• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Устояць Язэпу дапамаглі вялікая прысутнасьць духу, глыбокая пабожнасьць і жывая вера ў справядлівасьць усявідушчага і ўсяведнага Госпада, Які бачыць шляхі чалавека (2 Пар. 16:9) і сваім часам явіць суд, праўду і міласьць. Такая вера рухала сэрца Язэпа ў ягонай шматгадовай няволі і дала сілы з годнасьцю перанесьці ўсе пакуты духу, душы і цела.
    Вера Язэпа ўратавала яго ад лютасьці супроць братоў, супроць людзей, крыўдзіцеляў сваіх, і супроць ўсяго на сьвеце.
    Вера Язэпа ўратавала яго ад гневу за паклёп і ад помсты жонцы Патыфэра, якая вытанчана імітавала факт свайго «згвалтаваньня». Праўда, муж не паверыў ёй, як лічыць Ян Залатавусны, і не пачаў дасьледаваць справу, каб пазбыцца ганьбы. Інакш, калі б ён паверыў ёй, дык за апаганеньне ложка гаспадыні нявольніку пагражала кара сьмерцю. Але ён аддаў яго толькі ў турму, што была пры ягоным доме.
    Вера дала Язэпу сілы ўстояць у спакусах і ў пэрыяд ягонай найвышэйшай славы, бо Гасподзь быў зь ім.
    Выяўляецца, з Госпадам можна ўсё перанесьці, ўсё пераадолець: і здрадніцтва братоў, і паклёп і дамаганьні жанчыны, і ўсе няпраўды і бядоты, усе кпіны і ганьбаваньні, і нават турэмныя кайданы.
    Вера дала Язэпу сілы перамагчы ўсе падступныя падкопы д’ябла, ўсе распаленыя стрэлы лучнікаў, якія варагавалі супраць яго. Вера пераплавіла і загартавала характар ягоны.
    Вера Божая ўзвысіла яго і падняла высока над усімі выпрабаваньнямі гэтага сьвету і над нізкімі моцнымі пахацінствамі чалавечага быцьця, дала яму дух Боскай перавагі. Ён ня толькі дараваў братам, але ён выратаваў іх ад галоднай сьмерці, прывёў іх да пакаяньня і ачышчэньня сумленьня, наблізіў да сябе і да Бога і ашчасьлівіў ад шчадротаў сваёй душы.
    3.	Уступленьне на трон; выпрабаваньне ўладай
    Трэйці пэрыяд жыцьця Язэпа пачаўся з трыццаці гадоў, калі ён быў выведзены зь цямніцы і ўзьведзены на трон другім пасьля фараона, і працягваўся да канца ягонага жыцьця. Гэта быў пэрыяд ягонага дзейнага служэньня Богу, людзям і сваім братам.
    Прадвяшчэньнем будучага ўзвышэньня Язэпа паслужылі непрад
    «ВЕРАЮ ЯЗЭП...»
    183
    бачныя абставіны, якімі, нясумненна, кіравала рука Божая. У цямніцы, дзе быў Язэп, былі зьмешчаны царадворцы, якія правінаваціліся перад фараонам, — галоўны чашнік і хлебадар. Патыфэр, каб зьмякчыць іхнюю долю, а заадно і палегчыць становішча Язэпа, загадвае начальніку цямніцы прыставіць да іх гэтага раба дзеля паслугі ў іхніх патрэбах. Празь некаторы час абодва вяльможы адначасова (зноў не бяз волі Божай) бачаць прарочыя сны, якія Язэп пасьпяхова разгадвае. Пры гэтым да тлумачэньня сну чашніка Язэп, упэўнены ў шчасьлівым выніку ягонай справы, далучыў і сваю асабістую просьбу: «Спамяні ж пра мяне, калі табе будзе добра...» (Быць. 40:1415), і каротка выкладае сваю гісторыю, просячы пахадайнічаць за яго перад фараонам і пасадзейнічаць у ягоным вызваленьні зь цямніцы.
    Сны абодвух саноўнікаў споўніліся: адзін зь іх быў павешаны, другі вярнуўся да сваіх абавязкаў, як і тлумачыў Язэп. Біблія канстантуе: «I ня ўспомніў галоўны чашнік пра Язэпа, а забыў яго» (Быць. 40:23).
    Гэтая нядбалая забыўлівасьць знатнага і ашчасьліўленага вяльможы была апошняе цяжкае выпрабаваньне ў нялёгкім жыцьці Язэпа: дадаліся яшчэ два гады пакутлівага чаканьня ў астрозе. Але ў гэтым была воля Бога, Які рыхтаваў абставіны самому фараону, каб таму спатрэбілася мудрасьць Язэпа і ён прыняў найжывейшы ўдзел ў ягоным лёсе.
    «Як прайшло два гады, фараону сьнілася...» (Быць. 41:1).
    Дзівосна, што праз сны, якім эгіпцяне надавалі вялікае значэньне, Боская воля кіравала лёсам Свайго народа. Сны фараона былі ад Bora, але насілі адбітак земляробскага быту Эгіпта і спэцыфічна эгіпецкія рысы. Фараон, зьбянтэжаны снамі, склікае з усяго Эгіпта валхвоў і мудрацоў (да якіх належалі і галоўны чашнік), але ніхто ня мог разгадаць іх патаемнага значэньня. Неабходнасьць тлумачэньня гэтых сноў абудзіла памяць чашніка, і вось у гэты момант ён са скрухай успамінае Язэпа і ягоную дзівосную здольнасьць тлумачыць сны, упамінае пра яго фараону: «Грахі мае ўспамінаю я сёньня...» (Быць. 41:913). Гэта быў ягоны грэх забыўлівасьці і няўдзячнасьці перад Язэпам.
    «I паслаў фараон, і паклікаў Язэпа. I пасьпешна вывелі яго зь цямніцы. Ён пастрыгся і перамяніў вопратку сваю...» (Быць. 41:14).
    Як дакладна Біблія перадае дух эпохі старажытнага Эгіпта! Каб быць прадстаўленым фараону, Язэпа прыводзяць у парадак: стрыгуць галаву, бараду, мяняюць адзеньне (згодна з эгіпецкімі звычаямі
    184 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    Язэп ня стрыг сваіх валасоў і галавы на знак сваёй журбы). Зьяўляцца перад фараонам у звычайным адзеньні і ў жалобе не дазваляў прыдворны этыкет.
    Пакорліва і пачціва зьявіўся Язэп перад валадаром Эгіпта, каб разгадаць ягоныя сны. Прыступаючы да тлумачэньня іх, ён з асаблівай перакананасьцю падкрэсьлівае фараону, папершае, паходжаньне сноў ад Бога, падругое, іх тоеснасьць; кажа, што Бог адкрывае яму, як кіраўніку Эгіпта, лёс краіны ў будучыя гады. Доказ вышэйшага значэньня сноў і бясспрэчнасьць іхняга спаўненьня Язэп бачыць у іх паўтарэньні, у іх дваістай варыяцыі. У гэтых прарочых снах ён бачыў пэрыяд дабрабыту і пэрыяд судоў Божых, якія настануць ў найбліжэйшы час. Ягонае тлумачэньне, у адрозьненьне ад тлумачэньня аракулаў і мудрацоў эгіпецкіх, скліканых з усяго Эгіпта, выклікала ў фараона і ягоных прыдворных давер, бо вылучалася дзівоснай прастатой, натуральнасьцю, праўдападабенствам і паўнатой зьместу. Боская натхнёнасьць, якая была крыніцай мудрасьці Язэпа, дала ягонаму тлумачэньню адметную пераканаўчасьць, што фараон пазьней і прызнаў.
    Зь якой зычлівасьцю і клопатам, цалкам захоплены ясным прадбачаньнем будучага лёсу Эгіпта, падае Язэп фараону ратавальную параду! Ён зьвяртае ягоную ўвагу на сьпешную неабходнасьць папераджальных захадаў для прадухіленьня голаду, скарыстаўшыся дзеля гэтага пасланымі Богам гадамі вялікага дастатку. Ягоная парада была наступная:
    1)	«I сёньня хай нагледзіць фараон чалавека разумнага і мудрага і хай паставіць яго над зямлёю эгіпецкай» ды даручыць яму наглядчыкаў за зборам і хаваньнем ураджаю; пры гэтым ён зусім ня мае на ўвазе сябе; ім валодае толькі шчырае жаданьне дапамагчы Эгіпту.
    2)	Ён прапануе на пэрыяд вялікага ураджаю на працягу сямі гадоў замяніць звычайны падатак (дзесяціну), які фараон у той час браў, на «пятую частку» (верш 24) з усёй прадукцыі зямлі, гэта значыць, падвойвае падатак з насельніцтва. Сабраныя запасы прапануе складваць у засекімагазіны па ўсёй краіне (верш 56).
    «Гэта спадабалася фараону і ўсім слугам ягоным» (Быць. 41:37).
    Дакладнасьць тлумачэньня сноў, тонка ўгаданая ў знаёмых усім рысах эгіпецкага быту, а таксама практычнасьць парады, ягоная мэтазгоднасьць і ўжывальнасьць зьдзівіла фараона і ягоную сьвіту. Бог адкрыў ім звышнатуральную мудрасьць Язэпа, за якой яны ўбачылі ўсемагутную руку Бога, Ягонае кіраўніцтва і клопат пра Эгіпет.
    «ВЕРАЮ ЯЗЭП...»
    185
    Гэта была ня проста рэкамендацыя мудрага чалавека, а прадвызначаны Богам план выратаваньня, у першую чаргу, сыноў Якава ад будучага голаду. Бог задумаў зьмясьціць іх у больш спрыяльныя ўмовы для памнажэньня, выхаваньня і станаўленьня ў народ Божы.
    Фараону і ягонай сьвіце так спадабалася парада Язэпа, што фараон неадкладна рашыў скарыстацца ёю, а самога Язэпа выбірае рэалізаваць яе. «Ці знойдзем мы такога, як ён, чалавека, у якім быў бы Дух Божы?» — сказаў ён прыдворным з захапленьнем. А Язэпу сказаў: «Як бо што Бог адкрыў табе ўсё гэта, дык няма такога разумнага, як ты; ты будзеш над домам маім, і твайго слова трымацца будзе ўвесь народ мой; толькі тронам я буду большы за цябе» (Быць. 41:3740).
    Фактычна фараон прызначыў Язэпа прэмьерміністрам Эгіпта, даверыўшы яму клопат пра дзяржаву і даўшы яму неабмежаваную ўладу. Разам з тым ён увёў яго ў начальнікі і над сваім палацам (у старажытнасьці былі такія пасады пры царах, [3 Цар. 18:3; 4 Цар. 18:18]). Імгненная пастанова вызваліць Язэпа зь няволі і зрабіць яго прэмьерміністрам цалкам суадносіцца з норавамі каралёў таго часу.
    Згодна з высокай пасадай фараон дае Язэпу і найвялікшую пашану, што было ў звычаях старажытнага Усходу. «I зьняў фараон пярсьцёнак свой з рукі сваёй, і надзеў яго на руку Язэпа; апрануў яго ў вісоннае адзеньне, усклаў залаты ланцуг на шыю яму; загадаў везьці яго на другой сваёй калясьніцы і абвяшчаць перад ім: схіляйцеся!» (Быць. 41:4243). Пярсьцёнак і вісон пацьвярджалі яго прыналежнасьць да вышэйшай эгіпецкай арыстакратыі, зь якога асяродзьдзя выйшаў сам фараон. А залаты ланцуг і ўрачыстая калясьніца, на якой правозілі Язэпа, былі знакамі прыдворнай цырымоніі ўвядзеньня на высокую пасаду. Укладаньнем на яго вісоннай вопраткі Язэп прысьвячаўся ў касту жрацоў.
    Такім чынам Язэпу была паказана найвялікшая пашана, а ў пацьвярджэньне ягоных царскіх паўнамоцтваў прысвоена цудоўнае імя: «Цафнатпанэах», гэта значыць: «хлеб жыцьця». Гэтае імя па сваім значэньні шырэйшае і паўнейшае: «ратавальнік сьвету, адкрывальнік таямніц, карміцель жыцьця; дух, што абцякае сьвет». Адным словам, якое значэньне імені мы ня бралі б за падставу, у яго быў закладзены сэнс пасланага ад Бога выратаваньня Эгіпта і выратаваньня Ізраіля. У жонкі Язэпу была дадзена Асэнэта, дачка Патыфэра, жраца Іліёпальскага. Гэта было зроблена з мэтай зблізіць яго з вышэй
    186 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ шым, прывілеяваным саслоўем у дзяржаве, каб ён, былы нявольнік, чалавек быццам бяз роду, бяз племя, здабыў вагу і ўплыў у дзяржаве. Асэнэта нарадзіла яму двух сыноў, якія сталіся родапачынальнікамі каленаў Ізраілевых. Гэта была рука Божай волі дзеля дабра Якава і дома ягонага.
    Язэп адразу пачаў выконваць абавязкі прэмьерміністра, маючы ўжо трыццаць гадоў, і адразу выявіліся ягоныя нязвычайныя здольнасьці па кіраваньні краінай. Ягонае дабрасумленнае сэрца прыняло на сябе ўвесь вялізарны груз клопату пра эканоміку ўсёй дзяржавы. Малады, дзейны, энэргічны, ён успадкаваў ад бацькі кемлівасьць, дзелавітую хватку ў вырашэньні практычных задачаў. Гэта быў выканаўца вялічэзнага масштабу, які валодаў талентам кіраўніка, і гэты талент ён ахвотна рэалізаваў у жыцьцё.
    Сваіх паўнамоцтваў ён нікому не перадаверыў. Напісана: «I выйшаў Язэп ад аблічча фараонавага, і прайшоў па ўсёй зямлі Эгіпецкай» (верш 46). Ён асабіста сам агледзеў і ажыцьцявіў належныя распараджэньні. Ён дакладна ўчыніў усё згодна з тою парадаю, якую прапанаваў фараону як папераджальныя захады: выбраў і паставіў над зямлёй (магчыма, з саслоўя жрацоў, якія карысталіся вялікім уплывам у дзяржаве) сумленных наглядальнікаў за зборам ураджаю. «А зямля сем гадоў багатых радзіла зь зерня па прыгаршчах» (верш 47). Былі пабудаваны вялікія сховішчы для зярняці ва ўсіх гарадах, якія потым сталіся жытніцай Эгіпта. Гэта была няспынная праца дзеля будучага дабрабыту народа. Нясумненна, і цяпер Бог быў зь Язэпам і ва ўсіх справах ягоных даваў яму посьпех. А ў гады неўраджаю, калі ён прадаваў зерне і празь яго праходзілі вялікія грошы і каштоўнасьці, ён не забрудзіў рук сваіх карысьлівасьцю, што так уласьціва людзям, якія стаяць ва ўладзе.