Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
Пра тое, што ён быў правадыр, знаходзім пацьвярджэньне і ў Новым Запавеце. Стэфан бачыць Майсея як кіраўніка, «начальніка і збаўцу» (Дзеі 7:35). Павал у Пасланьні да яўрэяў (3:2,5) параўноўвае яго з Хрыстом, «Правадыром збавеньня» (Яўр. 2:10; Маць. 2:56).
253
254
ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
Вернікам Божым Майсей ёсьць нясумненны лідэр, сапраўды выдатны правадыр, фактычна «цар Ізраіля» (Др. 33:5). Так, ён быў правадыр ад Бога, памазаньнік Ягоны.
Коратка перагледзім, што ён зь сябе ўяўляў як правадыр, і хоць бы прыгадаем ягоныя асноўныя рысы, якія так істотна адрозьніваюць яго ад мноства правадыроў і лідэраў усіх часоў і народаў.
1. Майсей — не сам ад сябе правадыр, а закліканы і пастаўлены на гэтае служэньне Богам (Вых. 34). Хоць той доўга адмаўляўся, Гасподзь настояў і ўсяроўна паставіў яго, бо рыхтаваў яго зь дзяцінства ў асаблівых умовах і асаблівымі шляхамі. Ён забясьпечыў яго ўсімі неабходнымі духоўнымі дарамі, памазаў Духам Сьвятым, адкрыў яму патаемную праўду і многія таямніцы.
2. Ён — правадыр, якога Бог сужыў выключным чынам (Вых. 5ы разьдзел і далей). Калі Майсей вяртаўся ў Эгіпет з Мадыямскай пустыні і стаў перад фараонам, Бог магутна дзейнічаў празь яго.
3. Майсей — сапраўдны правадыр, надзелены бацькоўскім духам і міласэрным сэрцам. Ён любіў свой народ і клапаціўся аб ягоным матэрыяльным і духоўным дабрабыце. Калі народ грашыў (а грашыў ён шмат), Майсей малітоўна заступаўся за яго перад Богам, хадайнічаючы за яго, і рабіў гэта рашуча і сьмела.
4. Ён — правадыр, якому супрацьстаяла моцная апазіцыя зь ягонага народа, нават зь ягоных блізкіх. Біблія перадае два выпадкі такога супрацьстаяньня, як найбольш яркія. Спынімся на іх падрабязьней, каб атрымаць зь іх настаўленьне.
а) Марыям і Аарон (Лікі 12:13)
Калі ўплыў Майсея ўзрос, ён сутыкаецца з славалюбнымі і зайздросьлівымі супернікамі, у ліку якіх аказаліся, на дзіва, ягоны брат і сястра. Сястра тут была ініцыятарам і прыхіліла на свой бок Аарона. Яна забыла, што калі б Майсей самааддана не паслухаўся закліку Божага, дык усім ім давялося б доўга пакутаваць пад бізунамі прыстаўнікаў. Яна яўна была незадаволена другім месцам і, згодна нагавору сатаны, пастаралася падарваць аўтарытэт Майсея. Зачэпкай для незадавальненьня паслужыла жаніцьба яго з эфіяплянкай Сэпфорай, якая мела смуглую скуру. Сваю зайздрасьць да аўтарытэту Майсея яны абое, Марыямь і Аарон, набожна прыкрылі фальшывай руплівасьцю аб Богу і аб Ягонай справе, адмаўляючыся прызнаць за Майсеем адзінае права гаварыць народу ад імя Яговы. Рэакцыя Майсея была узорнай. Да глыбіні душы абражаны, ён не пачаў апраў
МАЙСЕЙ — ВЯЛІКІ ПРАВАДЫР I ЗАКАНАДАВЕЦ 255 двацца перад імі, таму што яму наважнейшай была слава Божая, а ня собскі аўтарытэт. У сувязі з гэтай справай Біблія і ўпамінае, што Майсей «быў чалавек самы пакорлівы з усіх людзей на зямлі». Нягледзячы на сваю пакорлівасьць, ён цьвёрда стаіць супраць апазіцыі там, дзе ён справядлівы і верны Госпаду, і ўсякі раз Сам Бог заступаецца за яго. Пакорлівасьць ёсьць здольнасьць падпарадкоўвацца волі Божай, пакорлівае хаджэньне прад Ім. Калі чалавек гэта мае, дык ён сьмелы і адважны перад людзьмі. Так і Гасподзь Ісус быў самым пакорлівым сярод людзей, але Ён цьвёрда стаяў за праўду.
У дадзеным выпадку Майсей захоўваў поўную годнасьць і веліч спакойнасьці, і Гасподзь не дапусьціў, каб аўтарытэт Ягонага слугі быў аспрэчаны. I паколькі справа ішла пра публічную абразу, яна патрабавала публічнага суду і пакараньня: Бог пакараў Марыям праказай, і яна была зьнята са стану сем дзён. Калі руплівыя і славалюбныя супернікі квапяцца на памазаньнікаў Божых, дык якімі б немачнымі яны ні былі, як бы ні памыляліся, Бог ставіць іх на суд і пакараньне.
б) Паўстаньне Карэя, Дафана і Авірона (Лікі 16)
Другі выклік быў кінуты Карэем і ягонымі супольнікамі, якія адчувалі зайздрасьць да Майсея і нават да Аарона. Яны таксама, пад уплывам сатаны, прыкрывалі сваю зайздрасьць фальшывай руплівасьцю за сьвятасьць грамадзтва. «Годзе вам, — заяўляюць яны, — усё супольства, усе сьвятыя, і сярод іх Гасподзь! Чаму вы ставіце сябе вышэй за народ Гасподні?» Якая крывадушнасьць! Але яна ўзьдзейнічала, і гэтыя трое склалі супраць Майсея і Аарона змову, уцягнулі ў яе 250 знакамітых мужоў і выклікалі абурэньне ў народзе. I хоць Майсей і гэтым разам не апраўдаўся, Бог не заступіўся за яго, і над адступнікамі адбыўся грозны суд: зямля адркылася і жывымі паглынула Карэя і ўсіх ягоных супольнікаў зь сем’ямі і маёмасьцю. Бог раўніва абараняе тых, каго Ён паклікаў і паставіў!
5. Майсей — правадыр, які клапаціўся аб тым, каб мець пераёмнікаў. Ён разумеў, што пасьля ягонага адыходу справа Божая будзе працягвацца, і прасіў Госпада паставіць на ягонае месца чалавека, які зможа прадоўжыць ягоную місію (Лікі 27:15). Гасподзь паставіў ягоным пераёмнікам Ісуса сына Нава.
6. Майсей — правадыр, які таксама спатыкаўся і атрымліваў ад Бога пакараньне (Друг. 32:4852). Але ён усьведамляў свае памылкі і засмучаўся, маліўся Богу аб міласьці (Друг. 3:2329), што ўказвае
256 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ на ягоны высокі і чульлівы дух. Ён вераю пераадолеў усе свае слабасьці і ўвайшоў у славу Божую, як пераможца.
7. Майсей — мудры правадыр, які праяўляў гатоўнасьць выслухаць карысныя парады і настаўленьні ад тых, хто стаяў рангам ніжэй за яго. Яго адрозьнівала цудоўная здольнасьць прымаць парады і дзейнічаць згодна зь імі, калі ён пераконваўся ў іх мэтазгоднасьці і абгрунтаванасьці. Прыкладам гэтага служыць парада ягонага цесьця Яфора (Вых. 18:127).
Ізраіль выйшаў з Эгіпта, як беспарадкавы, неарганізаваны натоўп нявольнікаў, прыгнечаных, зьняважаных і наравістых. Цяжкасьці падарожжа ў пустыні часта выклікалі ў іх нараканьне, нездавальненьне, ставілі праблемы. Іх трэба было вырашыць, выслухоўваючы скаргі людзей і выносячы па іх рашэньні. Гэты народ сапраўды трэба было прыводзіць у парадак, рабіць яго ўпарадкаванай нацыяй. Але супольства было вялізарнае (каля двух мільёнаў), а ён, правадыр, пастаўлены Богам, адзін! Нявыносны прыгнёт кіраваньня, перагрузка судовых функцыяў ледзьве не падарвалі здароўя Майсея, бо расходаваньню фізічных і нервовых сіл пакладзена Богам мяжа, якой нельга пераступаць! I вось аднойчы, назіраючы за цяготамі судаводзтва, Яфор падае Майсею, свайму глыбока паважанаму зяцю, разумную і своечасовую параду. Ён прапануе яму другарадную частку той непасільнай працы, якую ён нёс адзін і ледзьве не зваліўся пад яе цяжарам, перадаць іншым. Няхай гэта будуць здольныя, хоць і не такія адораныя, як ён, але абавязкова богабаязныя, надзейныя і досыць сталыя людзі. Сам жа ён павінен сканцэнтравацца на вышэйшых мэтах і функцыях кіраваньня народам у цэлым. Гэта была парада ад Бога празь Яфора, і Майсей дзейнічаў згодна зь ёю.
Умельства разьмеркаваць абавязкі і заданьні — гэта вялікі талент кіраваньня. Яно тым і слаўнае, што кіраўнік, ня выпускаючы з рук руля кіраваньня, адначасова дае магчымасьць іншым праявіць свае дары, пры гэтым не перакладаючы на плечы супрацоўнікаў сваёй ношы. Гасподзь не дабраслаўляе гультаяватых, а тых, хто здабывае сабе ўладу і імя працай іншых, з агідай адхіляе!
Майсей — гэта правадыр менавіта старазапаветнай гісторыі. Новы Запавет нам таксама падае выдатных правадыроў, лідэраў новага часу, новага Хрыстовага Запавету, новага Хрыстовага духу, кіраўнікоў больш узвышаных якасьцяў. Гэта Апосталы і многія службіты і падзьвіжнікі Царквы хрысьціянскай эпохі. Але мы многаму можам павучыцца і ў Майсея, асабліва ягонаму абыходжаньню зь людзьмі.
МАЙСЕЙ ВЯЛІКІ ПРАВАДЫР I ЗАКАНАДАВЕЦ 257 тымі, хто быў яму ў апазіцыі. I мы павінны хадайнічаць за тых, хто стаіць у апазіцыі да нас і выстаўляе супраць нас несправядлівыя абвінавачаньні. I пасьля нас справа Божая будзе працягвацца, таму і мы павінны клапаціцца пра сваіх пераёмнікаў і рыхтаваць іх загадзя. I мы спатыкаемся і падаем, таму павінны хадзіць у пакорлівасьці і быць паблажлівыя да іншых.
Дык вось, Майсей як правадыр ёсьць прыклад нам у тым, што ён ніколі не пераставаў вучыцца кіраваньню.
Майсей як заканадавец
У гэтай якасьці Майсей праявіў геніяльныя здольнасьці. Ён асоба ўнікальная і непаўторная, адзіная ў гісторыі чалавецтва, якая так блізка прыступала да Бога. «.. .хто адважыцца сам па сабе наблізіцца да Мяне? кажа Гасподзь» (Ерэм.30:21). Зразумела, толькі той, каго Ён Сам наблізіць, каб стаць перад Ім. Гэтым асаблівым выбраньнікам і быў Майсей, які падняўся ў прысутнасьці Госпада настолькі блізка, што твар ягоны «пачаў зьзяць прамянямі ад таго, што Бог гаварыў зь ім». Ад Яго ён атрымаў неабходнае сьведчаньне аб сьвятасьці Бога, Ягоным чалавекалюбстве і грэбаваньні ідаламі і Ягоным удзеле ў лёсе чалавечай гісторыі (Вых. 34:135).
Аднак выдатная заслуга Майсея ня вычарпалася толькі тым, што Бог так наблізіў яго да Сябе і самнасам размаўляў зь ім. Веліч ягонай асобы была ў тым, што празь яго Бог дараваў нешта надта важнае самому народу: гэта было жывое творчае слова Бога, якое перакінула іхні сьветапогляд і іхняе жыцьцё, прасьвятліла іх моцай Божых адкрыцьцяў. Майсей упяршыню ў гісторыі чалавецтва сфармаваў і перадаў народу статуты, законы і пастановы Гасподнія, якія з такой чысьцінёй і яснасьцю выкладзены ў Сінайскім Кодэксе і атрымалі назву Закона Майсеевага. Ізраіль ад гэтага часу і далей пачаў жыць і дзейнічаць, кіруючыся запаведзямі гэтага Закону.
Дзякуючы гэтай вялікай справе Майсей пачаў фігураваць у Пісаньні, як той, празь якога Бог даў старазапаветны Закон. I потым у Новым Запавеце чытаем: «Бо закон дадзены праз Майсея, а мілата і праўда сталіся празь Ісуса Хрыста» (Ян. 1:17). Новы Запавет шмат разоў зьяднае Майсея і Закон разам. Новазапаветныя пісьменьнікі часта гаварылі: «як сказаў Майсей», спасылаючыся на яго, як на непахісны аўтарытэт.
Мэта Бога з сынамі Ізраілевымі была надзвычай вялікая: іх неабходна было, папершае, адарваць ад іхняй залежнасьці ад Эгіпта і
258 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
падвесьці пад залежнасьць ад Бога, каб даць ім крыніцу сілаў звыш; і, падругое, выкарыстаць іх як прарокаў народам зямлі. Кніга Выхад паказвае ў 1920 разьдзелах, як Гасподзь уваходзіць зь імі ў запавет і абяцае зрабіць іх царамі і сьвятарамі. I Ён застаўся верным Свайму запавету; яны ж, са свайго боку, часта парушалі запавет і ня стрымалі абяцаньня. Новы Запавет ажыцьцявіў тое, з чым ня справіліся габрэі, і таму новазапаветная Царква названа царамі і сьвятарамі (1 Пятр. 2:9; Адкр. 5:10).