• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Аўтар брашуры «Прабудзьце ўва Мне» А. Мюрэй адзначае, што ёсьць вера, якая шукае, і ёсьць вера, якая давяраецца. Вера, што давяраецца — гэта вышэйшая і больш сьпелая вера, яна «здольная дзякаваць Госпаду за дар або перамогу, яшчэ не атрыманую, але вераю адчутую». Вера, якая шукае, пазірае на Бога церазь цяжкасьці, як калі б чалавек глядзеў на сонца ў перавернуты тэлескоп; вера, якая спадзяецца, глядзіць на цяжкасьці праз Бога. Вера, што шукае, кажа: «Будзь маім сьвятлом, будзь маім збавеньнем, будзь маёй сілай». Вера, што давяраецца, кажа: «Гасподзь ёсьць маё сьвятло, маё збавеньне, сіла майго жыцьця». Каля магілы Лазара Ісус дзякуе Богу Айцу за тое, што Ён пачуў Ягоную малітву, быццам Лазар ўжо стаяў жывы. Вера, што давяраецца, дазваляе Госпаду «стаць ня толькі між намі і нашым грахом, але і між намі і ворагам нашым, між нашымі штодзённымі цяжкасьцямі!» (А. Мюрэй).
    Вера бачыць Бога, а ня цяжкасьці, таму яна глядзіць далей за бачнае і ведае, што Гасподзь ідзе насустрач ёй. Вера падахвочвае чалавека выбраць новы шлях і ісьці па ім; яна ня кіруецца тым, што бачыць сьмяротнае вока. Вера выклікае нутраныя перажываньні і прымушае чалавека адрачыся ад упалае прыроды і прыняць у сэрца ўратавальную мілату, каб ператварыцца. Вера — гэта вочы і рукі душы. Яна
    АЗНАЧЭНЬНЕ ВЕРЫ 5 бачыць, прымае і моцна трымае тое, што Бог даў ёй. Яна робіць чалавека дзеячам.
    Вось такой жывой Божай веры і прысьвяціў апостал Павал другі разьдзел Пасланьня да яўрэяў. У ім ён дае класічнае новазапаветнае азначэньне веры: «Вера ёсьць зьдзяйсьненьне чаканага і ўпэўненасьць у нябачным». I далей ён дае ёй усебаковую характарыстыку, адлюстроўваючы на падзьвіжніках веры яе цудоўныя якасьці і павучаючы Царкву Хрыстову, як трэба вераваць і як вера Божая карыстаецца ў жыцьці. Пра тое, што вера ёсьць упэўненасьць у нябачным, — гэта быццам зразумела: Бог наш, Які ёсьць прадмет нашай веры, — гэта скрыты, патаемны Бог, нябачны фізічнымі вачыма (Іс. 45:15). Ён — Творца ўсяго бачнага і чалавека. Ён «жыве ў недаступным сьвятле, якога ніхто зь людзей ня бачыў і бачыць ня можа» (1 Цім. 6:1516; Ян. 1:18). Чалавек ня можа ўбачыць Бога і застацца жывым (Вых. 33:20) з тае прычыны, што фізічная прырода чалавека ня вытрымлівае няпрыкрытай славы Божай (Адкр. 1:17), пра якую сказана, што яна — «вагонь пажыральны» (Вых. 24:17; Друг. 4:24; Пс. 49:3). 3 гэтае прычыны Бог зьявіў Сябе людзям у асобе Ісуса Хрыста, Які прыйшоў «у плоці» (1 Цім. 3:16; Ян. 1:14). Ягоныя вучні бачылі, чулі, адчувалі Яго рукамі (1 Ян. 1:12) і засьведчылі аб Ім усяму сьвету. Царква ж Хрыстова наступных вякоў у плоці Яго больш ня бачыць, але верыць у Яго паводле Ягонага слова, як піша пра гэта Пётр (1 Пятр. 1:8). I гэта дабраслаўнейшае (Ян. 20:29)!
    Падобна да Майсея, Царква, «як быццам бачачы Нябачнага», прабывае ў цьвёрдай, непахіснай веры, і гэтая вера ў Бога нябачнага дае плён бачны — гэта нашае бачнае для ўсіх жыцьцё ў Богу. Прадметам веры зьяўляецца ўсё, што адносіцца да Бога: Ягонае Слова, Ягоная справа, Ягоныя дары, Ягоная воля, Ягонае нябачнае Царства. Усё гэта стаецца, разумеецца і прымаецца вераю! Вера ўключае ў сябе давер Богу, і гэта ёсьць вера, якая давяраецца, і ўпэўненая ў Ягонай вернасьці. Яна ўключае і давер слову тых, хто сьведчыць пра Бога (Друг. 32:4; Ян. 17:20).
    Гэтая рыса веры азначае таксама і тое, што мы верым у існаваньне ўсяго нябачнага, але і таго, што рэальна існуе. Гэта і бясьсьмерце душы і жыцьцё вечнае (Ян. 11:2526); гэта і вышэйшы нябесны, духоўны сьвет — Бог і Анёлы Ягоныя (Яўр. 1:14), таксама і ўпалыя анёлы. Гэта і вышэйшыя нябесныя прыстанкі і «сьвяты горад Ерусалім», якія Бог падрыхтаваў тым, хто любіць Яго (Ян. 14:13; Адкр. 21:10); гэта і вышэйшыя нябесныя скарбы, якія Бог паабяцаў тым,
    6 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    хто дзеля Яго ўсё на зямлі лічыць «марнасьцю» (Маць. 6:1921; 1 Кар. 2:910; Кал. 3:24).
    Мы ня толькі верым у існаваньне ўсяго гэтага, але ўпэўненыя ў ім, успрымаем яго, як сапраўдную рэчаіснасьць, настолькі сапраўдную, што ўсё астатняе, г. зн. нашае зямное жыцьцё, здаецца нам міражом таму, што яно праходзіць. Мы ўсім сэрцам намагаемся да гэтай рэчаіснасьці, змагаемся за яе. Мы так давяраемся нябачнаму Госпаду, што гэтая вера, гэты давер стаецца нашай перакананасьцю, упэўненасьцю ў непарушным выкананьні таго, што Бог паабяцаў, у атрыманьні ў спадчыну ўсяго таго, што Ён падрыхтаваў: міру і спакою, бясьсьмерця і шчасьця ў прыгожа ўсталёваным, бязгрэшным, духоўным, замагільным сьвеце.
    Гэта і ёсьць вера як «упэўненасьць у нябачным».
    Адсюль стаецца зразумелым і другі бок веры, другая яе неад’емная рыса: «Вера ёсьць зьдзяйсьненьне чаканага».
    Менавіта вера Божая ёсьць тая духоўная сіла, якая зьдзяйсьняе чаканае, трансфармуе веру ў факты. Яна, паводле словаў апостала Паўла, «называе няіснае, як існае» (Рым. 4:17). «Няіснае»'— гэта тое, што яшчэ не адбылося, але чаго мы чакаем, да чаго імкнёмся; гэта аб’ект нашай надзеі, нашых спадзяваньняў і імкненьняў. I дзякуючы дзейнасьці і цьвёрдасьці веры мы дасягаем таго, у што верым.
    Вера і паслухмянасьць ідуць побач. Чалавек веруе Богу і атрымоўвае ўсё празь Яго. Фактычна вера — гэта дзея паводле Ягонага Слова. Празь веру, праяўленую ў сэрцы, мы атрымліваем ад Бога ў шчодрасьці Ягоную мілату, яўленую ў Хрысьце Ісусе, і паўнату Ягоных каштоўных абяцаньняў, празь якія далучаемся да Боскай існасьці. Вера робіць нас уладальнікамі ўсіх нябачных духоўных дабротаў, якія Бог у Сваёй прамудрасьці падрыхтаваў чалавеку.
    Вераю ў Галгофскую перамогу Сына Божага мы атрымліваем вечную спадчыну ў Ім, вераю мы атрымліваем сілу жыць праведна, жыцьцём уваскрэсеньня, і несьці крыж свой па сьлядах Хрыста. Вераю мы атрымліваем сілу пераносіць усе выпрабаваньні і спакусы ў гэтым сьвеце, пераадольваем усе цяжкасьці і пакуты на шляху веры. Вера прыстасоўвае паўнату перамогаў, дадзеных нам у Хрысьце Ісусе (1 Кар. 15:57).
    Вера — гэта гатоўнасьць прыняць самыя незразумелыя рэчаіснасьці, нават тыя, якія мы ня можам растлумачыць. Вера — гэта тое нявыказнае, чым дасягаецца прабываньне з Богам. Яна падымае чалавека туды, дзе самі сабою вырашаюцца ўсе пытаньні, усе прабле
    АЗНАЧЭНЬНЕ ВЕРЫ 7
    мы і ўсе непаразуменьні, бо яна пачынае бачыць жыцьцё вачыма Божымі.
    Бачыць жыцьцё вачыма Бога — гэта і ёсьць сапраўдная Божая вера, вера як «зьдзяйсьненьне чаканага і ўпэўненасьць у нябачным».
    Зьдзяйсьненьне чаканага вераю ёсьць адзін з фундаментальных прынцыпаў веры Божай. Вера чалавечая спачатку хоча нешта ўбачыць, пацьвердзіць, потым толькі верыць. Вера ж Божая робіць наадварот: спачатку верыць, а потым бачыць свае плады. Усё Пісаньне, уся Праўда Божая, уся справа Божая прасякнутыя гэтым духам, збудаваныя на прынцыпе веры, якая абвяшчае наперад тое, чаго яшчэ няма, але што, на падставе Гасподніх абяцаньняў, абавязкова ажыцьцёвіцца, бо мае пад сабою непахісную гарантыю ў асобе нябачнага, вечна жывога, усемагутнага і ўсядобрага Бога.
    Так зрабіў Ісус каля зачыненай магілы Лазара (Ян. 11:4044): Ён спачатку падзякаваў Богу за тое, што Ён чуе Ягоныя малітвы, а потым загадаў Лазару выйсьці з магілы, г. зн. Ён перш за ўсё вераю і, канечне ж, сілай Божай уваскрэсіў яго. Але вераю Ён заявіў гэтую перамогу!
    Так зрабіў у Старым Запавеце Абрагам, які наперад паверыў словам Божым аб тым, што сказаў яму Гасподзь, і адпаведна сказанаму жыў, да гэтых абяцаньняў Ягоных накіроўваў сваю веру, а таму ягоная вера залічылася яму ў праведнасьць (Быць. 15:56).
    Гэта прынцып Божы: не прывіваць веры пасьля ажыцьцяўленьня факта, як пацьвярджэньне рэчаіснасьці, але загадзя, наперад, задоўга да таго, як факт зьдзяйсьняецца, паверыць у ягонае ажыцьцяўленьне і падзякаваць за яго Богу (Рым. 4:1617, 25).
    У кнізе Адкрыцьця (11:15) паказана, як пры сёмай трубе, калі адбудзецца ўзьняцьце Царквы (1 Кар. 15:5152), Бог абвяшчае станаўленьне Царства Божага на зямлі, хоць яшчэ 3,5 гады ў моцнай лютасьці будзе гаспадарыць антыхрыст. Але вера Божая ўжо бачыць канец ліха і перамогу праўды і ўлады Хрыста.
    Вось гэта і ёсьць ажыцьцяўленьне вераю нябачнага!
    Такой верай жыла першаапостальская Царква. Такой веры вучыў Ісус Сваіх вучняў і такую веру Ён хоча знайсьці, калі зноў прыйдзе на зямлю як Валадар (Лук. 18.8). Да такой веры Ён настойліва заклікае ўсіх Сваіх пасьлядоўнікаў: «Майце веру Божую» (Марк. 11:23)! Такая вера ва ўсе Ягоныя абяцаньні стаецца галоўнай сілай, што вядзе хрысьціяніна.
    Браце і сястра! Ці ты маеш такую веру? Дзеля гэтага і напісаная
    8 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    гэтая кніга, каб ты навучыўся верыць так, як хоча Бог.
    Сьвятое Пісаньне дае веры ўзьнёслую характарыстыку, суправаджаючы яе цудоўнымі эпітэтамі. Вера Божая, паводле Пісаньня, гэта:
    «Найсьвяцейшая вера» (Юд. 1:20), г. зн. духоўна і маральна яна беззаганная, чыстая, сьвятая, дасканалая, бяз дэфэкту, аддзеленая ад усякага зла і вядзе чалавека да асьвячэньня і спалучэньня з Богам.
    Гэта ёсьць «дарагая вера» (2 Пятр. 1:1), даражэйшая за ўсе скарбы сьвету і ўсе найвялікшыя зямныя даброты. Яна — найвялікшая каштоўнасьць таго, хто ёю валодае, таму што ёсьць дар мілаты Божай. Менавіта яна падводзіць чалавека да дзьвярэй Царства Нябеснага і перадае ў рукі Уладыкі яго на вечныя часы.
    Яна — «выпрабаваная вера» (1 Пятр. 1:7), якая вытрымала выпрабаваньні ў вагні пакутаў, правераная Богам на праўдзівасьць, трываласьць і вернасьць Яму.
    Гэта ёсьць вера, «якая перамагла сьвет» (1 Ян. 5:45). Яна пераадолела шматаблічнае ліха гэтага сьвету, перамагла «пожадзь плоці, пожадзь вачэй» і не пайшла ўсьлед за «пыхам жыцьцёвым» (1 Ян. 2:1517). Яна аддзяліла нас ад духу гэтага сьвету, усіх прывабнасьцяў і чараваньняў ягоных і ня ўдзельнічае ў ягоных злых справах.
    Яна ёсьць «вера, што дзее празь любоў» (Гал. 5:6). Бязь любові вера бясьсільная, мёртвая, бязжыцьцёвая, такая, што адпіхае. Але калі яна дзее празь любоў, як і Бог, дык не аддае злом за зло, а робіць дабро і дабраслаўляе. Яна прываблівае да сябе людзей зычлівасьцю, адкрытасьцю, шчырасьцю, служэньнем, цяплынёй (1 Пятр. 3:9).
    Яна ёсьць «эвангельская вера» (Філ. 1:27). Яна далёкая ад іншых чалавечых найменьняў, якія не выяўляюць сутнасьці Божай веры. Свае дагматы, пастулаты і тэзісы яна засноўвае толькі на Дабравесьці Ісуса Хрыста — добрай вестцы, прынесенай Ісусам на зямлю пры Сваім першым прышэсьці. Яна вызнаё адзінага Бога Айца, Сына Ягонага Ісуса Хрыста і Сьвятога Духа; верыць у адзіную саборную Апостальскую Царкву, прытрымліваецца аднаго хрышчэньня, чакае ўваскрэсеньня мёртвых і жыцьця будучага веку.