Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
Майсей ёсьць самая рэдкая асоба, што нараджаецца адзін раз у тысячу гадоў, як Абрагам, Давід і Апостал Павал. Д’ябал ведаў, што Бог паабяцаў габрэям выйсьце з Эгіпта, але калі і як гэта адбудзецца, ён да пары ня ведаў. Таму д’ябал і пад’юджваў фараона забіваць габрэйскіх хлопчыкаў. Але Гасподзь захоўваў Майсея спадчатку ў палацы фараона сорак гадоў, потым у пустыні сорак гадоў, пакуль не надышоў тэрмін выходу Ізраіля з Эгіпта.
Бог рыхтаваў Майсея ня толькі быць прарокам і правадыром, але і заканадаўцам ізраільскага народа, празь якога Ён выклаў закон (Дзеі Ап. 7:53). Паводле выказу ап. Паўла, Майсей быў «пасрэднік» між Богам і народам (Гал. 3:19), будучы правобраз вялікага Пасрэдніка Новага Запавету — Госпада нашага Ісуса Хрыста (1 Цім. 2:5). Гэтае служэньне Майсея было такое вялізарнае і слаўнае, што ў Другім Законе (33:5) ён названы «цар Ізраіля» .
Цікава адзначыць, што малады Майсей сам імкнецца да служэньня вызваленьня сваіх братоў. Ён марыць вывесьці іх зь няволі і шукае шляху да гэтага (Дзеі Ап. 7:2325). А пажылы Майсей доўга адмаўляецца ад пакліканьня Божага, лічачы сябе неадпаведнай кандыдатурай.
Чым гэта растлумачыць?
У маладосьці чалавек поўны моцы і кіпучай энэргіі, часьцей за ўсё плоцкай, чым духоўнай. Ён гарыць вагнём руплівасьці і бярэцца за справу Божую, не заўсёды разьлічыўшы сваю моц, або гэтая справа захапляе яго поўнасьцю. У сталыя гады чалавек шмат перажыў, мае вопыт і разумее, як усё гэта нялёгка. Ён баіцца памыліцца і таму не рашаецца. Сталая вера цьвяроза узважвае ўсю адказнасьць задачы і свае магчымасьці і сілу. Яна прадбачыць многія цяжкасьці, складанасьці і таму абачлівая, асьцярожная і стрымлівае свой запал. 3 вопыту яна ведае, што такое пакліканьне не абяцае захапляльных радасьцяў, а, наадварот, нясе шмат выпрабаваньняў, пакутаў, часамі
230
ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
горкіх расчараваньняў і нават часы жорсткага смутку і роспачы.
Таму Майсей так настойліва, пад рознымі прычынамі, катэгарычна адмаўляецца ад закліку: і што ён некрасамоўны, і што яго ня прымуць браты, і нарэшце быццам кажа: «Пашлі іншага, каго можаш паслаць» (Вых. 3:13).
Але Гасподзь нездарма шмат гадоў рыхтаваў менавіта яго і таму загадвае яму прыняць гэтае адказнае служэньне, і тады Майсей падпарадкоўваецца. Бог у Сваёй усемагутнасьці лічыць, што чалавечая слабасьць здольная на вялікае тады, калі чалавек аддае сябе Богу. I калі ў душы Майсея згасьлі ганарлівасьць, саманадзейнасьць, ягоная собская моцнасьць і дамаганьні на гэраічнасьць, Гасподзь рашыў паклікаць яго і ператварыць у Свайго слугу — вяшчальніка і прарока Божага для Ізраіля. Ён і забясьпечвае яго неабходнымі паўнамоцтвамі і моцай.
Духоўныя пастыры і правадыры ня творацца, як бачым, шляхам выбараў або прызначэньняў. Імі стаюцца цераз покліч Божы, калі чалавек можа заплаціць найвышэйшую цану. Божыя ўмовы пры гэтым прымаюцца ў цішыні, самнасам зь Ім у малітоўным пакоі перад тым, як яны будуць абнародаваныя. Такім чынам Бог даў і Майсею зразумець, што ў Ягоным домабудаўніцтве паўнамоцтва даецца дзеля важнай працы і прадвызначана таму чалавеку, які апраўдаў сябе ў цішыні. «Сапраўдны і надзейны правадыр ёсьць той, — піша др A. В. Тозэр, — хто ня імкнецца кіраваць, а пад унутраным ціскам Духа Сьвятога і пад ціскам зьнешніх абставінаў прымушаны заняць гэтае месца... Той, хто імкнецца кіраваць, ужо нягожы кіраваньню. У сапраўднага правадыра няма ніякага імкненьня граць ролю ўладара над Божай спадчынай, бо ён пакорны, лагодны, гатовы сам сябе аддаць на ахвяру і таксама гатовы падпарадкавацца, як і кіраваць, калі Дух Сьвяты адкрывае яму, што ёсьць нехта разумнейшы і здольнейшы за яго».
Майсей быў такі чалавек.
Згодна з загадам Божым ён ідзе ў Эгіпет, каб зьявіцца перад фараонам і спатрабаваць адпусьціць габрэяў зь няволі. Гэта была вельмі нялёгкая справа, таму што за фараонам стаяла магутная моц д’ябла, які намерыўся, што б ні здарылася, затрымаць Ізраіля і парушыць планы Божыя. Фараон ёсьць правобраз д’ябла, які моцна трымае душы ў сваім духоўным рабстве і не адпускае іх на свабоду бяз узмоцненай барацьбы.
Гэтую задачу і выконваў Майсей дзень за днём, стаўшы перад фа
«ВЕРАЮ СПРАВІЎ ЁН ПАСХУ...»
231
раонам ад аблічча Бога Ізраілевага — Яговы, надзелены паўнамоцтвамі, якія прызнаваліся на небе, на зямлі і ў пекле. Бог даў Майсею памагатага Аарона, ягонага старэйшага брата (Вых. 4:2731), які быў ягоныя вусны (Вых. 4:1416; 7:12). Доказам Божага пасланства Майсею быў посах, які ператвараўся ў зьмяю (Вых. 4:24,17; 7:810). Як сьведчаць старажытныя эгіпецкія помнікі, посах і зьмяя былі сімвалы, эмблемы боскасьці і атрыбуты царскай улады. I раптам гэты атрыбут у руках Майсея ажываў і нават паглынуў жэзлы магаў! Гэта зь нясумненнасьцю павінна было пераканаць фараона ў перавазе Бога Ізраілевага над багамі (ідаламі) Эгіпта, бо посах Майсееў забіваў і чыніў азнакі і цуды. А, значыцца, Ягова, Бог габрэяў, быў мацнейшы, вышэйшы і магутнейшы за іншых багоў і мог перамагчы ўладу Эгіпта!
Упартасьць фараона, які не хацеў прызнаць над сабою ўладу Яговы і Ягоную магутнасьць, прыводзіць да цэлага шэрагу выпадкаў сьмяротнай кары ў Эгіпце, якія сталіся вялікай азнакай эгіпцянам. Гэта была разьлютаваная духоўная бітва з уладамі цемры, у якой Майсей і Аарон літаральна крок за крокам адваёўвалі народ, паражаючы Эгіпет усё новымі і ўсё больш жорсткімі карамі. Іх было дзесяць. Гэта Бог выконваў Свой праведны суд над эгіпецкай зямлёю, напоўненай язычніцкімі мярзотамі і божышчамі, якім пакланяліся, адкідваючы Бога сапраўднага і жывога, Творцу неба і зямлі.
Пазнаёмімся зь цікавым сьведчаньнем вучонага: «Куды б ні зьвяртаў свае пагляды эгіпцянін, усюды бачыў ён наўкола сябе боскія істоты. Уся навакольная прырода была населена багамі, і ўсё жыцьцё здавалася яму боскай таямніцай. Нябесныя целы зь іхнім заканамерным рухам, урадлівая мацізямля, дабраславёны Ніл здаваліся яму магутнымі божышчамі, без дапамогі якіх ён ня мог абыйсьціся. Фантазія ягоная малявала яму пустэльню, населеную страшэннымі казачнымі жывёлінамі, і яму здавалася, што ў шамаценьні лістоў ён чуе боскія галасы.
Старажытнаму эгіпцяніну жывёліны здаваліся надзеленымі звышнатуральнымі дарамі, і ён прыпісваў ім дар слова і дар прароцтва і звышнатуральныя тонкія пачуцьці. Ён уяўляў сабе, што жывёліны адухоўлены багамі, і таму многім жывёлінам аддаваў боскія ўшанаваньні.
Эгіпцяне абагаўлялі ўсё: дрэвы, жывёл, людзей і нават будынкі. Багі і дэманы маглі жыць паўсюды, але самы распаўсюджаны культ у Эгіпце быў культ жывёлін, гэта значыць пакланеньне жывёлам. У
232 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
Эгіпце пакланяліся ястрабу, кошцы, кракадзілу, сабаку, рапухам, зьмеям, гусю, быкам, каровам, казлам, авечкам,коням, вярблюдам і г. д. Усе жывёліны лічыліся ўвасабленьнем бажаства і мелі свае собскія храмы, жрацоў, свае адмысловыя сьвяты. Увесь Эгіпет быў пакрыты храмамі, прысьвечанымі розным сьвятым жывёлінам, дзе спраўлялася пакланеньне і служэньне ім. Сам фараон таксама абагаўляўся і лічыўся сынам богасонца Ра (адсюль і слова „фараон”, г. зн. сын Ра)».
Дык вось праз Майсея Бог чыніць вялікі суд над усімі лжывымі боствамі Эгіпта і дае фараону, ягоным жрацам, валхвам і ўсяму эгіпецкаму народу адзіную магчымасьць спазнаць сапраўднага жывога Бога.
Кніга Выхад зь 7 да 12 разьдзела апісвае падрабязнасьці гэтага суда.
1. Воды «сьвятога» Ніла, аднаго з самых галоўкых і самых папулярных божышчаў, ператвораны ў кроў. «I рыба ў рацэ вымерла, і рака засьмярдзела...» (Вых. 7:21). Заражаныя былі ўсе нільскія рукавы, каналы, цыстэрны, рэзэрвуары. Гэта быў вялікі ўдар па адным з найсьвяцейшых куміраў Эгіпта — «сьвятой» рыбе і «сьвятой» рацэ, які ператварыў іх у прадмет агіды і ў доказ іхняй нікчэмнасьці. «Вада, ператвораная ў кроў, абвінаваціла эгіпцян у граху дзетазабойства» (Фэадарыт).
2. Рапухі. «Вялізарная колькасьць рапух зьявілася зусім у нязвычайны Эгіпту час, прытым раптам, у выніку аднаго ўзмаху посахам Майсея. Насуперак сваім звычкам і натуральнаму спосабу жыцьця, рапухі рынуліся ў хаты, на людзей, на хатняе начыньне, лезьлі на пасьцелі, у печы і нават у цеста. Няшкодныя самі па сабе, яны, згодна з Божай воляй, зрабіліся прыладай кары» (Біблія Лапухіна, т. 1, стар. 299). Рапуха ў эгіпцян была ўвасабленьне багіні ўрадлівасьці. Яе нельга было ні забіць, ні датыкнуцца да яе. I раптам эгіпцяне тысячамі наступаюць на іх нагамі. Які ўдар па «сьвятым» прадмеце! Фараон затрымцеў.
3. Мошкі «на людзях і на быдле» (Вых. 8:17). Беларускае слова «мошкі» (у арыгінале «кіннім») згодна зь перакладам сямідзесяці — «скніцы» (Пс. 104:31). Адны тлумачальнікі бачаць у іх маскітаў, звычайны бізун Эгіпта ў пэрыяд паводкі; але яны не зьяўляюцца з пылу, а толькі з вады. Іншыя пад словам «кіннім» разумелі насякомых, якія выводзяцца з пылу зямнога і могуць быць на быдле і людзях. Гэтыя мошкі (скніцы) пакрылі ўсе боствы эгіпецкія, зьняважы
«ВЕРАЮ СПРАВІЎ ЁН ПАСХУ...»
233
лі і апаганілі іх у такой меры, што эгіпцяне нічога зрабіць не маглі.
4. Сабачыя мухі. Маецца на ўвазе пэўны род мухаў, якія страшэнна балюча кусаюць (Пс. 77:45) і адрозьніваюцца лютасьцю і неадчэпнасьцю. Як страла, гэтая муха неслася на чалавека або жывёліну і, імкліва напаўшы, упівалася джалам ў цела і быццам прыліпала да яго. Яны былі вельмі распаўсюджаны ў Эгіпце (Іс. 7:18). У даным выпадку гэтае зьяўленьне мухаў прыняло звышнатуральны характар. Яны пакрылі ўсё быдла, людзей і саму зямлю ў такой меры, што гінула зямля Эгіпецкая (Вых. 8:24). Яшчэ больш здрыганулася сэрца фараона.
5. Маравая пошасьць. Усё быдла, якое было ў полі — коні, аслы, вярблюды, валы, ягняты ад спустушальнага дзеяньня надта цяжкай пошасьці павыміралі ва ўсіх межах Эгіпта (Вых. 9:36). Які ўдар па сьвятых жывёлінах! Усе боствы эгіпецкія гінуць. Гэта нагнала на народ жах.
6. Запаленьне з нарывамі. У старажытным Эгіпце існаваў звычай прыносіць богу Тыфону ахвяры, а попел ад іх раскідваць па ветры; куды ён трапіў, тая вобласьць абаранялася ад зла. Каб выкрыць гэтыя прымхі, Бог загадаў узяць поўную жменю попелу зь печы і кінуць у неба, і гэта прынесла не дабраславеньне, а пракляцьце — запаленьне з нарывамі (Вых. 9:811). Былі заражаны і галоўныя эгіпецкія магі, Іяній і Іямврый, якія больш за ўсіх працівіліся Майсею (Вых. 7:112; 2 Цім. 3:8). Але цяпер і яны ня ўстоялі перад Божым судом.