Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
Якія ж подзьвігі ўчынілі гэтыя людзі?
Гэта адкрывае апостал Павал у Пасланьні да яўрэяў у 11м разьдзеле, дзе ён прыводзіць вялікі пералік тых, хто сваім жыцьцём праславіў Бога і паслужыў выкананьнем Ягоных вялікіх планаў і прадвызначэньняў. Павал характэразуе іхнія подзьвігі словамі, упамінаючы і не ўпамінаючы многія слаўныя імёны:
«...вераю перамаглі царствы, тварылі праўду, атрымлівалі абяцаньні, замыкалі пашчы львам, тушылі сілу агню, пазьбягалі вострага меча, мацаваліся ад немачы, былі моцныя на вайне, праганялі кагорты чужынцаў; жонкі атрымлівалі нябожчыкаў сваіх уваскрэслымі; а іншыя замучаны былі, ня прыняўшы вызваленьня, каб атрымаць лепшае ўваскрэсеньне; іншыя перанесьлі зьдзекі і пабоі, а таксама кайданы і цямніцу» (Яўр. 11:3336).
Гэта, зразумела, вялікія ўчынкі і вялікія ахвяры!
Але рабілі іх не намаганьнямі плоці, генія або таленавітасьці сваёй (хоць, бясспрэчна, і гэта ёсьць), але вераю!
Вера можа зьдзейсьніць гераічныя справы, нашмат цудоўнейшыя і слаўнейшыя за ратныя подзьвігі і сьвецкія дзеі. Яна зьдзяйсняе дзеі, якія распасьціраюцца за рамкі натуральнага, бо вера ёсьць прадукт Духа (Гал. 5:22), і ёй даступны духоўны, вышэйшы, незямны сьвет. Яна ўводзіць чалавека ў прысутнасьць Бога, да трону Цара цароў і Госпада тых, хто пануе, ды праз гэта рухае рычагамі сусьвету.
Дзякуючы таму, што сьвятыя аддаваліся пад кіраўніцтва Божае і праявілі паслушэнства, у іхнім распараджэньні была сіла Госпада, Які ўчыняў цуды.
Пастар Морыс Джосеф, лектар і публіцыст, у сваім нарысе «Старажытнаяўрэйская этыка» кажа:
«Біблія з пачатку да канца падае адну бесьперапынную пропаведзь аб Богу і веры ў Яго. Кожны настаўнік Ізраіля ўказваў на важнасьць веры, як увасабленьне праўды і спосабы да разьвіцьця маральнасьці» («Рэлігійныя вераваньні», выд. С.Пецярбург, 1900).
Нельга з гэтым не згадзіцца.
Выхаваўчая каштоўнасьць біблійных вобразаў, духоўнае дабро і дапамога, якую яны прыносяць усім людзям, цяжка пераацаніць. Прайшлі тысячагодзьдзі, адны стагодзьдзі зьмяніліся другімі, пакаленьне за пакаленьнем прыходзілі і пакідалі зямлю, зьмянілася само аблічча зямлі, але маральныя каштоўнасьці, якім давалі азна
ПРАДМОВА АЎТАРА іх
чэньне героі веры, актуальныя і да сёньняшняга дня. Яны ня страцілі і ніколі ня страцяць сваёй жыцьцёвасьці, сьвежасьці, навізны і высокага сэнсу, які не пакідае нас, бо крыніца іхняе сілы і прывабнасьці ёсьць Бог вечнасьці. Праўда, якой яны служылі, зрабіла іхнія імёны бесьсьмяротнымі і бясконца дарагімі і блізкімі кожнаму багабаязнаму сэрцу.
Шмат гадоў я марыў прачытаць чыёнебудзь фундаментальнае духоўнае дасьледаваньне на гэтую ж тэму, каб даведацца, як іншыя браты ўспрымаюць і трактуюць біблійныя вобразы. Але нашую краіну сем десяцігодзьдзяў уціскаў розумы прэс Сталінскіх рэпрэсіяў і драбніў косьці нашых багасловаў таталітарны рэжым, гэты «зьвер страшэнны і жахлівы і надта моцны» зь «вялікімі жалезнымі зубамі» (Дан. 7:7); ён не пакінуў ні адной магілы па ўсёй бязьмежнай Поўначы тых, хто за імя Хрыстова нёс гэты крыж. Гэтыя твані маркоты калісьці мераў і я сваімі замучанымі нагамі, цягнуючыся, як вязень Карлагероў, у ланцугах арыштантаў пад прыцэлам прыстаўленай да сьпіны вінтоўкі.
Так, я палка марыў павысіць свае духоўныя веды, марыў і рупліва шукаў, хто парадаваў бы мяне апісаньнем герояў веры, але, нажаль, так і ня сустрэў аніводнае сур’ёзнае працы. А можа ні адна з такіх працаў не змагла да мяне дайсьці? Свой недахоп мне даводзілася дапаўняць за кошт лучнасьці з маімі духоўнымі настаўнікамі і сябрамі, а таксама асабістым карпатлівым, паглыбленым досьледам тэмы, якая захапляла мяне.
Так паступова я сабраў матэрыял і падрыхтаваў серыю казаняў, прамоўленых мною ў нашай і іншых цэрквах. Потым, на падставе гэтых казаняў напісаў кнігу, якую падаю на суд чытачоў. Спадзяюся, што гэтая праца паслужыць на дабро людзям для настаўленьня і павучаньня, для ўмацаваньня ў веры і ў служэньні Госпаду. Справа ў тым, што шмат хто, прыходзячы да веры ў Хрыста і чытаючы Біблію без падрыхтоўкі, без знаёмства з гісторыяй старажытнага Усходу, часта ня можа самастойна разабрацца ў біблійных персанажах, каб правільна разумець іх. У такіх выпадках неабходны дапаможнік, і гэтая кніга можа паслужыць такім дапаможнікам.
Яна напісаная, як я вышэй упамянуў, як разьвіцьцё 11га разьдзела Пасланьня да яўрэяў. Фактычна 11ы разьдзел ў сьціслай форме перадае гісторыю старазапаветных сьвятых, празь якую яны ня толькі прынялі абяцаньні Божыя, але ўзрасьлі і ўдасканаліся ў іх. Старазапаветная біблійная гісторыя ёсьць вобразнае адлюстравань
X
ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
не той таямніцы вечнасьці, якая ад пачатку была захавана ў Богу і якую Ён паступова зьявіў цераз жыцьцё Сваіх герояў, іхнюю барацьбу і перамогу.
У недаступным розуму лёсе сьвятых Божых, у недасьледных шляхах Гасподніх, у гэтых «прыпавесьцях» — жыцьцях, у гэтых «варажбах са старадаўнасьці», як аб гэтым паэтычна прыгожа піша Асаф (Пс. 77:2), Бог зьявіў вялікую «бездань багацьця і мудрасьці і веданьня Божага» (Рым. 11:33). Гэтае багацьце так недаступна розуму, што, гледзячы на старазапаветную гісторыю вачамі «сыноў сьвятла», «сыноў дня» (1 Фес. 5:5) і ў сьвятле «Сонца праўды» — Хрыста (Мал. 4:2), нельга ня ўсклікнуць з захапленьнем: «...вялікія і дзівосныя дзеі Твае, Госпадзе, Божа Усяўладны! Праведныя і праўдзівыя шляхі Твае, Цару сьвятых!» (Адкр. 15:34).
Мэта гэтай кнігі — паказаць, як чалавек Божы, кожны паасобку, разумеў вераю страшэнную згубную сілу граху і зла; як разумеў ён небясьпеку, якая ідзе ад таго, хто стаіць за грахом і злом, — д’яблам; і як знаходзіў шляхі выхаду зь іх цераз прыняцьце вераю праўдаў Божых, Ягоных каштоўных абяцаньняў, дасягаючы духоўных перамог.
Усе мужы веры, пачынаючы ад Авеля да патопу, Абрагама і ўсіх тых, хто прыйшоў пасьля патопу, — гэта звычайныя людзі, якія нічым асаблівым не адрозьніваюцца ад іншых і самі па сабе нічым не вызначаюцца. Але, у адрозьненьне ад іншых людзей, яны бязьмежна любілі Бога, Ягоную праўду, Ягоную волю, жылі паводле яе, верылі ёй, прысьвячалі Богу ўсё сваё жыцьцё, таму Гасподзь падняў іх на недасягальную вышыню. Яны мелі і свае недахопы, слабасьці, зграшэньні і нават падзеньні, бо ўспадкавалі грэшную натуру Адама; але яны здолелі яе ўтаймаваць і вызваліцца ад улады граху, крок за крокам набліжацца да Ідэалу, удасканальваючыся ў вобраз Божы.
Некаторыя любяць прымеціць недахопы і зграшэньні Ноя, Абрагама, Ісаака, Якава, Майсея, Самсона, Давіда і іншых. Гэта заўсёды вельмі балюча чуць, таму што тыя, хто прымячае, калі б знайшліся на іхнім месцы ды ў тых умовах, маглі б зрабіць яшчэ горш і немаведама, ці змаглі б дасягнуць перамогі, як гэта зрабілі героі веры, ці не. Зьмей уджаліў іх «у пяту», але яны, у сваю чаргу, адзін за адным паражалі яго ў галаву (Быць. 3:15) і сваімі перамогамі кавалі яму той вялікі «ланцуг», якім ён будзе скаваны і ўкінуты ў бездань (Адкр. 20:12).
Тым, хто так любіць выкрываць «галізну» сьвятых Божых, мож
ПРАДМОВА АЎТАРА хі
на нагадаць выкрывальнае слова папярэджваньня Госпада нашага Ісуса Хрыста: «Ня судзеце, каб і вас ня судзілі; бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць; і якою мераю мерыце, такою і вам будуць мерыць. I што ты глядзіш на парушынку ў воку брата твайго, a калоды ў воку сваім не адчуваеш? Альбо, як скажаш брату свайму: „дай, я выму парушынку з вока твайго”; а вось у тваім воку калода? Крывадушнік! вымі спачатку калоду са свайго вока, і тады ўбачыш, як выняць парушынку з вока брата твайго» (Маць. 7:15).
Кідаць камяні ў свайго блізкага — адзін з самых несамавітых і самых ганебных заняткаў, і нам вядома, хто вучыць гэтаму: «паклёпнік братоў нашых» (Адкр. 12:10).
Але затое ёсьць нешта, што узвышае чалавека, што ўпрыгожвае яго і пасаджае сярод «вялікіх» (Іс. 53:12). Гэта любоў, сукупнасьць дасканаласьці (Кал. 3:14). У доўгім шэрагу тых якасьцяў, на якія здольная толькі любоў, стаіць адна з найцудоўнейшых: «Любоў... усё пакрывае...» (1 Кар. 13:7).
Чытач ужо зразумеў, да чаго накіравана мая думка. Шмат хто сярод герояў веры былі носьбітамі семя Госпада нашага Ісуса Хрыста як Сына Чалавечага. Д’ябал на такіх асабліва ўзмоцнена паляваў, каб ў чымнебудзь улавіць іх, прычыніць ім шкоду і зьняславіць імя Божае. Але хоць яны падалі, аднак уставалі і знаходзілі шляхі да ўратавальнай мілаты задоўга да таго, як мілата гэтая прыйшла на зямлю праз Хрыста. Яны жылі, апярэджваючы вераю свой час, і ў гэтым іхняя неацэнная заслуга. Дзякуючы мужнасьці веры і сіле мілаты, яны бліскуча ўвянчалі свой шлях як пераможцы.
I яшчэ адна заўвага.
Магчыма, нехта зьверне ўвагу на частае ўпамінаньне імя сатаны і ўпалых духаў, як галоўных віноўнікаў падзеньня чалавека ў Эдэме і ва ўсёй далейшай гісторыі чалавецтва (Быць. 3:1; Адкр. 12:3 і 9). Упамінаньне гэтае не выпадковае з тае прычыны, што нашая зямная бітва, бой Цэрквы — ня зь людзьмі, нават ня зь іхнімі прарокамі, але з крыніцай ліха — д’яблам, які спараджае гэтыя заганы (Эфес. 6:1018).
Многія духоўныя аўтары, і разумныя і адораныя, упускаюць гэта з вачэй. Я ж спэцыяльна завострываю ўвагу на гэтым пытаньні, як на адным з надзвычайна важных у Сьвятым Пісаньні, каб дзеці Божыя навучыліся разумець гэтую сур’ёзную праблему. Асабліва з тае прычыны, што ў цяперашні час сатана выслаў зь пекла і са звышнатуральных сфэраў магутныя д’ябальскія легіёны, каб змагацца з
хіі ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
Царквой Хрыстовай і зьвергнуць яе. Гэта праявілася ў нашэсьці ўсемагчымых формаў акультызму і мноства спакушэньняў на чалавечае грамадзтва і хрысьціянства.
Сустрэць гэты факт у зброі Божай (Эфэс. 6:1218) — нашая перамога, ня ведаць яго — нашае паражэньне!
Няхай гэтая кніга паможа вам зразумець, як падзьвіжнікі веры разгадвалі віжоўкі д’ябла і пераадольвалі іх. Няхай яна падорыць вам шмат сьветлых, дабраславёных хвілін ў ахопліваньні праўды, і няхай усьцешыць і ўзмоцніць вашую веру Гасподзь!
I апошняе.
Неяк ў адной з газетных публікацыяў мы з жонкай прачыталі артыкул В. Сісьнёва «Дома ў Салжаніцыных», які зьмяшчае цёплыя словы ў адрас дзьвюх жанчын: жонкі пісьменьніка Наталі Дзьмітрыеўны і іхняе маці — «бабулі Каці». Вось што ён піша: