• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Вялікая памылка Адама і Евы была ў тым. што яны не распазналі ўсёй вялікай згубы. што ідзе ад спакусьніка, які да гэтага яшчэ быў ім незнаёмы. Яны былі нявінныя і ня мелі вопыту ў распазнаваньні граху і зла. Калі ж набылі гэты вопыт і зразумелі, што такое зло і што такое дабро, павярнуць назад было немагчыма, бо падупалі страшэннаму ўзьдзеяньню згубнай сілы закона граху і сьмерці і апынуліся ў пастпы сатаны.
    Гісторыя Адама і Евы пасьля іхняга грэхападзеньня поўная трагізму.
    Каб засьцергчы іх ад яшчэ больш згубных вынікаў. Гасподзь Бог выганяе іх з раю і за іхні грэх праклінае зямлю.
    III. Р. Гірш піша: «Усявышні Сваім прыгаворам зачыніў на тысячы гадоў брамы зямнога раю як Адаму і Еве, гэтак і іхнім нашчадкам, і адкрыў перад чалавекам новы этап выпрабаваньняў, каб ачысьціць і паправіць іх. 3 пачатку гэтага працяглага пэрыяду блуканьняў зьмянілася і становішча жанчыны: „Жонцы сказаў: множачы памножу скруху тваю ў цяжарнасьці тваёй; у хворасьці будзеш нараджаць дзяцей” (Быць. 3:16). Аднак дастаткова параўнаць словы „ў хворасьці” („у пакутах”) з аднакарэннымі ягонымі словамі ў іншых месцах Пяцікніжжа, каб зразумуець, што пад словам „пакуты” тут не падразумяваецца фізічны боль. Хутчэй, гэта відазьмяненьне слова, што значыць: „адпускаць кагонебудзь неахвотна...”, „адмаўляцца”, „адракацца...”. Пасьля таго, як яны зьелі забаронены ім плод, Усявышні сказаў ім: шматразова памножу адрачэньні твае; адракаючыся ад сябе. будзеш [ты, жанчына] нараджаць дзяцей; адракаючыся ад сябе, будзеш (ты. мужчына] здабываць сабе пражытак (Быць. 3:1617)».
    I сапраўды, самаадрачэньне з таго часу спатрабуе і ад мужчын і ад жанчын напружаньня ўсіх духоўных і фізічных сілаў. Прырода ўжо не прапаноўвае больш чалавеку дароў з усьмешкай і радасьцю, a
    «ВЕРАЮ АВЕЛЬ...» 25 ўвесь жыцьцёвы шлях жанчыны ёсьць самаахвярнае служэньне блізкім, мужу і дзецям.
    Карыстаньне прошлага часу ў тым месцы Бібліі, дзе гаворыцца аб звароце Бога да Адама і Евы, сьведчыць пра тое, што яшчэ перад тым, як Творца вынес прыгавор жанчыне — зьвярнуўся да зьмея: «За тое. што ты зрабіў гэта, пракляты ты перад усім быдлам... 1 варожасьць пакладу паміж табою і паміж жанчынай, і паміж семем тваім і паміж семем яе; яно будзе біць цябе ў галаву, а ты будзеш джаліць яго ў пяту» (Быць. 3:1415).
    Гэта першае абяцаньне, дадзенае Богам упаламу чалавеку, што зьмяшчае сьветлую надзею на прышэсьце ў сьвет Адкупніка, Які выратуе людзей ад кайданоў граху і сьмерці. Ён тут названы «семем жанчыны». Да гэтай надзеі і нараджэньня паабяцанага «семя» Адам і Ева накіраваліся ўсёй сваёй істотай.
    Так пачалася гісторыя чалавецтва, разьвіцьцё якога адбывалася ва ўмовах дзеяньня закона граху і сьмерці. У гэты час у Адама і Евы нараджаюцца два першыя сыны: Каін і Авель. Ева ўскладала вялікія надзеі на свайго першынца, Каіна, спадзяючыся, што ён ёсьць тое «семя», той чалавек, які павінен прыйсьці, каб зьнішчыць уладу сатаны. Нарадзіўшы Каіна, яна з радасьцю ўсклікае: «Здабыла я чалавека ад Госпада» (Быць. 4:1). Менавіта яна, Ева, дала імя свайму першынцу, імя, у якое ўклала свае самыя патаемныя пачуцьці. Яна назвала яго Каін. Гэта імя вытворнае з габрэйскай мовы, якое азначае крык болю пры згубе ўласнасьці. У імя Каін (набыцьцё) Ева, страціўшы з Адамам вялікае шчасьце зямнога раю, укладвае надзею на запаўненьне страчанага. Сэнс слова «здабыла я чалавека ад Госпада» такі: «Каін ёсьць маё дзіцятка, маё здабыцьцё, гэта я атрымала яго ад Госпада, прынёсшы ў ахвяру часьцінку ўласнага жыцьця і аддаўшы яму ўсю сілу сваёй любові».
    Але як глыбока яна памылілася' Яе надзеі не наканавана было збыцца. У сваім матчыным эгаізьме і ў сваім азмрочаным падзеньнем усьведамленьні яна не змагла ў народжаным ёю сыне распазнаць хітрыкі сатаны. Таму Бог і дазволіў ёй перажыць сямейную трагедыю і спазнаць глыбокую гаркоту расчараваньня.
    Хоць з моманту падзеньня Адаму і Еве наступіў зусім новы пэрыяд жыцьця, аднак ня трэба думаць, што яны спынілі лучнасыць з Богам. Гэта бачна з паводзінаў іхніх сыноў, Каіна і Авеля, якія працягвалі іхнія традыцыі пакланеньня Богу. Сыны, аднак, зусім парознаму ставіліся да справы пакланеньня з тае прычыны, што ўнутры
    26 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ гэта былі дзьве процілеглыя асобы, якія стаялі па розныя бакі ад Бога.
    Ва ўсе вякі між плоцьцю і духам існавала разяўленая бездань няпрымірымае супярэчлівасьці. спалучыць якую нішто ня можа. 1 гэтая іхняя розьніца паказалася асабліва тады, калі браты прынесьлі свае дары Госпаду.
    Карціна, якая апісвае іхняе ахвярапрынашэньне (Быць. 4:18). прадстаўляе яам, папершае, два тыпы веры: Божую, якую меў Авель, і чалавечую, якую меў Каін. А падругое, гэта паказвае, як вераю Авель прынёс Госпаду ахвяру лепшую, чым Каін
    Новазапаветнае Пісаньне адкрывае, што Каін «быў ад зламысьніка» (1 Ян. 3:12).
    Як гэта магло здарыцца? Вельмі проста: Ева, спакусіўшыся словамі зьмея, прыняла ў сябе семя граху, семя зламысьніка, і нарадзіла свайго першынца «ад зламысьніка» — са злачыннымі задаткамі, са згубнымі схільнасьцямі да надта грэшнага ладу жыцьця, з нахілам да ліхіх учынкаў. Д’ябал удыхнуў у яе ўсё гэта, але да гэтага часу яна нічога ня ведала, як і многія сучасныя жанчыны ня ведаюць таго, наколькі сур’ёзныя вынікі іхніх зграшэньняў і як гэта згубна адлюстроўваецца на нашчадках. Мы ўспадкавалі сапсутую прыроду Адама і Евы і таксама можам нарадзіць на сьвет чалавека Божага або вялікага грэшніка.
    Пасьля Каіна на зямлі нарадзілася вельмі многа людзей «ад зламысьніка», чаму Ісус і сьмела кажа фарысеям: <Ваш бацька — д’ябал...» (Ян. 8:44).
    Нарадзіўшыся ад зламысьніка, Каін і па сваёй прыродзе, і па ўчынках і дзеях сваіх быў цалкам плоцкім чалавекам і насіў грэх у сваім сэрцы. Гасподзь бачыў ягонае сэрца, таму і перасьцерагаў яго: «Калі ня робіш добрага, дык пад дзьвярамі грэх ляжыць, ён вабіць цябе да сябе, але ты пануй над ім» (Быць. 4:7). Слова «грэх» падразумявае тут жа ня толькі грэшны сьвет зь ягонымі пажаднасьцямі і жадобамі (1 Ян. 2:1517), якія нястрымна вабілі да сябе Каіна і пагражалі яму поўным адпадзеньнем ад Бога.
    Але ў сваім асьляпленьні Каін не хацеў прызнаваць сябе грэшнікам. Ён не паслухаўся Гасподняга пакліканьня і цалкам аддаўся зайздрасьці і славалюбству. Наадварот, ён бачыць сябе праведнікам, і гэтая ягоная самаправеднасьць і самападман асабліва якра праявіліся ў тым, якую ахвяру ён прынёс Богу і як паставіўся да таго, што Бог адхіліў яе.
    «ВЕРАЮ АВЕЛЬ...»
    27
    У Пісаньні чытаем: «Каін прынёс ад пладоў зямлі дар Госпаду. 1 Авель таксама прынёс ад першародных статку свайго і ад тлушчу іхняга» (Быць. 4:34).
    Дзьве абсалютна супрацьлеглыя ахвяры: ад росту зямлі і ад крыві жывёлін! Гэтыя ахвяры павінны былі сабой азначаць нешта вельмі важнае. Што ж яны азначалі?
    Калі сказаць каротка, дык плады зямлі азначалі, як яно было пасьля ўсталёўвана Законам Майсеевым, ахвяру падзякі (Ляв. 7:12), а першародныя ад статку сімвалізавалі адкупленьне.
    У выніку сваіх маральных абавязкаў Каін, як старэйшы і першародны з сыноў, павінен быў прынесьці ахвяру і за сябе, і за Авеля, брата свайго. Гэта было выяўленьне пакланеньня Богу. Ён так і зрабіў. Але Авель ня быў здаволены ягоным ахвярапрынашэньнем з тае прычыны, што не адчуваў духоўнай роднасьці з Каінам, знаходзячы ягоную пабожнасьць пустой і крывадушнай. Ён пастанаўляе прынесьці ўласную ахвяру, ідзе і прыносіць яе. У гэтым ахвярапрынашэньні ён атаясамліваецца са сваёй ахвярай. Гэта было, папершае, прынясеньне Богу найлепшага, што ён меў, а падругое, у абліччы «першародных ад статку свайго і ад тлушчу іхняга» ён быццам умярцьвяе сябе і аддае Богу, каб Бог асьвяціў яго і ўвёў у кола жыцьця Божага. Гэтак заступніцкай ахвярай Авель прысьвячае сябе Богу на вялікае служэньне.
    Такая ёсьць глыбокая сутнасьць абодвух ахвярапрынашэньняў.
    I далей чытаем:
    «I прыхінуўся Гасподзь да Авеля і да дару ягонага; а да Каіна і да дару ягонага ня прыхінуўся. Каін моцна засмуціўся і панік твар яго» (Быць. 4:45).
    Калі Каін убачыў, што Бог ня прыняў ягонага дару, ён моцна абурыўся, угневаўся на брата і на Бога. Гэта зусім натуральная рэакцыя плоцкага чалавека, раззлаванага ад самалюбства. У ім ускіпела пачуцьцё горкай прыкрасьці, што дало свабоду дзеяньням д’ябла, які ўзбудзіў у ім зайздрасьць да брата. Зайздрасьць нараджае гнеў і лютасьць, а ўзбуджаны гнеў спрычыніў сьмерць: паганы Каін забівае пабожнага Авеля!
    I з гэтага часу «народжаны ад плоці гнаў народжанага ад духа» (Гал. 4:29), і гэтага ня ўнікнуць.
    Чаму ж Бог ня прыхінуўся да ахвяры Каіна, а да ахвяры Авеля прыхінуўся? Няўжо Бог крывадушны? А калі не, дык у чым ахвяра Каіна была горшая за ахвяру Авеля?
    28	ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    На гэтыя пытаньні добра адказвае багаслоў Я. Крэкер:
    «У прынашэньнях абедзьвюх ахвяраў паказалася рознае па сутнасьці накіраваньня духа гэтых першых братоў перад Богам. Звонку магло здавацца, што абодва яны ў адных і тых жа адносінах да Госпада. Яны ж абодва прыступілі да ахвярніка перад Госпадам са сваімі дарамі. Аднак Бог узважвае дар у адпаведнасьці з думкамі таго, хто стаіць паза дарам. Ахвяра здаўна зьяўляецца языком душы. Сродкам дару чалавек заўсёды паказваў тое, што ён хаваў у сваёй скрытай істоце...».
    Сваёй адпаведнай ахвярай кожны з братоў адкрыў сутнасьць сваёй душы: у Каіна яна была плоцкая і паганая, грэшная; у Авеля — праведная.
    Вочман Hi, аўтар кнігі «Дасьледуйце Пісаньне», на пытаньне, чаму Бог прыняў Авеля і ня прыняў Каіна, адказвае гэтак:
    «Пастараймася зразумець, што ёсьць самае сутнае ў Авелі і што Бог хоча сказаць нам церазь ягонае жыцьцё. Вельмі многія мяркуюць, што Бог прыняў ахвяру Авеля проста таму, што гэта была ахвяра крыві. Але такое паняцьце выпускае зпад увагі новазапаветнае тлумачэньне, а таму і асноўную прычыну таго, чаму Бог прыняў ягоную ахвяру. Праца, першапачаткова прызначаная для чалавека ў Эдэмскім садзе, складалася з абавязковае апрацоўкі і захоўваньня саду (Быць. 2:1). Але пасьля грэхападзеньня чалавеку трэба было захоўваць сваё жыцьцё, апрацоўваючы зямлю, як гэта і рабіў Каін. Але яму нельга было прыносіць ахвяры Богу ад пладоў сваіх. Чаму? Таму, што чалавек зграшыў, а ў ахвярапрынашэньні ад пладоў зямлі Каін як быццам забыўся, што чалавек зграшыў. Вось чаму ягоны дар быў адкінуты. Бог адракаецца ад усіх, хто зграшыў і гэтага не прызнае. Памылка Каіна была ў абыякавасьці да граху чалавека тады, калі Авель прызнаў той факт, што чалавек зграшыў. Аднак ў той час гадоўля быдла не прыназначылася дзеля таго, каб захоўваць і прадаўжаць чалавечае жыцьцё; чалавек пачаў карміцца мясам толькі пасьля патопу (Быць. 9:3). Адзіная прычына для жывёлагадоўлі была неабходнасьць у наяўнасьці ахвяраў для ахвярапрынашэньняў. Пасьля таго, як ягня заколвалі для ахвяры, скурай ягонай карысталіся для вырабу вопраткі (Быць. 3:21). Бог патрабаваў ад чалавека аднаго — таго, каб ён прызнаваў свой грэх. Авель прыйшоў да Бога ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі Бога, і таму Ён прыняў яго...».