошчу паралелаграма.
    272.	Плошча паралелаграма, градусная мера вугла якога 120°, роўна 40Тз cm2, а рознасць даўжынь яго сумежных старон роўна 11 см. Вылічыце даўжыні дыяганалей паралелаграма.
    273.	Рашыце трохвугольнік ABC, калі АВ = 7з см, ZA = 45°, ZB = 75°.
    Суадносіны паміж старанамі і вугламі адвольнага трохвугольніка 93
    274.	Знайдзіце невядомыя элементы трохвугольніка ABC, калі ВС = 3^2 cm, AC = 1 cm, Z С = 135°.
    275.	Рашыце трохвугольнік ABC, калі АВ = 8\/2 см, ВС = 10 cm і ZA = 45°.
    276.	Даўжыня адной са старон паралелаграма на 4 см большая за даўжыню другой. Вылічыце перыметр паралелаграма, калі адна з яго дыяганалей утварае са старанамі паралелаграма вуглы, градусныя меры якіх роўны 30° і 45°.
    277.	Вяршыні трохвугольніка падзяляюць апісаную каля яго акружнасць на дугі, градусныя меры якіх адносяцца як 1:2:3. Вылічыце радыус акружнасці, калі даўжыня найменшай стараны роўна 8 см.
    278.	Даўжыні старон трохвугольніка роўны а,Ыс,а даўжыні яго медыян, праведзеных адпаведна да гэтых старон, роўны та, ть і тс. Дакажыце, што т2 + mf + т2 = ^(а2 + Ь2 + с2).
    279.	У паралелаграме ABCD даўжыня дыяганалі BD большая за даўжыню бакавой стараны АВ на 8 см, а вышыня, праведзеная з вяршыні В да стараны AD, падзяляе яе на адрэзкі, даўжыні якіх роўны 8 см і 20 см. Вылічыце даўжыню большай дыяганалі паралелаграма.
    280.	Вылічыце плошчу паралелаграма, калі даўжыні яго старон роўны 6 см і 4 см, а градусная мера вугла паміж дыяганалямі роўна 60°.
    281.	Вылічыце даўжыні дыяганалей паралелаграма ABCD, калі даўжыні старон AB iAD роўны адпаведна 13 см і 16 см, а даўжыня медыяны BF трохвугольніка ABD роўна 9 см.
    282.	У паралелаграме ABCD старана АВ роўна дыяганалі BD. Каля трохвугольніка ABD апісана акружнасць, якая падзяляе большую дыяганаль паралелаграма на адрэзкі, даўжыні якіх роўны 65 см і 16 см. Вылічыце даўжыні старон паралелаграма.
    283.	Градусная мера вострага вугла паралелаграма роўна а. Знайдзіце плошчу паралелаграма і даўжыні яго дыяганалей,
    94
    Раздзел 2, §2
    калі min — адлегласць ад пункта перасячэння дыяганалей да прамых, што змяшчаюць стораны паралелаграма.
    284.	Даўжыні старон трохвугольніка роўны 11 см, 12 см і 13 см. Вылічыце даўжыню медыяны, праведзенай да большай стараны.
    285.	Даўжыня большай дыяганалі паралелаграма роўна 14 см, а меншая падзяляецца перпендыкулярам, праведзеным з вяршыні вострага вугла, на адрэзкі, даўжыні якіх роўны 2 см і 6 см. Вылічыце даўжыні старон паралелаграма.
    286.	Даўжыні дзвюх старон трохвугольніка роўны 3 см і 5 см, а даўжыня медыяны, праведзенай да трэцяй стараны, роўна 3,5 см. Вылічыце градусную меру вугла трохвугольніка паміж зададзенымі старанамі.
    287.	У трохвугольнік упісана акружнасць радыуса 3 см. Вылічыце даўжыні старон трохвугольніка, калі адна з іх падзяляецца пунктам дотыку на адрэзкі, даўжыні якіх роўны 3 см і 4 см.
    288*. Паралелаграм РТКЕ размешчаны так, што яго вяршыні Е і К ляжаць на старане AC трохвугольніка ABC, вяршыні Р і Т — на старанах AB і ВС адпаведна, а дыяганалі паралельны старанам. Вылічыце даўжыні старон трохвугольніка, калі ЕК = 3 см, РЕ = 5 см, РК = 6 см.
    Пытанні да другога раздзела
    1.	Плошча трохвугольніка ABC роўна 3 см2, а даўжыні дзвюх яго старон роўны 2 см і 6 см. Ці правільна, што градусная мера вугла паміж дадзенымі старанамі роўна 60°?
    2.	Ці правільна, што сінус вугла трохвугольніка ABC можна знайсці па формуле sin a = дзе S — плошча ао