Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
Эгіпцяне моцна спалохаліся і рашылі павярнуць назад, але было ўжо позна: ізраільцяне перайшлі на другі бок, Майсей працягнуў посах на мора, і пад раніцу воды самкнуліся. Фараон і ўсё ягонае ганарыстае войска здабыло ў марскім віры сваю магілу. Іхняя пагібель пастаўлена як прыклад сьмелым паганцам усіх вякоў, якія замахваюцца на спадчыну Божую. Тыя, хто квапіцца на запаведанае Хрыстом вадзяное хрышчэньне, загінуць негатовымі, падобна да эгіпцян. А квапяцца на яго тыя, што прымаюць хрышчэньне непраўдзівым шляхам, пералазячы «ў кашару авечую... дзенебудзь» (Ян. 10:1), г. зн. без пакаяньня і адраджэньня, як фарысеі, якія прыходзілі да Яна хрысьціцца на Ярдан (Маць. 3:8).
Перайшоўшы мора і ўбачыўшы трупы загінуўшых, хвалямі выкінутых на бераг, сыны Ізраілевыя напоўніліся страхам і жахам. Пад уплывам гэтага цуду ранейшае нявер’е абярнулася вераю. Толькі цяпер яны пасапраўдаму ўсьвядомілі, што вызвалены зь няволі назаўсёды; яны паверылі Госпаду і Майсею. Адзін і той жа шлях закончыўся выратаваньнем для адных і страшэнным судом для іншых. Дык вось, Чэрмнае мора зрабілася габрэйскаму народу купельлю веры, што ўвяло іх ва ўсемагутнасьць, прамудрасьць і добрасьць Госпада (1 Кар. 10:2). Згодна з гэтым пераход празь яго і служыць правобразам новазапаветнага таінства хрышчэньня. «Мора, — піша багаслоў Фэадарыт, — прыпадобнілася купелі, воблака — мілаце Духа; Майсей — ярэю, посах — крыжу, Ізраіль, які прайшоў мора, — тым, хто рыхтуецца і прымае хрышчэньне, а эгіпцяне, якія перасьледавалі яго, прадстаўляюць сабою дэманаў, сам жа фараон служыў адлюстраваньнем д’ябла...» (Біблія Лапухіна, т. 1, стар. 322).
Гэтая падзея нявымоўна падбадзёрыла ізраільцян, якія ўсьвядомілі, што нават самыя неймаверныя перашкоды можна перамагчы, калі зь імі Бог, Які дапамагае іх пераадолець. Сваю радасьць яны выявілі ў псальме ўсхваленьня Госпаду (Вых. 15:121). Цэлы народ пяяў і весяліўся. Гэта першая песьня, запісаная ў Пісаньні, — песьня перамогі, засьпяваная пры нагодзе выратаваньня ад цяжкай няволі і
ПЕРАХОД ЧЭРМНАГА МОРА ВЕРАЮ 249 прыгнёту. Але гэта таксама і першае ў гісторыі чалавецтва выратаваньне цэлага народа ад няволі граху і сатане. I гэты ўратаваны народ засьпяваў пераможную песьню, у якой гучыць цудоўнае вызнаньне веры: «Ён Бог мой, і праслаўлю Яго». Перажываньне, якім габрэі ўзбагаціліся каля Чырвонага мора, прывяло іх да богаспазнаньня: «Гасподзь ёсьць муж бітвы, Ягова імя Яму».
Той ўчастак мора, празь які быў ажыцьцёўлены цудоўны пераход, дасьледчыкі сёньня называюць адным з паўночных рукавоў Чырвонага мора, іншыя — «Горкім возерам» або «Морам трысьнягоў» (пагабрэйску так называўся адзін з забалочаных заліваў Чырвонага мора ў вобласьці, дзе цяпер праходзіць Суэцкі канал) (Біблія, Брусель, 1973, Прнложення, стар. 1866). Пераход праз гэты заліў быў паказаны якраз ў тым месцы, дзе пачыналася павышэньне марскога дна, што спрыяла разьдзяленьню вады. Але хто ведаў гэты сакрэт? Адзін толькі Гасподзь, Які падняў усходні вецер у пэўны час і спыніў яго ў дакладна ўстаноўлены час, каб хмары марскія самкнуліся і пакрылі ворагаў Ізраіля. Гэтыя навуковыя даныя зусім не змаляюць вялічэзнасьці таго, што зьдзейсьніў Бог. Хоць гэта быў і ліман, але ён быў глыбокі, меў бяздоньне і быў ня меней небясьпечны, чым само мора.
Для нас, веруючых новазапаветнай Царквы, гэта павінна быць найвялікшай навукай. Гасподзь «учора, сёньня і навекі Той самы» (Яўр. 13:8). У жыцьці кожнага з нас, і кожнага пакаленьня людзей, бывае сваё Чырвонае мора, маецца свой фараон з эгіпцянамі, якія стараюцца перасьледаваць, дагнаць і зьнішчыць. У нашыя трывожныя зямныя дні мы нявольна аказаліся «ў сярэдзіне» мора, г. зн. у цэнтры сьвецкіх праблем, бядот, небясьпек і катаклізмаў, якія раней нам былі невядомыя. I каб выжыць, выстаяць, быць пераможцамі, ёсьць адзіны сродак, што вядзе да збавеньня — вера! I ёсьць адзінае бясьпечнае прыстанішча — Бог усемагутны і раны Хрыста. Ён адзін правядзе цераз Чэрмнае мора, і толькі Ён выратуе нас ад усіх эгіпцян (Пс. 90; 17:23).
«Перш чым нарадзіліся горы, і Ты стварыў зямлю і сусьвет, і ад веку да веку Ты — Бог» (Пс. 89:3), — так пасьля запіша сам Майсей.
Апостал Павал кажа, што ўсё гэта былі «як вобразы... нам», запісаныя нам як настаўленьне (1 Кар. 10:6,11). Наш шлях у Абяцаную Краіну, — нябесны горад Ерусалім, — праходзіць дакладна так жа, як і ў старажытных габрэяў, якія выходзілі з Эгіпта і накіроўваліся ў Ханаанскую зямлю. Нас аддзяляе ад вечнасьці, ад цудоўнага ня
250 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
беснага Ханаана, мора нашага зямнога жыцьця. Воды ягоныя цёмныя і халодныя: столькі навокал абыякавасьці, раўнадушнасьці да Бога, да Ягонага Слова, а часта і пагарды, і нянавісьць да сапраўдных пасьлядоўнікаў Яго! А д’ябал не перастае перасьледаваць і пагражаць, насылае палкі свае. На гэтым жыцьцёвым моры мноства спакусаў, лютых хваляў, што равуць. Кожнае перажываньне — гэта хваля. Кожны смутак, кожная спакуса, захапленьне, падзеньне і страшэнная патрэба — гэта новыя хвалі! Часамі мора шуміць, страшэнна шуміць. Хвалі падымаюцца і гатовыя захліснуць нашую лодку... Пісаньне прыпадабняе гэты грэшны сьвет неспакойнаму мору ў час непагоды: «I бязбожныя — як мора ўсхваляванае, якое ня можа супакоіцца, і воды якога выкідаюць глей і бруд» (Іс. 57:20). Многія гэта перажылі і з вопыту ведаюць, што гэта значыць.
Што ж нам рабіць сёньня перад грознымі хвалямі, якія накочваюцца? Адчайвацца? Падаць духам? Журыцца і апускаць рукі? Бедаваць аб цяжкім лёсе або абурацца, як рабілі габрэі?
He!
Загад Гасподні чутны і сёньня: ідзі наперад! He глядзі на страшэнныя хвалі мора, на ягоны грозны шум, а пазірай на твайго Правадыра, «Пачынальніка і Спраўцу веры» (Яўр. 12:2) і ўступай у воды мора. Бог наш і сёньня той самы! Ён — «Стары днямі» (Дан. 7:9). Ягоны голас — «шум водаў вялікіх» (Адкр. 1:15). Ён мацнейшы за ўсе воды марскія і хвалі, што страшэнна равуць. 3 кожнай хвалі мы чуем Яго падбадзёрлівы голас: «Ня бойся, бо Я адкупіў цябе, назваў цябе імем тваім; ты — Мой. Ці будзеш пераходзіць праз воды, Я з табою, — альбо праз рэкі, яны цябе не патопяць...» (Іс. 43:12).
Гэта ёсьць абяцаньне Бога, вечна існага і ўсемагутнага. I калі мы давяраем Яму, Ён спраўдзіць на нас Сваё дзівоснае абяцаньне і выратуе зь любой бяды.
Як Ён праяўляе Сваю моц?
Каля Чырвонага мора, гледзячы на сваю бязвыходнасьць, народ лямантаваў, а Майсей заклікаў да Бога. Але заклікаць да Бога перад абліччам рэчаісных небясьпекаў — гэта толькі палова справы. Трэба і дзейнічаць! Калі ўзьнімаюцца супраць нас арганізаваныя напасьці цемры, трэба супрацьстаяць ім цьвёрда вераю (Як. 4:7; 1 Пятр. 5:89). Гасподзь сказаў Майсею: «Чаго ты крычыш да Мяне?... Падымі посах твой і працягні руку тваю на мора, і падзялі яго, і пройдуць сыны Ізраілевыя сярод мора па сухім» (Вых. 14:1516).
Інакш кажучы, чаго лямантуеш ты, сэрца, якое калоціцца перад
ПЕРАХОД ЧЭРМНАГА МОРА ВЕРАЮ 251 небясьпекамі, дрыжыць і засмучаецца журботамі, калі Бог з табой? У тваёй руцэ сіла Ягоная, а ў Слове Ягоным — указаньні, як перамагаць. Ужывай усё гэта ў справе — і прыйдзе палёгка, ратунак, перамога! Нельга дапускаць маладушнасьці або пасіўнасьці, — яны расхалоджваюць, паралізуюць і без таго немачныя сілы чалавека. Карыстайся ісьцінай, якая ёсьць сьвятло Ягонае! Працягні на ворагаў тваіх посах праўдзівасьці, уладу Божую (Лук. 10:19) — і мора ўціхамірыцца, перашкоды зьнікнуць.
Гасподзь вызваляе тых, хто заклікае Яго, спадзяецца на Яго, але і хто супрацьстаіць ўсім супраціўным сілам зь цьвёрдасьцю мужнай веры. Ён не дазволіць, каб хвалі грэху, хвалі смуткаў і пакутаў захліснулі нас. 3 дапамогай Божай воды ўсіх мораў на сьвеце, якія б глыбокія або неадольныя яны ні былі, стануцца нам дабраславёнай дарогай у Царства шчасьлівасьці і супакою. Туды ўвойдуць толькі пераможцы (Адкр. 21:7). Дасягнуўшы той нябеснай прыстані, мы праславім нашага дзівоснага Госпада за нашыя неспакойныя зямныя моры, якія мы пераадолеем вераю.
Паводле прыкладу Майсея будзем напаўняцца духам адважнай, рашучай веры, каб і перад намі, як перад ягоным працягнутым посахам, расступаліся перашкоды на шляху. Бог выкладаў гэтыя незабыўныя ўрокі ня дзеля гісторыі, а дзеля нас, каб мы вучыліся жыць вераю і вераю змагацца. Пераймаючы веру Майсея, ня будзем адчайвацца нават у адчайных абставінах. «Слабы хай гаворыць: „я дужы”» (Яіль 3:10)!
Дык вось, старажытнае апавяданьне пра выхад габрэяў з Эгіпта стаіць сёньня перад намі, як яркі паказальнік і нашага шляху. Як тады, гэтак і цяпер выхад спраўляецца ў трох этапах: 1) зьвяржэньне ўлады тырана, 2) выступленьне пад прыкрыцьцём крыві Ягняці і 3) поўнае вызваленьне пасьля пераходу праз Чырвонае мора.
252
ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
17
МАЙСЕЙ — ВЯЛІКІ ПРАВАДЫР I ЗАКАНАДАВЕЦ
«Закон даў нам Майсей, спадчыну супольству Якава. Ён быў царом Ізраіля...» (Друг. 33:45).
У гісторыі чалавецтва Майсей больш за ўсё вядомы як выдатны правадыр, як вялікі прарок і як непераўзыдзены, Богам памазаны заканадавец.
Пра тое, што ён быў прарок, Біблія дае мноства ўказаньняў. Прарок Осія, напрыклад, піша пра яго (Ос. 12:13): «Праз прарока вывеў Гасподзь Ізраіля з Эгіпта і праз прарока Ён ахоўваў яго». Ягонае прароцкае служэньне цікавае тым, што Гасподзь Сам адкрыўся яму і загадаў ісьці ў Эгіпет, да сваіх братоў, каб абвясьціць ім адкрыцьцё пра Ягову (Сутнага) ды вывесьці іх зь няволі эгіпецкай. 3 гэтага моманту Майсей і ягонае атачэньне былі ўключаны ў драму Эгіпта.
У Другім Законе (18:1822) Майсей сам сябе называе прарокам, пастаўленым Богам, у тым сэньсе, што асабіста ад Яго атрымаў запаведзі, законы і пастановы і перадаў іх народу, а таксама быў настаўнікам і выхавальнікам народа. Тут ён прадстаўлены, як найвялікшы прадвесьнік Божы, таму што прадказвае прышэсьце іншага Прарока, Які будзе большы, чым Прарок, — Сына Божага Ісуса Хрыста, Збаўцы сьвету.
Але служэньне Майсея не абмежавалася толькі місіяй прарока. Сьвятое Пісаньне паказвае, якая шматгранная была ягоная дзейнасьць, у якой ён найбольш ярка праявіў сябе як правадыр і заканадавец Ізраіля. У прарочай Псальме Асафа (76:21) Майсей і ягоны старэйшы брат Аарон прадстаўлены, як правадыры, рукой якіх Сам Бог вёў народ ізраільскі. Але гэта агульнае ўяўленьне аб служэньні Майсея, што чырвонай ніткай прайшло праз увесь Стары Запавет.