• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Цікавыя, павучальныя думкі пра ролю жанчынмаці ў сям’і выказваюць габрэйскія тлумачальнікі Пяцікніжжа. Вось адна зь іх:
    «...Хто там ідзе з пустэльні, абапершыся на каханага? Пад яблыняй я разбудзіў цябе: там цябе нарадзіла маці» (Песь. песь. 8:5). Пра каго гаворыць цар Саламон у гэтым вершы? Пра тых жанчынправедніц, дзякуючы якім нашыя продкі выйшлі на свабоду з Эгіпта. Калі мужчыны, адчаяўшыся вызваліцца ад нявольніцтва, пачалі пазьбягаць блізкасьці са сваімі жонкамі (навошта нараджаць сыноў — дзеля паднявольнай працы і ўбоства?), жанчыны стараліся падбадзёрыць іх надзеяй, і гарнуліся да іх, і падахвочвалі да выконваньня запаведзі. Дзякуючы гэтаму ў Эгіпце нарадзілася новае пакаленьне, пакаленьне Вызваленьня. „Пад яблыняй я разбудзіў цябе, там нарадзіла родная...” Чаму ,,пад яблыняй”? Усе дрэвы спачатку выпускаюць лісты, якія павінны акрываць і абараняць плады, а потым ўжо
    ВЕРА БАЦЬКОЎ МАЙСЕЯ
    201
    нараджаюць самі плады, толькі яблыня спачатку пакрывае сябе пладамі, а толькі потым выпускае лісты. Так паводзілі сябе жонкіправедніцы ў Эгіпце. Яны сказалі: „Няхай няма цяпер абаронцы і ратаўніка нашым дзецям, але мы ўсё ж нараджаем іх і будзем нараджаць, і ўрэшце зьявіцца той, хто абароніць іх і выратуе!”
    Так адбылося ў старажытнасьці. Але і ў кожным наступным пакаленьні, калі слабее надзея і роспач завалодвае мужчынамі, добрая жонка зьвяртаецца да сэрца свайго мужа, падбадзёрваючы яго і суцяшаючы ў хвіліну бяды, аблягчае ягонае жыцьцё і напаўняе яго новай надзеяй у чаканьні вызваленьня — і ратунак абавязкова прыходзіць!» (Эліягу КіТоў, «Ты і твой дом», выд. «Шамір», 1985).
    Так было ва ўсе вякі аж да нашых дзён: як толькі народ Божы пачынаў памнажацца, д’ябал прыдумваў ганебныя планы, каб зьнішчыць яго і затрымаць рост Царства Божага на зямлі. Але вока Гасподняе сочыць за сваімі дзецьмі, рупіцца пра кожнага зь іх, абараняе іх. Пра гэта добра гаворыць Давід у сваёй Псальме: «Навошта... паўстаюць зямныя цары, і ўмаўляюцца разам князі супраць Госпада і супраць Памазанца Ягонага?... Той, Хто ў нябёсах жыве, пасьмяецца, Гасподзь паганьбіць іх» (Пс. 2:14).
    Праўдзівасьць гэтых жыцьцёвых словаў пацьвердзілася ў старажытным Эгіпце, дзе Бог пасароміў усе ўказы фараона тым, што ягоная собская прынцэса Фэрмутыс, якую абагаўлялі больш, чым самога фараона, у сваіх раскошных намётах гадавала і выхоўвала таго, хто станецца потым вызваленцам і правадыром Ізраіля.
    Бог наш — гэта цудоўны Бог! Непасьцігальныя шляхі Ягоныя і дзівосны лёс Ягоны. Ён заўсёды адказвае на веру мужных і бясстрашных дзяцей Сваіх незалежна ад таго, ці тычыцца справа асабістага лёсу чалавека або вечных планаў Госпада. Вера, ажыватвораная Духам Сьвятым і адкрыцьцём Божым, здольная ўзьнесьці тых, хто вызнае яе, над абставінамі жыцьця. Так яна ўзьнесла і бацькоў Майсея над драматызмам іхніх абставінаў. Вера робіць здольнымі на подзьвіг у імя Госпада любога чалавека, у любых умовах, нават у самых роспачных абставінах, калі толькі ён любіць Бога і верны Яму ва ўсім.
    Вось як пра гэты подзьвіг бацькоў Майсея паведамляюць скупыя радкі Сьвятога Пісаньня: «Жонка зачала і нарадзіла сына» (Вых. 2:12).
    Ужо адно тое, што Ёхавэд зачала і нарадзіла дзіця ў час такіх цяжкіх бядот, калі Ізраіля чакала бязрадасная будучыня, прытым
    202 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ нарадзіла хлопчыка, было ейным вялікім геройствам. Гэта прыкмета вялікай веры і вялікай мужнасьці. Гэта сьведчыць пра тое, што яна зачынала хлопчыка зь вераю і ад самога зачацьця аддала яго ў рукі Госпада. Інакш навошта было і зачынаць яго? Які сэнс новай цяжарнасьці, калі няма надзеі на захаваньне новага жыцьця і калі гэтае жыцьцё адразу абарвецца, як толькі выйдзе з улоньня?
    Дык вось у гэтым доме, і ў гэтай сям’і, і ў гэтым матчыным сэрцы, што рухалася жывой верай, адданасьцю Богу і спадзяваньнем на Яго, зачалася вялікая і рашучая гісторыя Бога зь Ягоным выбраным народам.
    Пісаньне паказвае, што выдатную ролю ў лёсе Майсея сыграла менавіта ягоная маці. Пра яе Слова Божае гаворыць вельмі мала, як і наогул пра маці вялікіх мужоў Біблія шмат не гаворыць. Але гэта ня страта, ня шкода. 3 аднагодвух штрыхоў, прыгаданых у Пісаньні, бачнае ўсё аблічча чалавека. Нават і па характары дзяцей можна меркаваць пра іхніх маці. Мы можам з упэўненасьцю сказаць, што ўсе гераічныя асобы, паказаныя ў Бібліі, мелі цудоўных мацярэй. Аніводная выдатная асоба не нарадзілася ад амаральнай маці. Менавіта маці грае вялізарную ролю ў станаўленьні асобы чалавека. Так яно было ў жыцьці Абрагама, Ісаака, Якава, Язэпа; так яно было і ў жыцьці Майсея, потым Самуіла, Давіда, Саламона, і ў Новым Запавеце — Яна Хрысьціцеля і Самога Ісуса Хрыста.
    Дык вось маці Майсея, названая Ёхавэд, была жанчына нязвычайнай веры. Менавіта пра гэта гаворыць і Пасланьне Апостала Паўла да габрэяў, падкрэсьліваючы, што бацька і маці Майсея жылі вераю! Жыць вераю ў такі цьмяны і трывожны час, калі небясьпека расьце, а прасьвету ня відаць, немагчыма бяз Бога. Абараніцца ад нянавісьці і варожасьці эгіпцян, згубіцеляў нявінных дзіцячых жыцьцяў, здраднікаў і даносчыкаў немагчыма без малітвы ў адважным духу веры. Бацькі Майсея, гэтыя пабожныя, мужныя і рашучыя людзі, якія ўсклалі сваю апору і спадзяваньне на ўсемагутнага Бога, рызыкнулі ўступіць у адзінаборства з уладамі цемры! He абышлося ў Ёхавэд без сваіх смуткаў і маркот. Яна нямала разам з мужам стаяла на каленях за сваіх дзяцей, бо ў цяжкія гады нарадзіліся яны. Аарон, брат Майсея, — старэйшы за яго на тры гады, нарадзіўся яшчэ да ўказа фараона. Яна зь вялікай цяжкасьцю выгадавала яго. А калі нарадзіўся Майсей, давялося ужыць усю сваю мужнасьць, каб захаваць яму жыцьцё, таму што указ жорсткага фараона спасьцігаў яе сына.
    Што ж яна робіць?
    ВЕРА БАЦЬКОЎ МАЙСЕЯ 203
    Слова Божае кажа: «Вераю Майсей пасьля нараджэньня тры месяцы хаваны быў бацькамі сваімі; бо бачылі яны, што дзіця цудоўнае, і не спалохаліся царскага загаду» (Яўр. 11:23). Кніга Выхад (2:2) кажа, што ініцыятыва хаваць хлопчыка належала ад ягонай маці, ExaBafl. Тут вера ейная кіравала яе дзеяньнямі. Нараджэньне Майсея адбылося якраз у пэрыяд дзейнасьці трэйцяга, самага строгага загаду фараона, калі хлопчыкаў кідалі ў раку бяз жалю. I дазвалялася гэта рабіць кожнаму эгіпцяніну. Але хлопчык быў такі прыгожы (а першамучаньнік Стэфан сьведчыць, што ён «быў прыгожы перад Богам» — Дзеі. 7:20), што Ёхавэд ані на хвіліну ня ўсумнілася, што такая нязвычайная, незямная прыгажосьць даецца Богам дзеля надзвычайна важанай мэты, «і не забаялася царскага загаду». Гэтая непераможная прыгажосьць сьведчыла маці пра выключнасьць, унікальнасьць і асаблівае выбраньне ейнага сына Богам. Сваім матчыным пачуцьцём, інтуінцыяй, духам яна зразумела волю Госпада і пайшла ёй насустрач. Яна не складала вялікіх планаў, не будавала паветраных замкаў, ня думала пра ўцёкі або фізічнае супраціўленьне эгіпецкім чыноўнікам. Яе інстынкт мацярынства выканаў самае простае і даступнае ў ейным становішчы: яна даверыла хлопчыка рукам Таго, Хто даў яму жыцьцё, і першыя тры, самыя адказныя месяцы хавала яго ў сваім доме. Вачамі веры яна ўбачыла, што ейны прыгожы хлопчык ёсьць дар неба, і пастанавіла: ён не павінен памерці, што б зь ёю ні здарылася!
    Гэты крок быў зьвязаны зь вялікімі небясьпекамі, зь неверагоднымі цяжкасьцямі, таму што ўкрывальніцтва магло быць у любую хвіліну выкрыта; тады ўсёй сям’і пагражала б расправа. Тры месяцы напружанага жыцьця, поўнага рызыкі, страхаў і надзеі і ціхага спадзяваньня веры, патрабуе асаблівага падзьвіжніцтва і вынаходлівасьці. I на гэты подзьвіг самаахвярнасьці можа пайсьці толькі цьвёрдая, непахісная вера, якая служыць не інтарэсам сёньняшняга дня, а планам і інтарэсам будучага. Вера Ёхавэд — гэта сапраўдны ўзор гераізму бацькоўскай веры ў крытычных абставінах.
    Каментатары Бібліі Лапухіна паказваюць на адну надта важную і, магчыма, праўдзівую дэталь, якая спрыяе быццам укрыцьцю хлопчыка. Яны кажуць, што нараджэньне Майсея супала з пачаткам разьліву Ніла, які выходзіць зь берагоў у ліпені і вяртаецца ў нармальны стан толькі ў кастрычніку. Разьліў быццам прадоўжыцца тры месяцы. Паводка затапіла ўсю мясцовасьць, перашкаджала перамяшчэньню і сувязі зь сельскімі раёнамі. Таму бацькам Майсея
    204 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ была дадзена такая шчасьлівая магчымасьць хаваць хлопчыка без апаскі, што дзіця знойдуць.
    I ў наш час ёсьць верныя і адданыя Богу бацькі і маці, якія жывуць вераю і не баяцца пагрозаў сучасных фараонаў, што здаюцца Вавілонскімі вежамі да нябёсаў! Але якімі б грандыёзнымі ў сваім замаху на чалавека гэтыя фараонаўскія задумы ні здаваліся, вера Божая мацнейшая за іх! Яна не аддасьць на зьнішчэньне духу веку гэтага сваіх сыноў і дачок, што ёй нараджаюцца. Яна цьвёрда трымаецца сьвятога прынцыпу, вызнанага некалі Ісусам сына Нава: «Я і дом мой будзем служыць Госпаду» (Іс. Нав. 24:15).
    Надышоў момант, калі Ёхавэд больш не магла хаваць хлопчыка. He адну малітву ўзьнесла яна да Бога, просячы Яго абароны і дапамогі, пытаючыся, што ёй зрабіць далей, каб захаваць хлопчыку жыцьцё. Разважаючы пачалавечы, абставіны яе былі бязвыходнымі. Іншыя жанчыны на ейным месцы маглі б падупасьці духам, журыцца або маладушна наракаць на Бога. Маці ж Майсея, як жанчына моцная духам і сільная вераю, дзейнічала згодна са сваёй верай і ўнутраным натхненьнем. Матчына любоў здольная на дзівосную вынаходлівасьць. Яе натхняе цудоўная ідэя: прымяніць падобнасьць Ноевага каўчэга, які надзейна схаваў усё ягонае сямейства ад водаў патопу, дзеля выратаваньня свайго хлопчыка. Адна або разам з мужам яна рыхтуе з папірусу «кашолку» тыпу маленькага каўчэга або скрынкі, дзеля большай трываласьці асмаляе яе смалою і асфальтам, прадбачліва робіць у ёй накрыўку дзеля абароны ад кракадзілаў, якімі кішэла рака Эгіпта (гэта «сьвятыя» жывёліны); кладзе туды дзіця і ставіць кашолку «ў трысьнягу на беразе ракі» (Вых. 2:3). Яна паставіла свой маленькі каўчэг не ў адкрытае месца канала, каб яго не панесла плынь, а ў выгін рукава, дзе больш водарасьцяў і дзе плынь спакайнейшая. Магчыма, гэтую працу яна выконвала разам з мужам, ноччу, а хутчэй за ўсё з дачкой, ейнай саўдзельніцай па ўратаваньні Майсея. Малітоўна даручыўшы немаўля промыслу Божаму, яна вярнулася дамоў на малітву ў спадзяваньні, што Бог бацькоў яе не пакіне ў бядзе і гэтага ейнага сына.