Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
Каля гары Сінай праз Майсея Гасподзь выклаў народу дзесяць фундаментальных запаведзяў, якія носяць назву Дзесятаслоўе або Дэкалога і былі пакладзены ў аснову «кнігі запавету» (Вых. 24:7). Гэтая кніга запавету або збор запавету, пачынаючы з кнігі Выхад і канчаючы кнігай Другога Закону, ёсьць расшыранае тлумачэньне дзесяці запаведзяў, прыстасаванага да патрэбаў аселага спосабу. Але дух Майсеевага вучэньня праймае наскрозь і гэтыя пастановы.
Дзесяць запаведзяў, выкладзеных у кнізе Выхад (20:117), разьдзяляюцца на дзьве часткі: адна палова была разьмешчана на адной скрыжалі, другая — на другой. Першая частка характарызуе адносіны чалавека да Бога (вершы 212), другая — адносіны чалавека да чалавека (вершы 1317). Сутнасьць гэтых запаведзяў можна сфармулізаваць наступным чынам:
1. Пра адзінабожжа — закон супраць палітэізму. Гэта была цалкам выключная запаведзь, да таго часу абсалютна невядомая іншым рэлігіям старажытнасьці.
2. Закон супраць служэньня абразу. Бог ёсьць Бог руплівец.
3. Веліч і значэньне імя Божага. Гэта закон супраць злоўжываньня імем Ягоным альбо ўжываньня Яго марна.
4. Закон аб субоце.
5. Шанаваньне родзічаў, якія ў нейкім сэньсе рэпрэзэнтуюць Бога перад людзьмі. Ап. Павал кажа, што гэта «першая запаведзь з абяцаньнем» (Эфэс. 6:13).
6. Падкрэсьлівае цану чалавечага жыцьця.
7. Падкрэсьлівае сьвятасьць шлюбу.
8. Падкрэсьлівае недатыкальнасьць маёмасьці.
9. Падкрэсьлівае сьвятасьць характару, асобы.
10. Падкрэсьлівае сьвятасьць сэрца, таму што гэтыя жаданьні ўзьнікаюць у сэрцы.
Дык вось, дзесяць запаведзяў ахопліваюць абодва бакі жыцьця, адзін зь якіх зьвязаны з Богам, другі — зь людзьмі. Вобразна кажу
МАЙСЕЙ — ВЯЛІКІ ПРАВАДЫР I ЗАКАНАДАВЕЦ 259 чы, першыя пяць запаведзяў накіраваны ўверх, іншыя пяць — наўкола нас. Дзесяць запаведзяў — аснова Майсеевага закону; яны маюць сталае значэньне. Таму Ісус кажа: «Ня думайце, што Я прыйшоў парушыць закон альбо прарокаў; не парушыць прыйшоў Я, а зьдзейсьніць» (Маць. 5:17).
У новазапаветную эру большасьць запаведзяў з закону Майсеевага былі скасаваны, бо на зьмену закону прыйшла мілата (Ян. 1:17; Гал. 2:1519). Аднак маральныя прадпісаньні закону ня трацяць сілы. а толькі даводзяцца да дасканаласьці (Маць. 5:2148). Таму Ісус, цытуючы дзьве вялікія запаведзі (Маць. 22:3738), фактычна абагульняе імі ўсё Дзесятаслоўе, нават увесь закон. У вучэньні Ісуса Хрыста і апосталаў мы знаходзім усе старазапаветныя запаведзі, акрамя суботняга дня, г. зн. трыманьне суботы зьвязана з выхадным днём. I Хрыстос, і ап. Павал растлумачылі суботу паводле Новага Запавету (Марк. 2:2328; Рым. 14:56; Яўр. 4:111).
Паглядзім, як Павал тлумачыў закон. У Пасланьні да галятаў ён растлумачвае, што мы атрымліваем апраўданьне не праз закон, a толькі вераю ў ахвяру Ісуса Хрыста. Мэтай закону ніколі ня было апраўданьне; ягоная задача была ў тым, каб паказаць, што мы грэшнікі і маем патрэбу ў Збаўцы. Таму мы павінны разглядаць закон праз Галгофу і ўваскрэсеньне Хрыста, калі ўсё становіцца на свае месцы.
1. «Навошта ж закон? Ён дадзены пасьля з прычыны злачынстваў...» (Гал. 3:19). Закон быў дадзены пасьля таго, як Абрагам атрымаў абяцаньне аб нараджэньні Месіі і збавеньні празь мілату. Запавет Бога з Абрагамам не адлюстроўваў сутнасьці грэху. Праз усю гісторыю збавеньня запавет з Абрагамам быў запавет, атрыманы вераю. Таму праз Майсея быў дадзены закон, які меў пэўную мэту: папершае, паказаць страшэнную згубную сілу грэху і, падругое, падвесьці людзей да каяньня і веры. I калі Ісус Хрыстос прыйшоў на зямлю, першае, што Ён абвясьціў, гэта пакаяньне і веру ў Дабравесьце (Марк. 1:15). Тое самае прапаведуе і Пётр у дзень Пяцідзясятніцы (Дзеі 2:38). Такім чынам закон быў дапаўненьне да адкрыцьцяў, дадзеных Абрагаму (Рым. 5:20).
2. Закон быў дадзены на пэўны тэрмін — «да часу прышэсьця насеньня» (Гал. 3:19), г. зн. Ісуса Хрыста. Ён адзін выканаў закон, які да Яго ніхто ня мог выканаць з прычыны дзеяньня іншага закону — закону грэху і сьмерці. Выканаўшы яго, Ён скасаваў яго, таму пра Яго сказана: «Канец закона — Хрыстос, дзеля праведнасьці кожнаму веруючаму» (Рым. 10:4). Закон меў мэту падвесьці людзей да Хрыста,
10 Зак. 3107
260
ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
Які ёсьць Збаўца наш (Яўр. 7:1112, 17). Толькі вераю ў Хрыста, Сына Божага, Першасьвятара Новага Запавету чалавек здабывае збавеньне.
3. Закон быў дадзены ізраільскаму народу як настаўленьне, «як правадыр да Хрыста» (Гал. 3:24). Ён стрымліваў грэх. Калі паглядзець на яго зьверху, ён быў інтрумент кіраваньня Ізраілем. Гэта было бар’ерам, які аддзяляў яго ад язычнікаў. Калі глядзець на яго зьнізу, ён служыў перашкодай грэху разьвіцца ў Ізраілі.
4. Калі глядзець на закон знутры, дык ён быў люстрам, каб дапамагчы чалавеку бачыць самога сябе (Як. 1:2325). Дзякуючы закону кожны мог убачыць сябе як грэшніка і мець патрэбу ў Збаўцу.
Акрамя скрыжаляў Дзесятаслоўя, Майсей атрымаў ад Бога адкрыцьцё аб будаваньні скініі, законы, статуты і пастановы адносна ўсіх бакоў жыцьця народа — грамадзкага, грамадзянскага, духоўнага, сямейнага. Ен ня толькі перадаў гэта народу, але і навучыў яго ўсё рупліва выконваць, строга караючы парушальнікаў закону.
Зразумела, для надта вялікай задачы неабходны быў пісьменны, разьвіты чалавек, здольны выкласьці і духоўнай, і юрыдычнай мовай усе запаведзі і прадпісаньні закону ў даступнай і лёгказразумелай форме. Майсей і быў такім чалавекам, якога Бог рыхтаваў ад улоньня маці і адпаведным чынам выхоўваў у школе Божай.
Фактычна заканадаўства Майсея было першым у сьвеце чалавекалюбным законам, выразна і ясна сфармуляваным і перададзеным ад Бога цэламу народу. Гэты закон быў такі дасканалы і прагрэсіўны, што пазьней быў пазычаны многімі народамі дзеля складу сваіх заканадаўстваў. Маральная сіла ягоных запаведзяў нявычэрпная.
Выкладаючы Ізраілю закон на Сінаі, Бог ставіў сабе мэту, якая ішла далёка: «Дык вось, калі вы будзеце слухацца голасу Майго і шанаваць запавет Мой, дык з усіх народаў сьвету будзеце належаць Мне, бо Мая ўся зямля» (Вых. 19:5). Вывучаючы гісторыю Ізраільскага народа на тэму выконваньня імі гэтай задачы, мы бачым, што яна поўная драматызму: колькі разоў гэты народ быў на мяжы зьнікненьня!
Але кожны раз ён быццам паўставаў з попелу, адраджаўся і ўзмацняўся.
У чым прычына такой фэнаменальнай зьявы?
У гэтага народа было нешта такое, што давала яму сілу зноў і зноў паўставаць і рухацца наперад. Гэтае нешта было слова жывога Бога, Ягонае адкрыцьцё, Ягоны сьвяты закон, які Ізраіль атрымліваў
МАЙСЕЙ — ВЯЛІКІ ПРАВАДЫР I ЗАКАНАДАВЕЦ 261 праз Майсея. Менавіта гэты закон сфарміраваў яго ў вельмі суцэльную нацыю, ня проста ў інтэлектуальна моцных людзей, але ў выбраны народ, ў грамадзтва Гасподняе.
Гэты закон суправаджаў яго ва ўсе пэрыяды ягонай гісторыі і захаваў ва ўсёй зьменлівасьці лёсу. Ён ня быў сухім прадпісаньнем пэўных правілаў і пастановаў аб адносінах чалавека да Бога, адзін да аднаго, жывёл, прыроды, зямлі і г. д., а быў жывым творчым словам Самога Бога, Ягоным адкрыцьцём і таму зьявіўся як патаемная крыніца сілы дзеля нацыянальнага і духоўнага ўсьведамленьня Ізраіля.
Крыніца будаўнічай моцы закону была ў Бога, таму ён валодаў вялікім уплывам на народ. Закон адкрываў Бога, бясконца вялікага і недаступнага розуму, Які хоча гаварыць з чалавекам і даваць яму Свае адкрыцьці, настаўленьні і законы, каб ён мог жыць праведна. У законе Ізраіль бачыў Бога як свайго Творцу і Апекуна, а сябе — як Ягонае тварэньне, якое заўсёды мае патрэбу ў Ім і мусіць Яму пакланяцца і служыць.
Але самае галоўнае назначэньне закону было ў тым, што дзякуючы яму Бог рупліва засьцерагаў ізраільскі табар ад замахаў сатанінскіх сілаў, якія спрабавалі туды пранікнуць, каб губіць выбраны народ. Майсей, як мудры будаўнік справы Божай, стараўся ўберагчы народ ад кантактаў з уладамі цемры. Перадаючы яму законы і пастановы ад Бога, ён строга ўгаворваў народ, што кожнае парушэньне запаведзяў — ня проста злачынства або грэх, а гэта тыя дзьверы, празь якія духі зла могуць уварвацца ў грамадзтва і разлагаць яго.
Таму ад Сінайскага кодэкса павявае такой суровасьцю. Сёньня многія чытачы Бібліі часта не разумеюць ні Майсея, ні Бога, ні прычынаў такой вялікай строгасьці ў дачыненьні да парушальнікаў закону. Яны не разумеюць і той пагібельнай небясьпекі, якая пастаянна пагражала ўсяму грамадзтву і стаяла за тым або іншым парушэньнем запаведзі Божай. А таму неабходна паглядзець на гэтае пытаньне з пазіцыі адкрыцьця Божага ў Новым Запавеце, які раскрывае як сутнасьць небясьпекі, гэтак і патаемны сэнс строгасьці Майсея.
Пасланьне апостала Паўла да эфэсянаў здымае покрыва з гэтай таямніцай, паказваючы існаваньне высока арганізаванай ярархіі ўладаў цемры, якія вядуць бязупынную вайну супроць народа Божага і карыстаюцца наймалейшай правіннасьцю веруючага, каб нанесьці шкоду ўсяму грамадзтву Гасподняму (Эфэс. 2:2; 6:12).
Улічваючы менавіта гэтую грозную небясьпеку, Бог і стварыў TaKi неадольны бар’ер у выглядзе строгіх прадпісаньняў закону. I Май
262 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
сей і закон Майсееў адпавядалі гэтай каласальнай задачы. Менавіта з гэтага пункту гледжаньня і трэба разглядаць некаторыя «дрэнныя» ўчынкі паасобных персанажаў Бібліі, бо яны былі справакаваны праз спакушэньне і зьведзены з дарогі праўды д’яблам.
У сувязі з гэтым прывядзём ўрывак з кнігі Дж. ПеннЛуіс і Эвана Робертса, духоўных працаўнікоў пачатку гэтага веку, якія працавалі на поўдні Англіі. Вось што яны пішуць:
«На вогненнай гары Бог даў Майсею самыя строгія указаньні, як абараняцца ад уплыву і ўзьдзеяньня гэтых духаў. Ён атрымаў урачысты загад захоўваць табар ізраілскі ў чысьціні ад усякай лучнасьці з уладамі цемры, караючы сьмерцю ўсякую спробу даць уваход гэтым уладам у табар. Майсей абавязаны быў караць няўмольнай сьмерцю кожнага, хто хоць на крок быў гатовы саступіць памкненьням духаў спакусьнікаў.
Ужо той факт, што Бог даў такі закон, які пашыраецца на гэты духоўны абсяг, а таксама цяжкасьць кары, якая пагражала кожнаму за парушэньне закону, даказвалі:
1) існаваньне высокаарганізаваных уладаў цемры,
2) іхняе зло і вялікую небясьпеку чалавечаму грамадзтву,