Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
Шлях Якава цераз барацьбу і пакуты вядзе да пабожнасьці, да сьвятасьці і ўзьвялічэньня, ідзе на падняцьце і на ўсталяваньне той паўнаты дабраславеньня, да якой ён яшчэ перад зьяўленьнем на сьвет быў прадвызначаны Богам (Мал. 1:13; Рым. 9:1013), а потым з такімі цяжкасьцямі атрымаў і ад бацькі свайго.
Па дарозе Якава назад у Ханаан, у хату бацькі свайго, «сустрэлі яго анёлы Божыя» (Быць. 32:12). Якаў зразумеў, што гэта «рушэньне Божае», пасланае яму Госпадам як нябесная воінская абарона ад усіх небясьпекаў на гэтым шляху, як і напісана: «Гасподні анёл паўстае вакол тых, хто баіцца Яго, — і вызваляе іх» (Пс. 33:8).
Намер Бога быў менавіта такі: утрымаць Якава ў вялікім дабраславеньні, удасканаліць яго, праявіць над ім паўнату Сваіх міласьцяў і памножыць Свае дабраславеньні. Але на шляху да ажыцьцяўленьня гэтага стаяла адна перашкода, схаваная ў самім Якаве, — а менавіта,
156
ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
неспавяданы грэх юнацтва. Божыя дабраславеньні ня могуць вылівацца ва ўсёй сваёй паўнаце на тых, хто мае ў сабе неспавяданы грэх, бо сьвятасьць Божая ня можа існаваць разам з грахом. Для Бога сёньняшні грэх, толькі што ўчынены, тое самае, як грэх зроблены даўно і ўжо забыты чалавекам. Грэх ёсьць вялікая перашкода для атрыманьня паўнаты ласкі Божай, Ягонай міласьці і Ягоных шчодрасьцяў.
За час свайго шматпакутнага жыцьця і дваццацігадовай няволі ў Лавана Якаў няраз перажыў дапамогу і абарону Божую. Але разам з тым ён ня страціў усьведамленьня віны перад сваім братам Ісавам, разумеў, што пры сустрэчы зь ім яму можа пагражаць небясьпека. Але ён цалкам выпусьціў зпад увагі той факт, што сваёй хлусьнёй бацьку, калі назваўся Ісавам, ён адкрыў сатане дзьверы ў сваё жыцьцё губіць і шкодзіць яму, і гэты грэх ім да гэтай пары не спавяданы. А сьвятасьць і справядлівасыдь Божая патрабуе спавяданьня і ачышчэньня ад грэху, бо гэта адзін з найважнейшых законаў духоўнага жыцьця (2 Пятр. 1:910).
У наш час спавяданьню ў грахах, згодна са словамі апосталаў (Як. 5:1416 і 1 Ян. 1:9), не надаецца вартаснага значэньня. Большасьць веруючых сёньня раскайваюцца оптам, за ўсё адразу, не раскрываючы ўсіх брыдотаў спраў мінулага распуснага жыцьця, якія кладуць пракляцьце на іх і на род іхні (Друг. 28:1520; Вых. 20:5), і так уваходзяць у Царкву, ня выконваючы належнага спавяданьня і патрэбнага ачышчэньня. I вораг душаў чалавечых працягвае мучыць і нават губіць іх. Зусім іначай учыняла першаапостальская Царква. У кнізе Дзеяў (19:1820) паказана, што «многія з тых, што ўверавалі, прыходзілі, спавядаючыся і адкрываючы ўчынкі свае», тым самым даказваючы шчырасьць свайго раскаяньня і навароту ад мёртвых учынкаў да веры Богу жывому. Спавядаць і адкрываць учынкі свае, — гэта сьвятое правіла. Пасьля такога спавяданьня у грахах перад Богам, прасьвітарам або царквою сатане няма ні месца, ні права, ні сілы губіць гэтых людзей, калі ў далейшым яны будуць стаяць у веры і ўмацоўвацца ў Госпадзе моцай Ягонай (Кал. 2:67).
Апрача спавяданьня грахоў, належыць яшчэ і ачысьціць іх. Ачышчэньне грахоў — неад’емная частка спавяданьня. У Слове Божым напісана: «Літасьцівасьцю і праўдаю ачышчаецца грэх» (Пр. 16:6; Дан. 4:24). Гэта значыць: справядліва вырашы раней зробленыя беззаконьні і грэшныя справы свае і ўрэгулюй адносіны зь людзьмі, якіх ты пакрыўдзіў (Іс. 58:610). Яркім прыкладам такога ачышчэньня ў
«ВЕРАЮ ЯКАЎ...»
157
Новым Запавеце зьяўляецца Закхей, які ня толькі шчыра пакаяўся, але і зрабіў згодна з праўдай: пакрыў страты. Ён сказаў: «Госпадзе! палавіну маёмасьці маёй [якую ён нарабаваў] я аддам убогім і, калі каго чым пакрыўдзіў, аддам учатыракроць» (Лук. 19:8). Справядлівасьць Божая патрабуе наступнае: «калі гэты пахібнік верне заклад, за адабранае заплаціць, будзе хадзіць паводле законаў жыцьця, ня робячы нічога благога» (Езэк. 33:1415), «вярнуць цалкам тое, у чым вінаваты, і дабавіць да таго пятую частку» (Лікі 5:68). Гэта і ёсьць тое ачышчэньне «ранейшых грахоў сваіх», пра што прыгадвае Пётр (2 Пятр. 1:9).
Толькі пры такім спавяданьні і папраўцы праўдаю праступкаў нашых Кроў Ісуса Хрыста пачынае дзейнічаць, і Бог, будучы «верны і праведны, даруе нам грахі нашыя і ачышчае нас ад усякай няпраўды» (1 Ян. 1:9).
Але, як правіла, чалавеку не ўласьціва прыгадваць свае няпрыгожыя ўчынкі, тым больш, што пасьля іх ён меў мала дабраславеньняў і міласьцяў Гасподніх. Яму здаецца, што ўсё даўно пахавана, аддана забыцьцю і ў Бога. Яно і магло б гэтак быць, але ёсьць мсьцівец, дух злосьці, для якога грэх ёсьць спосаб умярцьвеньня духа, душы і цела, што зграшыла, і гэты мсьцівец ніколі не забудзе нават наймалейшага граху, зробленага чалавекам.
У тую незабыўную ноч у Пенуэле, калі Якава сустрэлі Анёлы Божыя (Быць. 32:1), адбылася барацьба за яго. Сам Гасподзь, але хутчэй за ўсё анёл асобы Гасподняй, зьявіўшыся яму і ў Вефіле (Быць. 28:1217), і ў Месапатаміі (Быць. 31:1113), Які захаваў яго на працягу ўсяго ягонага жыцьця (Быць. 48:16), у моцнай схватцы з уладамі цемры змагаўся за Якава. Гэтая барацьба была такога напалу, што моцным рэзанансам адгукнулася ў душы самога Якава. Але ён не адразу зразумеў, чаго дабіваецца ад яго Гасподзь і што трэба зрабіць, каб гэтая барацьба завяршылася для яго перамогай.
Як тады, гэтак і цяпер адбываецца ўзмоцненая барацьба дзьвюх супрацьлеглых сілаў за душу чалавека. Яна адбываецца і ў самім чалавеку, калі той рашае служыць Госпаду, асабліва ў тых, хто робіць усё магчымае, каб выканаць ісьціну Божую да канца. Адна сіла — д’ябал, што мае мэту пагубіць чалавека, другая — Бог і Ягоная мэта — даць чалавеку жыцьцё і жыцьцё з паўнатою (Ян. 10:10). Абедзьве сілы ў сьмяротнай схватцы за лёс выбраньніка Божага. Зыход барацьбы залежыць ад актыўнага і сьвядомага ўдзелу ў ёй самога чалавека. Якую пазіцыю ён павінен заняць?
158 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
Пад націскам барацьбы гэтых сілаў, якія б’юцца за яго, што адбіваецца ў ягонай душы таксама страшэннай барацьбой, ён павінен перш за ўсё зразумець намер Бога і рашуча ўстаць на Ягоны бок, a таксама зразумець задумы нячысьціка і супрацьстаць ім. Барацьба вырашыцца на карысьць чалавеку, калі ён, старанна прааналізаваўшы сваё мінулае, успомніць усе зробленыя, з памяці выкрасьленыя, даўно забытыя, неспавяданыя грахі і паспавядае іх. Неспавяданы грэх зьяўляецца перашкодай для перамогі ў ім Духа Божага над духам зла, і першакода гэтая касуецца споведзьдзю.
Людзям характэрна шукаць пабочныя шляхі для папраўкі мінулага і ўмілажальваньня праўды вечнай: адкупіцца за грахі свае дарамі, багатымі падарункамі, як гэта падрыхтаваўся зрабіць і Якаў, каб умілажаліць Ісава (Быць. 32:1321). Гэтыя рысы — адкупіцца ў Бога добрымі ўчынкамі, міласэрнасьцю, дарамі любові, подзьвігамі аскетызму і г. д. ахвярамі характэрна ўсім чалавечым рэлігійным сістэмам, у той час, калі ў Пісаньні паказаны адзіны богаўгодны шлях — загладзіць віну сваю перад Богам і людзьмі спавяданьнем.
Ачышчэньне грахоў праз пакаяньне і спавяданьне — гэта найвялікшы спосаб, прадугледжаны Богам для адраджэньня і асьвячэньня душы чалавечай. Гэты спосаб д’ябал стараецца утоіць ад веруючых, каб яны як найменей прыбягалі да яго. У сваіх бедах, перажываньнях, грахах, барацьбе мы хутчэй схільныя прыбегнуць да малітвы аб дапамозе, абароне, аб вылячэньні, чым да спавяданьня ў грахах. Сапраўднае спавяданьне ў грахах найчасьцей застаецца незразумелай ісьцінай. А галоўная сутнасьць ачышчэньня і асьвячэньня зьдзяйсьняецца цераз спавяданьне.
Анёл Божы, што змагаўся зь Якавам у тую ноч, ніяк ня мог дасягнуць поўнае перамогі, гэтай таямніцы вызваленьня ад улады і вынікаў пакуль што не ўсьведамлёнай ім да глыбіні душы граху. I бачачы усход зары, анёл рашыў пайсьці, не дасягнуўшы жаданага. Ён сказаў Якаву: «Пусьці Мяне, бо ўзышла зара» (Быць. 32:26).
Узьнікае пытаньне: чаму Якаў затрымаў анёла так моцна, што той пачаў прасіцца: «Пусьці Мяне»? I чым наогул можна затрымаць анёла Гасподняга або зьвярнуць Ягоную асаблівую ўвагу на сябе?
Слова Божае кажа: «Блізкі Гасподзь да тых, у каго зламанае сэрца» (Пс. 33:19); «Жаданьне тых, хто баяцца Яго, Ён выконвае, скаргі іхнія чуе, і ратуе іх» (Пс. 144:19).
Відаць Якаў не адпускаў анёла сваімі маленьнямі, сваёй узмоцненай сьлёзнай малітвай, бо прагнуў атрымаць дабраславеньне Божае і
«ВЕРАЮ ЯКАЎ...»
159
абарону, але ўсё яшчэ меў неспавяданы грэх. I калі Анёл ужо намерваўся адысьці, ня даўшы яму дабраславеньня, вось тут Якаў і затрымцеў! Што ж будзе, калі Гасподзь адыдзе, а міру душы сваёй ён не дасягне і паўнаты дабраславеньня не атрымае? Жах ад усьведамленьня быць пакінутым Богам у гэты небясьпечны момант ускалыхнуў ягоную душу да самой глыбіні і ён рашыўся перад Богам на ўсё. Ён цьвёрда заявіў: «Не адпушчу цябе, пакуль ты не дабраславіш мяне». Тады анёл, бачачы гатоўнасьць Якава на спавяданьне, ідзе яму насустрач і, прыгадваючы забыты грэх, запытаўся ў яго: «Як тваё імя?».
Тым самым ён быццам запытаўся ў яго: «Ты ўзмоцнена дабіваешся дабраславеньня Божага, але якое тваё імя ты носіш?». На жаль, Якаў павінен быў прызнаць, што атрымаў бацькоўскае дабраславеньне пад імем Ісава, і гэтае становішча неабходна было паправіць. Ён асудзіў свой учынак як надта нявартасны і глыбокім раскаяньнем вызнаў свой грэх.
У духоўным сьвеце ўсё гэта мела сваё значэньне. 3 тае прычыны, што ёсьць паднябесны сьвет духаў злосьці (Эфес. 6:12), якія не прамінулі зьнеслаўляць Якава і ягонае дабраславеньне лічыць таксама як зьняслаўленае, захопленае, няпэўнае, якое належыць іншаму, Якаву неабходна было атрымаць асабістае дабраславеньне ад Бога сьвятым спосабам. Таму ён і «змагаўся з Богам».
Гэта адна з таямніц духоўнага сьвету, заслону над якой прыадкрывае нам Сьвятое Пісаньне. Сатана аспрэчвае ў Бога першынства і дабраславеньне кожнага сьвятога (Ёў 1:611) і кожнага члена новазапаветнае Царквы (Адкр. 12:10). Ён лічыў, што мае права аспрэчваць дабраславеньне Якава.
Як толькі Якаў вызнаў свой грэх у сапраўднасьці, Бог тут жа даў яму абноўленае, асабістае дабраславеньне. Пры гэтым Ён даў яму і новае імя: Ізраіль, што значыць «барацьбіт Божы», бо ранейшае ягонае імя было заплямлена. 3 новым імем яму дадзены і новы дух, і поўнае духоўнае абнаўленьне.