• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Язэпу Ізраіль падаў сваё адмысловае дабраславеньне, надзяліўшы яго перавагамі перад іншымі сваімі сынамі. Гэта дабраславеньне ён падвоіў у асобе Яфрэма і Манасіі. Менавіта гэты акт ягонай прарочай веры і зазначаны ў Новым Запавеце:
    «Вераю Якаў, паміраючы, дабраславіў кожнага сына Язэпавага...» (Яўр. 11:21).
    У 48 разьдзеле Быцьця падрабязна апісваецца, як выконваўся гэты гераічны акт ягонай веры. Пачцівы Язэп, даведаўшыся, што бацька ягоны хворы і пры сьмерці, не пачаў чакаць, калі яго паклічуць да сьмяротнага ложа бацькі, сам пасьпяшаўся да яго з сынамі сваімі Яфрэмам і Манасіяй. Падбадзёраны радасьцю спатканьня зь любасным сынам, «Ізраіль сабраў сілы свае і сеў на пасьцелі», паказваючы тым важнасьць сустрэчы. Ён папрарочы прадбачыў волю Божую наконт Яфрэма і Манасіі, каб забраць іх у Язэпа ў лік сваіх сыноў, і ён гэта зьвяшчае яму (Быць. 48:56).
    Гэта было неабходна для будучага падзелу абяцанай зямлі на два
    «ВЕРАЮ ЯКАЎ...»
    169
    наццаць надзелаў. Калена Левія, прысьвечанае служэньню ў храме, выпадала з падзелу (Лікі 3:12; 18:2021; Друг. 10:89), таму Язэпавае падзялялася на два. Такім чынам аднаўляўся прадвызначаны лік удзелаў. Гэта мела вялікае значэньне для будучага з тае прычыны, што лік «дванаццаць» ёсьць сімвал Боскай, нябеснай паўнаты. Для збудуваньня нябеснага горада Ерусаліма, сталіцы будучага Сусьвету, які будзе мець дванаццаць падмуркаў і дванаццаць жамчужных брамаў (Адкр. 21:12), патрабавалася менавіта дванаццаць каленаў сыноў Ізраілевых. Якаў здатна вырашае гэтую праблему: ён разьдзяляе Язэпавае калена на два і такім чынам аднаўляецца лік, якога не хапала. Рашае гэта правільна, мудра і згодна з Божай воляй.
    Гэта быў гераічны крок веры Якава. Вера ягоная дасягнула такой прадбачанасьці, што магла выканаць найвялікшае прадвызначэньне Божае: забраць у Язэпа Яфрэма і Манасію сабе за сваіх сыноў ды даць ім ўдзелы ў будучай маёмасьці дванаццацёх каленаў, даручыўшы калену Яфрэма кіруючае месца ў будучым Ізраільскім царстве (Быць. 48:20).
    Якое велічнае пранікненьне веры ў будучае! Гэта гаворыць аб тым, што Якаў быў празьмерна напоўнены Духам Сьвятым.
    «I паставіў Яфрэма [маладзейшага ] вышэй за Манасію [старэйшага з сыноў Язэпавых]».
    Тут мы зноў сустракаем дабраславеньне не паводле першародства, не паводле чынашанаваньня, а паводле годнасьці сэрца і выбраньня Божага. Маладзейшы быў пастаўлены вышэй за старэйшага, як яно было і ў жыцьці самога Якава. Але зь якой лёгкасьцю ягоная вера ўсталёўвае гэта на сваіх сынах і ўнуках. Ягонае дабраславеньне сапраўды дыхае духам мілаты, што робіць апошніх першымі і першых — апошнімі (Маць. 19:30; 20:16; 21:31), каб ніякая плоць не хвалілася сабою!
    Павал пазьней кажа пра Якава:
    «.. .дабраславіў кожнага сына Язэпавага і пакланіўся, абапершыся на жазло сваё» (Яўр. 11:21).
    He Язэпу пакланіўся, а Богу «на ўзгалоўе пасьцелі» (Быць. 47:31). Ён пакланіўся Богу ў знак таго, што, хоць ён і ня цалкам разумее, чаму Бог ставіць Яфрэма вышэй за Манасію, маладзейшага вышэй за старэйшага, але ён падпарадкоўваецца Яму. Ён верыць, што Бог ня робіць памылак і таму ахвотна прымае тое, што ўчыняе Бог. Выраз «пакланіўся, абапершыся на жазло сваё» мае той сэнс, што ён выканаў паклон, абапіраючыся на жазло, свой посах. Гэтае абапіраньне на
    170 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ жазло сімвалічнае: Якаў усё жыцьцё быў вандроўнік і прыхадзень на зямлі (Яўр. 11:13) і нават ў момант сьмерці ён апіраецца на посах вандроўніка. Паклон Якава Богу з абапіраньнем «на жазло сваё» быў таксама сьведчаньне поўнай, дасканалай і ўвянчанай перамогі ягонай, якую ён выканаў духам адважнай веры і паслухмянства Богу.
    Дабраславіўшы Яфрэма і Манасію, Якаў далей папрарочы абвяшчае Язэпу:
    «Бог будзе з вамі і верне вас у зямлю бацькоў вашых; я даю табе, пераважна перад братамі тваімі, адну дзялянку, якую я ўзяў з рук Амарэяў, мечам маім і лукам маім» (Быць. 48:2122).
    Якаў з усёй яснасьцю разумее, што будучае Ізраільскага народа ня ў Эгіпце, дзе цяпер яны ашчасьліўленыя, а ў абяцанай зямлі. Зь ёю зьвязаныя ўсе планы Божыя, іхняе пакліканьне і іхняе дабраславеньне. Гэта быў найвялікшы ўзьлёт веры Божай, якая Духам Сьвятым прадбачыць будучае свайго патомства. Са спакойным сэрцам і глыбокай верай ён даручае яго ў Божыя рукі і клапоціцца толькі аб тым, каб яго пахавалі ў Ханаане. Спачываць з бацькамі сваімі ў магільніцы патрыярхаў у зямлі абяцанай было знакам далучэньня да царственнага сьвятарства на нябёсах (Маць. 8:11; Лук. 13:2829). Гэта ёсьць найвялікшы гонар вышэйшага пакліканьня ў Хрысьце Ісусе.
    Які духоўна сталы цяпер ёсьць той, хто раней шмат разоў быў строга пакараны Богам. I якая яснасьць, упэўненасьць і цьвёрдасьць веры суправаджае яго ў момант адыходу зь зямлі!
    Далей 49 разьдзел кнігі Быцьцё апісвае дабраславеньне Якавам усіх сваіх дванаццацёх сыноў. Гэта адно з выдатных прароцтваў Бібліі. Дабраслаўляючы кожнага са сваіх сыноў, Якаў бачыць удалячынь лёс іхні, бачыць іх як дванаццаць каленаў Ізраілевых, іхняе расьсяленьне ў зямлі абяцанай, іхнюю шматлікасьць, бачыць іх як носьбітаў абяцаньняў Божых і прадаўжальнікаў справы Абрагама, Ісаака і Якава і суспадкаемцаў нябеснага слаўнага горада і таму дабраслаўляе іх з пачуцьцём радасьці і глыбокага задавальненьня. Ён дае дабраславеньне сынам з улікам іхніх паводзінаў на гэтай зямлі. Перад небам мае найвялікшае значэньне тая акалічнасьць, як чалавек праходзіць зямны шлях і якія прыносіць плады. Якаў дабраслаўляе сыноў згодна зь іхняй верай і іхнім паслушэнствам.
    Калі поўна прааналізаваць дабраславеньне, дадзенае кожнаму з сыноў, гэта складзе асобную вялікую тэму. Таму адзначым тут толькі, што Юду, чацьвёртаму сыну, ён прадказаў, што зь ягонага калена выйдуць цары Ізраілевыя, а зь іхняга патомства «прыйдзе
    «ВЕРАЮ ЯКАЎ...» 171
    Прымірэнец, і Яму пакорлівасьць народаў» (Быць. 49:910), Сын Божы Ісус Хрыстос. Нас гэта павінна радаваць, таму што яно збылося
    Дабраславеньне, якім Якаў дабраславіў Язэпа, «выбранага паміж братамі», — адно з самых узьнёслых і прыгожых паводле сваёй паэтычнасьці і зьмяшчае для нас многа павучаньняў. У ім адкрываецца шырыня, даўжыня, і глыбіня і вышыня любові Божай да тых, хто, змагаючыся ў барацьбе супраць грэху і зла, праславіў імя Ягонае на зямлі і на небе (Эфэс. 3:1319). Як радасна ўсьведамляць, што ў Бога няма страты, няма завяданьня і засыханьня, няма нічога забытага. Язэп, які прайшоў усе зямныя бяздоньні і перажыў самыя неверагодныя зьменлівасьці лёсу, быў стакроць узнагароджаны Госпадам дабраславеньнямі нябеснымі і зямнымі. Пра гэта і паміраючы нагадвае яму Якаў, сьцьвярджаючы, што Божыя дабраславеньні вечныя.
    Багатае адкрыцьцямі дабраславеньне ЯкаваІзраіля адкрывае нам, што ён, як і апостал Павал пры адыходзе ў вечнасьць, ясна і з поўным задавальненьнем усьведамляў увянчаныя славою сваю працу і шлях на зямлі: «Подзьвігам добрым я змагаўся, шлях закончыў, веру захаваў; а цяпер рыхтуецца мне вянок праўды, які дасьць мне Гасподзь, справядлівы Судзьдзя, у дзень той» (2 Цім. 4:78). Вачамі веры Якаў убачыў веліч дасягнутай у Богу славы. Ён сваім часам ад усяго сэрца прагнуў дабраславеньняў і зьвязаных зь імі пераваг Гасподніх, і ён атрымаў іх поўніцай.
    Так увянчаны вянком славы Божай, велічны патрыярх адышоў зь зямлі, выканаўшы адказную задачу жыцьця на вышэйшым узроўні. Ен адышоў зь зямлі, але ягонае слаўнае імя Ізраіль назаўсёды замацавалася за габрэйскім народам, стаўшы велічным і сьвятым ня толькі ў Пісаньні, але і ў гісторыі гэтага народа. У Старым Запавеце Бог часта называў Сябе Богам Абрагама, Ісаака і Якава (Вых. 3:6), але яшчэ часьцей — Богам Якава або Богам Ізраіля (Пс. 45:8). «Слухай, Ізраіль!» — так часта зьвяртаўся Гасподзь да Свайго выбранага народа (Друг. 5:1; 6:45).
    У прарочых кнігах Бібліі нашчадкі Якава называюцца «народам выбраным», «народам, узятым на долю», «народам сьвятым» (Вых. 19:6; Іс. 61:6; 1 Пятр. 2:9), «сынамі Якава» (Пс. 104:6), «семем Ізраіля» (Пс. 67:27), «домам Якаўлевым» (Іс. 14:1) або проста «Якавам» (Друг. 33:10), або «Ізраілем» (Іс. 44:1).
    I калі Абрагам шануецца, як бацька ўсіх веруючых (Гал. 3:67), дык Якаў лічыцца сімвалам або прадстаўніком усіх сьвятых на зямлі, на якіх называецца імя Божае (Друг. 28:10; Яр. 1:16). Імя патры
    172 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ ярха — Ізраіль — перажыло стагодзьдзі і тысячагодзьдзі і ўсярэдзіне XX стагодзьдзя адрадзілася ў назьве адноўленай ў Палястыне, у зямлі бацькоў, дзяржавы Ізраіль.
    Якаў сапраўды вялікі герой веры. У працэсе свайго духоўнага станаўленьня ён грашыў, але і каяўся; падаў, але і ўставаў. Ён заўсёды заставаўся ўспрыімлівым да ласкі Божай, якая аднаўляе чалавека, што так рашуча адрозьнівае Якава ад ягонага грэшнага, хітрага брата Ісава. Таму Якаў і атрымаў ад Бога вышэйшы набытак ласкі.
    Ягонае багатае прыгодамі і пакутамі жыцьцё ня ёсьць просты жыцьцяпіс біблійнага сьвятога, але гэта ёсьць прароцтва будучай гісторыі габрэйскага народа, пакліканага Богам да вялікай місіі і ашчасьліленага Ім. Усё, што Бог паабяцаў гэтаму народу, усё, што прадвызначыла рука Ягоная, абавязкова збудзецца. I той вогнены горан, празь які Якаў прайшоў, сёньня вучыць нас таму, што пакуты не перашкаджаюць Богу узбагачаць жыцьцё чалавека нутраной прыгажосьцю і веліччу, калі ён чэрпае ў Ім свае сілы і сьвятло (Яўр. 12:511).
    Няхай дапаможа нам Гасподзь зразумець усё гэта да радасьці і суцяшэньня нашага, каб будаваць сваё цяперашняе і будучае на новай жыцьцёвай аснове Божай веры і непахіснага даверу Ягоным абяцаньням.
    11
    «ВЕРАЮ ЯЗЭП...»
    «Вераю Язэп пры сконе нагадаў пра выхад сыноў Ізраілевых, наказаў пра косьці свае» (Яўр. 11:22).
    Язэп, адзінаццаты сын Якава, ёсьць адна з найсьвятлейшых асоб біблійнай гісторыі. Зь якой радасьцю чытаюцца разьдзелы, прысьвечаныя апісаньню ягонага жыцьця (Быц. 3750). Гэта і дзівосна, што ў такога чалавека, як Якаў, асобы, здавалася б, з супярэчлівым характарам, нараджаецца такі прыгожы, пабожны, высакародны сын, цэлы жыцьцёвы шлях якога быў самаахвярны блізкім. Гэта сьведчыць на карысьць Якава і паказвае на тое, што сэрца ягонае было беззапаветна аддадзена Богу, глыбока прасякнута пабожнасьцю, a недахопы ягоныя былі толькі вонкавым налётам, які зьнік пад узьдзеяньнем працы Духа Сьвятога.