Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
Новы Запавет гаворыць на гэтую тэму шмат і адкрывае, што з моманту Галгофскай перамогі д’ябал стаўся ворагам, які адбягае. На бітву зь ім указваюць Пётр (1 Пятр. 5:89), Павал (Эфэс. 6:1218), Якаў (4:7). Сатана адбягаў ад Ісуса Хрыста, Ягоных апосталаў і ад усіх, хто ахінуты ў моц Божую. Апостал Ян паказвае ў Адкрыцьці, што ён неўзабаве будзе выгнаны з паднябесных прастораў і зь зямлі ды зьявіцца ў бездані (Адкр. 12:712; 20:13).
Але сатана ад усіх не адбягае. Дзьве тысячы год ён адбягае ад тых, хто супрацьстаіць яму цьвёрдаю верай. Аказваецца, што цьвёрдая вера зьвязвае дзеяньні духаў зла, дык таму ня будзем пасіўныя! Цьвёрдая вера цьвёрдая духам і моцная словамі, якія заяўляюцца голасна ў моцы Духа Сьвятога, таму вораг і адбягае ад яе (Адкр. 12:11). Пераважная большасьць членаў царквы ведае яго як таго, хто панявольвае і спакушае, але тыя, хто вераю прыняў моц і ўладу Хрыста і стаўся актыўным воінам Хрыста (Лук. 10:19; 2 Цім. 2:3),
ДЗЬВЕ МАЛІТВЫ ВЕРЫ МАЙСЕЯ 277 спазнаюць яго і як таго, хто адбягае. «Таму апранецеся ў поўную зброю Божую...», — кажа Павал. Да яго адносяцца: апаясаньне праўдай, браня праведнасьці, дабраабвяшчэньне міру, шчыт веры, шалом збавеньня і меч слова Божага і малітва (Эфэс. 6:1318). Адным словам, — сьвятое пабожнае жыцьцё, выкарыстаньне слова Божага вераю, імя Хрыста (Марк 16:17; Дзеі Ап. 3:6; 14:10), Кроў Хрыста (Адкр. 12:11) і пост (Маць. 17:21). Хто гэта мае, можа сьмела працягваць пальцы свае ў бітве з ворагам, і Бог дае яму перамогу.
Цудоўная праўда выкладаецца ў гэтым разьдзеле праз паднятыя рукі мужа веры. Адтуль, зь неба, прыходзіла нябачная дапамога Майсею на пагорку і Ісусу Хрысту ў даліне. Але выхад бітвы рашаўся не палкаводчым талентам Ісусам Нававым, ня мечамі воінаў, а моцаю веры і духу Майсея. Значыцца, вера, зьвернутая да Бога ў малітве ў цяжкі час выпрабоўваньня, і вера, якая рашуча выступае супраць нябачных праціўнікаў — гэта вера, якая змагаецца і перамагае.
Гэта надта важная праўда, сябры! Мы павінны разумець, што ў любым выпрабаваньні, спакусе, за ўсімі складанымі абставінамі або людзьмі, якія перасьледуюць нас, стаіць ён, спаконвечны вораг. I нашая бітва ня зь людзьмі, а з тым, хто за імі і накіроўвае іх, г. зн. з д’яблам, крыніцай усякага зла, гора і пакутаў. Ён люта нападае на Царкву ў перадпрыходны пэрыяд праз самыя спакусьлівыя і спусташальныя лжевучэньні, колючы душы сьмяротнымі стрэламі, каб затрымаць іхні ход наперад. Будзем жа чуйнымі і разумнымі!
Нялёгка было Майсею ў ягоным змаганьні. Ён стаміўся, зьнямог, рукі ягоныя ацяжэлі і пачалі слабнуць. Але браты ягоныя, Аарон і Ор, падмацавалі яго сьвежымі сіламі, падтрымліваючы рукі адзін з аднаго, другі з другога боку. «I былі рукі ягоныя паднятыя аж да захаду сонца» (Вых. 17:1213). Гэта цудоўны прыклад братэрскай дапамогі ад службітоў, якія стаяць на перадавой лініі духоўнага змаганьня Царквы. О, якія патрэбныя сёньня такія верныя, адданыя, дбайныя і асьвечаныя ў ісьціне браты, гатовыя верай, малітвай і ўсялякай дапамогай падтрымаць у барацьбе. Калі такія службіты ёсьць у Царкве, жыцьцё Божае ў ёй будзе пульсаваць.
Майсей стаяў на пагорку да поўнай перамогі сыноў Ізраілевых. «I скінуў Ісус Амаліка і народ ягоны лязом меча» (Вых. 17:13). Перамога прыходзіць там, дзе той, хто супрацьстаіць, стаіць да канца, як бы цяжка яму ні было. I чым мацнейшы вораг, тым больш змагар выбіваецца з сілаў, пакуль не дасягне перамогі. Адразу ж пасьля бітвы
278
ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
Майсей пабудаваў ахвярнік Богу і назваў яго «Гасподзь — сьцяг мой» на знак таго, што «бітва ў Госпада супраць Амаліка з роду ў род». Інакш кажучы, пад сьцягам Госпада Царква ня спыніць сваім змаганьнем аж да другога прышэсьця Хрыста, калі д’ябал і ягоныя легіёны будуць зьвергнуты дашчэнту.
19
МАЙСЕЙ ЯК ПІСЬМЕНЬНІК I ПАЭТ
«Слухай, неба, я прамаўляцьму; і слухай, зямля, словы вуснаў маіх» (Друг. 32:1).
Майсей — ня толькі вялікі правадыр, заканадавец і прарок, але і найвялікшы духоўны пісьменьнік, аўтар Пяцікніжжа, пяці першых кніг Бібліі. Гэта быў чалавек найвялікшага розуму, вялікай адукаванасьці і нязвычайнай эрудыцыі і таму празь яго Божае адкрыцьцё ўпяршыню было запісана і дадзена ўсяму чалавецтву. Ягонае імя пастаўлена на першых пяці кнігах Бібліі, а чатыры зь іх, пачынаючы з кнігі Выхад і канчаючы кнігай Другі Закон, непасрэдна зьвязаны зь ягонай біяграфіяй і ягонай шырокай дзейнасьцю. I таму Майсей лічыцца найвялікшай асобай чалавечай гісторыі.
Каротка, але бясконца геніяльна ён па натхненьні Духа Сьвятога апісвае творчы акт Самога Бога, Які прадстаўлены ў Бібліі як Творца і Прамысьліцель сусьвету. На дзіва дакладна апісана стварэньне нашай планеты і найважнейшага ейнага жыхара — чалавека. Майсей сабраў і запісаў захаваныя ў народзе паданьні як адкрыцьці Божыя пра парадак стварэньня сьвету, пра грэхападзеньне першых людзей, гісторыю дапатопнага чалавецтва і пачатковую гісторыю ізраільскага народа. На ўсім ягоным апавяданьні ляжыць пячатка ня проста духоўнасьці, але патаемнага веданьня Божага, Ягонага адкрыцьця, і гэта вызначае сапраўдную верагоднасьць усіх апісаных падзеяў, як адкрытых Самім Богам.
Усе пяць кніг Майсея спачатку былі, як адна кніга, якая называлася кнігай закону і пра якую гаворыцца ў Другім Законе 31:26: «Вазьмеце гэтую кнігу закона, і пакладзеце яе праваруч бок каўчэга запавету Госпада, Бога нашага...» Пра гэтую кнігу закону неаднаразова згадваецца ў шмат якіх месцах Бібліі (Гл. 3 Цар. 2:3; 4 Цар. 23:25; Пс. 18:8; Іс. 5:24; Маць. 7:12; 11:23; Лук. 2:22 і інш.). Пазьней яна была падзелена на пяць частак або пяць разьдзелаў і названа Пяцікніжжам, а пагабрэйску — Тора, закон.
Кніга Быцьцё — пагабрэйску «Брэйшыт («На пачатку...») —
279
280 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ зьмяшчае ў сабе апавяданьне пра паходжаньне сьвету і чалавека і ўніверсальнае ўвядзеньне ў гісторыю чалавецтва, выбраньне габрэйскага народа быць носьбітам адкрыцьця Божага ў асобах патрыярхаў Абрагама, Ісаака і Якава. У кнізе Быцьцё кожны чалавек знаходзіць тлумачэньне свайго паходжаньня. У самым пачатку кнігі ён атрымлівае адказ на пытаньні, якія займаюць яго: пра сьвет, пра жыцьцё і сьмерць, пра пакуты і г. д. Гэтая кніга паказвае яму шлях жыцыдя ў веры і паслухмянасьці адзінаму сапраўднаму Богу, Які зьяўляецца Богам усіх. Быцьцё поўна абяцаньняў: спачатку Адаму і Еве (Быць. 3:15), потым Ною і ягоным нашчадкам (Быць. 9:79) і нарэшце Абрагаму, Ісааку і Якаву, а ў іх — усім веруючым на зямлі, якія прызнаюць Яго сваім Госпадам.
Кніга Выхад — пагабрэйску «Вэ элэ шэмот» («I гэтыя ёсьць імёны») расказвае пра выхад габрэяў з Эгіпта і пра атрыманьне Сінайскага заканадаўства. Асноўная думка кнігі: Бог зьяўляе Сябе не як далёкая ад чалавека касьмічная сіла, а як Асоба, Якая дзейнічае ў гісторыі і ратуе веруючага ў Яго ад нявольніцтва, але патрабуе ад Сваіх выбранных вернасьці Сабе і маральнай чысьціні. Цэнтральная фігура кнігі Майсей, правадыр, прарок, які прыняў старажытную веру прабацькі Абрагама і абвясьціў пра новую, вышэйшую ступень адкрыцьця.
Кніга Лявіт — пагабрэйску «Вайікра» («I паклікаў») — зьмяшчае выклад закону ва ўсіх ягоных частках, якія тычацца багаслужэньня і лявітаў. У ёй выкладаюцца загады аб ахвярах, сьвятарстве, сьвятых і прароцтва пра лёс Ізраіля. У падрабязна апісанай абраднасьці многія біблейныя каментатары ўбачылі падрыхтоўку і правобразы адкупнай ахвяры Хрыста, Сына Божага. Адзіная ахвяра Хрыстовая пазбавіла значэньня ўсе старазапаветныя формы ахвярапрынашэньня, але патрабаваньне чысьціні і сьвятасьці ў справе служэньня Богу застаецца правамоцным і ў Новым Запавеце.
Кніга Лікі — пагабрэйску «Вайэдаббэр» («I сказаў») — апісвае гісторыю вандраваньня Ізраіля па пустыні і падлік іх. У ёй расказваецца пра час выпрабоўваньня яго, пра тое, як Бог навучае і карае Сваіх сыноў. Ужо ў першых разьдзелах народ прадстаўлены як упарадкаваная рэлігійная абшчына. Яе душой былі лявіты, якія займалі асаблівае месца ў табары: каля каўчэга запавету выконвалі багаслужбовыя функцыі і уяўлялі сабой групу, якая замяніла ўсіх першынцаў, што нараджаюцца ў народзе. Сам народны перапіс прадстаўлены рэ
МАЙСЕЙ ЯК ПІСЬМЕНЬНІК I ПАЭТ 281 лігійным дзеяньнем і суправаджаўся адкупам за кожную душу (Параўн. 2 Цар. 24).
Кніга Другі Закон — пагабрэйску «Эллэ хаддыбарым», часам «Дварым» («Гэтыя словы») — зьмяшчае паўтарэньне закону новаму пакаленьню ізраільцянаў. Яна адкрывае сабой новы цыкл біблійных кніг, названых гістарычнымі, якія пад моцным уплывам Другога Закона. Кніга Другі Закон адрозьніваецца прапаведніцкім стылем, аснова якога ёсьць завяшчаньне Майсея. Адчуваючы трывогу пры думцы пра спакушэньні, якія чакаюць ізраільцянаў у Ханаане, ён імкнецца захаваць у іхніх сэрцах сутнасьць усяго закону і пасяліць у душы народа цьвёрдую ўпэўненасьць у Богу, засьцерагчы ад адпадзеньня. Майсей папрарочы гаворыць ім пра дабраславеньні, якімі яны будуць ашчасьліўлены пры выконваньні запаведзяў закону, і пра пракляцьце, якое спасьцігне іх пры адступленьні ад Бога (гл. 28).
Дык вось, Пяцікніжжа Майсея фактычна ёсьць асноўны фундамент усяго Старога Запавету, на які абапіраюцца ўсе астатнія кнігі Бібліі. Яно ёсьць аснова і Новага Запавету, бо зьмяшчае план домабудаўніцтва нашага збавеньня. Сам Ісус і Ягоныя апосталы шматразова спасылаліся на закон Майсееў. У Сваёй Нагорнай казані Ісус сказаў, што Ён прыйшоў не парушыць закон, а выканаць (Маць. 5:17).
Так Майсей як пісьменьнік праз сваё Пяцікніжжа данёс Божае адкрыцьцё да ўсяго чалавецтва. I сёньня імя Майсея спамінаецца там, дзе чытаецца Біблія; яно згадваецца з удзячнасьцю як імя прарока, заканадаўца і аўтара Слова Божага, якое данесла ўнікальную вестку да людзей. Усе ягоныя справы і служэньне ў гэтай якасьці настолькі вялізарныя, што амаль ніхто не зьвяртае ўвагі на тое, што ў дадатак да ўсяго гэтага Майсей быў яшчэ і паэт. I не малы паэт. Ён склаў некалькі цудоўных, узвышанага зьместу песьняў, зьмяшаных у Бібліі, якія і на сёньняшні дзень ня страцілі свайго вялікага значэньня.
Першая ягоная песьня сьпета народам ізраільскім пасьля выратаваньня з эгіпецкай няволі (Вых. 15:121). Гэта выражэньне хвалы Богу за цудоўнае ўратаваньне, якое зрабіла пераварот у розумах нявольнікаў, бітых і паніжаных вякамі. Яны паверылі ў місію Майсея і магутнасыдь Бога і запяялі Яму песьню. Фактычна гэта першая песьня, запісаная ў Бібліі. У ёй усхваляецца Гасподзь, сіла і слава Ізраіля і збаўца кожнага чалавека, усхваляецца моц Ягоная, веліч і ўлада. «Ён муж бітвы, Ягова імя Яму». Ён Той, Хто ўкінуў у бездань марскую адборнае войска фараона. Веліч славы Божай зьвяргае