• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Паглядзема цяпер на тварэньне з пункту гледжаньня сапраўднай навукі.
    Навука прайшла церазь дзьве стадыі чалавечае пагарды і гордасьці. Калісьці фізікі сьмяяліся зь біблійных словаў аб тым, што бачныя рэчы былі створаны з чагосьці нябачнага. Калісьці тэкст «зь нябачнага пайшло бачнае» лічыўся антынавуковым, але пасьля найноўшых адкрыцьцяў ён стаўся цалкам навуковым. Гэтая метамарфоза адбылася не з тае прычны, што нехта перапісаў Біблію такім чынам, каб узгадніць яе з натуральнымі навукамі. Адбылася яна з тае прычыны, што астрафізікі і касмолагі перапісваюць свае працы і падручнікі.
    У пачатку XX стагодзьдзя астраномы знайшлі, што Сусьвет расшыраецца і ва ўсіх кутках прысутнічае вызначаны спэктар мікрахва
    2 Зак. 3107
    20 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    лёвага выпраменьваньня. Потым былі знойдзены яшчэ і іншыя зьявы. Усё гэта пераканала астраномаў у тым, што Космас узьнік у выніку гіганцкага катаклізму, які атрымаў назву «вялікага выбуху», a бальшыня вучоных прыняла гэтую касмалагічную тэорыю. Нехта др Эрык Карлсан (Чыкага) у 1987 годзе пісаў: «Сучасныя астрафізікі прыйшлі да высновы, што Сусьвет узьнік у выніку працэсу, у нейкай меры адваротнага ядзернаму выбуху, г. зн. стварэньне сьвету было працэсам, у якім энэргія ператварылася ў рэчыва».
    Згодна з найноўшымі гіпотэзамі вялікага выбуху, менавіта так званай мадэлі Сусьвету, які расшыраецца, Сусьвет расшыраўся, як надзіманы шар, і з зусім малога аб’ёму вырас да сваіх сёньняшніх памераў. У ходзе гэтага працэсу латэнтная энэргія ператвараецца ў матэрыяльныя часьцінкі. Энэргія можа раптоўна ператварыцца ў часьцінкі і ў сьвятло — сьветлавыя фатоны. Па меры таго, як Сусьвет расшыраўся, відаць, у канчатковым выніку ён ахалоджваўся да тэмпэратураў, пры якіх магчымае жыцьцё. Як мяркуецца, у ходзе гэтага працэсу ўзьнікла рэчыва, зь якога ўтварыліся Галактыкі, зоры і планеты. I ў канчатковым выніку гэтае ж рэчыва ператварылася ў разнастайныя расьліны, жывёліны і чалавека.
    Др Карлсан тлумачыць, што гэта не канчатковая праўда, а толькі гіпотэза. Канчатковая праўда ляжыць паза межамі дасягальнасьці натуральных навук. Аднак гэтая тэорыя поўнасьцю адпавядае навукова правераным даным: Сусьвету, які расшыраецца, формуле Эйнштэйна (Е=МС2)* і шматлікім назіраньням. Апрача таго, ён прыгожа адпавядае біблійным словам аб «пачынальных пылінках Сусьвету» (Прып. Сал. 8:26) і «зь нябачнага пайшло бачнае». 3 гэтага тэксту ў мінулым вучоныя любілі пазьдзекавацца, а сёньня яны зусім паіншаму адказваюць на пытаньне, якім чынам ўзьнік бачны Сусьвет? Цяпер яны пагаджаюцца з тым, што ў далёкім мінулым духоўная энэргія магла ператварыцца ў матэрыяльныя часьцінкі. I няхай яны не даслоўна прызнаюць біблійную фразу «зь нябачнага пайшло бачнае», але, бяз сумненьня, абедзьве гэтыя канцэпцыі прыгожа адпавядаюць адна адной. Біблійны аўтар напісаў гэтыя радкі ў першым стагодзьдзі н.э. — і на дзевятнаццаць стагодзьдзяў вызначыў навуку!
    Апостал Павал у доказ свайго сьцьвярджэньня ня прывёў ніякіх навуковых выкладаньняў і ўраўненьняў, якія тлумачаць, якім чынам
    *Е=МС2 — колькасьць энэргіі, якая ўзьнікла пры разбурэньні рэчыва, роўная масе гэтага рэчыва, памножаная на хуткасьць сьвятла ў квадраце.
    «СПАЗНАЁМ ВЕРАЮ...»
    21
    энэргія можа перайсьці ў другую фазу і ператварыцца ў рэчыва. Але асноўнае палажэньне, сфармляванае ім, што бачнае ўзьнікла зь нябачнага, ня менш дакладнае, чым тэорыя Эйнштэйна, хоць яно было сфармулявана за шмат стагодзьдзяў да вялікага матэматыка. He, ня інтэлект, які перавышае ў сіле нават Эйнштэйна, а Дух Сьвяты падказаў.
    Заходні вучоны Роберт Джастроў у кнізе «Бог і астраномы» піша наступнае: «Дапытлівае паглыбленьне ў мінулае прыводзіць вучоных да канчатковага пункту — моманту стварэньня». Інакш кажучы, калі астраномы спрабуюць зразумець, як узьнік Сусьвет, яны сутыкаюцца з данымі, якія, мяркуючы па ўсім, паказваюць, што ў нейкі момант ён быў створаны Богам.
    Др Джастроў далей піша: «Гэты надзвычай дзівосны паварот падзеяў быў поўнай нечаканасьцю для ўсіх, апрача багасловаў. Тэолагі заўсёды давяралі біблійным словам: „На пачатку стварыў Бог неба і зямлю”. Некаторыя астраномы спачатку не хацелі прызнаваць даныя, якія сьведчылі аб тым, што Сусьвет меў пачатак. Для астранома, які заўсёды жыў верай у сілу розуму і навукі, гісторыя канчаецца, як кашмарны сон. Вучоны пераадолеў горы невуцтва. Яму засталося пакарыць толькі найвышэйшы пік. I вось калі ён з намаганьнем падцягваецца і ўзьбіраецца на апошнюю скалу, дык там яго вітае група багасловаў, якія на гэтай скале ўжо шмат стагодзьдзяў».
    Гэтым самым др Джастроў хоча сказаць, што ў людзей, якія займаліся вывучэньнем Бібліі, былі праўдзівыя ўяўленьні аб Сусьвеце і да таго, як іх адкрылі вучоныя. I вялікім спосабам уведаньня гэтага пытаньня была для іх вера Божая.
    Дзівосны і яшчэ адзін факт са стварэньня.
    Створаны Богам сьвет ня толькі прыведзены ў стройную гармонію і ў прыгожа добраўпарадкаваны дом, але Творца падпарадкаваў матэрыяльныя целы бязупыннаму заканамернаму руху. Стварыўшы сьвет вялікіх целаўпланет, зораў і цэлых Галактыкаў, Бог разьмясьціў іх, як адкрылі вучоныя, вакол Свайго месца прабываньня ў сьпіралепадобным бязупынным і надзвычайна дакладным руху так, каб яны самі абвяшчалі пра Ягоную вялікасьць, магутнасьць, славу і прыгажосьць.
    Той самы закон руху закладзены і ў сьвет малых вялічынь: малекулаў, атамаў, пратонаў і электронаў, нябачных простым вокам, якія ў самім рэчыве знаходзяцца ў незразумелых спалучэньнях, сьведчачы аб вялікай мудрасьці свайго Творцы. Закон руху, які прысутнічае
    22
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    ў матэрыяльным і духоўным сьвеце, адлюстроўвае адну з галоўных характэрных рысаў існасьці Бога, пра Якога сказана: «Вось твару ўсё новае» (Адкр. 21:5). Бог ёсьць Творца ўсё новых і новых пачаткаў, і ў тварэньні ўсяго новага Ён нявычэрпны і бяскрайні, і гэтае новае будзе бязьмежнае ў сваім разьвіцьці. У Госпада няма і ня можа быць ніякай руціны або застою ні ў чым!
    Адкрываючы і сузіраючы дзівосныя таямніцы прамудрасьці вялікага Дойліда, сьвятыя кленчылі і ставіліся з глыбокай пашанай перад Ім. Сваё захапленьне Давід выказвае наступнымі надзвычайнымі радкамі, якія можна аднесьці да шэдэўраў паэтычнага натхненьня:
    «Нябёсы прапаведуюць славу Божую, і пра дзеі рук Ягоных зьвяшчае цьвердзь. Дзень дню перадае слова, і ноч ночы адкрывае веды. Няма мовы, і няма гаворкі, дзе ня чуўся б іхні голас. Па ўсёй зямлі праходзіць іхні гук, і па край сьвету словы іхнія. Ён паставіў у іх жытло сонцу, і яно выходзіць, як малады са шлюбных харомаў сваіх, радуецца, быццам волат, прабегчы дарогупрагон: ад краю нябёсаў зыход ягоны, і шэсьце ягонае да краю іхняга, і нішто не схавана ад ягонае цяплыні» (Пс. 18: 27).
    Але вераю спазнаём ня толькі гэта.
    Усё духоўнае спазнаваньне праўды Божай прыходзіць церазь веру ад Духа Сьвятога, Які адкрывае Слова Божае. Тым, хто любіць Bora, даецца спазнаньне і духоўных рэчаў (1 Кар. 8:3). Але немагчыма любіць Бога, ня маючы веры ў Яго. Вера і любоў прыходзяць адначасова: вера ўзбуджае ў нас любоў да Бога, а любоў адкрывае нам спазнаваньне Яго. Вера адкрывае нутраныя вочы, каб бачыць дзеяньні Божыя, і нутраныя вушы, каб чуць голас Ягоны. Сама ж яна ўсталёўваецца не на мудрасьці чалавечай, а на сіле Божай (1 Кар. 2:45).
    Вера Божая ёсьць духоўная сіла.
    Праяўленая ў Духу Сьвятым, яна праз малітву зьвязвае і разьвязвае або вырашае (Маць. 16:19; 18:18). Зьвязвае «дужага» (Маць. 12:29), г. зн. ворага душаў чалавечых, які трымае ў палоне граху ўвесь сьвет (1 Ян. 5:19; 2 Кар. 4:4), і разьвязвае душы, якія навяртаюцца да Хрыста (Маць. 9:6; Ян. 11:44). Хто валодае верай Божай, той валодае «ключамі Царства Нябеснага» (Маць. 16:19).
    Верыць — гэта значыць ставіцца да Бога і Ягонага Слова з адкрытым сэрцам і бязумоўным даверам да Ягоных абяцаньняў (Пс. 32:4). У гэтым сэньсе сталае пазіраньне на Бога і ёсьць вера Божая (Пс. 120). Толькі такой верай мы можам Яму дагаджаць.
    3
    «ВЕРАЮ АВЕЛЬ. .»
    «У ёй засьведчаны продкі...»
    «Вераю Авель прынёс Богу ахвяру лепшую, ніж Каін: ён атрымаў сьведчаньне, што ён праведны, як засьведчыў Бог пра дары ягоныя; ёю ён і пасьля сьмерці гаворыць яшчэ» (Яўр. 11:2, 4).
    Слаўны пералік герояў веры адкрывае прадстаўнік старажытнай, яшчэ дапатопнай цывілізацыі. Як лічаць некаторыя зь біёлагаў, нас разьдзяляе з той эпохай прыкладна 67,5 тысяч гадоў.
    Гэта быў пэрыяд зараджэньня чалавецтва. Сівая старажытнасьць, юнацтва планеты! Але з гэтай глыбокай далечы нам зазьзяў цудоўны ўзор веры Божай, якую мы, новазапаветныя веруючыя, можам пераймаць і нечаму павучыцца.
    Гэта Авель, сын Адама і Евы, прабацька чалавецтва.
    Адам і Ева былі першыя людзі на зямлі. Бог, стварыўшы іх, памясьціў іх для жыцьця ў райскім кутку Міжрэчча, у Эдэмскім садзе, дзе жыцьцё працякала ў поўнай ціхамірнасьці, спакойнасьці і дабраславеньні.
    Гэта быў пэрыяд нявіннасьці чалавецтва.
    Прабацькі жылі тады яшчэ ня вераю, а бачаньнем, і не маглі быць няверуючымі, бо Бог меў непасрэдную лучнасьць зь імі твар у твар. Яны атрымалі ад Яго запаведзь не каштаваць ад дрэва ўведаньня дабра і зла, бо гэта магло прывесьці іх да трагічнай разьвязкі (Быць. 2:1617). Але спакуса вялікая! Яны не захавалі вернасьці і ўпалі. Яны ўпалі не самі сабою, а ў выніку падступных дзеяньняў іншай, варожай ім асобы, якую Пісаньне называе «зьмеем». Упалі таму, што «зьмей хітрасьцю сваёй змусьціў Еву» (2 Кар. 11:3). Павал робіць упор на падзеньне жанчыны. Тлумачачы гэтае пытаньне Цімафею, ён піша: «...і не Адам зваблены, а жонка, звабіўшыся, пераступіла закон» (1 Цім. 2:14).
    Адам спакусіўся не таму, што быў сладастрасны, і нават не таму, што быў спакушаны Евай. Справа зусім другая: ён еў таму, што ела ягоная жонка, косьць ад касьцей і плоць ад плоці ягонай (Быць.
    23
    24	ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    2:23). таму, што яна дала яму гэты плод.
    Яўрэйскі каментатар растлумачвае:
    «Адам меркаваў, што дзеяньні і пастановы Евы абавязваюць і яго. Ён лічыў дастатковым апраўданьнем для сябе той факт, што ня ён першы паддаўся спакусе. а зьесьці забаронены плод прапанавала яму жонка. Калі яна была дадзена яму Богам, дык ён быў абавязаны «прыляпіцца» да яе. стацца зь ёю «адной плоцьцю» — адзіным у дзеяньнях і ў думках; яны павінны былі скласьці адно цэлае і сумесна адказваць за свае ўчынкі» (Ш. Р. Гірш).