• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    214
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    Ведама, што Эгіпет ёсьць правобраз сьвету гэтага зь ягоным «мільгаючым кругаваротам фарбаў спакусьлівых сьвету», з усімі ягонымі спакусамі і згубным духам граху і што фараон — правобраз д’ябла, які зьнявольвае многіх людзей і цэлыя народы ў страшэннае ярмо нявольніцтва. I Майсей рашуча вераю адмовіўся ад Эгіпта і ад фараона, ад усіх іхніх даброт, «і зьневажаньне Хрыстовае палічыў большым сабе багацьцем, чым эгіпецкія скарбы; бо ён глядзеў на аддзяку» (Яўр. 11:26).
    Майсей вераю пазіраў не на зямныя пагарджаныя даброты і ўзнагароды, а на аддзяку Божую, на ўзнагароды вечныя, на вечнае, што не памірае і ня зьнікае ніколі! Вера Майсея глядзела далёка ўперад. а ня толькі на пэрспэктывы ў гэтым жыцьці, і бачыла пэрспэктывы будучага, нябеснага жыцьця. Ён разумеў, што тыя абяцаньні, якія атрымалі бацькі ягоныя Абрагам, Ісаак і Якаў, не канчаліся дабраславеньнямі на зямлі; яны распасьціраліся ў вечнасьць, дзе іх чакала аддзяка Божая. Недарэмна патрыярхі марылі і імкнуліся да горада, будаўніком і мастаком якога зьяўляецца Сам Бог.
    Вера Майсея ў гэты пэрыяд ёсьць вера, што ідзе на рашучы разрыў, на адмову бяз жалю, без аглядкі, ад усяго найлепшага, што падрыхтаваў сьвет у сваім арсэнале, каб паланіць людзей. Ён пакідае ўсе скарбы, усе перавагі, усю славу сьвету ў імя служэньня Госпаду. Гэта вера, якая лічыць за лепшае пакутаваць з Госпадам, Падаўцом жыцьця, Які сваім часам узьнясе яго, чым мець часовую грахоўную асалоду; вера, якая лічыць лепшым вузкі шлях у параўнаньні з шырокім, якая выбірае жыцьцё пазбаўленьняў, самаахвярнасьці, жыцьцё хоць і цяжкае, але дабраславёнае Богам, замест лёгкага, бясьпечнага, грахоўнага і хуткацечнага.
    У гэты пэрыяд Майсей, бясспрэчна, быў поўны плоцкай кіпучай энэргіі, нецярплівасьці, у якой ступені і безразважнай рызыкі, няўменьня спакойна чакаць часу Божага, але ён быў мужны і бясстрашны, поўны рашучай веры і спадзяваньня. У гэты час меракаваў ён пра тое, як дапамагчы Ізраілю, як яго вызваліць зь непасільнага нявольніцтва. Ён нават планаваў, марыў, што менавіта ён мог бы стацца іхнім вызваленцам, але ўсё гэта былі дачасныя чалавечыя планы, яшчэ ў многім плоцкія, неабдуманыя, ня прынесеныя перад аблічча Божае і не правераныя Ягонай ісьцінай. I сам Майсей быў яшчэ не гатовы, ён не пасталеў дзеля такой вялікай задачы (Дзеі 7:2329).
    Аднак ён цалкам пасталеў дзеля таго, каб адмовіцца ад прыцягальнай сілы сьвецкіх захапленьняў і быў досыць моцны і сьмелы
    «ВЕРАЮ МАЙСЕЙ... АДМОВІЎСЯ»
    215
    муж, каб парваць усе повязі яго з Эгіптам. Ужо адно гэта — вялікае геройста ягонай веры, якую Бог ушанаваў Сваімі вялікімі дабраславеньнямі і ўжыў у справу. Так, адмовіцца паводле прыкладу Майсея і зрабіць такі выбар, які ён зрабіў, — гэта подзьвіг. Гэта ня збываецца бяз узмоцненай барацьбы: чалавек ставіць на карту ўсё, узважвае на вагах праўды ўсё сваё жыцьцё і выбірае каштоўнае, слаўнае, вышэйшае за ўсё на сьвеце і чаму належыць бесьсмяротная будучыня.
    На працягу гісторыі Царквы было шмат падзьвіжнікаў, якія паводле прыкладу Майсея ўчынялі такі ж подзьвіг ахвяраванасьці і самаадмаўленьня. Яны адмовіліся ад пераваг гэтага сьвету, ад сваіх багацьцяў, абавязкаў, прывілеяў і лічылі за лепшае ісьці шляхам крыжа. Адмаўляцца ад зямнога і выбіраць нябеснае — гэта подзьвіг, які ўчыняецца намаганьнем веры, бо вера, ня бачачы, ідзе ўсьлед, ня бачачы, любіць, ня бачачы, ахвяруе, ня бачачы, імкнецца наперад і прыходзіць да жамчужнай брамы.
    Трэба адмаўляцца ад усяго! I ў першую чаргу ад прывабнасьцяў і асалод веку, ад ушанаваньняў гэтага сьвету — шмат хто ня можа гэтага зрабіць.
    Ад многіх прыхільнасьцяў і нахілаў сэрца, якія ў большасьці выпадкаў узбуджаюцца дэманічнымі духамі і наймацнейшымі спакусамі. Адмаўляцца ад такіх нахілаў хоць і нялёгка, але неабходна; цяжка, але магчыма.
    Адмаўляцца ад таго, што любіш, але на што няма права. О, шмат што любіць сэрца чалавека, сапсутае грахом. I ад усяго гэтага належыць адмаўляцца!
    Адмаўляцца ад свайго эгаістычнага «я» і ўкрыжавацца разам з Хрыстом, згадзіцца пакорліва несьці крыж Хрыстовы. Гэтаму патрэбна немалая вера, каб выстаяць, пазіраючы, як Майсей, на ўзнагароду Божую. Прыкладам такой адмовы ў Новым Запавеце зьяўляецца апостал Павал. Да свайго навароту ён меў вялікія перавагі і высокую пазіцыю. Ён быў фарысей, сын фарысея. Гэта прывілеяванае і надта ўплывовае званьне ў асяродзьдзі юдэяў. Паводле закона ён беззаганны, з чыстай біяграфіяй, меў вялікі аўтарытэт. Выхаваны ля ног вялікага настаўніка Гамалііла, быў паважаны ў колах стрэйшын, надзелены ўладаю і асаблівымі паўнамоцтвамі, а гэта так цешыць славалюбства плоцкага чалавека!
    Але калі Збаўца адкрыўся яму, ён, згодна зь ягоным собскім словам, «не пачаў адразу ж раіцца з плоцьцю і крывёю» (Гал. 1:1516),
    216 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ але адмовіўся ад усяго і тое, што было перавагаю, «палічыў марнасьцю... дзеля перавагі спазнаньня Хрыста Ісуса» (Філ. 3:78).
    Якая пераацэнка ўсіх каштоўнасьцяў узьнікае ў чалавеку, калі ён выбірае шлях славы з Хрыстом! Усе скарбы сьвету блякнуць, трацяць сваю прывабнасьць і ўладу над ім, стаюцца сорамам, і ён тады гатовы падзяліць долю з тым, хто пакутуе, і ісьці шляхам крыжа. Тады і пакуты яго не палохаюць. Асалоды сьвету лічацца агіднасьцю, а перавагі — марнасьцю. Адзін Хрыстос стаецца і дасканалай перавагаю, і адзіным скарбам, і дзівоснай асалодай. Гэта выконвае жывая Божая вера, прабуджаная ў сэрцы чалавека Духам Сьвятым.
    Дарагія брат і сястра, дарагі прыяцель!
    Аднойчы ў жыцьці ты будзеш стаяць перад вялікім выбарам, як стаялі Майсей і Павал. Яны выбралі зьневажаньне Хрыстовае, крыж Хрыстовы, шлях крыжа, выбралі рашуча, сьмела, цьвёрда і беспаваротна, адмовіўшыся ад рэальных асалод гэтага сьвету, ад усяго, што так многіх надзіць і вабіць. Ці ты адмовіўся ад таго, што стаіць між табою і тваім Богам?
    Майсей адмовіўся ад славы, бляску, пашаны і ўлады. О, гэта нялёгка. Ці ты адмовіўся ад чагонебудзь у імя Госпада Ісуса? Перад табою калісьці сур’ёзна будзе стаяць праблема: адмовіцца ад граху і стацца вялікім сьвятым або адмовіцца ад Бога і стацца вялікім грэшнікам. Што ты выбераш?
    А найвялікшы грэх — гэта няверства.
    Сёньня перад кожным з членаў Царквы Хрыстовай стаіць задача: у сьвятле Божага адкрыцьця перагледзець усё сваё жыцьцё, ягоныя зацікаўленьні, планы і захапленьні, каб зрабіць адзінае правільнае рашэньне і паправіць тое, што не стасуецца са Словам Божым. Мы стаім напярэдадні Другога Прышэсьця Ісуса Хрыста, а гэта значыць, што Царква павінна рыхтавацца да ўзьняцьця і павінна выйсьці Яму насустрач з запаленымі сьвяцільнямі (Маць. 25:1). Неабходна актыўна асьвячаць сваё жыцьцё, сваю душу. Усёй сваёй істотай — духам, душою і целам, воляю, розумам і сэрцам — мы павінны цалкам адмаўляцца ад усяго, што перашкаджае нам, што стаіць на шляху да ўзьняцьця і цягне нас уніз, і рашуча стаць на бок Божы.
    Майсей, гледзячы на аддзяку, зрабіў свой выбар і крок веры рашуча і беспаваротна. Ён зразумеў, што перавагі нябеснага сьвету бясконца вышэйшыя за перавагі сьвету зямнога, і таму бяз хістаньня выбраў сабе нябеснае, Божае, вечнае. I не памыліўся.
    Дзе фараон? Дзе ягоная слава, раскоша, улада, веліч, багацьце?
    «ВЕРАЮ МАЙСЕЙ... АДМОВІЎСЯ» 217
    He засталося і сьледу. А Майсей жывы на вякі слаўны, бо слаўны і ўсемагутны Бог, Якога ён выбраў. I слаўны прыклад ягонага жыцьця, таму што вучыць, натхняе і выхоўвае не адно пакаленьне веруючых людзей.
    Будзем жа і мы пераймаць Майсея ў рашэньні вечных пытаньняў жыцьця, калі зямное і нябеснае, асабістае і Божае сутыкаюцца і на нашых скрыжаваньнях. Будзем рашаць іх так, як рашаў Майсей. I так жа, як ён, мы не пасаромеемся, бо спадзяваньне жывое «мае атрымаць вялікую аддзяку» (Яўр. 10:35).
    218
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    14
    «ВЕРАЮ ПАКІНУЎ . »
    «Вераю пакінуў ён Эгіпет, не пабаяўшыся гневу царскага; бо ён, як бы бачачы Нябачнага, быў цьвёрды» (Яўр. 11:27).
    Вера Божая ёсьць духоўная сіла, якая нараджае ў сэрцы чалавека дух мужнасьці, сьмеласьці, цьвёрдасьці, бясстрашнасьці. Яна падымае яго над ягоным асяродзьдзем, вышэй за зямныя зацікаўленьні, за ўсе формы зла на зямлі ў чыстую атмасфэру неба, дае дух перавагі і перамогі над духам фараонаў — тыраноў гэтага сьвету.
    Жывучы ў доме фараона і карыстаючыся ўсімі дабротамі і перавагамі такога жыцьця, Майсей пачынае пераасэнсоўваць ўсё сваё жыцьцё і стаіць перад праблемай выбару. Душа ягоная пратэстуе супраць зьняволеньня ізраільскага народа, супраць насільля і бязьлітаснасьці фараонаўскай сістэмы, поўнай нясумленнасьці. I, ўрэшце, кіруючыся вераю, ён выбірае сабе ніву служэньня Богу сваіх бацькоў. Калі б ён проста аб’явіў фараону пра свой выбар, дык яму маглі пагражаць турма і, магчыма, сьмяротная кара за здраду. Разумеючы гэта, Майсей ўсё ж рашае парваць з домам фараона. Зручны выпадак для ўцёкаў надарыўся, калі ён забіў эгіпцяніна, і гэта сталася вядомым у доме фараона.
    «I пачуў фараон пра гэтую справу, і хацеў забіць Майсея; але Майсей уцёк ад фараона...» (Вых. 2:15).
    А Новы Запавет тлумачыць: «Вераю пакінуў ён Эгіпет, не пабаяўшыся гневу царскага...». Супрацьстаўшы фараонаўскай сістэме жорсткасьці і дэспатызму, ён не пабаяўся пагрозаў і гневу царскага, аднак з Эгіпта ўцякае. Чаму?
    Сьмеласьць, бясстрашнасьць, мужнасьць, самаахвяраваньне веры Божай праяўляецца там, дзе гэта неабходна, дзе гэта прыносіць карысьць. Вера не загадвае падкладваць галаву на плаху любому тырану, каб забраць жыцьцё ў чалавека заўчасна. Слова Божае вучыць: «Разумны бачыць бяду і хаваецца; а нявопытныя ідуць наперад, і прымаюць кару» (Высл. Сал. 22:3; 27:12).
    Таму Майсей і хаваецца на час ад гневу і помсты бязьлітаснага
    219
    220 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ ўладара і зьвязаных з гэтым небясьпекаў і ахоўвае сябе дзеля справы Божай. Дакладна так зрабіў і Якаў, на час схаваўшыся ад гневу Ісава, а фактычна ад замахаў сатаны на сваё жыцьцё.
    Так настаў другі пэрыяд жыцьця Майсея, які цягнуўся таксама сорак гадоў. Гэта быў пэрыяд новай Божай школы, пэрыяд духоўнага выхаваньня і падрыхтоўкі да найвялікшай дзейнасьці правадыра, прарока і заканадаўца народа Божага, зь якім Майсей лічыў лепей падзяліць усё: і пакуты, і смуткі, і цяжкасьці, і гонар і дабраславеньне.