• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    3.	Кроў Авеля крычала Богу з прычыны аднаго граху, скардзілася толькі на адзінкавы выпадак і адно злачынства.
    Кроў Хрыста крычыць за нязьлічоную колькасьць грахоў, за ўсе злачынствы сьвету і шукае ачышчэньня для ўсяго чалавецтва.
    4.	Крывёй Авеля запячатаны ўсе абяцаньні ў Слове Ягоным, усе Ягоныя сьведчаньні і саюз Бога з чалавекам. Саюз мілаты займеў сілу толькі сродкам Крыві Хрыста.
    5.	Кроў Авеля лямантавала, але ніякай сілы ня мела.
    Кроў жа Хрыста мае сілу і ўладу прабачаць, ачышчаць, прыміраць, вызваляць і ратаваць грэшнікаў ды перамагаць д’ябла.
    6.	Кроў Авеля гаварыла адзін раз — толькі ў той час, калі яна была пралітая, і яе голас даўна змоўк.
    А Кроў Хрыста гаворыць бесьперапынна, ва ўсе дні, і да яе штохвілінна, штосекундна могуць прыбягаць (і прыбягаюць) усе людзі на зямлі.
    34
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    4
    «ВЕРАЮ ЭНОХ...»
    «Вераю Энох пераселены быў так, што ня бачыў сьмерці; і ня стала яго, таму што Бог перасяліў яго. Бо раней перасяленьня свайго атрымаў ён сьведчаньне, што дагадзіў Богу» (Яўр. 11:6).
    Пра Эноха, як пра ўсіх дапатопных патрыярхаў, у Бібліі гаворыцца вельмі мала. У ёй толькі тры месцы, у якіх упамінаецца пра Эноха: гэта — Быць. 5:1822; Юд. 1:1415 і Яўр. 11:5. Але гэтыя кароткія тэксты ўсё ж даюць даволі яркую характарыстыку як асобы Эноха, так і ягонае веры і жыцьця ў Богу, а таксама адкрываюць слаўны KaHeu ягонага жыцьцёвага шляху. Яны характарызуюць таксама і тую эпоху, у якую ён жыў.
    Гэтыя месцы Пісаньня адкрываюць нам асобу Эноха з трох бакоў:
    •	Кніга Быцьцё асьвятляе ягонае жыцьцё і дзівоснае хаджэньне вераю;
    •	Пасланьне Юды апісвае ягонае служэньне, як першага прарока Божага на зямлі;
    •	Пасланьне да яўрэяў паказвае вынікі ягонай веры — слаўны пераход у вечнасьць цераз узьняцьце, мінуючы сьмерць.
    1.	Жыцьцё Эноха і ягонае хаджэньне перад Богам
    Хоць заўчасная сьмерць і абцяла шлях жыцьця Авеля, але сваёю вераю ён учыніў вялікае: падрыхтаваў да вышэйшай веры Эноха, сёмага ад Адама.
    Біблія падзяляе жыцьцё Эноха на дзьве няроўныя часткі: першыя 65 гадоў — гэта, трэба дапусьціць, гады жыцьця да ягонага навароту да Бога, жыцьцё ў духу свайго часу; і 300 наступных гадоў — ягонае хаджэньне перад Богам, жыцьцё ў веры. Пералом надыйшоў, як падкрэсьлівае сама Біблія, пасьля нараджэньня ягонага першага сына Мафусала.
    На наш час 65 гадоў — гэта даволі вялікі век. А ў старажытнасьці, калі людзі жылі па 800900 гадоў і больш, гэта былі маладыя гады. Але ўсё ж гэта была пара сьпеласьці, калі чалавек пачынае пера
    35
    36
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    асэнсоўваць жыцьцё і рабіць абгрунтаваную пераацэнку каштоўнасьцяў. Энох пераглядае свае духоўныя пазіцыі, крытычна ўспрымае рэчаіснасьць і выбірае сабе вартасную мэту: ён прысьвячае сябе Богу.
    Зразумела, Энох меў для сябе некаторы прыклад у асобе Авеля, можа, Сіфа і ягоных нашчадкаў, але больш за ўсё — свайго роднага бацькі Ярэда. Імя «Ярэда» азначае: абнавіцель, пачынальнік, асьвятляльнік, пачатак, прысьвечаны Богу. Няма сумненьня, што бацька Эноха верыў Богу і служыў Яму, і Энох ад яго пачарпнуў той дух веры, які разьвіў і памножыў шмат разоў больш. Але ўсё гэта яму давалася нялёгка.
    Трэба памятаць, што Энох жыў у той пэрыяд, калі грэх і ўсе ягоныя згубныя вынікі ахапілі ўсё дапатопнае чалавецтва настолькі, што дасягнулі амаль гранічнай азнакі. Дастаткова прачытаць аб гэтым у кнізе Быцьцё, каб ўявіць сабе узровень падзеньня дапатопнага сьвету. Біблія паведамляе:
    «I ўбачыу Гасподзь Бог, што вялікае разбэшчанасьць людзей на зямлі, і што ўсе думкі і помыслы сэрца іхняга былі ўсе часы ліхія; і пашкадаваў Гасподзь, што стварыў чалавека на зямлі, і засмуціўся ў сэрцы Сваім... Зямля разбэсьцілася перад абліччам Божым, і напоўнілася зямля злачынствамі..., бо ўсякая плоць скрывіла дарогу сваю на зямлі» (Быць. 6:56, 1112).
    I вось пасярод такога мора зла, граху і беззаконнасьці знайшлася адна сьветлая асоба, адна праведная душа, якая разам з Богам моцна смуткавала аб бязбожнасьці людзей і не магла зьмірыцца з жахлівай разбэшчанасьцю. Энох ня мог пагаджацца з навакольным грамадзтвам, падзяляць інтарэсы сваіх сучасьнікаў, бо Бог абудзіў у ім дух жывой веры і вабіў яго да Сябе. Душа ягоная загарэлася жаданьнем служыць Госпаду, хадзіць перад Ім сьвята і незаганна. Таму сьвецкія чароўнасьці грэшнага жыцьця не маглі задаволіць ягонае сэрца, што прагнула праўды. Духам і вераю ён супрацьстаў культуры Каіна, якая служыла нейкім заменьнікам духоўнасьці, давала замену Бога.
    He згаджаючыся падпарадкавацца закону граху і сьмерці і ўсеагульнай разбэшчанасьці, Энох асьмеліўся вераю ня толькі жыць праведна і хадзіць перад Богам насупраць плыні свайго веку, але стацца поўным пераможцам. Дзякуючы жывой пераможнай веры, ён высьпеў для перасяленьня на неба жывым. Гэта ўжо не пасіўны пратэст супраць зла, які ахапіў зямлю, як яно было зь ягонымі дзядамі, але гэта была актыўная барацьба, поўная выпрабаваньняў, спаку
    «ВЕРАЮ ЭНОХ...»
    37
    шэньняў, цяжкасьцяў і перамог.
    Мы сёньня часамі наракаем, што нам вельмі цяжка жыць, што нялёгка вызнаваць сваю веру ў атачэньні зла, граху і разбэшчанасьці, якая расьце і ахапляе зямлю. Нестабільнасьць, тэрарызм, бязьмежнасьць, памнажэньне аблудных вучэньняў, акультызм трасе сьвет, нібы гіганцкія хвалі разбушаванага мора. Мора пачуцьцяў! «Бязбожныя — як мора ўсхваляванае, якое ня можа супкоіцца, і воды якога выкідаюць глей і бруд» (Іс. 57:20). Вось яно, сапраўднае аблічча сучаснага сьвету! Яно сталася падобным да дапатопнага (Маць. 24:37).
    Але паглядзеце на Эноха: ён жыў таксама ў надзвычай цяжкіх умовах, яму таксама дзьмулі процілеглыя вятры, аднак ён прабыў цьвёрды ў веры, у пабожнасьці, у хаджэньні перад Богам. Сёньня у нас ёсьць сьвятая мілата і ахвяра Сына Божага, як гарантыя нашага збавеньня; ёсьць Слова Божае — сьветач, што зьзяе ў цёмным месцы (2 Пётр. 1:19); ёсьць набажэнствы і лучнасьць, якія падмацоўваюць дух і веру кожнага; ёсьць Царква Хрыстова — «стоўп і аснова праўды» назямлі (1 Цім. 3:15). Гэта вялікае духоўнае багацьце. Усяго гэтага ня меў Энох, муж веры дапатопнага часу. Да таго ён быў надта адзінокі і ўсё ж «хадзіў перад Богам».
    Пісаньне двойчы упамінае гэтае выказваньне:
    «I хадзіў Энох прад Богам, пасьля нараджэньня Мафусала, трыста гадоў, і спарадзіў сыноў і дачок. А ўсіх дзён Эноха было трыста шэсьцьдзясят пяць гадоў. / хадзіў Энох прад Богам; і ня стала яго таму, бо Бог узяў яго» (Быць. 5:2224).
    Разгледзім, што значыць «хадзіць прад Богам».
    Падобнае выказваньне сустракаецца ў Бібліі шмат разоў: гл. аб Ною — Быць. 6:9, аб Абрагаме — Быць. 17:1; 24:40, таксама Mix. 6:8; Мал. 2:6 і іншыя. Усюды яно азначае вышэйшую ступень маральнага накіраваньня жыцьця, пабожнае адчуваньне Боскай ўсюдыіснасьці. Чалавек вачыма веры пастаянна бачыць Бога перад сабою і ўзгадняе зь Ім спосаб сваіх паводзінаў і кожны крок свайго жыцьця. Гэта ёсьць заўсёднае дагаджаньне Богу ўсім спосабам свайго жыцьця.
    Так камянтуе гэтае выказаньне Біблія Лапухіна.
    Як бачым, «хадзіць прад Богам» — гэта шмат больш, чым проста быць праведным. Гэта азначае: жыць зь ясным усьведамленьнем таго, што Бог бачыць кожны наш крок і штохвіліны — усе думкі сэрца нашага. Гэта і ёсьць глыбокае жаданьне ў сваім хаджэньні дагаджаць Богу. Выказваньне гэтае ўключае ў сябе ўвесь спосаб жыцьця чалавека, які жыве у веры, як пра гэта і сказана: «А бязь веры дага
    38 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ дзіць Богу немагчыма; бо трэба, каб той, хто прыходзіць да Бога, верыў, што Ён ёсьць, і шукальнікам Яго дасьць» (Яўр. 11:6).
    Так і Энох сваёю вераю падняўся ня толькі крыху вышэй за сьвет грэшнікаў, які акружаў яго, але вырас да неабходнасьці зразумець, чаго хоча Гасподзь, каб так і рабіць. Відаць, яму ня прыходзіла думка выцягваць выгоду з двух сьветаў — зямнога і нябеснага, як гэта робяць некаторыя з нашых сучасьнікаў. Для яго рэальна існаваў толькі адзін сьвет — нябесны.
    Хадзіць перад Богам — ня значыць жыць згодна вызначаным догмам і вызнаваць літару закона. Хадзіць перад Богам — гэта рабіць бясконца больш, чым толькі жыць перад Богам. Гэта значыць засвоіць Ягоны характар, якім ён быў паказаны ў Ісусе Хрысьце. Якое ў гэтым аддзяленьне ад сьвету, самаахвярнасьць, сьвятасьць і чысьціня! Якая пакора, лагоднасьць, сардэчнасьць і разам з тым якая адказнасьць і прысьвячэньне! Якая доўгацярплівасьць, стойкасьць, рашучасьць і вернасьць Богу ва ўсім! I якое жаданьне па Богу!
    Хаджэньне перад абліччам усемагутнага Бога прыводзіць чалавека да сапраўднае магутнасьці ў духоўным сьвеце, да перамогі над усімі хітрыкамі і падкопамі варожых сілаў. Для гэтага сэрца не павінна быць занята нічым іншым, апрача Бога аднаго. Спадзяючыся на плоць, мы ўжо ходзім не перад Богам, а перад людзьмі.
    Хадзіць перад Богам — гэта пільна захоўваць сябе ад усяго, што ідзе ад ліхадзея (1 Ян. 5:18), каб не адкрыць ніякіх дзьвярэй у сваёй асобе — у духу, душы і целе — для згубных сілаў граху і зла і таго, хто стаіць за ім. Менавіта хаджэньнем перад Богам Энох і падрыхтаваў сябе да ўзьняцьця жывым на нябёсы. I ва ўсім гэтым рухальнай сілай у яго была вера. Толькі вера Божая робіць чалавека здольным хадзіць перад Ім. «Толькі вера робіць нас сьвятымі перад Богам (вера Божая, а не гістарычная). Гэтая вера праяўляецца ў новым жыцьці і братэрскай любові» (В. Губмайер). Нявер’е заўсёды дзейнічае са сваім ўласным «я», з абставінамі жыцьця або зь нейкімі іншымі прычынамі другараднае важнасьці. Такім спосабам чалавек дасягае той радасьці, таго сьвету, той яснасьці і незалежнасьці духу, якія складаюць долю тых, хто абапіраецца на правую руку Госпада.
    2.	Энох ёсьць першы прарок Божы
    Пасланьне Юды (1:1415) адкрывае нам служэньне Эноха як першага ў сьвеце прарока, які абвяшчаў дапатопнаму сьвету будучы суд Божы. Ужо ў дні Эноха, сёмага ад Адама, грэх у сфэры сыноў чала
    «ВЕРАЮ ЭНОХ...»
    39
    вечых дасягаў свайго апагею. Людзі дайшлі да паганства і разбэшчанасьці настолькі, што зьнеслаўлялі Бога і імя Божае жорсткімі словамі. Гэта адна з характэрных рысаў сьвету, які разбэсьціўся, што ён усё больш і больш аддаляе людзей ад Бога і ўсё больш разюшвае іхнія сэрцы, так што яны безразважна ліхасловяць слаўнае імя Ягонае.