Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
У.Я. Канатуш
Мінск «Белпрынт» 1999
УДК 284
ББК 86.376
К 19
Пераклад з расейскай мовы — Юрка Рапецкі.
Усе правы захаваны за аўтарам, ягонай жонкай і дзецьмі.
Канатуш У. Я.
К 19 Героі веры Старога Запавету. — Мн.: «Белпрынт» ў Рэспубліцы Беларусь, 1999. — 304 с.
ISBN 985656042Х.
У кнізе падаюцца разважанні аўтара пра духоўныя урокі, пра тое, аб чым мы можам даведацца, разглядаючы жыццё па веры людзей Божых, пра якіх апавядае нам Стары Запавет.
УДК 284
ББК86.376
ISBN 985656042Х © Канатуш У. Я.
«Тыя, каго ўвесь сьвет ня быў варты...» Яўр. 11:38
«Цудоўны лёс Яго, вялікая прамудрасьць Яго!»
«Слуга Бога павінен валодаць пранікненьнем у духоўны сьвет. Яму павінны быць бачныя горы з канямі і вогненымі калясьніцамі (4 Цар. 6:17). Ён мусіць быць здольны зразумець, што пішацца Божым пярсьцёнкам на сьценах сумленьня (Дан. 5:1728). Ён павінен умець растлумачыць адзнакі часу ў іхім духоўным значэньні. Ён павінен час ад часу адсоўваць заслону матэрыяльных рэчаў і даваць сьмяротным глянуць на тое духоўнае хараство, якое вянчае Божы трон. Божы чалавек павінен абвясьціць той узор, які быў яму паказаны на гары Сінайскай; ён павінен уткнуць у слова тое ўяўленьне, якое адкрывалася яму на востраве Патмос... і нічога гэтага ён ня можа зрабіць бяз духоўнага пранікненьня» (Освальд Сандэрс, «Адказнасьць, кіраўніцтва, служэньне»),
«Слова Божае і Дух, Які садзейнічае Слову, цераз Свае выбраныя прылады адкрывае нам, што прастора між небам і зямлёю, усё бачнае намі лазурнае бяздоньне паветраў, паднябеснае, служыць жыльлём для ўпалых анёлаў, выкінутых зь неба...
Сьвяты апостал Павал называе ўпалых анёлаў духамі паднябеснымі (Эф. 6:12), а іхняга галаву — князем улады паветранай (Эф. 2:2). Упалыя анёлы расьсеяныя ў вялікай колькасьці па ўсёй празрыстай бездані, якую мы бачым над сабою. Яны не перастаюць абураць усе грамадзтвы чалавечыя і кожнага чалавека паасобку; няма ліхадзейства, няма злачынства, якога б яны ня былі завадатарамі і ўдзельнікамі; яны схіляюць і навучаюць чалавека граху ўсемагчымымі сродкамі. «Супраціўнік ваш д’ябал, — кажа сьвяты Апостал Пётр, — ходзіць, як рыклівы леў, шукаючы каго праглынуць» (1 Пятр. 5:8) і падчас зямнога жыцьця нашага, і пры адлучэньні душы ад цела...» (Япіскап Ігнацій, збор. твор. т. III, стар. 132133).
«Дзеля гэтага прымеце поўную зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у часіну ліхую і, усё адолеўшы, выстаяць» (Эф. 6:13).
iv
АД ВЫДАЎЦА
Аўтар кнігі «Героі веры Старога Запавету», Канатуш Уладзімір Якаўлевіч, — шматгадовы служыцель Менскай царквы эвангельскіх хрысьціянаўбаптыстаў. Ён больш вядомы як прапаведнік царквы ЭХБ у горадзе Менску.
Ён нарадзіўся ў 1920 годзе ў вёсцы Доўгае Дуброва Жытавіцкага раёна Гомельскай вобласьці ў сям’і веруючых эвангельскіх хрысьціянаў. У 1940 годзе, будучы студэнтам літаратурнага факультэту Менскага педагагічнага інстытуту, ён аддаў сваё сэрца Госпаду. У той час усе цэрквы эвангельскіх хрысьціянаў і баптыстаў былі закрытыя, шмат хто з служыцеляў арыштаваны, засуджаны і застрэлены. У горадзе Бабруйску, дзе у той час пражывалі ягоныя бацькі, была нелегальная група ЭХ, якую адведвалі бацькі, а ў дні студэнцкіх канікулаў яе адведваў і Уладзімір. Там жа ён і нарадзіўся звыш.
Сьвятое вадзяное хрышчэньне прыняў у жнівені 1941 года ў горадзе Менску, дзе адрадзілася абшчына ЭХБ. Час быў цяжкі і ўсюды грымелі баі, былі і частыя бамбёжкі, а зь першага ліпеня Менск быў акупаваны нямецкімі войскамі. Абставіны былі трывожныя і надта небясьпечныя. Але абшчына, не зважаючы на ўсе цяжкасьці, працягвала функцыянаваць. Якраз у гэтым годзе малады брат У. Я. Канатуш быў пакліканы на духоўную працу ў абшчыне як прапаведнік Дабравесьця, потым як рэгент хору.
За палымянае служэньне Госпаду і актыўную працу сярод моладзі Менскай царквы ЭХБ у 1950 годзе брат быў арыштаваны органамі КДБ і засуджаны на 25 гадоў асабліва рэжымных закрытых лагероў. Тэрмін адбываў у мяркотна вядомым Карлазе і ў Міжрэчанску Кемераўскай вобласьці.
У канцы 1955 года, прабыўшы пяць з паловай гадоў у зьняволеньні, калі СталінскаБерыеўскія рэпрэсіі былі спыненыя, Уіадзімір Якаўлевіч, па пераглядзе справы, быў вызвалены. Ён вярнуўся ў Менскую царкву ЭХБ і працягваў працу прапаведніка. Потым ужо ў час Хрушчоўскай «адлігі» ён ізноў перанёс ганеньне: тры разы быў звольнены з працы, вандраваў без заработку, але працы на ніве Божай не пакінуў, хоць некалькі гадоў быў пазбаўлены кафедры.
Ажаніўся зь сястрою ў Госпадзе Алай Адамаўнай. Яны маюць
АД ВЫДАЎЦА v
двух сыноў і дзьвюх дачок. Усе — члены Царквы ЭХБ, служаць Госпаду.
У 60я гады пачаў прабаваць сябе ў літаратурнай працы, разам з жонкай зьбіраў духоўную літаратуру, часта перакладную. Цяга да ведаў была вялізарная і нястрымная’
У 70я гады ім былі напісаны брашуры і артыкулы: «Сем прыпавесьцяў аб Царстве Божым» (па Дабравесьці паводле Мацьвея, 13 разьдзел), «Прыпавесьць аб дзесяцёх дзевах», «Таямніца пакутаў», «Агляд 53га разьдзела прарока Ісаі»; невялікая кніжка «Шлюб і сям’я» і іншыя.
У 1980 годзе працаваў над гісторыяй цэркваў ЭХБ Беларусі. Напісаная цэлая кніга аб гісторыі беларускага брацтва. Кароткі агляд гэтай гісторыі асобным разьдзелам ўвайшоў у склад выдадзенай у 1989 годзе ў Маскве «Псторыі Эвангельскіх ХрысьціянБаптыстаў у СССР».
У 7080я гады шмат працаваў над дасьледаваньнем кнігі Адкрыцьця сьвятога Яна Багаслова, спрабуючы ў сьвятле біблійнага адкрыцьця зразумець падзеі апошніх дзён. Пры наступленьні 1990 rofla напісаў дасьледніцкую працу «Апакаліпсіс і Другое Прыйсьце», таксама брашуру «Усходнія вучэньні і іхнія суадносіны з хрысьціянствам». Дык вось дасюль былі выдадзены кнігі «Біблійныя жанчыны» (першае і другое выданьні), «Таямніцы Апакаліпсіса», «Шлюб і сям’я» і «Сем прыпавесьцяў». Ужо напісаны і падрыхтаваны да выданьня: «Апакаліпсіс і Другое Прышэсьце», «Цары юдэйскія», «Прарокі і прароцтвы» і «Азнакі прышэсьця» (усе на расейскай мове).
Кніга «Героі веры Старога Запавету» напісана ім ў 1975 годзе. У 198192 гадах дапоўненая і дапрацаваная.
Варта зазначыць, што брат У. Я. Канатуш ня ёсьць тэолаг па адукацыі. Ён ня вучыўся ў Біблійным інстытуце або семінарыі, — іх проста ня было ў нашай краіне на працягу ўсяго ягонага жыцьця. He канчаў багаслоўскіх факультэтаў і ня меў прысвоенага званьня бакалаўра або доктара багаслоўя, што так прэстыжна ў наш час.
Ягонае духоўнае выхаваньне прайшло ў іншай акадэміі — «акадэміі духа», як вельмі трапна празвалі ў нашай краіне страшныя Сталінскія канцлагеры. Брат Валодзя (як яго зь любоўю назвала ўся абшчына) — чалавек каласальнае працавітасьці, які ўсё сваё жыцьцё займаўся самаадукацыяй і стала павышаў свой духоўны ўзровень.
Сваім дапытлівым духам і самаахвярным дасьледаваньнем Сьвятога Пісаньня, на каленях адасоблена ў пакоі, таксама ў лучнасьці з
vi ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
братамі, якія маюць мудрасьць Божую, ён зразумеў таямніцы Божыя і па меры сваіх сілаў і магчымасьцяў дзяліўся імі са сваёй абшчынай, якую бязьмежна любіў і ў якой працаваў бескарысьліва прапаведнікам больш за пяцьдзясят год.
Кніга «Героі веры Старога Запавету» была перакладзена з расейскай мовы на беларускую. Перакладчык карыстаўся правапісам Тарашкевіцы, у якой ён быў выхаваны. Некаторыя магчыма паставяць пытаньне: чаму выдаць «Герояў веры Старога Запавету» ў беларускім перакладзе? 3 дазволам аўтара мы рашылі так зрабіць з наступнай прычыны. Ужо ў дваццатым стагодзьдзі паявілася нямала мастацкай і публіцыстычнай літаратуры на беларускай мове. Аднак за гэты пэрыяд было выдадзена вельмі мала духоўнай эвангельскай літаратуры на гэтай мове. Многія беларусы любяць і паважаюць сваю родную мову. Яны зь вялікай ахвотай і здавальненьнем прачыталі б беларускую духоўную эвангельскую літаратуру. Кніга Уладзіміра Канатуша дасьць ім такую магчымасьць. Яна таксама дасьць ім практычнае біблійнае настаўленьне з прыкладаў прыгаданых старазапаветных герояў веры. Мы спадзяёмся, што кніга «Героі веры Старога Запавету» паслужыць добрым настаўнікам і дабраславеньнем
кожнаму, хто яе прачытае.
vii
ПРАДМОВА АЎТАРА
На працягу шэрагу гадоў, у 70я і 80я гады, я неадразова гаварыў у сваёй царкве казані на тэму аб веры Божай, адлюстроўваючы іх прыкладамі зь біблійнае гісторыі, каб паказаць, як людзі спрадвеку працавалі на ніве духоўнага жыцьця і вырасталі ў падзьвіжнікаў — герояў веры. Гэта служыла ўмацаваньню веры і духоўнага жыцьця слухачоў.
Быць героем на вайне або ў мірным жыцьці ёсьць вялікае дасягненьне. Запрацаваныя посьпехі або подзьвігі заслугоўваюць найвышэйшай пахвалы і перайманьня. I кожная краіна мае і шануе сваіх герояў, увекавечваючы іхнія імёны ў кнігах і мемарыялах, складаючы аб іх песьні і легенды, часамі ідэалізуючы іхнія вобразы. Усё гэта мае сваё значэньне для маральнага выхаваньня народа ў духу патрыятычнай любові да сваёй Бацькаўшчыны.
Але Гасподзь таксама мае Сваіх герояў.
Пра іх прыгадвае прарок Яіль: «...Госпадзе, вядзі Тваіх герояў» (Яіль 3:11).
А ў прарока Захарыі ўдакладняецца, хто ёсьць гэтыя героі, і проста ўказваецца на «дом Юдаў» — падзьвіжнікаў зь яўрэйскага народа (Зах. 10:47).
I калі тыя героі паклалі жыцьцё за «непраўдзівае», гэта значыць, за тое, што праходзіць, зямное, дык героі Божыя аддавалі сябе без астатку за праўдзівае, за тое, што не праходзіць, за справу вечную. I калі тыя ўчынялі подзьвігі ратныя «дзеля атрыманьня вянка тленнага», дык слугі Божыя — дзеля атрыманьня вянка «нятленнага» (1 Кар. 9:2426).
Расказ пра іх выкладзены ў Бібліі, наймудрэйшай і найсьвятлейшай з усіх кнігаў у сьвеце. Вобразы іхнія яна не ідэалізуе, але дае аб іх самае праўдзівае, самае верагоднае і аб’ектыўнае сьведчаньне, a подзьвігі прыводзіць безь перавялічэньня і фальсіфікацыі. Быць героем у вачах людзей — гэта нешта вялікае, але быць героем у вачах Бога — гэта нешта несуразьмерна вышэйшае і слаўнейшае. Прылічэньне падзьвіжнікаў Божых да ліку сьвятых, сьветачаў чалавецтва, указвае на тое, што сваім жыцьцём і самааданым служэньнем яны здабылі ўпадабаньне Госпаду і найлепшым чынам паслужылі ўсяму чалавецтву, таму Бог застаўся задаволены імі і зьмясьціў іхнія імёны
viii ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
ў Біблію для настаўленьня і павучаньня ўсіх пакаленьняў людзей на ўсе будучыя часы.