• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    3 тае прычыны, што сітуацыя была вострай, надзвычай небясьпечнай, больш сур’ёзнай, чым ранейшая (з вадою), бо прыйшла з боку няпрымірымых і жахлівых ворагаў Ізраіля, Майсей мяняе тактыку малітвы. Ягоная малітва гэтым разам ператвараецца ў поле бітвы, у барацьбу духоўную і вядзецца ў двух планах — фізічным і духоўным. Ключавую, духоўную і больш адказную пазіцыю заняў ён сам, а фізічную даручыў Ісусу сыну Нава. Дзеля гэтай мэты ён загадаў выбраць больш адважных, мужных воінаў, якія ня страцілі духу і на чале зь Ісусам Нававым выступілі супраць амалікіцянаў, весьці зь імі ваенныя дзеяньні. Сам падняўся на вяршыню пагорка, каб адтуль азіраць поле бітвы і адначасова малітоўна змагацца супраць нябачнага ворага, што стаяў за Амалікам.
    Гэта адно з найцікавейшых месцаў Пісаньня, дзе адкрываюцца сродкі і метады духоўнай вайны з нашым праціўнікам. Там, на гары, Майсей падымае рукі свае ўверх; у руцэ ён трымае посах Божы — сваю духоўную прыладу. Гэта быў той самы посах, якім ён паражаў Эгіпет сьмерцю і разьдзяліў воды Чырвонага мора. Гэтым посахам ён у Рэфідыме дастаў ваду са скалы. А цяпер Майсей падымае гэты посах супраць нябачных паднябесных сілаў зла, якія паўсталі на Ізраіля, каб не дапусьціць яго да межаў зямлі абяцанай.
    Гэты выпадак паказвае, што галоўным праціўнікам народа Божага ва ўсе пэрыяды ягонай гісторыі былі ня самі людзі, а дэманскія духі на чале зь іхнім князем, які пануе ў паветры і дзейнічае ў сынах праціўленьня (Дан. 10:13; Эфэс. 2:23; 6:12). Гэта яны падымалі і падымаюць Амалікаў усіх часоў — людзі сьвету гэтага, боганенавісьнікі і богаборцы. Падымаюць іх зь мечам у руках і бязь меча, каб засланіць сынам сьвету шлях у нябесную краіну.
    Заўважым, што ў метадах барацьбы і процістаяньня ўладам цем
    ДЗЬВЕ МАЛІТВЫ ВЕРЫ МАЙСЕЯ 273
    ры пазьней Ісус сын Нава дакладна выконваў тое, што рабіў Майсей. Калі ён заваёўваў Ханаан, дык, згодна з загадам Госпада, працягваў кап’ё сваё супраць нябачных ворагаў, тым часам як яго воіны біліся супраць бачных — язычніцкіх плямёнаў, што працівіліся, і такім чынам дабіліся перамогі (Іс. Нав. 8:18,26). У гэтым можна ўбачыць нейкае надзвычай важнае правіла барацьбы з духоўнымі ворагамі Царквы Божай. Яе бітва з моцай варожай ня спыніцца, пакуль яе не давядзе да канца Сам Хрыстос, Уладар сусьвету. А пакуль гэта адбудзецца, кожны службіт і кожны хрысьціянін павінен навучыцца мастацтву духоўнай барацьбы, каб жыць пераможным жыцьцём. I як Майсей узышоў на пагорак і, працягнуўшы рукі да неба, тым самым зьявіў «азнаку крыжа» (Юстын Філосаў), якім біў д’ябла, гэтак і мы павінны вераю падымацца на Галгофскі пагорак і паднятымі ўверх рукамі, моцай Ягонай і Крывёй Ягонай паражаць ворага ў асаблівых абставінах свайго жыцьця. Сёньня наш «пагорак» — гэта адасоблены пакой малітвы, дзе далёка ад клопатаў і мітусьні мы можам зьвяртацца да Бога, «узносячы чыстыя рукі бяз гневу і сумленьня» (1 Цім. 2:8).
    Можна прасачыць па Пісаньні, што азначалі паднятыя да неба рукі або працягнутыя паводле загаду Гасподняга. Спосаб служэньня з працягнутымі рукамі і з працягнутым пальцам Сам Бог ад Сябе перадаў чалавеку. I таму ўсе старазапаветныя службіты (прарокі і мужы веры) пры неабходнасьці ўжывалі такія меры. Папершае, рукі падымалі ўверх у час малітвы, тым самым выказваючы малітоўнае імкненьне душы да Бога, пры якім сыходзіць на яе мілата і натхненьне (3 Цар. 8:22; Пс. 133:2; 142:6). Падругое, рукі працягвалі паводле загаду Бога з посахам (Вых. 14:16, 2627) або кап’ём (Іс. Нав. 8:18, 26). Біблія паказвае выпадак з Азой, які самавольна працягнуў руку да каўчэга Божага, за што быў пакараны (1 Пар. 13:10).
    Многія праведнікі Старога Запавету трымаліся гэтага сьвятога правіла — маліцца з паднятымі ўверх рукамі: Майсей на гары, Давід (Пс. 27:2; 62:5; 142:6), Саламон (3 Цар. 8:22; 2 Пар. 6:1213), Ерэмія (Лям. Яр. 3:41). Тое самае загадана і мужам, што маліліся ў Новым Запавеце (1 Цім. 2:8).
    Дык вось, служэньне рук старазапаветных сьвятых мела вялікае значэньне. Гэта бачна з факту дзеяньняў, якія пайшлі сьледам за ім. Напрыклад, каб вывесьці габрэяў з Эгіпта, Богу недастаткова было дзеяньня Ягоных сілаў («рукі моцнай і мышцы працягнутай» — Вых. 6:6; Друг. 4:34; 5:15; 7:19). Яму спатрэбіўся дзеля гэтага яшчэ і
    274
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    службіт, які змог бы праявіць перад фараонам аўтарытэт гэтай «рукі моцнай і мышцы высокай». Такім службітом аказаўся Майсей. Разам з Ааронам ён павінен быў практычна, неабвержнымі доказамі пераканаць фараона адпусьціць народ. Дзеля гэтага яны імем Яговы ўчынялі ўсе вялікія і страшэнныя прыкметы і цуды. Але зьвяртае ўвагу на сябе той факт, што гэта ўчынялася праз адно на выгляд нязначнае, з пункту гледжаньня чалавека, дзеяньне — працягваньне рукі. Яно папярэднічала кожнай сьмяротнай кары, кожнаму здарэньню або азнацы, якую Гасподзь хацеў учыніць перад фараонам (Вых. 7:19; 8:56, 1617; 9:2223; 14:16, 21, 2627).
    Бог неаднаразова загадвае: «Працягні... працягні... працягні руку тваю з посахам». Няўжо нельга было іншым спосабам, не такім «юродзівым» (1 Кар. 1:21, 25), выклікаць гэтыя моцныя і страшэнныя зьявішчы? Відаць, і нельга, і ня трэба было рабіць інакш, але менавіта так, як вызначыў Гасподзь. I гэта была ня магія, не чарадзейства, не варажба, Майсей і Аарон былі мужамі сьвятой малітвы і глыбокай веры. Пра іх сказана, што яны «вераю перайшлі Чэрмнае мора, як па сушы» (Яўр. 11:29).
    Але узьнікае пытаньне: калі і вера ёсьць, і ўзмоцненая малітва узносіцца да Бога, як яно было каля мора перад ВаалЦафонам (Вых. 14:1516), дык навошта яшчэ працягваць рукі? Аднак Бог загадвае працягнуць руку, каб разьдзяліць воды мора, і потым, каб самкнуць іх. Няўжо, учыняючы вялікае, пра якое расказвае 14ы разьдзел, Гасподзь ня мог абыйсьціся без працягнутай рукі Майсея і Сам моцай Сваёй разьдзяліць і злучыць воды мора?
    Гэта засталося б нам загадкай, калі б Сьвятое Пісаньне не растлумачыла яе. Відаць, дзея працягнутай рукі мае глыбокі духоўны сэнс, што добра адлюстроўвае эпізод з паднятымі на гары рукамі Майсея (Вых. 17:1116). Пасьля таго, як ён пратрымаў цэлы дзень свае рукі паднятымі ўверх, ён збудаваў ахвярнік і сказаў: «Гасподзь ёсьць мой сьцяг». Як вясёлка перад Богам і людзьмі была азнакай міласьці і выратаваньня (Быць. 9:1116), гэтак працягнутыя да неба рукі былі тыя, якія падымалі высока сьцяг моцы і магутнасьці Божай над нябачным станам ворагаў. Толькі так магла быць праяўлена магутнасьць і перамога Бога над уладай і моцай сатаны ў справе ўратаваньня Ізраіля.
    Значэньне гэтага дзеяньня надта вялікае: «...адным — водар сьмертаносны на сьмерць, а другім — водар жыўнасны на жыцьцё» (2 Кар. 2:16) у залежнасьці ад таго, дзеля чаго працягваюцца да Бога
    ДЗЬВЕ МАЛІТВЫ ВЕРЫ МАЙСЕЯ 275
    рукі (Яр. 1:910). Ці ж не з гэтае прычыны нашыя рукі названы «мужамі моцы» (Экл. 12:3), «мышцамі» пакоры, а пальцы — «пальцамі бітвы» (Пс. 17:35; 143:1)? Богу патрэбны ня толькі словы і малітвы, але і рукі, і пальцы верных службітоў Ягоных (Рым. 12:1; 1 Кар. 6:20). О, калі б мы разумелі «вернасьць Яму ў маленькім», каб стацца моцнымі ва ўсім!
    У імя Гасподняе падняцьце, працягваньне рукі або абедзьвюх рук (Пс. 62:5) мы бачым ня толькі ў мужоў веры (Майсея, Аарона, Ісуса сына Нава, Давіда і іншых), але і ў Самога Бога, адкуль яно перайшло і да рабоў Божых.
    «Працягну руку Маю і ўражу Эгіпет» (Вых. 3:20), — кажа Гасподзь. «Я кожны дзень працягваў Я рукі Mae народу» (Іс. 65:2). Біблія шматразова кажа пра Госпада, што Ён працягваў рукі Свае: Іс. 11:11, 15; 26:11; 31:3; Яр. 6:12; 21:5; Яз. 13:9; 14:9, 13 і іншыя.
    «Я, падняўшы руку Маю, і запрысягнуўся Абрагаму» (Вых. 6:8).
    Біблія з усёю яснасьцю паказвае, якое вялікае значэньне мае ў духоўным сьвеце тое, што Бог на небе, а чалавек на зямлі працягвае руку. Гэтае дзеяньне выклікае ў стане ворагаў, духаў паднябесных, вялікі страх (Яр. 32:21), а ў грамадзтве Гасподнім — вялікую ўрачыстасьць радасьці і песьню хвалы (Вых. 15:121). Гэта вынік супольнай працы чалавека з Богам (1 Кар. 3:9), якая складае цудоўную сімфонію яднаньня, калі праўда ўзьнікае «зь зямлі» і «прыхіляецца зь неба» (Пс. 84:1112). Бог заўсёды шукае такога супрацоўніцтва зь вернікамі.
    Дык вось, падняць або працягнуць руку ў імя Гасподняе (Пс. 19:6) азначае: з упэўненасьцю абвясьціць перамогу Божую ў тых абставінах, дзе вораг супрацьстаіць выкананьню Ягоных абяцаньняў, падобна да таго, як празь Вячэру абвяшчаецца сьмерць Хрыста, «пакуль Ён прыйдзе» (1 Кар. 11:26). Так яно было і зь Ізраілем: Бог паабяцаў вывесьці яго з Эгіпта праз чатыраста гадоў (Быць. 15:1314), а фараон устаў гэтаму напоперак. Адбылася задтрымка і парушэньне вернасьці Божай (Вых. 12:40). Вось тут жа і нельга было абмежавацца аднымі малітвамі, трэба было праявіць і магутнасьць, сілу і ўладу Бога. Таму загад «падымі руку тваю» быў грозным напамінкам ворагу пра тое, што народ Ізраільскі не бездапаможны, а пад абаронай Божай і падымае сьцяг перамогі, сьцяг уратаваньня ад моцы ворага, што стрымлівала яго. Народ Божы — гэта «палкі са сьцягамі» (Песьня песьняў 6:4).
    Пра дараваньне такога адважнага дзеяньня Давід і ўзносіць маліт
    276 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ ву Богу: «Даруй сьцяг тым, хто баіцца Цябе, каб яны паднялі яго дзеля ісьціны» (Пс. 59:6).
    Гэты «сьцяг» Майсей нёс ад межаў Эгіпта да канца свайго вандраваньня на зямлі. Там, на пагорку, ён перш за ўсё маліўся Богу пра пасланьне народу дапамогі. Але тое, што ён цэлы дзень прастаяў з паднятымі ўверх рукамі, указвае менавіта на ягоную малітву супрацьстаяньня нябачнаму ворагу. Майсей ведаў гэтую форму барацьбы, бо быў навучаны Госпадам яшчэ ў пустыні Мадыямскай. Ён ня проста маўкліва стаяў з працягнутымі рукамі, але моцай Госпада разам з духам сваім зьнішчаў моц варожую, як гэта пазьней рабіў і апостал Павал (1 Кар. 5:35). Такім чынам Майсей зьвязваў сілы дэманскія і разьвязваў сілы народа Божага. Вось чаму, калі ён падымаў рукі з посахам уверх, перамагаў Ізраіль; калі рукі таміліся і апускаліся, адольваў Амалік.
    Ісус сын Нава ў даліне біўся з амалікіцянамі, а Майсей на гары — зь нябачнымі духамі. I ў працягнутым ім посаху зьядналіся разам магутнасьць улады і волі Божай і супрацьдзеяньне веры і духу Майсея, ягоная ўладная малітва зьнішчэньня. Шмат хто сёньня недаацэньвае небясьпекі ўмяшаньня ўладаў цемры ў жыцьцё веруючых і ня ведае метадаў змаганьня зь імі. Яны недастаткова разумеюць і тое, што здаралася ў час прабываньня Майсея на пагорку. Але фактычна ягонае малітоўнае змаганьне там ёсьць бачны прыклад веданьня духоўнай вайны, які вучыць і нас, як мы мусім змагацца з ворагам, які асаджвае нашыя цэрквы.