• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Сыны Ізраілевыя шчасьліва міналі пагранічныя крэпасьці, дзе
    243
    244
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    стаялі на варце войскі фараона, і выйшлі да Чырвонага мора. «Сталі табарам перад ПіГахіротам, паміж Мігдолам і морам, перад ВаалЦафонам» (Вых. 14:2). Гэта быў трэйці прыпынак. I вось тут яны сутыкнуліся зь першым сур’ёзным выпрабаваньнем. Гасподзь гэта прадбачыў і загадаў Майсею падрыхтаваць народ, каб яны мужнелі і спадзяваліся на Ягоную дапамогу і абарону, «і ўведаюць Эгіпцяне, што Я Гасподзь» (Вых. 14:34).
    Між тым небясьпека набліжалася вельмі хутка. Фараону было паведамлена, што «народ уцякаў». Назіраючы за дзівосным перамяшчэньнем габрэйскага стану, які рабіў рэзкія павароты, пятляючы і ўжо тры дні быў у дарозе, так учыніўшы сваё ахвярапрынашэньне ў пустыні (як гэта прадстаўляў Майсей фараону — Вых. 5:3), фараон прыйшоў да высновы, што народ заблудзіўся. Ён пастанавіў неадкладна скарыстаць бязвыходную сітуацыю, у якой аказаліся габрэі, і паслаў сьледам пагоню, каб вярнуць назад гэтых нявольнікаў, якія ўцякалі. У яе склад увайшлі шасьцьсот адборных калясьніц, і іншыя «коні з калясьніцамі, і коньнікі, і ўсё войска ягонае», страшная армада. He зважаючы на бядоты, якія патрэсьлі краіну, гэты тыран асабіста сам узначаліў пагоню, і дагнаў габрэйскі стан каля мора.
    Якое гэта вар’яцтва, калі пры яўным умяшаньні карнай рукі Божай і пры яўным дзеяньні Ягонай магутнай моцы чалавек у сьлепаце сваёй вар’яцее! Але яшчэ больш вар’яцкае тое, калі ён кідаецца ў неразумную бітву з Богам, «чарапок з чарапкоў зямных» (Іс. 45:9)! Фараон да наймалейшых драбніц выявіў у сабе характар, рэакцыю і вобраз паводзін д’ябла: калі ахвяра вымыкаецца зпад ягонай улады або ўплыву, ён насылае на яе легіёны духаў, каб вярнуць назад і заняволіць яшчэ мацней. Гэта і ёсьць тое «паглынаньне», пра якое піша Пётр у сваім Пасланьні (1 Пятр. 5:89). Неўсталяваных у веры, няздольных да духоўнай бітвы і няўмелых схавацца пад крыло Божае ён даганяе і сілай вяртае назад (Маць. 12:29,45).
    3 чалавечага пункту гледжаньня ізраільцяне сапраўды аказаліся ў бязвыходным становішчы, нават, можна сказаць, у тупіку (зачыненымі ў пустэльні): з аднаго боку ім шлях заступаў горны хрыбет ДжэбелАтака (або горы ВаалЦафона), пераадолець якія могуць бадай альпіністы. 3 другога боку, іх сапраўды замкнула пустыня; наперадзе Чырвонае мора, а ззаду даганяў фараон з узброеным войскам. I сродкаў да выратаваньня і сілы народ ня мае.
    Што рабіць?
    ПЕРАХОД ЧЭРМНАГА МОРА ВЕРАЮ 245
    Хоць народ загадзя папярэджаны і падрыхтаваны Майсеем, што Бог, Які ахоўвае іх у дарозе, выратуе іх цудоўным чынам, аднак дух народа моцна падупаў. Майсей аказаўся сярод натоўпу, які страціў і веру і мужнасьць і быў гатовы пабіць яго камянямі з тае прычыны, што яны вельмі палохаліся: «I закрычалі сыны Ізраілевыя да Госпада, і сказалі Майсею: „хіба няма магілаў у Эгіпце, што ты прывёў нас паміраць у пустыні?”...» (Вых. 14:1011).
    Але Майсей, цьвёрда спадзяючыся на Бога (хоць душа ягоная трымцела і галасіла ўнутры), асабістай мужнасьцю, самавалоданьнем і верай працягваў заспакойваць маладушных братоў. Іхняй унутранай слабасьці ён супрацьставіў адкрыцьцё Божае і ўсю сілу сваёй веры. Раз’юшанаму натоўпу ён гаворьіць дзівосныя словы веры, у якіх гучыць сьветлая надзея на перамогу, як гарантыю іхняй бясьпекі: «Ня бойцеся, стойце — і ўбачыце выратаваньне ад Госпада, якое Ён дасьць вам і сёньня... Гасподзь будзе змагацца за вас, а вы будзьце спакойныя» (Вых. 14:1314).
    У гэтых словах захавана ўся магутнасьць веры Майсея, якая абапіраецца на абяцаньні Божыя, як на скале. Казаць «ня бойцеся», калі былі ўсе прычыны для страху, «стойце!» — калі былі ўсе прычыны для зьбянтэжанасьці (фараон ужо даганяў іх); «вы ўбачыце выратаваньне ад Госпада» — гаварыць гэтак, калі яны былі быццам ў пастцы... О, гэтак заспакойваць можа толькі вера Божая! У страху вочы вялікія, а вера, не зважаючы на небясьпеку, спакойная.
    Майсей умацоўваў у веры ня толькі народ, але і сябе. Ягоная вера вытрымала нялёгкае выпрабаваньне, таму што становішча было сапраўды безнадзейнае, і Гасподзь яшчэ больш зацьвердзіў ягоную веру. Яны тут дыхаюць ўпэўненасьцю, перакананасьцю: «...бо Эгіпцян, якіх бачыце вы сёньня, больш ня ўбачыце вавекі». Гэта ў хуткім часе зьдзейсьнілася.
    Якая зыбкая і нятрывалая вера чалавека, які ідзе шляхам вызваленьня ад улады сатаны! Ззаду суды і абарона Божая, ззаду мноства міласьцяў Ягоных і вялікае ўратаваньне, але варта наймалейшаму новаму выпрабаваньню ўзьнікнуць, як вера ягоная траціць грунт пад нагамі... I як важна не задрыжэць сэрцам тады, калі вораг наступае, калі ён апалчаецца і стараецца нас застрашыць! Пісаньне заўсёды заклікае веруючых быць цьвёрдымі, непахіснымі (1 Кар. 15:58; 16:13). «Цьвёрдага духам Ты ахоўваеш у дасканалым міры, бо на Цябе спадзяецца ён» (Іс. 26:3). Пры любых небясьпеках, цяжкасьцях, бязвыходных абставінах або атаках ворага сама правільна пазіраць на Бога
    246
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    і ня траціць веры. I Ягоная дапамога прыйдзе хутка. Усякія разлады, маркота, расслабленьне сэрца або паніка толькі на руку таму, хто ходзіць па пятах, каб паглынуць нас (1 Пятр. 5:8).
    О, які неабходны хрысьціяніну дух мужнасьці! «Я дапамог мужнаму» (Пс. 88:20). Мужнага Ён дабраслаўляе. Любімы дух у Госпада — гэта дух сьмеласьці, цьвёрдасьці, адважнай веры. I ўпадабанае слова Дабравесьця Хрыстовага: «Ня бойся, толькі веруй» (Марк. 5:36), «Ня бойся, малы статак» (Лук. 12:32). Збаўцу моцна радуе даць чалавеку магчымасьць паспадзявацца на Яго, каб потым, у адказ на ягонае давер’е, падбадзёрыць, суцешыць яго і даць яму нешта з шчадрот Сваёй вялікай добрасьці, нават учыніць нешта немагчымае.
    У гэтым выпрабаваньні сыноў Ізраілевых, у гадзіну іхняй крайняй патрэбы і небясьпекі, толькі ад Госпада магло прыйсыді ўратаваньне. 1 яно не замарудзіла, таму што раб Гасподні непахісна спадзяваўся на дапамогу Ягоную. Першы акт Боскай дапамогі або цуду Ягонага склаўся з аддзяленьня габрэяў ад эгіпцян: воблачны слуп, які ішоў наперадзе, стаўся ззаду стану «і быў воблакам і змрокам адным і асьвятляў ноч другім» (Вых. 14:1920). Гэтак звышнатуральнай сілай Бог засланіў і забараніў Ізраіля ад войска, што даганяла іх.
    Другі акт вялікага цуду Божага — разьдзяленьне мора.
    Пасьля таго, як Майсей мабілізаваў веру ўсяго народа, людзі супакоіліся, прадоўжылі свой пераход і падышлі аж да самага берага мора. Гасподзь загадаў яму працягнуць посах над водамі мора, каб даць сынам Ізраілевым свабодную дарогу па марскім дне (Вых. 14:1516). Спакойны і мужны стаіць Майсей перад зьбянтэжаным і спалоханым гуртам братоў — сапраўдны волат веры! Гледзячы на вялізарны масіў вады, якому ня відаць ні канца, ні краю і ў якім не дайсьці да дна марскога, можна было б засумнявацца. Як? Мора разьдзяліць? Зрабіць пасярод яго пешаходную дарогу? Ці гэта магчыма? Гэта неверагодна!
    Але Майсей нездарма выхоўваўся ў школе Божай і навучыўся законам неба. Давяраць Богу цалкам, спадзявацца на Ягонае слова, спадзявацца на магутную сілу і ўладу Ягоную — вось дэвіз веры прарока! Раз Бог сказаў, дык Яму ўсё магчыма. Неба і зямля, усё бачнае і нябачнае падпарадкоўваецца Творцу, а тым больш — стыхіі марскія. Майсей, натхнёны Духам Сьвятым і адважнасьцю веры пераможным імем Яговы працягвае посах на мора, і... воды расступіліся!
    Цікава, што ў арыгінале слова, якім абазначана дзеяньне, што прычыняецца ветрам (Вых. 14:21), зьмяшчае сэнс «распарваць, рас
    ПЕРАХОД ЧЭРМНАГА МОРА ВЕРАЮ 247 колваць, расшчапляць». Значыцца, вадзяная маса ня проста разганялася ўсходнім ветрам, але быццам раскалолася на дзьве часткі. Воды сапраўды «расступіліся». Тая самая думка гучыць і ў іншых тэкстах Пісаньня: «разьдзяліў» (Пс. 73:13), «падзяліў» (Пс. 77:13; 135:13), «расьсек» (Неям. 9:11), «разьдзяліў» (Іс. 63:12).
    «I пайшлі сыны Ізраілевыя пасярод мора па сушы; воды ж былі ім сьцяною па правы і па левы бок» (Пс. 105:912).
    «Грозна прамовіў мору Чэрмнаму, і яно высахла; і правёў іх прадоньнем, як па сухім» (Пс. 105:9).
    Сябры мае! Якая патрэбная была вера, каб гэтак зьдзейсьніць такую справу і загадаць марскім водам расступіцца!
    I што перажывалі ў гэты момант сэрцы ізраільцян, якія ішлі гэтымі марскімі прадоньнямі?
    Ці магла б хоць адна душа зь іх, якія наракалі і абураліся каля мора, заставацца абыякавай у гэты крытычны момант, калі перад іхнімі вачамі вада расступілася, і яны ішлі па сухім марскім прадоньні на вачах у эгіпцян, што даганялі іх. Гэта ня была мялізна, рукаў мора быў досыць глыбокі, каб ў адно імгненьне паглынуць ворагаў, якія квапіліся на Ізраіля.
    Нясумненна, душы, якія ўступілі ў мора, трымцелі. Апостал Павал піша, што гэта ня проста пераход на другі бок, але ім гэта было тое, што яны «хрысьціліся ў Майсея ў хмары і ў моры» (1 Кар. 10:14). Сыны Ізраілевыя ў гэтую гадзіну перажылі адначасова хрышчэньне вадзяное, духоўнае і вогненнае. Ачышчаныя ў гэтым полымі Божым, яны выйшлі на другі бераг з абноўленым духам і абноўленым сэрцам. Слуп воблачны, у якім быў анёл Гасподні, увесь час асланяў іх ад эгіпцян, якія асьмеліліся пагнацца за габрэямі і ўступіць ў сярэдзіну мора.
    Такім чынам паглыбленыя ў мора ізраільцяне разам з тым былі паглыблены ў воблака славы Божай, якая акружала іх з усіх бакоў. Яны спазналі на сабе магутную сілу ратавальнай правіцы Гасподняй.
    «I ў ранішнюю варту Гасподзь паглядзеў на табар Эгіпцянаў з слупа вогненнага і воблачнага і прывёў у замяшаньне табар Эгіпцянаў, і зьнярухоміў колы ў калясьніцах іхніх, так што яны валаклі іх зь цяжкасьцю» (Вых. 14:2425).
    Гэта быў трэйці момант цуду ўратаваньня Ізраіля, калі «Гасподзь паглядзеў на табар Эгіпцянаў». «Паглядзець» азначае ў Госпада рух Ягонай волі, накіраваньне Ягонай увагі. Ворагам Ізраіля яно мела значэньне нечага, што страшыць: вочы Гасподнія былі накіраваны
    248 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ «на бяду ім, а не на дабро» (Ам. 9:4). Кніга Выхад паказвае, што Ён «прывёў у замяшэньне табар Эгіпцянаў», а Псальма 76:1621 адкрывае, як Ён гэта зрабіў: Бог наслаў на іх лютую буру, караючы іх грамавымі ўдарамі з бліскучымі маланкамі. Вось чаму адняліся «колы ў калесьніцах іхніх, так што яны валаклі іх зь цяжкасьцю», у той час, калі габрэяў Гасподзь правёў «церазь бездані, як каня па стэпе, і яны не спатыкаліся» (Іс. 63:13).