• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Сутнасьць барацьбы Якава з Богам добра растлумачвае прарок Асія (12:3). «Ён змагаўся з анёлам — і перамог; плакаў і благаў Яго». Гэтыя сьлёзы і маленьне Якава былі такія моцныя, такія настойлівыя і неадступныя, што названыя ў Пісаньні «барацьба з Богам». Якаў перасіліў усё жахлівае супраціўленьне варожых сілаў і дасягнуў мэты, быў пачуты, прыняты і дабраславёны Богам.
    Сапраўднае пакаяньне — гэта нялёгкая справа, гэта сапраўды ба
    160 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ рацьба. Барацьба таму, што трэба зьненавідзець д’ябла, дух сьвету гэтага — айчыну грэху, маці грэху, адхіліць гэта, адмовіцца ад гэтага і рашуча паслухацца волі Божай (Лук. 14:26; Адкр. 12:11). Без прыкладаньня максімальных намаганьняў перамога ў гэтай барацьбе недасягальная.
    Сапраўды пакаяцца — значыць укрыжаваць плоць з грэшнымі пачуцьцямі і пожадзямі, аддаць сябе ў пакорнасьць Духу, бо плоць, гэтая старая Адамавая прырода, перашкаджае адкрыцьцю ў нас Сына Божага. Зьвязаць яе неабходна кайданамі крыжа, ахвярнай самааддачы Госпаду, што суправаджаецца намаганьнем, барацьбой, напружаньнем усіх унутраных сілаў і спалучана з пакутамі.
    У барацьбе Якава адкрываецца найвялікшы прынцып Божы з двух бакоў:
    1)	з боку Бога — Ягоная найвялікшая любоў да чалавека з мэтаю ператварыць яго ў вобраз Божы і даць яму ўдзел у Царстве Нябесным;
    2)	з боку чалавека — жаданьне зразумець гэтую таямніцу ператварэньня з ўпалага стану ў вобраз таго, што ўзьвялічваецца перад Богам, зь вялікага грэшніка ў апраўданага сьвятога.
    Дасягаецца гэта самым простым чынам — пакаяньнем. Вялікасьць, магутнасьць, сіла Божая дасягаецца цераз пакаяньне і веру ў Ісуса Хрыста. Усе ісьціны, усе шляхі вораг душаў пераверне, пераблытае ў розуме чалавека, каб толькі ён напрасткі, не празь дзьверы ішоў «у двор авечы», а «пералазіў дзенебудзь» (Ян. 10:1), гэта значыць мінуў пакаяньне або прыйшоў да Бога зь няпоўным і ня цалкам усьвядомленым пакаяньнем, ня вызнаўшы грахоў і «ня маючы патрэбы ў пакаяньні» (Лук. 15:7). Госпаду ж патрэбны грэшнік, які вызнае грахі свае, а ня праведнік, які не вызнае грахоў і «ня мае патрэбы ў пакаяньні» (Лук. 15:7), — таго, хто вызнае грахі, імкнецца да чысьціні і сьвятасьці, Ён пасадзіць разам з Сабою ў Царстве Нябесным. Чалавеку, які вызнае грахі свае перад Богам, Ён кажа: «Я Бог Якава», «Я Бог твой». Пасьля споведзі Гасподзь даў Якаву новае імя — пераможца, што азначае: калі адолееш ліхадзея ў самім сабе, дык перамагаць будзеш і людзей.
    Далей чытаем: «...Узышло сонца, калі ён [Якаў] праходзіў Пэнуэль, і кульгаў ён на сьцягно сваё» (Быць. 32:31).
    ПІто азначае гэтае кульганьне?
    Анёл дакрануўся да сьцягна Якава, каб назаўсёды даць знак яму, а ў ім і ўсім нам, што бяз скрухі плоці, без умярцьвеньня нашага ста
    «ВЕРАЮ ЯКАЎ...» 161 рога характару (славалюбства, самалюбства, ганарлівасьці), адным словам, бяз скрухі асновы нашага «я» нельга быць дабраславёным і сьвятым Божым. I гэты стан наш ня ёсьць нешта раз і назаўсёды ўчыненае, а тое, што штодня паўтараецца і заўсёды абнаўляецца. Павал піша пра сябе: «Я кожны дзень паміраю» (1 Кар. 15:31). У іншым месцы: «Я не пачаў адразу ж раіцца з плоцьцю і крывёю» (Гал. 1:1516).
    Веруючыя, якія не засвоілі ў сваім жыцьці прынцыпу ўкрыжаваньня сябе з Хрыстом, ня змогуць хадзіць перад Богам наўмысна, заўсёды будуць на паўдарозе да ісьціны, будуць заўсёднай спакусай і цяжарам людзям. Шкада, калі нашага ўкрыжаваньня з Хрыстом не дасягаюць службіты і калі яны ў поўнай меры ня вызваленыя ад самалюбства, славалюбства, свавольства, самаўсхваленьня, самазадавальненьня, самападману і падобных да іх заган (Адкр. 3:17). Мноства службітоў Бога і нямала цароў Ізраіля спатыкнуліся ў гэтым пытаньні.
    Усёй душой трэба зьненавідзець гэты найпрыкрайшы дух і палюбіць дух Хрыстоў — пакорлівасьць і лагоднасьць сэрца (Маць. 11:29). Давід гэта добра зразумеў і таму вымавіў: «Ахвяра Богу — дух упакораны; сэрца ўпакоранае і зьміранае Бог ня зьнішчае» (Пс. 50:19).
    Вось каму будзе дадзена паўната мілаты — засмучаным і пакорлівым. Пра такіх можна сказаць з упэўненасьцю, што яны будуць мець запас алею ў пасудзінах сваіх; для іх дзьверы неба будуць адчыненыя. Тым, хто пагрэбаваў Духам Хрыстовым, — духам пакорлівасьці і зьніжэньня — будзе сказана: «Я ня знаю вас» (Маць. 25:12).
    Усё гэта так відавочна паказана на Якаве: і як Бог дасягнуў у ім засмучанасьці сэрца, паўнаты пакаяньня, вызваленьня і дабраславеньня, і як гэты ўзвышаны дух перадаўся ва ўсё патомства, асабліва ў «семі жонкі», пачынаючы ад Юды да Давіда і канчаючы Марыяй, Маці Хрыста (Лук. 1:48).
    Падсумуем сказанае. Барацьба Якава зьяўляецца вялікай таямніцай, і нам сёньня нялёгка прасякнуць у сутнасьць гэтай таямніцы. На працягу ўсёй гісторыі Царквы многія службіты прабавалі растлумачыць яе. Адны бачылі ў ёй толькі духоўную барацьбу, падобную да змаганьня Ісуса Хрыста ў Гефсіманіі, дзе «быў пот Ягоны, як кропкі крыві, што падалі на зямлю» (Лук. 22:24). Іншыя бачылі ў ёй фізічную барацьбу. Хутчэй за ўсё, тут збылося спалучэньне аднаго і другога. Няма сумненьня, што ў душы Якава адбывалася самая інтэнсіўная барацьба дзьвюх асноваў, дзьвюх прыродаў ягонае сутнасьці.
    162 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    Але ня менш верагодна і тое, што анёл уступіў зь Якавам у фізічнае змаганьне, і гэта з тым, каб мацней скалануць яго, каб прывесьці яго да ўсьведамленьня свавольства і віны. Каментатар Бібліі Лапухіна дасьледаваў арыгінальны тэкст на габрэйскай мове і прыйшоў да высновы, што ў Быць. 32:2425 выкарыстоўваецца дзеяслоў, сэнс якога азначае: «змагацца падобна да атлета, пакрываючыся пылам», што гаворыць пра фізічную барацьбу. Пра тое ж гаворыць і рана на сьцягне Якава, калі ён ішоў, кульгаючы.
    У «Прнложеннях» да Брусельскай Бібліі, выданай у 1973 годзе, змаганьне Якава каментуецца наступнымі словамі:
    «Якаў застаецца адзін, напэўна, чакаючы асаблівай азнакі Божай, што пацьвярджае ягонае права на Ханаан. Таямнічая барацьба, што адбылася на рубяжы Сьвятой Зямлі, азначае, паводле погляду айцоў Царквы (напрыклад, паводле поглядаў Яроніма і Арыгена), што дар Божы будзе дадзены толькі таму, хто мужна змагаецца і зьвяртаецца да Бога з настойлівай малітвай».
    Шляхі асьвячэньня Якава і ягоных сыноў
    Бог правёў Якава праз шэраг цяжкіх выпрабаваньняў, у якіх ён ня толькі многаму навучыўся, але ў якіх вырас у сапраўднага мужа Божага, прарока і героя веры, родапачынальніка дванаццацёх каленаў Ізраілевых, вялікага патрыярха.
    3	усіх выпрабаваньняў, якія выпалі на ягоную долю, каротка спынімся на адным.
    Якаў меў дванаццаць сыноў. Самы любасны быў маладзейшы — Язэп, сын старасьці, разумны, пакорны, пачцівы. Калі Язэпу споўнілася сямнаццаць гадоў, браты ад зайздрасьці прадалі яго ў Эгіпет, утоіўшы гэта ад бацькі. Там, у Эгіпце, Язэп спазанаў і цяжкую няволю, і вераломнае прадажніцтва, адзіноту і турму. Але Бог вывеў яго адтуль і ўзьнёс высока: ён стаўся ўладаром Эгіпта, другой асобай пасьля фараона. Прайшло больш, чым дваццаць гадоў, а Якаў, бацька Язэпа, нічога ня ведаў пра лёс сына, лічачы яго памерлым, «разарваным зьверам», як паведамілі яму ягоныя старэйшыя сыны. I дзівосна не само аднадушнае замоўчаньне братамі таямніцы зьнікненьня Язэпа, іхняя згуртаванасьць у гэтай справе, а тое, што Бог, Той Бог, Які трымаў Якава ўсе гады, не адкрыў яму ні ў сьне, ні ва ўяве тое, што Язэп жывы. Гасподзь дваццаць зь лішнім гадоў не паслаў Якаву ніякай весткі пра сына, ня суцешыў яго ў ягоным шматгадовым смутку (Быць. 37:35).
    «ВЕРАЮ ЯКАЎ...» 163
    Мы маем права задаць пытаньне: чаму Бог, Які ёсьць любоў, Бог міласэрнасьці і ўсякага суцяшэньня (2 Кар. 1:3; Рым. 15:5), Бог, Які спачувае чалавеку ў смутках, тут застаўся глухі да смутку раба Свайго?
    Тут крыецца адна з таямніц шматлікіх пакутаў людзей: Бог выхоўваў Якава, пакутамі папраўляў яго, аддзяляў у ім усё плоцкае, навеянае ад духу хлусьні і няпрыдатнае для неба. Ён шліфаваў, удасканальваў ягоны дух, рыхтаваў да выкананьня ня толькі зямной місіі — стварыць народ Божы, але і да нябеснай — легчы з Абрагамам, Ісаакам і многімі сьвятымі ў Царстве Божым (Маць. 8:1112).
    Якаў быў моцнай асобай. Але Богу патрэбны быў Якаў ня толькі як моцная, але і як пакорлівая асоба, моцная, але і засмучаная асоба, моцная, але не сваёю моцай, а моцай Божай. Яму патрэбна была асоба моцная духам, мужная, верная, стойкая і разам з тым чуйная сэрцам, што можа ва ўсім улоўліваць намеры і волю Божую, гатовая бесьпярэчна падпарадкавацца Яму ва ўсім.
    Гэта была нялёгкая праца: ператварыць адоранага, але наравістага і ў многім плоцкага чалавека ў асобу духоўную, у службіта высокага рангу, што ўмее кіравацца адкрыцьцямі Бога і разумець мову Ягоную, які, з аднаго боку, меў бы вялікую самастойнасьць, а з другога боку — быў бы прыведзены ў поўную залежнасьць ад Госпада. Для гэтай мэты Бог дапусьціў, каб Якава шліфавалі пакуты. Ён дапусьціў аддаленьне ад вачэй ягоных любаснага сына Язэпа, які на дваццаць гадоў лічыўся забітым. Для гэтага дабраслаўнейшы патрыярх, князь Божы, з усім сваім сямействам, родам выбраным, павінен быў мець патрэбу ў хлебе Эгіпецкім. Якое прыніжэньне! Але ў гэтым быў палец Божы. Дзеля таго, каб адшліфаваць да дасканаласьці ягоны характар, патрабавалася ўяўная пагібель Язэпа і ўяўны арышт ягонага малоджага і таксама любаснага сына — Веньяміна ў Эгіпце, каб гэтым канчаткова засмуціць Якава, уціхамірыць ягонае сэрца і навучыць спадзявацца поўнасьцю на Бога.
    Так пад ударамі лёсу і ў безьлічных пакутах, нягодах і смутках Якаў пераплаўляўся, як золата (Як. 23:10), вызваляючыся ад усяго, што было перашкодай у ягоным духоўным жыцьці. Нарэшце ён пасталеў настолькі, што стаўся нароўні з Абрагамам і Ісаакам трэйці з родапачынальнікаў габрэйскага народа і найслаўнейшы зь сьвятых у Царстве Нябесным.
    I ня толькі сам Якаў пераплавіўся і асьвяціўся; пераплавіліся і асьвяціліся ягоныя жонкі — Лія і Рахіль. Хоць яны вырасьлі ў доме
    164 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    Лавана і былі выхаваныя ў язычніцкім духу, але ў працэсе жыцьцёвых выпрабаваньняў ачысьціліся і ўвайшлі ў спадчыну Гасподнюю.
    Пераправіліся і асьвяціліся ўсе ягоныя сыны ў выпрабаваньнях, што выпалі і на іхнюю долю. Многія зь іх успадкавалі дрэнныя схільнасьці ад сваіх матак. Асабліва горш за ўсіх паводзіліся сыны служанак — Валы і Зэльфы. Гэта пра іх Язэп даводзіў дрэнныя чуткі бацьку свайму. Яны ж былі і выдумшчыкі ўсіх дрэнных намыслаў супраць Язэпа (Быць. 37:12). Але не дзеля таго рыхтаваў іх Бог, каб яны заставаліся нявольнікамі граху, грэшных пачуцьцяў і заган. Бог у Сваім плане рыхтаваў іх да вялікай мэты: зрабіць родапачынальнікамі дванаццацёх каленаў. А вораг усімі намаганьнямі стараўся перашкодзіць гэтаму і зьнішчыць справу Божую. Д’ябал спрабаваў надзяліць іх самымі дрэннымі заганамі, каб гэтыя заганы паслужылі неадольнай перашкодай для выконваньня планаў Божых.