Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
Гэта быў рашучы і сьмелы план: тая рака, якая мелася стацца магілай хлопчыку, сталася ў сапраўднасьці ягоным «уваскрэсеньнем»! Няма сумненьня, што Ёхавэдзе, гэтай глыбока веруючай і разумнай жанчыне, Сам Бог падказаў гэты цудоўны план выратаваньня, за які яна так учэпіста ўхапілася і так геніяльна выканала. Ейная вера праявіла надзвычайную вынаходлівасьць, абдуманасьць, прадбачнасьць.
ВЕРА БАЦЬКОЎ МАЙСЕЯ 205
Яна ўсё ўлічыла да падрабязнасьцяў, а таму і ўвянчалася радасьцю! Яна, як відаць, добра ведала месца купаньня прынцэсы, і туды яе вера накіравала свае крокі. Паставіўшы каўчэг у бясьпечнае месца каля берагу ракі недалёка ад палаца прынцэсы і даўшы інструкцыі дачцэ назіраць за разьвіцьцём падзеяў, яна адышла. Такія ейныя паводзіны сьведчаць аб глыбіні яе даверу Госпаду.
Вера Ёхавэд ня была пасаромлена. Рака Ніл, якая паглынула не адно жыцьцё габрэйскіх хлопчыкаў, аказалася Майсею ратавальным мастом, адкуль, дзякуючы цьвёрдай і непахіснай веры маці, ён трапіў ў царскі палац.
3 Божай волі так здарылася, што дачка фараона, па імені Фэрмутыс, са сваімі рабынямі выйшла да ракі купацца і там знайшла кашолку зь немаўлём, якое плакала. Яна была захоплена ягонай прыгажосьцю. Паводле габрэйскіх паданьняў, Арханёл Гаўрыіл моцна ўдарыў хлопчыка па вушах, каб ён заплакаў і крануў сэрца прынцэсы. Убачыўшы маленькі прыгожы тварык дзіцяці, якое плакала і было бездапаможнае, Фэрмутыс зьлітавалася зь яго і распарадзілася ўзяць яго да сябе. Тады падышла Марыям, сястра Майсея, і прапанавала свае паслугі ў пошуках карміцелькі для хлопчыка. Паводле дагаворанасьці з прынцэсай Ёхавед забрала дзіцятка да сябе, каб выкарміць яго і потым вярнуць палацу.
Нясумненна, гэта быў вялікі промысел Бога, бо як інакш мог Майсей трапіць у такія ідэальныя ўмовы, якія ён здабыў у доме фараона? Бог рыхтаваў вызваленца Ізраілю і таму ў сфэры Сваёй волі Ён памкнуў ня толькі адважную веру маці і бацькі, але і спачуваньне прынцэсы, яе бязьдзетнасьць, жорсткасьць фараонаўскіх указаў і ўсю мудрасьць Эгіпта. Гэтак кіраваньне Божае, Ягоны мудры план у супрацоўніцтве з намаганьнямі веры, палымяным духам і змаганьнем чалавека ўчыняе цуды!
Ці здольныя мы на такое супрацоўніцтва з Богам, каб засьцерагаць дзяцей сваіх ад разбэшчваньня і загубленьня гэтага сьвету? Ці здольныя мы мець такую рашучасьць і актыўнасьць веры, каб нягледзячы на цяжкасьці і небясьпекі нашых абставінаў, вось так, як Ёхавэд, мэтанакіравана ісьці насустрач волі Божай? Бог ёсьць Учадар Сусьвету і Гаспадар гэтага сьвету, і калі нашая вера даверліва ідзе Яму насустрач са спадзяваньнем, Ён і для нас ажыцьцяўляе дзівосны зьбег абставінаў і нават цуды.
Нам невядома дакладна, колькі часу прабыў Майсей у доме ў сваіх бацькоў, магчыма, тры або пяць гадоў, пакуль падрос. Праз дага
206
ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
вораны час хлопчык быў вернуты прынцэсе, і яна дала яму імя Майсей. што значыць: выняты, выцягнуты, выратаваны з вады. Але за той час, пакуль Майсей быў у маці, яна разам з грудным малаком перадала яму і дух веры ў Бога бацькоў яе. Нам цяжка меркаваць. як гэтага дасягала маці Майсея, але і Біблія, і навука даказваюць. што ў першыя трыпяцьсем год жыцьця хлопчыка закладваюцца асновьі маралі, духоўны падмурак асобы чалавека, ягоны характар. У прарочай Псальме Давіда сказана: «...Ты вывеў мяне з улоньня матчынага. уклаў у мяне надзею каля грудзей маці маёй. Табе я даручаны ад нараджэньня; ад улоньня маці маёй Ты — мой Бог» (Пс. 21:1011).
«Гэтыя першыя рашаючыя гады жыцьця Майсея змог правссьці ў бацькоўскім доме пры сваёй веруючай маці, што малілася. Ён дыхаў паветрам веры і малітвы. Ад маці ён чуў Божыя гісторыі ад стварэньня сьвету да ягонага цудоўнага ўратаваньня, і гэта сталася ягонаму жыцьцю скарбам, якога ён ня страціў» (Я. Крэкер).
Праўдзівыя думкі. Сапраўды, надзвычайна важныя для станаўленьня асобы чалавека пачатковыя гады жыцьця. I калі бацькі закладуць у хлопчыка асновы пабожнасьці і веры Божай, ніякія стыхіі сьвету іх ня зьнішчаць. Пацьверджаньне гэтай праўды — Майсей і мноства іншых персанажаў Бібліі. Хоць пазьней Майсей не праходзіў у доме фараона біблійных урокаў, урокаў сапраўднага багаслоўя, але ён меў маці, якая малілася за яго, бясцэннага настаўніка і апавядальніка ў самым пачатку дзяцінства — і гэтага было дастаткова, каб вырасьці ў тытана веры.
Калі Ёхавэд адвяла Майсея ў палац фараона, і ён быў там усыноўлены прынцэсай, там узрастаў, выхоўваўся і праходзіў эгіпецкія навукі, дык уся мудрасьць язычніцкіх навук і рытуалаў не змагла заглушыць у ім чыстую крыніцу веры Божай. Маці заклала ў яго цьвёрды падмурак асноваў Божых, і ўжо ніякія сілы пекла не змаглі яго пахіснуць або зрушыць са шляху, выбранага ім на ўсё астатняе жыцьцё.
Цікава адзначыць адзін эпізод зь ягонага дзяцінства. Язэп Флавій піша, што згодна габрэйскім паданьням, маленькі, а потым і дарослы Майсей быў такі прыгожы з твару, што ўсе людзі, убачыўшы яго, міжволі спыняліся або спынялі працу, каб глянуць на ягоную прыгажосьць. А калі ён вучыўся, дык быў такі разумны, што лёгка перагнаў усіх сваіх равесьнікаў у вучобе і глыбіні ведаў. Калі ён быў яшчэ маленькі, аднойчы Фэрмутыс прынесла свайму бацьку, усклала хлопчыка на рукі фараона, і той быў зачараваны ім. У парыве замі
ВЕРА БАЦЬКОЎ МАЙСЕЯ 207 лаваньня ён абняў дзіця і паабяцаў дачцэ, якая прасіла за Майсея, назначыць яго сваім пераемнікам. Пры гэтым ён зьняў сваю карону і як жарт надзеў на галаву хлопчыку. Але Майсей рукой скінуў карону з галавы на падлогу і пачаў таптаць яе ножкамі. Адзін эгіпецкі мудрэц зазначыў пры гэтым, што калі гэтага хлопчыка адразу не забіць, дык ён прынясе эгіпецкай кароне гора і няшчасьце з тае прычыны, што будзе таптаць нагамі царскую ўладу. Але дачка фараона заступілася за Майсея, і пагроза мінула.
Уільям Барклі ў сваіх каментарыях на вобраз Майсея прыводзіць далей гэты расказ. «Перад ім паставілі адну страву з каштоўнымі камянямі, а другую — з гарачамі вугольлямі; калі ён працягне руку да каштоўных камянёў, значыць, ён дужа разумны і небясьпечны; калі ж працягне руку да гарачых вугольляў, значыць, дурны і небясьпекі ў ім няма. Майсей хацеў ужо было працягнуць руку да стравы з каштоўнымі камянямі, але Арханёл Гаўрыіл паклаў ягоныя рукі на вуглі. Хлопчык абпаліў пальцы, а потым абпаленыя пальцы ўткнуў у рот. Вось чаму, казалі юдэі, ён ня быў гаварлівы (Вых. 4:10) і заікаўся ўсё жыцьцё». Але ў той момант, сьцьвярджае паданьне, ён такім чынам быў уратаваны.
Што ў гэтым паданьні праўда, а што выдумка, цяжка сказаць. Але ў тыя часы ў язычніцтве такія рэчы маглі адбывацца.
Пасьля Майсей стаўся вялікім палкаводцам і вёў эгіпецкія войны ў Эфіопіі, меў там перамогі, праславіўся як герой сярод эгіпцян і ў Ізраілі. Але ўвесь гэты час Майсей не забываў братоў сваіх, сыноў Ізраілевых, н надыйдзе дзень у ягоным жыцьці, калі ён зьвяжа зь імі свой лёс.
Эгіпецкая зямля была поўная ідалаў. Старажытныя эгіпцяне вызнавалі ня толькі многабожнасьць — адну з найгрубейшых язычніцкіх рэлігіяў, але абагаўлялі самога фараона і амаль увесь жывёльны сьвет. Гэты пантэізм, які ў вытанчанай форме вызнаваўся ў палацы, ня ўплываў на Майсея ні ў ягоным дзяцінстве, ні ў юнацтве. Ён заставаўся верны веры ў адзінага сапраўднага Бога, Якога спазнаў у доме сваіх бацькоў.
Фараон і ягоная дачка, відаць, рыхтавалі з Майсея спадкаемцу трона, бо прамога спадкаемца ня было. Але гэта быў іхні план — план чалавечы. А план Госпада прадугледжваў іншае: Ён рыхтаваў Майсея ў царскім палацы стацца царом Ізраіля. I гэтай вялікай мэце паслужыла вера ягоных выдатных бацькоў. Вера Амрама і Ёхавэд празь іхняга дастойнага сына выканала вялікае ў гісторыі габрэяў,
208
ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
што апісана ва ўсім Пяцікніжжы Майсеевым.
Вера бацькоў Майсея вучыць нас таму, што нават у час нявольніцтва, прыг нечаньня, паніжэньня можна перажыць цуды Божыя: і гэгыя цуды будуць выконвацца так проста, спакойна і натуральна, што іх можна прыняць за звычайны бег жыцьця. У гэтай натуральнасьці і крыецца ўся веліч і нязвычайнасьць бацькоўскай веры Майсея, які перажыў цуды ў асабістым жыцьці, у жыцьці сваёй сям’і і свайго народа.
Будзьма вучыцца ў бацькоў Майсея і ў самой Ёхавэд, ягонай гераічнай маці, гадаваць дзяцсй вераю, змагацца за іх вераю і перамагаць ліха ў іхнім жыцьці вераю! Будзьма вераю глядзець на Спраўцу і Пачынкльніка нашай веры (Яўр. 12:2) і за цяжар свайго штодзённага жыцьця бачыць добрадзейную і ратавальную руку Божую.
«...Узвышанае і пачэснае становішча жанчыны, якую Усявышні стварыў па волі Сваёй і надзяліў ейную душу вышэйшай сьціпласьцю. Усё лепшае — ад жанчыны, яна — аснова ўсіх асноў. Усякае дабро атрымлівае сваё кармленьне ад ейнага кораня, а сама яна застаецца ў цяньку, адмаўляючыся ад заслужаных ушанаваньняў на карысьць іншага. „Маці ўсіх, хто жыве” (Быць. 3:20), яна па сутнасьці сваёй праяўляе сябе як „памочніца, адпаведная яму» (Быць. 2:18). Яна чыстая, верная і адданая, адкрытая ўсякай добрай справе, непрымірыма ваюе супраць зла, абараняючы ўсё, зьвязанае з праўдай, вечнасьцю і дабром, і пры гэтым пастаянна знаходзіцца разам з мужам, чыю волю выконвае і якому бескарысьліва перадае права карыстацца пашанай, якую сама заслужыла.
Адам, Сіф, Энох, Ной, Сім і Явер, Абрагам, Ісаак і Якаў, Майсей, Аарон і Ісус сын Нава, судзьдзі, прарокі і цары, Месія — гэта яўны, адкрыты бок сьвету, што належыць Госпаду, ягонаму Творцу. Ева і жонка Ноя Наама, Сара, Рэбэка, Рахіль і Лія, Ёхавэд і Марыям, Дэвора і Яіль, Наэмінь і Рут, усе праведніцы ўсіх пакаленьняў і кожная годная жонка, кожная маці, адданая сваім дзецям, — гэта таямнічы, схаваны бок сьвету, створанага Госпадам, і ён раскрываецца толькі перад тым, хто сардэчна спрабуе зразумець свайго Творцу. Ці ёсьць на сьвеце штонебудзь больш узвышанае, высакароднае за місію жанчыны?...» (Э. КіТоў, «Ты і дом твой»).
1 можна дадаць: ...за місію маці ўсяго таго. што жыве!
13
«ВЕРАЮ МАЙСЕЙ... АДМОВІЎСЯ»
«Вераю Майсей, у сталым веку, адмовіўся называцца сынам дачкі фараонавай, і лепей захацеў пакутаваць з народам Божым, чым мець часовую, грахоўную асалоду, і зьневажаньне Хрыстовае палічыў большым сабе багацьцем, чым эгіпецкія скарбы; бо ён глядзеў на аддзяку» (Яўр. 11:2426).