Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
3) іхнюю здольнасьць быць у лучнасьці зь людзьмі і імкненьне завалодаць імі,
4) неабходнасьць непазьбежнай і сталай барацьбы зь імі і іхнімі справамі.
Бог ніколі не ўстанавіў бы пэўных законаў дзеля ахоўваньня ад уяўных небясьпек; да таго ж, Ён не ўстанавіў бы найцяжэйшых пакараньняў, калі б сутыкненьне народа са злымі істотамі нябачнага сьвету ня было такім страшэнным злачынствам зь цяжкімі вынікамі. Суровасьць пакараньня ўказвае на тое, што правадыры народа павінны былі быць гатовымі ясна і дакладна распазнаваць духаў, каб праўдзіва судзіць у тых выпадках, якія даводзіліся да іхняга ведама» («Вайна са сьвятымі», Лейкастэр, 1916).
Як у часы Майсея, гэтак і ў пазьнейшыя часы духоўнае падняцьце і духоўны заняпад народа ізраільскага залежаў ад таго становішча, якое ён займаў у дачыненьні да сатанінскіх воінстваў цемры. Калі правадыры народа цьвёрда трымаліся закона Божага, баранілі табар ад пранікненьня ў яго духаў зла, народ ў духоўным жыцьці стаяў высока; калі ж правадыры ўпадалі ў грэх і адступалі ад закону, духі зла пранікалі ў іхняе асяродзьдзе.
Пачыналася падзеньне, маральны распад, а потым і поўнае пара
МАЙСЕЙ — ВЯЛІКІ ПРАВАДЫР I ЗАКАНАДАВЕЦ 263 жэньне народа. I калі часамі моц Божая магутна праяўлялася ў гэтым народзе, як пасьля і ў навазапаветнай царкве, дык яно залежала ад таго, наколькі правадыры іхнія пераадольвалі сілы ўладаў цемры.
Гэта вельмі важная і сур’ёзная праўда, ад разуменьня якой залежыць духоўная перамога або паражэньне народа Божага. Таму што тая духоўная заканамернасьць назіраецца і ў наш час: там, дзе службіты разумеюць гэтае пытаньне і цьвярдзей прытрымліваюцца біблійных прынцыпаў барацьбы, яны рупліва сьцерагуць сваю паству ад спакушэньня і праніканьня ў яе вучэньняў памылковага погляду; a тыя цэрквы, дзе самі службіты адступілі ад праўды і дазволілі ерасям пранікнуць у асяродзьдзе іхняй царквы, — паддаліся дзеяньню спакусьнікаў, якія разбэшчваюць людзей.
I як старажытнаму Ізраілю Бог запаведаў уважліва трымацца закону і захоўваць сябе (Іс. Нав. 22:5), гэтак і Царква Новага Запавету мусіць узмоцнена пільнаваць і дбайна засьцерагаць сябе ад вучэньняў памылковага погляду, якія наваднілі апошнім часам увесь сьвет (1 Ян. 5:18; Лук. 21:36).
Майсей, выкладаўшы Ізраілю закон, правілы жыцьця духоўнага і грамадзкага, паступова падвёў іх пад дысцыпліну Божую так, што ўладам цемры былі зачынены ўсе дзьверы ў грамадзтва Гасподняе. Народ быў добра арганізаваны, пастаўлены пад сьцягі, але плямёнамі і табарамі, і з боку выглядаў вельмі зладжаным, арганізаваным і магутным грамадзтвам.
Вось як выглядаў Ізраіль перад вачамі прарока Валаама, нанятага праклясьці яго: «Зь вяршынь скалаў бачу яго і з пагоркаў гляджу на яго: вось, народ жыве асобна і сярод народаў ня лічыцца» (Лікі 23:9).
«Ня відаць бяды ў Якаве, і ня прыкметна няшчасьця ў Ізраілі: Гасподзь, Бог ягоны, зь ім, і трубны царскі гук у яго; Бог вывеў іх з Эгіпта, імклівасьць адзінарога ў яго; няма чарадзейства ў Якаве і няма варажбнечы ў Ізраілі. Сваім часам скажуць пра Якава і пра Ізраіля: вось, што творыць Бог!» (Лікі 23:2123).
Задача Майсея па фарміраваньні Ізраіля ў грамадзтва Гасподняе, абароненае законам Божым ва ўсіх сфэрах ягонага жыцьця і дзейнасьці, была завершана. Бог загадаў Майсею паставіць сабе пераёмнікам Ісуса сына Нава, а самому падняцца на гару Фасгі, каб адыйсьці з гэтай зямлі.
Падсумоўваючы ягонае жыцьцё, Біблія сьведчыць: «I ня было
264 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ больш у Ізраіля прарока такога, як Майсей, якога Гасподзь знаў тварам да твару» (Друг. 34:10). I можна дадаць яшчэ: і такога заканадаўца і правадыра таксама больш ня было.
18
ДЗЬВЕ МАЛІТВЫ ВЕРЫ МАЙСЕЯ
«Вераю перамагалі царствы, тварылі праўду... былі моцныя на вайне, праганялі кагорты чужынца» (Яўр. 11:3334).
Словы эпіграфа, абагульняючы магутныя дзеі веры шматлікіх сьвятых, больш за ўсё адлюстроўваюць малітоўны подзьвіг Майсея, нязвычайныя ўчынкі ягонай веры і служэньня.
Майсей ёсьць цудоўная асоба ў Пісаньні, талент якога шматгранны. Ён быў ня толькі вялікім мужам веры, але і вялікім мужам малітвы. Малітвай ён дасягнуў вышэйшай велічы. Ён быў уплывовым правадыром і настаўнікам масаў ня з прычыны сваёй геніяльнасьці, цудоўных думак, нявычэрпных сілаў, адукацыі або прыродных дароў (хоць усё гэта іграе сваю ролю), а таму што маліўся. Дзякуючы малітве ён распараджаўся моцай Божай, якая і мела такі моцны ўплыў на людзей. На працягу ўсяго апавяданьня пра ягоную дзейнасьць Біблія паказвае нам Майсея, як мужа настойлівай малітвы, які ўсьведамляў яе бясконцыя магчымасьці і пабожную неабходнасьць і знаходзіў у ёй вырашэньне ўсіх праблемаў. Малітва была яму настолькі важная, наколькі і іншыя ягоныя абавязкі. Ён ня проста маліўся, а змагаўся ў малітве, а гэта патрабавала большага напружаньня сілаў, часу і мастацтва. Малітва цалкам валодала ягоным жыцьцём, была сутнай складанай часткай ягонага служэньня, адкрывала перад ім шлях; у ёй ён чэрпаў моц свайму нялёгкаму служэньню.
3 расказу пра Майсея як правадыра і малітвеньніка ясна выцякае думка, што малітва ёсьць ня проста доўг або абавязак, а практыкаваньне, што патрабуе крайняй духоўнай дысцыпліны і засяроджанасьці. Ён стала прыбягаў да малітвы і працаваў у ёй да поўнай зьнямогі. Малітоўная барацьба яго зьнясільвала, замучвала, зморвала; ён стамляўся ад слабасьці, што паралізавала ягонае цела, затое дасягаў прошанага і поўнай перамогі ў змаганьні.
Дзякуючы малітве Майсей падняўся на новую, вышэйшую ступень свайго служэньня людзям: ён здабыў дух бацькі, сьвятара, стаўся хадайнікам і заступнікам перад праведным небам за народ, які
265
266 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ шмат разоў грашыў і падаў. А калі Ізраіль падпаў пад найвялікшую небясьпеку зьнішчэньня праз амалікіцян, Майсей зброяй веры і малітвы змагаўся з уладамі цемры і ў імя Божае атрымаў перамогу. Майсей, які маліўся, пераадолеў падступнае супрацьдзеяньне сатаны ў асобе Амаліка.
Малітоўнае хадайніцтва і малітоўнае змаганьне Майсея непераймальныя.
1. Малітва хадайніцтва
Чытаючы старазапаветную гісторыю пра выхад Ізраіля, часта проста дзіву даешся: да чаго гэты народ быў наравісты, непакорны, малаверны і маладушны! Столькі цудаў ён бачыў, столькі перажыў дабраславеньняў ад Госпада і пры гэтым так многа грашыў. Гэта быў ня проста плоцкі, а, па сьведчаньні Самога Госпада, «цьвёрдахрыбетны» народ (Вых. 32:910). Самыя маленькія цяжкасьці або нягоды на шляху кідалі яго ў роспач і нараканьне, і Майсею нялёгка было справіцца зь ягонай неўтаймаванасьцю і бунтамі; часта даводзілася няньчыцца зь ім, як маці з капрызным дзіцём.
Гэтая свавольнасьць і маладушнасьць габрэяў, што адмаўлялі і забывалі дабраславеньні Божыя, ёсьць вобраз душы, што супрацівіцца Божай мілаце і міласьці.
Рэакцыя Майсея на сталае бурленьне народа была ўзорнай. У гэтых неймаверна складаных абставінах ён заўсёды захоўваў вытрымку і поўны годнасьці спакой. Свой собскі прэстыж або аўтарытэт нічога ня значылі, бо ён шукаў толькі славы Божай. Ён памёр свайму «я» і здабыў зусім новыя якасьці, — якасьці духоўнага чалавека. Ягоная лагоднасьць і пакорлівасьць дапамаглі яму вынесьці найвялікшы цяжар — цяжар усяго народа. Ён ня толькі ня крыўдзіўся на наракальнікаў, а дараваў ім, клапаціўся пра іх і пабацькоўску прыміраў іхнія душы, рэгулюючы між людзьмі адносіны і хадайнічаючы за іх перад Богам.
Кніга Выхад (17:17) падаё нам адзін з цудоўных прыкладаў хадайніцкай малітвы Майсея.
Народ рушыўся з пустэльні Сін і станам разьмясьціўся ў Рэфідыме. Там ня было вады, і людзі зноў наракалі. Гэтае нараканьне вырасла да блюзьнерчага сьцьвярджэньня: Майсей вывеў нас з Эгіпта дзеля таго, каб змарыць смагай нас, нашыя сем’і і статкі! Колькі крыклівай плоці і духоўнай сьлепаты ў гэтым іхнім дзёрзкім нараканьні! Ці ж ня іх Бог перавёў праз воды Чэрмнага мора, якія моцай
ДЗЬВЕ МАЛІТВЫ ВЕРЫ МАЙСЕЯ 267
Божай расступіліся ў розныя бакі? Няўжо Бог бясьсільны, каб не напаіць сасьмяглых? Дзе вера вашая? Але як хутка забылі яны вялікія дзеі Госпада, Ягоныя міласьці і шчадроты? Здаецца, немагчыма прабачыць гэтае блюзьнерскае нараканьне народа...
Што робіць Майсей?
Перш за ўсё ён спрабаваў спыніць народ, навесьці на розум, засароміць яго: «Што вы дакараеце мяне? што спакушаеце Госпада?». Але словы ягоныя не дасягаюць посьпеху: народ яшчэ мацней пачаў наракаць. Што трэба было рабіць ў такім становішчы? I тады Майсей ідзе з малітвай да Бога. Ён ня проста моліцца, — ён павышае свой голас да вялікага ляманту, просячы ў Бога парады і дапамогі: «Што мне рабіць з народам гэтым? яшчэ крыху і паб’юць мяне камянямі». У сваім найцяжэйшым духоўным канфлікце і глыбокай унутранай трывозе ён змагаецца за тое, каб вырашыць праблему.
Гасподзь пасьпяшаўся яму на дапамогу, і Майсей атрымлівае загад ударыць скалу, каб яна дала ваду. «I сказаў Гасподзь Майсею: прайдзі перад людзьмі, і вазьмі з сабою некаторых старэйшынаў Ізраільскіх, і посах твой...; вось, Я стану перад табою там на скале ў Харыве, і ты ўдарыш у скалу, і пойдзе зь яе вада і будзе піць народ».
У гэтым адказе зьмяшчаецца настаўленьне і Майсею: гэтых няпрыгодных, якія наракаюць і бунтуюць, і гатовых пабіць камянямі трэба цярпліва несьці ў малітве да Бога, выхоўваць іх, задавальняць іхнія патрэбы. I Майсей дакладна выконвае загад Божы: ён ударае ў скалу, і струменіцца прэсная, жывая вада, дабраславеньне стомленаму ад смагі народу. Бог праз посах учыняе вялікі цуд. Псальмасьпявак, разважаючы пра яго, увасабляе гэтую падзею ў паэтычныя вобразы: «Раскалоў камень, і пацяклі воды, пацяклі ракою па мясьцінах сухіх» (Пс. 104:41).
Каментуючы гэтую падзею з духоўнага пункту гледжаньня, апостал Павал піша: «.. .усе пілі адно і тое самае пітво, бо пілі з духоўнай скалы, якая ішла сьледам за імі, а скала тая была Ісус Хрыстос» (1 Кар. 10:4).
Як ня прыгадваць тут пра Хрыста, які пакутаваў?
«Ён паранены быў за грахі нашыя і пакутаваў за беззаконьні нашыя; кара міру нашага было на Ім, і ранамі Ягонымі мы ацаліліся. Ён катаваны быў, але цярпеў з добрай волі...» (Іс. 53:57). Ён прыняў на Сябе ўдары і кляцьбы дзеля дабра людзей. Ягоныя пакуты адкрылі нам, што жывуць у пустэльні грэху і паміраюць ад духоўнай смагі, жыватворную крыніцу вады. Удараная скала ў Харыве — гэта ўкры