• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    282 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ тых, хто паўстаў супраць Яго і выбранных Ягоных. Ад подыху Госпада «расступіліся воды, вільгаць сталася падобнай да сьцяны, пагусьцелі бяздоньні ў сэрцы мора». Вораг сказаў: «паганюся... даганю... разьдзялю..., зьнішчыць іх душа мая». Але Гасподзь дзьмуў духам Сваім, «і пакрыла іх мора: яны апусьціліся, як сьвінец, у вялікіх водах».
    «Хто, як Ты, Госпадзе, між багамі? Хто, як Ты, велічны сьвятасьцю, высокашаноўны хваламі, творца цудаў?»
    «Пачулі народы, і дрыжаць; жудасьць апанавала..., зьбянтэжыліся... уціхамірыліся ўсе жыхары Ханаана».
    Узносіцца малітва за Ізраіля: «Увядзі яго і пасадзі яго на гары дабротаў Тваіх, на месца, якое Ты зрабіў жыльлём Севе, Госпадзе, ў сьвяцілішча...»
    Выказваецца глыбокая вера ў тое, што «Гасподзь будзе цараваць ва векі і ў вечнасьць».
    Якія метафары! Колькі тут паэтычнасьці, выразнасьці! Якія дакладныя параўненьні, словы, моўныя звароты. I колькі пафасу, урачыстасьці. Сапраўды Майсей — натура глыбока паэтычная, вытанчаная і ўзвышаная.
    Гэтую песьню габрэйскія жанчыны пад кіраўніцтвам Марыям і пад акампанемент тымпанаў пяялі з радасьцю на другім беразе Чырвонага мора, калі самі пераканаліся ва ўратаваньні Божым.
    Другая песьня Майсея зьмешчана ў Другім Законе (32:144). Гэта цудоўная песьня. У ёй шмат агульнага з той песьняй Майсея і Ягняці, якую будуць пяяць пераможцы антыхрыста (Адкр. 15:34). Гэтую песьню ён стварыў у канцы свайго жыцьцёвага шляху і перадаў народу на разьвітаньне. Яна напоўнена прарочым духам: у ёй востры зрок прарока бачыць праз далеч лёс сыноў Ізраілевых, іхнія перамогі і паражэньні. У ёй ён заклікае неба і зямлю стацца сьведкамі таго, што скажа народу праўду. Пазьней той прыём Майсея паўторыць прарок Ісая і таксама закліча неба і зямлю стацца сьведкамі супраць Ізраіля (Іс. 1:2).
    Паэтычны прыём Майсея тут вельмі ўзвышаны, мова напоўнена пафасам, урачыстасьцю, велічнасьцю: «Пральлецца як дождж вучэньне маё, як раса мова мая, як дробны дождж на зяленіва, як зліва на траву».
    Перш за ўсё Майсей праслаўляе тут Госпада і заклікае народ даць Яму славу, бо «Ён цьвярдыня; дасканалыя дзеі Ягоныя, і ўсе шляхі
    МАЙСЕЙ ЯК ПІСЬМЕНЬНІК I ПАЭТ 283 Ягоныя праведныя; Бог праведны і няма няпраўды ў Ім; Ён праведны і ісьціны». Так пяецца і ў Адкрыцьці: «Вялікія і дзівосныя дзеі Твае, Госпадзе, Божа Усемагутны! праведныя і праўдзівыя шляхі Твае, Цару сьвятых!» (Адкр. 15:3).
    У гэтай песьні Майсей пытаецца пра язычнікаў: «Дзе багі іхнія, цьвярдыня, на якую яны спадзяваліся, якія елі тлушч ад ахвяраў іхніх і пілі віно паліваньняў іх? Няхай яны паўстануць і дапамогуць вам, няхай будуць ім покрывам!» (вершы 3738). I тут жа адказвае ад імя Бога: «Бачыце сёньня, што гэта Я, Я — і няма Бога, апрача Мяне; Я ўсьмерчваю і ажыўляю, Я б’ю і ацаляю; і ніхто ня выбавіць ад рукі Маёй» (вершы 3940).
    Але самае дзівоснае ў гэтай песьні ёсьць тое, як дакладна папрарочы намаляваны гістарычны лёс Ізраіля. Гасподзь знайшоў гэты народ «у пустыні, у стэпе панылым і дзікім; асланяў яго, даглядаў яго, ахоўваў яго, як вока Сваё». Ізраіль стаўся часткаю Яго, спадчыннай Ягонай доляй. Бог узьнёс яго на вышыню зямлі, «карміў пладамі палёў, і паіў яго мёдам з каменя і алеем зь цьвёрдай скалы...» (вершы 1314). Ён стаўся ў Бога меркай расьсяленьня народаў на зямлі (верш 8). Потым разбэсьціўся, захапіўся чужымі багамі, язычніцкай брыдотай і ня захаваў Яму вернасьці і годнасьці сваёй. Таму Бог схавае твар Свой, і яго спасьцігне суд Божы: прыйдуць бедствы, голад, пакуты; шлях ягоны будзе нялёгкі. I ўсётакі вораг не адолее гэтага народа!
    Гасподзь смуткуе і глыбока шкадуе, што гэта збудзецца і што сыны Ізраілевыя ня бачаць бяды сваёй, ня бачаць Заступніка, Абаронцу свайго і таму пакутуюць. А «як мог бы адзін перасьледаваць тысячу і двое прагнаць цемру...» (верш 30)! Але прыйдзе час, «Гасподзь судзіцьме народ Свой і з рабоў Сваіх ўмілажаліцца...» (верш 36). Ён заступіцца за іх, зьявіць ім міласьць Сваю, ачысьціць зямлю Сваю і народ Свой (верш 43).
    Майсей сапраўды быў выдатны паэт, які карыстаўся сваім талентам дзеля праслаўленьня Бога. Ён напісаў сваю славутую 89ю псальму, у якой ізноў гучыць сьцьвярджэньне, што Бог «прыстанішча з роду ў род. Перш чым нарадзіліся горы, і Ты стварыў зямлю і сусьвет, і ад веку да веку Ты — Бог». Гэта малітва Майсея і гэта адна з найвялікшых ягоных песьняў. Яна была напісана ў канцы блуканьня па пустыні і ў канцы ягонага жыцьця. Тут мы знаходзім адлюстраваньне карціны блуканьня Ізраіля па пустыні. Зьвернем увагу на некаторыя думкі гэтай Псальмы.
    284
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    Пішучы гэтую псальму, Майсей быў ужо вельмі стары чалавек. За сваё працяглае жыцьцё ён здабыў салідны духоўны вопыт. Але і цяпер, хоць меў ужо 120 гадоў, зрок ягоны не прытупіўся і сіла ў ім ня вычарпалася (Друг. Зак. 34:7). Усе гэтыя гады ён пражыў з Богам і бачыў мэту Бога ў сваім жыцьці. Ён разумеў і сваю жыцьцёвую мэту, якая супадала з тым, чаго чакаў ад яго Бог. А таму ён сьмела і беспамылкова мог адрозьніць, што часовае, а што вечнае, што сапраўднае і што несапраўднае. Ён ня скардзіцца на свой лёс, не глядзіць на яго, як на пустое марнаваньне часу. У сэрцы ён ня мае песімізму, як маюць сучасныя паэты, што адлюстроўваюць жыцьцё, як казку вар’яцтва. У сваёй Псальме ён праўдзіва адлюстроўвае, што чалавек сьмяротны, абмежаваны часовымі рамкамі. Толькі Бог вечны, таму што Бог вышэйшы за час.
    Жыцьцё чалавека вельмі кароткае, нават калі яно працягнецца і тысячу гадоў. Перад вачамі Творцы яно — «як дзень учарашні, калі ён прайшоў, і як варта ўначы». Яно падобнае да травы ў пустыні, якая расьце і цьвіце кароткі момант і хутка зьнікае. «Ты як паводкай зносіш іх (гады); яны, як сон, — як трава, што раніцаю вырастае, раніцаю цьвіце і зелянее, увечары вяне і сохне. Бо мы зьнікаем ад гневу Твайго...».
    Толькі Гасподзь Бог жыве ад веку і да веку. Таму Майсей і піша: «Перад чым нарадзіліся горы, і Ты стварыў зямлю і сусьвет, і ад веку да веку ты — Бог». Азіраючыся сваё жыцьцё, Майсей задаволены ім, нягледзячы на памылкі і падзеньне, і просіць у Госпада: «Раніцай насыці нас міласэрнасьцю Тваёю, і мы будзем радавацца і весяліцца ва ўсе дні нашы».
    У гэтай Псальме шмат намёкаў на каштоўнасьць людзей, якія пражылі доўга. Гэта лічыцца ў Пісаньні, як дабраславеньне Божае. У іншай Псальме Бог дае абяцаньне: «Даўжынёю дзён напоўню яго...» (Пс. 90:15). Многія лічаць, што і 90ая Псальма таксама напісана Майсеем. Дык вось, старэчыя гады лічацца Бібліяй вынікам Божых дабраславеньняў (Пр. 3:2; 4:10; 9:11; 10:27). Працягласьць жыцьця зьвязана з мудрасьцю. Мудрасьць часта асацыіруецца з доўгім жыцьцём, са старасьцю. Гэта пацьвярджае і Новы Запавет (гл. Лукі 2, дзе прадстаўлены Сімэон і Ана). Апостал Павал называе духоўных лідэраў старцамі. У кнізе прарока Ісаі (46:4) Гасподзь абяцае: «I да старасьці вашай Я той самы буду, і да сівізны вашай Я ж буду насіць вас».
    Біблійная мера або працягласьць жыцьця вызначана ў Псальме ў
    МАЙСЕЙ ЯК ПІСЬМЕНЬНІК I ПАЭТ 285
    7080 гадоў; «Навучы нас так лічыць нашыя дні, каб нам мудрае сэрца набыць» (Пс. 89:12). Гэта тычыцца і састарэлых, і маладых. Праз пошукі Бога нам трэба набыць сэрца мудрае. Трэба захаваць у жыцьці пачуцьцё паўнацэннасьці і ўпэўненасьці ў будучым, не дапускаючы расшараваньня. Трэба заўсёды шукаць і імкнуцца знайсьці значнасьць і сэнс жыцьця, а калі адыходзім зь зямлі — памятаць, што з намі Бог. Нам трэба «лічыць дні нашы» таму, што час ляціць хутка. Трэба жыць так, каб і ў старасьці быць пладавітымі, сакоўнымі і сьвежымі духоўна, як сказана пра гэта ў Псальме (91:1315). Пра Давіда гаворыцца, што ён памёр «у глыбокай старасьці, насычаны жыцьцём, багацьцем і славай» (1 Пар. 29:28).
    Жыцьцё нашае сапраўды кароткае. Яно — як «пара, якая зьяўляецца на кароткі час, а потым зьнікае» (Якав. 4:14). I таму нам загадана навучыцца лічыць дні нашыя так, каб набыць мудрае сэрца. 3 прычыны кароткасьці жыцьця неабходна даражыць часам, дадзеным нам. Гэта папершае.
    Падругое — з прычыны якасьці жыцьця. «Цаніць дорага час, — піша Павал, — бо дні ліхія» (Эфес. 5:1516). Таму Майсей моліцца Госпаду: «Раніцай насыці насміласэрнасьцюТваёю...» (Пс. 89:1417). I Бог дае нам гэтую якасьць жыцьця: дае нам новае сэрца, новы дух, новыя думкі і новыя зацікаўленьні; новыя целы і новыя планы і новыя адносіны да ўсяго; Ён нас радуе, суцяшае, дабраслаўляе; водбліск Ягонай славы кладзецца і на нас, калі мы слухаемся голасу Ягонага.
    I патрэйцяе, непазьбежнасьць сьмерці павінна прысьпешыць нас лічыць мудра хуткацечныя дні нашага жыцьця. Паводле Пісаньня, сьмерць нельга адкласьці. Яна прыходзіць да кожнага з нас: «...людзям належыць адзін раз памерці, а потым суд...» (Яўр. 9:27). Мы ўсе сустракаліся з пахаваньнем. У маладосьці мы не зьвярталі на яе ўвагі, ігнаравалі яе, ня прыпісвалі ёй асаблівага значэньня. Але сьмерць ёсьць няпрошаны госьць. Яна можа прыйсьці ў любы час і трэба ўмець сустрэць яе мудра. Сьмерць ёсьць вораг нам (1 Кар. 15:26). Але Хрыстос перамог яе, і цяпер мы не даўжнікі сьмерці. Цяпер мы набліжаемся да яе з глыбокай упэўненасьцю, што Бог там, на тым баку, і мы маем надзею ўваскрэсеньня. Ісус Хрыстос ёсьць першы плод ўваскрэсеньня, а мы ўсе — Ягонае жніво, ніва Ягоная. Калі мы сутыкаемся са сьмерцю твар у твар, ведаючы, што яна ёсьць наш вораг, але вораг пераможаны, дык гэта нешта дадае да якасьці нашага жыцьця. Тады ўсё нам ёсьць Божае тварэньне, прыгажосьць гэтага
    286 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ тварэньня больш заўважна. I калі мы стаім на парозе сьмерці, да нас прыходзіць лепшае разуменьне і собскага, і чужога жыцьця. Тады мы заўважаем любоў блізкіх, сяброў і родных, цэнім іх.
    Дык хто ж павінен «лічыць дні» свае? Усе! Але асабліва тыя, хто падышоў да самага рубяжа жыцьця, да яго фінішу.
    I чацьвёртая думка: як трэба лічыць дні нашы?
    Папершае, праз шуканьне Бога. Ён нашае прыстанішча і канчатковая прыстань. Мы мусім шукаць Бога заўсёды, прыходзіць да спазнаваньня Яго празь Ягонае Слова, бо Ён там ад веку і да веку. 3 практычнага боку, мы павінны захоўваць у жыцьці пачуцьцё паўнацэннасьці, завершанасьці справы, выкананага доўгу; не дапускаць духу паражэньня і спустошанасьці. Прыгадваючы словы Паўла: «Калі Бог за нас, хто супраць нас?» (Рым. 8:31), мы павінны падмацоўваць Словам Божым пачуцьцё сваёй значнасьці, сваёй каштоўнасьці ў Bora, выключыць грэх і віну са свайго жыцьця, бо мы прабачаны авансам. Трэба ўнікнуць пачуцьця бескарыснасьці і адзіноты, бо Бог з намі.