Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
Усе, хто прагне дабраславеньня Гасподняга не паводле духу закону, не паводле заслугаў, а паводле веры, паводле выбраньня Яго, як Якаў, той атрымае яго, бо верны Бог, у Якога «дары і пакліканьне... адмяніць нельга» (Рым. 11:29). Верны Бог у праўдзе, у справядлівасьці Сваёй і ў любові, вялікі і ў міласьці Сваёй!
На заканчэньне абагульнім тыя правобразы, якія прадстаўляе сабою Ісаак.
• Ён нарадзіўся паводле абяцаньня, і нараджэньне яго было цудоўнае.
• Такім чынам і паводле абяцаньня быў народжаны і Ісус Хрыстос, Ягонае і зачацьце, і нараджэньне былі цудоўныя.
• Як Ісаак быў «адзінародны» сын Абрагама і Сары (Быць. 22:2; Яўр. 11:17), гэтак і Ісус ёсьць адзінародны ад Айца (Ян. 1:18). Ісаак названы «натуральным» сынам Абрагама таму, што ён быў адзіны ад Сары. А больш за ўсё таму, што толькі на ім, як сыне абяцаньня, ляжалі ўсе боскія дабраславеньні аб будучым слаўным лёсе патомства Абрагама і Апостал Павал называе Ісаака «адзінародным».
• Як Ісаак ішоў на гару Морыя і нёс на сабе дровы для ахвярніка, на які потым быў пакладзены; так Ісус ішоў на гару Галгофу і нёс на Сабе Свой крыж, на якім быў укрыжаваны.
• Як Ісаак атрымаў усё ад бацькі свайго Абрагама, гэтак Ісус атрымаў усё ад Свайго Нябеснага Айца.
• Як Абрагам пасылаў слугу на радзіму сваю знайсьці і прывесьці нявесту Ісааку, так Бог паслаў Духа Сьвятога на зямлю знайсьці і падрыхтаваць нявесту Ісусу Хрысту.
• I як Ісаак дабраславіў вераю Якава і Ісава, гэтак і Ісус Хрыстос дабарславіў Царкву і Ізраіля.
146
ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
10
«ВЕРАЮ ЯКАЎ...»
«Вераю Якаў, паміраючы, дабраславіў кожнага сына Язэпавага і пакланіўся, абапершыся на жазло сваё» (Яўр. 11:21).
Вера Божая зьмяшчае вялікі фундаментальны прынцып, на якім пабудаваная сістэма папраўкі чадавека, аднаўленьне ў ім вобраза Божага.
Гісторыя Якава адкрывае нам два характэрныя фактары: з аднаго боку, добры намер Божы дабраславіць Якава як прадаўжальніка веры і справаў Абрагама і Ісаака, а з другога боку — жаданьне або спробу чалавека сваімі намаганьнямі дасягнуць таго, што Сам Бог вызначыў для яго. Гэтыя два бакі даюць ключ да разуменьня ягонага супярэчлівага характару. Якаў стаіць перад намі перш за ўсё, як чалавек Божы, якому належыць вялікае цяперашняе і будучае. Але пры гэтым праглядвае ягоная плоцкая натура, і яна доўга ўмешваецца ў план Божы ў дасягненьні высокай мэты. У ягонай галаве раілася мноства ўсемагчымых планаў. Ён быў самалюбны, ва ўсякай справе перш за ўсё думаў пра сябе, а потым пра іншых, і ня ўпускаў выпадку, каб прабіцца наперад. Таму Богу спатрэбіліся многія гады для выхаваньня Якава. Дзень у дзень Ён гаварыў зь ім праз усе ўзрушэньні ягонага жыцьця, праводзячы цераз строгую дысцыпліну Духа Сьвятога. Так у больш інтэнсіўнай школе выпрабаваньняў Бог ператвараў ягоны характар, пакуль Якаў не навучыўся ва ўсім падпарадкоўвацца Яму і спадзявацца на Ягоную волю.
Разглядаючы вобраз Якава, мы павінны ўлічваць наступнае. Калі Абрагам быў родапачынальнікам народа запавету — атрымаў ад Bora пакліканьне, абяцаньне, перасяліўся ў зямлю абяцаную, стварыў там базу для стварэньня будучага гэтага народа; Ісаак усё гэта захаваў, прымножыў і перадаў Якаву, дык Якаў скончыў першапачатковую стадыю плана Божага: ён спарадзіў дванаццаць сыноў, якія далі шматлікае патомства. На ягоную долю выпала самая цяжкая і адказная частка задачы: сфармаваць дванаццаць ізраільскіх каленаў, родапачынальнікаў дванаццацёх выдатных спадкаемцаў і носьбітаў
147
6 Зак. 3107
148 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ веры Абрагама, Ісаака і Якава. Так паступова з адной пары выйшла вялікая патрыярхальная сям’я, потым цэлае племя або народ, які атрымаў у час Майсея поўнае духоўнае, маральнае, дзяржаўнае і грамадзянскае ўсталяваньне богаадкрытага характару.
У стварэньні гэтай вялікай дзеі ўдзельнічаў Сам Гасподзь, клапатліва фармуючы характар саміх патрыяхраў. Яму былі неабыякавыя ні іхняе выхаваньне, ні іхнія недахопы, нават самыя вялікія. Для нас, новазапаветных веруючых, якія спазналі мілату Божую празь Ісуса Хрыста, вельмі павучальны гэты вялікі ўдзел Бога ў фармаваньні асобаў Абрагама, Ісаака і Якава. Гэтая неабмежаваная міласьць Божая павінна служыць нам ня толькі прыкладам, настаўленьнем, але і вялікім суцяшэньнем і радасьцю. «Вось, рука Госпада не пакарацела, каб ратаваць, і вуха Яго не ацяжэла, каб чуць» (Іс. 59:1) — ратаваць і чуць грэшнікаў, ратаваць і аднаўляць нават, здавалася б, самых непапраўных, самых цяжкіх і з самым паламаным лёсам, робячы зь іх праведнікаў і вялікіх сьвятых дзеля славы Божай.
Калі мілата Божая можа рабіць гэта сёньня, дык чаму яна не магла рабіць гэтага ўчора або над старажытнымі? Вока ж Гасподняе было над імі дзень і ноч, рука Ягоная ратавала зь любой пасткі, выводзіла зь любой неймавернай сітуацыі.
Так, Якаў быў чалавек зь цяжкім характарам, але і ён прайшоў нялёгкі, няроўны жыцьцёвы шлях. Ягоныя юнацкія дні былі сапраўды цяжкія. Для Госпада, аднак, ня існуе ні зацяжкіх характараў, каб іх зьмяніць, ні цяжкага лёсу, каб ім кіраваць. Ён мае моц, каб і чалавека зь цяжкім характарам паправіць, ператварыць, прывесьці да дасканаласьці. I ў гэтай вялікай справе галоўную ролю іграе жывая вера Божая, якая дзейнічае ў выніку глыбокай любові да Бога і актыўна скарыстоўвае ўсе сродкі мілаты, дзякуючы чаму чалавек дасягае дасканаласьці сьвятых.
У чым жа была цяжкасьць характару Якава?
Ёсьць людзі мяккія па натуры, але разам з тым і цьвёрдыя, як крэмень, непаддатныя для дзеяньня мілаты Божай. Яны часта застаюцца камяністым грунтам назаўсёды (Маць. 13:56, 2021).
Але не такі Якаў. Лагодны па натуры, ён у той самы час цьвёрды, як крэмень, у прыняцьці спадчыны ад Бога, Ягоных вялікіх абяцаньняў. Па духу, па веры гэта чалавеккрэмень: валявы, цьвёрды, настойлівы, той, хто ідзе да мэты напралом і ня спыняецца ані перад якімі перашкодамі. Гэта быў рашучы, нязломны характар, які павольна і зь цяжкасьцю, але пасьпяхова паддаваўся пераробцы паводле
«ВЕРАЮ ЯКАЎ...» 149
вобразу Божага. Людзі не заўсёды разумеюць гэта, але затое Бог высока цэніць душы, зь якіх можна выкаваць залатыя зьліткі, духоўных волатаў. Бязумоўна, Якаў — нязвычайная асоба, якая можа захапіць народ. Ён валодаў усімі неабходнымі якасьцямі, каб стацца родапачынальнікам найвялікшага паводле свайго выбару і прызначэньня народа. Гэта быў чалавек каласальнай энэргіі, шырыні розуму, глыбіні думкі, вялікі сем’янін і дзялок. Ён дзялок у тым сэньсе, што быў поўны энтузіязму, мноства планаў і здатна вёў справу. За гэтую душу бездань шмат магла б аддаць, каб толькі прыдбаць яе ў свой стан. Менавіта за гэта і ішла такая страшэнная барацьба зь сіламі зла, каб зьвярнуць яго ад цемры да сьвятла, ад улады сатаны да Бога і каб з плоцкага, чалавекакрэменю, зрабіць асобу духоўную. Гэтай асабліва вытанчанай духоўнасьці і паслухмянасьці Гасподзь дасягнуў у ім пры канцы ягонага жыцьця, пра што будзе сказана далей.
Таму Якаў і прадстаўлены нам як узор адной з найскладнейшых асоб сьвятой гісторыі, у якой мілата Божая перамагла. У Якаве сутыкнуліся дзьве магутныя сілы, кожная зь якіх імкнулася заваяваць яго на свой бок: сіла мілаты Божай і сіла сатанінскага зла. Ужо на прыкладзе асобы Абрагама і Ісаака д’ябал зразумеў, што пагражае ягонаму панаваньню на зямлі, калі зьявіцца такі народ, як Ізраіль, які станецца сьветачам для ўсіх народаў на зямлі. Таму ён прыкладае ўсе намаганьні, каб у Якаве і ягоных сынах зьнішчыць задуму Божую. У Якаве ён стараецца знайсьці пункт апоры (Эфэс. 4:27), каб праявіць у ім самавольства. Вось чаму ён мае такі адметны характар і такі складаны жыцьцёвы шлях, такая моцная была спачатку ягоная плоцкая натура.
У прарока Асіі (12:34) пра яго гаворыцца: «Яшчэ ў чэраве ў маці запыняў ён брата свайго, а ўзмужнеўшы змагаўся з Богам. Ён змагаўся з анёлам і перамог...» У Якаве таіліся неўтаймоўныя сілы, якія Гасподзь знайшоў спосаб утаймаваць. Адсюль і імя ягонае — Якаў — «трымацца за пяту», бо пры нараджэньні ён трымаўся за пяту першанароджанага Ісава (Быць. 25:26). Ягонае імя таксама азначае «той, хто запінае». У гэтым правобраз ягоных характэрных паводзін: ён нярэдка стаяў на шляху свайго брата, быццам запінаючы яго, падстаўляючы яму падножку або хапаючы за нагу. Гэтае саперніцтва між блізьнятамі пачалося ўжо ва ўлоньні іхняй маці. Гэтак адбывалася з тае прычыны, што Бог бачыў, а потым убачыў і Якаў нясумленнасьць Ісава, бачыў, што ён не даражыць духоўнымі дабротамі і Самім Богам. I сам Якаў меў нямала недахопаў і доўгі час дзейнічаў
150 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ больш паводле плоці, чым паводле духу, пакуль навучыўся Божаму кіраваньню і пачаў хадзіць шяхамі Ягонымі.
Яшчэ не нарадзіліся братыблізьняты, а Бог ужо «палюбіў» аднаго і «зьненавідзеў» другога (Рым. 9:1013). Ён адхіліў Ісава, бо загадзя ведаў, што ня Ісаў, а Якаў будзе прадаўжальнікам Ягонае справы на зямлі, будзе любіць Яго і клапаціцца аб сьвятасьці ў сьвеце. А пра Ісава Ён прадбачыў, што той будзе цалкам адданы зямному, пагрэбуе Гасподнімі мэтамі і выбера сабе шях шырокі і прасторны, што вядзе да пагібелі (Маць. 7:13).
Звонку ўсё спачатку выглядала інакш: звонку здавалася, што Ісаў больш прыстойны, чым Якаў, які ўсюды спрытна абыходзіць яго, падманвае, стараецца перахітрыць. У маленстве і больш сталыя гады Ісаў слухаўся бацькі, займаўся паляваньнем, справай даволі цяжкай, зьвязанай зь небясьпекамі, прыносіў смачную дзічыну, весяліў бацьку рамантыкай сваіх паляўнічых прыгодаў. I Ісааку здавалася, што менавіта гэты ягоны сын, такі энэргічны, дзейны і адважны, здольны павесьці справу Божую і выканаць місію Абрагама. Ён і ў абыходзе быў больш з бацькам, чым з маці, і Ісаак да яго прывязаўся, аддаючы яму перавагу перад Якавам, чалавекам зусім інакшага складу. Якаў больш лагодны, ціхі, любіў самоту і быў у вельмі блізкіх адносінах з маці, таму Рэбэка больш любіла яго (Быць. 25:2728).
Ісаў недалюбваў Якава і лічыў яго зайздросьнікам і супернікам сваім, які заступаў яму шлях. Падобна да гэтага і сёньня плоцкія судзяць аб духоўных: паводле зьнешніх праяўленьняў, паводле паасобных ўчынкаў або асаблівасьцяў характару, або зазначаючы іхнія памылкі, робяць пасьпешлівыя і часта няправільныя высновы. Пры гэтым у разьлік не бярэцца ўнутраны сьвет чалавека, тыя духоўныя працэсы, якія праходзяць глыбока ўнутры, асабліва калі гэты чалавек вядзе скрытае жыцьцё. Адсюль нараджаецца нямала прадузятасьцяў і абгаворваў, што наносяць годнасьці духоўнага чалавека сардэчныя раны, глыбокія ўнутраныя пакуты (Гал. 4:29). Плоцкія ня могуць судзіць пра духоўных! Бог жа бачыць усё скрытае, што знаходзіцца ўнутры нават ад улоньня маткі, ведае ўсе таямніцы сэрца (1 Цар. 16:7). За гэтыя сардэчныя схаваныя імкненьні Бог або прымае, або адхіляе чалавека.