• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    268
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    жаваны Хрыстос, зь Якога цякуць воды мілаты сасьмягламу чалавецтву. Вада ў Бібліі ёсьць правобраз Слова Божага і Духа Сьвятога, Які адраджае нас. А таму сьвежая, прэсная, крынічная вада ў пустэльні — гэта жыцьцё стомленаму. Салёная вада, няпрыгодная да піцьця або мёртвая — гэта вобраз сьвецкіх шчасьцяў, якія прыводзяць да разлажэньня і пагібелі.
    Скала ў Харыве ўказвае ня толькі на Хрыста, але і на тых, хто ідзе сльедам за Хрыстом і не пазьбягае ўдараў. Мы павінны навучыцца маўкліва і мужна вытрымліваць любыя ўдары, як і Ён «не размыкаў вуснаў Сваіх; як авечка, ведзены быў на закол, і, як ягня перад стрыгалём ягоным, безгалосы, так Ён не размыкаў вуснаў Сваіх» (Іс. 53:7). Пераносячы мноства пакутаў, Ісус маліўся за Сваіх мучыцеляў, дабраслаўляючы ворагаў. Ня горкую ваду пракляцьця, а жывую, сьцюдзёную давала гэтая Скала.
    Харыў — гэта пустыня, глухамань, дзікая мясцовасьць. Але калі Майсей ударыў там у скалу, пацяклі цудоўныя, шчодрыя воды. Гісторыя гэтая прысарамаціла тады Ізраіль. Але і нам яна служыць павучаньнем, пра якое мы не павінны забываць, калі аказваемся перад падобнымі цяжкасьцямі.
    Роля хадайнічнай малітвы Майсея ў станаўленьні Ізраіля цяжка пераацаніць. Але, выхоўваючы народ, Бог адначасова выхоўваў і самога Майсея. Ён хацеў далучыць яго да таго роду служэньня, якое непазьбежна суправаджае любога кіраўніка, — служэньня хадайніка і пасрэдніка, фактычна сьвятара. Бог абуджаў у ягонай душы тыя пачуцьці спачуваньня і міласэрнасьці, безь якіх ён як правадыр і заканадавец народа ня мог бы сябе праявіць. Бог унушаў яму пастырскі дух: ратуючы сваіх братоў і накіроўваючы іх да вышэйшых мэтаў, ён павінен любіць іх і ў стане пад’ёму і натхненьня, і ў стане падзеньня і асьляпленьня, павінен насіць іх немачы і цяжары. Праз Майсея Гасподзь меў доступ да сэрца народа, праз Майсея і народ меў доступ да Бога.
    Падзея, якую мы разглядаем, адбылася ў пачатку выхаду Ізраіля з Эгіпта, у Рэфідыме, пры выхадзе з пустыні Сін (Лікі 33:11). Майсей даў назву таму месцу «Маса і Мэрыва», г. зн. спакушэньне і ўкараненьне (Вых. 17:7).
    Падобны выпадак паўтарыўся ў канцы саракагадовага вандраваньня Ізраіля, ужо з новым пакаленьнем, і таксама ў пустыні Сін, у Кадэсе (Лікі 20:1; 33:36). На першы погляд здаецца, што гэта адна гісторыя — шмат тут падабенства. Але розьніца вельмі істотная: у
    ДЗЬВЕ МАЛІТВЫ ВЕРЫ МАЙСЕЯ 269
    Харыве Бог загадаў ударыць скалу, у Кадэсе — толькі зьвярнуцца да скалы са словамі.
    Што робіць Майсей гэтым разам?
    Замест таго, каб толькі сказаць скале, ён гнеўна ўдарае ў яе двойчы і гэтым моцна грэшыць перад Госпадам. Чаму? Можна было б падумаць, што ён зграшыў у выніку свайго абурэньня нявернасьцю народа, як гэта каментуе псальмасьпявак: «I ўгневалі Бога каля водаў Мерывы, і Майсей пацярпеў за іх, бо засмуцілі яны дух ягоны, і ён паграшыў вуснамі сваімі» (Пс. 105: 3233). Але справа тут у іншым.
    Гісторыя пра гэтую скалу, апрача павучальнага значэньня, мае глыбока прарочы сэнс. Удараная скала — гэта вобраз ХрыстаПакутніка пры Ягоным першым прышэсьці, калі Яго ня прымалі, Ім пагарджалі і прыбілі да крыжа. Пры другім прышэсьці Ен зьявіцца як Цар, праслаўлены Галава Царквы, Які будзе жыць Духам Сьвятым у душах адкупленых Сваіх. I адносіны да Яго цяпер павінны быць адпаведнымі — больш духоўнымі, сталымі і ўзвышанымі. Мы не павінны Яго прыніжаць, удараць грахамі сваімі. Як Цар наш, Ён дастойны славы, гонару і пакланеньня. Але мабыць мы непаслухмяныя, як Майсей, і удараем Яго? Ён сьцерпіць любы боль, але таму пацерпім і мы.
    Можна было б дапусьціць, што Бог пры такім яўным пагарджаньні Ягонай воляй ня дасьць абяцанай вады. Але Ён, не зважаючы на грэх Майсея, падмацаваў сасьмяглы народ, бо ад прычыны нявернасьці рабоў Ягоных не павінны пакутаваць людзі. Са службітамі Ён разьбіраецца асобна. Бязумоўная міласьць Гасподняя, нягледзячы на ўдары і зьдзекі людзей, працягвае вылівацца на гэты недастойны сьвет, які загразнуў у грахах. Ён застаецца нязьменна верным, хоць тварэньне Ягонае праяўляе нявернасьць (Друг. 32:4; 2 Цім. 2:13 і іншыя).
    Гэты расказ дае нам яшчэ большае павучаньне: тое, што ў першым выпадку ў Харыве было цалкам правільным і ў згодзе з воляй Божай, у другім выпадку ў Мерыве было няправільным і супраць волі Ягонай. Гэтая праўда павінна папярэдзіць нас ад легкадумнасьці і высакамернасьці і не дазволіць думаць пра сябе і свае дары больш, чым належыць. Яна павінна ўтрымаць нас у пакорнай залежнасьці ад Бога. Мы павінны памятаць, што існуюць правілы, дадзеныя нам на вечныя часы, а іншыя — толькі дзеля арыенціру.
    На працягу саракагадовага вандраваньня Ізраіля ў пустыні народ гэты шмат разоў спакушаў Госпада, і Майсей неаднаразова стаяў за
    270 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ яго перад тронам Божым, вымольваючы прабачэньне. Так яно было, калі сыны Ізраілевыя зрабілі сабе ідала і ўчынілі танец вакол яго згодна са звычаем эгіпцянаў (Вых. 32). Гэта быў іх цяжкі грэх адступленьня ад Госпада (Пс. 105:1923). Але і гэтым разам Майсей выпрасіў ім прабачэньне. Ён сказаў Госпаду, Які хацеў зьнішчыць народ: «Даруй ім грэх іхні; а калі не, дык сатры і мяне з кнігі Тваёй, у якую Ты ўпісаў» (Вых. 32:32).
    Гэта малітва, якая па хадайніцтве ашаламляе нас. Толькі вялікія мужы веры гатовы былі падзяліць лёс свайго народа, якой бы смутным ён ні быў. Яны настолькі атаясамліваліся зь ім, што Бог мог скарыстаць іх як прыладу ўратаваньня і дабраславеньня народа. У рашучы час выпрабаваньняў яны здольныя былі вяртаць тых да Bora, хто адпаў ад Яго,. Такія былі Майсей у Старым і апостал Павал у Новым Запавеце (Рым. 9:14).
    Чатыры разы Гасподзь хацеў зьнішчыць гэты народ за ягоны грэх, нараканьне, абурэньне і адступленьне (Вых. 32:1114; Лікі 14:124; 16:2022; 16:4145). I ўсе чатыры разы Майсей заступіўся за яго. Ці Майсей быў больш міласэрны за Бога? He, зразумела. Але Бог, ствараючы Ізраіль Сваім выбраным народам, такім чынам хацеў вызваліць яго ад вонкавага і ўнутранага нявольніцтва — ад ягоных панявольнікаў і грахоў юру, прыхільнасьцьяў і жарсьцяў. Дзякуючы намаганьням Майсея Ён дасягнуў у народзе неабходнага стану.
    Майсей цярпліва нёс цяжар народа і ў паўнаце выконваў закон Хрыстовы, які ў Новым Запавеце загадвае веруючым насіць «цяжары адзін аднаго» (Гал. 6:12). Ён на ўсе часы пакінуў цудоўны прыклад пастырства, паказаўшы службітам Царквы, як належыць пасьвіць Божы статак, «...наглядайце за ім ня з прынукі, а з ахвоты і богаспадобна, ня дзеля гнюснай карысьлівасьці, а з руплівасьці, і не пануючы над спадчынай Божай, а даючы прыклад статку» (1 Пятр. 5:13). У гэтым ён вялікі правобраз Ісуса Хрыста, сапраўднага Пастыра і Хадайніка Новага Запавету, Які аддаў душу Сваю за авечак Сваіх.
    Майсей змог паказаць людзям любоў Божую, прабачэньне і бясконцую доўгую цярплівасьць Ягоную, але і строгасыдь Божую, справядлівасьць і суд. Нехта сказаў: «Сапраўднае кіраваньне заўсёды патрабуе вялікай даніны ад усяго чалавека. I чым больш ён прыдатны да кіраваньня, тым вышэй тая цана, якую ён за гэта плаціць». Майсей заплаціў высокую цану: ён перажыў і шлях крыжа, і адзіноту, і крытыку, і адхіленьне, і стому ў служэньні і барацьбе. Ягонае жыцьцё і
    ДЗЬВЕ МАЛІТВЫ ВЕРЫ МАЙСЕЯ 271 служэньне — гэта суцэльная ахвяра. Які гэта прыклад нам! Ці мы здольныя на самаахвяраваньне, бескарысьлівасьць, самазабыцьцё? Бо толькі такі чалавек можа быць хадайнікам за іншых. Так, вялікая была вера прарочай душы Майсея ў мілату і справядлівасьць Божую. Вялікая была і сіла ягоных заступніцкіх малітваў. Адзін муж веры, які стаяў цьвёрда «ў праломе» (Езэк. 22:30) за народ, ратуе тысячы! Калі ў народзе ёсьць хоць бы адзін такі службіт, як Майсей, народ будзе абаронены.
    Хадайніцкае служэньне Майсея за спадчыну Божую скончылася зь ягоным жыцьцём на зямлі. Мы ж ў новазапаветны час маем такога Хадайніка, Які вечна жыве, каб заусёды стаяць перад Богам за нас (1 Ян. 2:12; Яўр. 7:2425). Калі мы спакушаемся, у барацьбе або нам пагражае вялікая небясьпека, і мы мітусімся, ня ведаючы, што рабіць і на што рашыцца, лямантуем Богу, — тады да нашых малітваў Гасподзь Ісус далучае Сваю і хадайнічае за нас прад Айцом. Ён хадайнічае за нас і тады, калі мы грэшым і падаем, як гэта рабіў і Майсей за народ, які зграшыў. Ісус падымае нас і дае нам новыя сілы дзеля змаганьня і перамогі.
    Дык вось, малітва веры, якую Майсей прыносіў за свой народ і якую мы разгледзелі, ёсьць дзівосны прыклад веры, што хадайнічае. Яна вучыць і нас перад Ягоным другім прышэсьцем хадайнічаць за блізкіх сваіх, за кожную душу, якая належыць да Царквы Хрыстовай, і за усіх людзей ў сьвеце. Праз гэта выконваецца праўда Божая.
    2.	Малітва барацьбы
    На шляху Ізраіля стаялі тры самыя моцныя і самыя ліхія ворагі: Ог — цар Васанскі, Сігон — цар амарэйскі і амалікіцяне, нашчадкі Ісава, якія жылі разбоем і грабяжом. Ог, Сігон і Амалік былі тройца д’ябальская, рукамі якой ён стварыў план «праглынуць» габрэяў. Але Майсей змог разгадаць гэты план, выйшаў супраць д’ябла і зьнішчыў ягоную задуму. 3 гэтага боку ён яўляе нам веру, якая стаяла і актыўна змагалася супраць ворага Божага, веру пераможную (1 Ян. 5:4).
    Пасьля цудоўнага напаеньня вадой са скалы Ізраіль сустрэў новую вялікую і грозную небясьпеку. Біблія паведамляе: «I прыйшлі амалікіцяне, і ваявалі зь Ізраільцянамі ў Рэфідыме». Амалікіцяне — адзін з самых падстуных язычніцкіх народаўкачэўнікаў, якія заўсёды стаялі супраць габрэяў; атабарыліся на паўдні Палястыны і вялі разбойны спосаб жыцьця, дакучалі Ізраілю нападамі і грабяжа
    272
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    мі (Быць. 36:12; Друг. 25:1719; 1 Цар. 15:12; 30:12). Вось так хітра дзейнічаў Амалік: ён нападаў не на галоўныя сілы народа, а на немачных, якія змарыліся ў дарозе, а таму і адсталі, няздольных абараняцца, і забівалі іх. Гэта было племя бедуінаў, Богам праклятае, якое Ён загадаў зьнішчыць поўнасьцю, каб пра іх не засталося нават памяці (1 Цар. 15:3). Амалік быў правобраз сатаны, які ставіць перашкоду народу Божаму на шляху веры, каб губіць душы.
    Калі амалікіцяне напалі на Ізраільскі стан, у той момант увесь народ, у поўным ягоным складзе, не гатовы быў да адпору з прычыны нядаўна перажытага нараканьня і незадаволенасьці. Што робіць Майсей?