• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Тэма гэтая будзе прадоўжаная далей. А тут, у самым пачатку, каб зрабіць вывучэньне вобраза Ісаака больш цікавым, зьвернемся да кнігі Вочмана Hi «Дасьледуйце Пісаньні» і прывядзём адтуль невялікую выпіску. Вось што ён піша пра Ісаака:
    «Задумаемся: каго ў Пісаньні прадстаўляе Ісаак правобразна?
    Новы Запавет у асноўным адлюстроўвае чатыры вядучыя духоўныя тэмы: Хрыстос, адкупленьне, Царква і Дух Сьвяты. Адпаведна і галоўныя правобразы ў Старым Запавеце прысьвечаныя гэтым чатыром тэмам. Яны (правобразы) прадстаўляюць або Хрыста, або адкупленьне, або Царкву, або Духа Сьвятога. Вывучаючы Новы Запавет, мы знаходзім, што Ісаак ёсьць адзін зь наймацнейшых правобразаў Госпада Ісуса. I сам Ісаак, і ягонае жыцьцё маюць вялікую падобнасьць да вобразу служэньня і місіі Ісуса Хрыста хоць бы ў тым, што і Ісаак, і Ісус нарадзіліся паводле абяцаньня. У вачах Сары Ісаак быў адзінародны сын свайго бацькі, усю сваю вялікую спадчыну ён атрымаў ад Абрагама, як і Ісус Хрыстос ўсё атрымаў ад Свайго Нябеснага Айца. I як Усявышні паслаў Духа Сьвятога на зямлю, каб заснаваць Царкву, якая ў будучым будзе прадстаўлена Хрысту як «жонка, нявеста Ягняці», так і Абрагам, бацька Ісаака, пасылаў свайго слугу на радзіму сваю, каб адтуль ён узяў жонку ягонаму сыну.
    Калі прадаўжаць разгляд гэтай тэмы, дык мы знойдзем яшчэ больш паралеляў. Так, напрыклад, у Пасланьні да галятаў мы знаходзім, што Ісаак адлюстроўвае сабою духоўных хрысьціянаў. Але ў Царкве ёсьць і «Ізмаілы», якія яўляюць сабою ўчынкі плоці, і «Ісаакі», што прадстаўляюць учынкі Духа Сьвятога. Ізмаіла нарадзіла Абрагаму Агар «паводле плоці», таму ён сімвалізуе собскія ўчынкі чалавека. Ісаак, наадварот, нарадзіўся ў той час, калі Абрагам быў пазбаўлены ўжо магчымасьці прадоўжыць свой род, а таму ён нарадзіўся паводле абяцаньня і, значыць, ёсьць вобраз учынкаў Духа Сьвятога...»
    Дык вось, перад намі Ісаак, адзінародны сын Абрагама ад Сары.
    У Сьвятым Пісаньні няма другой такой асобы, на якой Бог зьявіў бы столькі Сваіх цудоўных справаў, як Ісаак:
    •	цудоўнае было ягонае зачацьце і нараджэньне ад састарэлых бацькоў паводле абяцаньня;
    «ВЕРАЮ... ІСААК...»	129
    •	цудоўным чынам ён быў выратаваны Самім Богам у момант ахвярапрынашэньня на гары Морыя;
    •	цудоўнай была ягоная жаніцьба з Рэбэкай.
    Усе гэтыя тры фактары з жыцьця былі наймацнейшыя правобразы Хрыста, але і ня толькі яны, пра што будзе сказана далей.
    Нашае першае знаёмства зь Ісаакам адбываецца ў расказе пра ягонае нязвычайнае нараджэньне ад Абрагама і Сары, якія на працягу дваццаці пяці гадоў з надзеяй і нецярпеньнем чакалі спаўненьня абяцаньня Божага (Быць. 15:36; 18:10). Ісаак нарадзіўся тады, калі бацьку было 100 гадоў, а маці — 90. Сара, маці ягоная, моцная духам і вераю жанчына, «будучы бясплодная, атрымала сілу на прыняцьце семені і не па часе ўзросту нарадзіла» (Яўр. 11:11). Ягонае зачацьце яна ўспрыняла вераю, як дар Божы, як Ягонае вялікае дабраславеньне і ўмяшаньне моцы Божай ў яе натуральную бясплоднасьць.
    Яўрэйская традыцыя зазначае (і так яно і ёсьць): «У нараджэньні чалавека ўдзельнічаюць трое: муж, жонка і Ўсявышні, Які дабраслаўляе шлюб і дае душу дзіцятку. Бязьдзетнасьць — адно з найцяжэйшых выпрабаваньняў, што пасылаецца Ўсявышнім; а нараджэньне дзіцятка, як мы бачым паводле прыкладу прабацькі Абрагама, — адно з найвялікшых дабраславеньняў і спаўненьне вялікай запаведзі (Быць. 1:28)...» (Г. Розэнштэйн і М. Шнэйдэр, «Я веру», выд. «Шамір», 1982).
    Якая вялікая вера Сары і які бязьмежны быў давер Богу гэтай жанчыны, што Ён адзначыў яе адмысловай міласьцю і даў ёй сілу ў яе пастарэлым узросьце зачаць, нарадзіць і выкарміць сына, таго, хто стаўся прадаўжальнікам справы веры Абрагама! Сара — жанчына нязвычайнае веры, гераічнага духу, беззаганнай пабожнасьці і сьціпласьці і, да таго ж, вялікае мужнасьці. Да моманту зьяўленьня ў сваім жыцьці дзіцятка яна была ўжо дастаткова ўмудроная досьведам. Ісаак быў сынам яе старасьці і ўсю сілу духу, веры, мудрасьці, пабожнасьці яна пастаралася перадаць яму. Сара ўклала ў душу Ісаака ўсю глыбіню сваёй матэрыяльнай любові і пяшчотнасьці і дух пакланеньня Богу з глыбокай пашанай. Шануючы свайго мужа як прарока, яна перадала гэты ж дух пачцівасьці і сыну свайму. I народжаны, узгадаваны ёю Ісаак ня мог ня ўспадкаваць яе рысаў і ня мог ня ўспрыняць яе выхаваньня. 3 малаком маці ён увабраў у сябе яе пабожнасьць і богабаязнасьць. Уплыў Сары ня толькі на Ісаака, але на ўсё наступнае патомства празь Ісаака выяўляецца да гэ
    130 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ тых часоў. Такой магутнай аказалася сіла уплыву Сары як прамаці габрэйскага народа.
    Біблія паказвае Ісаака мужам малітвы (Быць. 24:63, дзе слова «падумаць» у арыгінале азначае «памаліцца»; Быць. 25:21).
    Ісаак ня толькі захаваў веру і абяцаньні, дадзеныя Богам Абрагаму, але і прымножыў іх. Вера ягоная — гэта вера, што захоўвае дабраславеньні Божыя і перадае іх нашчадкам, — вера, што прыносіць плод. Адно ўжо гэта ёсьць геройства ягонай веры.
    Дык вось Пісаньне паказвае, што фактар духоўнага жыцьця бацькоў іграе асноватворную ролю ў станаўленьні асобы іхніх дзяцей. Як правіла, яны потым сваёй асабістай верай, сваім жыцьцём пацьвярджаюць сваё выбраньне і пакліканьне Богам. Бываюць, зразумела, і выняткі, што бачна на прыкладзе Ісава; але ў гэтым выпадку іншая прычына: ішоў адбор праведнага семені для ўтварэньня выбранага народа. Там жа, дзе вера і сьвятое жыцьцё бацькоў гарманічна спалучаецца з дабраславеньнем і выбраньнем Божым, выняткаў амаль што ня бывае.
    Што такое вера Божая? Гэта найглыбейшы, бязьмежны, чысты, сардэчны давер Богу, жывое спадзяваньне на Яго. Менавіта і гэтую жывую веру і прывілі бацькі Ісааку сваім асабістым прыкладам. Ён успадкаваў ад іх ня толькі ўсё іхняе вялізнае багацьце і родавую маёмасьць, але і ўсё лепшае з духоўнае спадчыны: іхнюю пабожнасьць, іхняе сьвятое жыцьцё і іхняе падпарадкаваньне Богу. Ён фактычна стаўся прадаўжальнікам веры і справаў Абрагама, ягонай высокай місіі ў гэтым сьвеце.
    Біблія ў кнізе Быцьцё, 22ы разьдзел, паказвае чульлівы вобраз Ісаака, яшчэ падлетка, калі бацька, паводле загаду Божага, павінен прынесьці яго ў ахвяру Богу. Гэта адно з выдатных ахвярапрынашэньняў Абрагама, якое падняло абодвух, бацьку і сына, высока над гэтым сьветам. Ніхто ні да, ні пасьля яго не падняўся так высока, як Абрагам, у прынясеньні Богу сьвятога дару — дару жыцьця, апрача Самога Бога Айца і Бога Сына. Падлетак Ісаак няраз назіраў, як ягоны паважаны бацька ўчыняе ахвярапрынашэньні, як будуе ахвярнікі з камянёў і ітрыяосідь на іх ягнят са статкаў сваіх. Ён дапамагаў бацьку і ставіўся з глыбокай пашанай да гэтага рытуалу. I таму, калі Абрагам паклікаў яго пайсыді на гару Морыя для пакланеньня Богу і ўсеспаленьня, Ісаак, нічога не падазраваючы, паслухмяна, без запытаньняў ідзе туды. Ён толькі задае бацьку адно пытаньне: «Вось вагонь і дровы, дзе ж ягня на ўсеспаленьне?». Пакорна і мудра, а разам
    «ВЕРАЮ... ІСААК...» 131
    з той глыбінёй веры бацька адказвае сыну: «Бог нагледзіць Сабе ягня на ўсеспаленьне, сыне мой. I яны ішлі далей абодва разам».
    Гэтае нязвычайнае ахвярапрынашэньне было актам двух: і бацькі, і сына. На гару Морыя, як і на гару Галгофу, «ішлі абодва разам»: і Бацька, і Сын. Біблія паказвае, як Ісаак дабраахвотна і бясспрэчна падпарадкаваўся волі глыбока любаснага яму і глыбока любячага яго бацькі, дазволіў яму пакласьці сябе на ахвярнік, зьвязаць і занесьці над ім нож. Выконваючы сваё ахвярапрынашэньне з трапятаньнем, Абрагам не перастае верыць, што Бог уваскрэсіць ягонага сына, і гэтая вера, гэтая ўпэўненасьць і спакой перадаюцца Ісааку. Зь ягонага боку мы ня бачым ні пратэсту, ні пярэчаньня і ня чуем аніводнага гуку. Багавейнае маўчаньне і поўная, сьвятая пакора, раўнацэнная гераічнай, мужнай веры патрыярха.
    Гэта і ёсьць вера Божая, якая верыць ня ў самі факты, ня ў цуды, а ў слова Творцы, у непарушнасьць Ягоных абяцаньняў! Ісаак яўляе тут бацьку такую паслухмянасьць, што стаецца самым выключным правобразам ахвярнага паслушэнства Сына Божага Нябеснаму Айцу. У справе гэтага ахвярапрынашэньня абодва яны — і Абрагам, і Ісаак, і бацька і сын — праявілі подзьвіг веры.
    Заўважым яшчэ адну дэталь.
    Чуйная, высакародная, пабожная душа Абрагама ня можа дапусьціць, каб юныя слугі яго, што суправаджалі яго ў гэтым шляху, сузіралі само ахвярапрынашэньне Ісаака. Яны ня прывыклі да чалавечых ахвяраў у ягоным доме. I з справядлівага апасеньня, што яны перашкодзяць яму выканаць Божы загад, а таксама шкадуючы іхнія душы, ён наўмысна пакідае іх каля падножжа гары, кажучы: «Астаньцеся тут з аслом; а я і сын пойдзем туды і паклонімся, і вернемся да вас». Разам зь Ісаакам ён падымаецца на гару і дровы для ахвярапрынашэньня ўскладае на плечы сына.
    Гасподзь усё да дэталяў, да найдрабнейшых штрыхоў прадугледзеў, калі, падпарадкоўваючыся Духу Сьвятому, які апанаваў іх, Абрагам і Ісаак выконвалі свой подзьвіг веры. Яны зрабілі ўсё дакладна, як заахвочваў іх Бог, і гэта мела сваё нязбытнае значэньне. Такім чынам на вечныя часы, задоўга да прышэсьця Месіі, Бог запячатаў галоўную вестку Дабравесьця Хрыстовага. Ён яўляў габрэйскаму народу, які ствараў і які быў яшчэ ў сьцёгнах таго, хто будзе прынесены ў ахвяру, ахвярны подзьвіг Галгофскага Ягняці — Госпада нашага Ісуса Хрыста.
    Разгледзім далей жаніцьбу Ісаака. Гэта вельмі павучальная для
    132
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    нас гісторыя, што таксама ўказвае на новазапаветныя часы.
    Цікава, што пытаньне шлюбу, нягледзячы на салідны ўзрост Ісаака (ён у той час меў сорак гадоў), пастанаўляў за яго бацька. Як сур’ёзна Абрагам ставіўся да выбару жонкі сыну паказвае той факт, што ён старанна і рупна рыхтуецца да гэтай падзеі. Ён праявіў тут усю сваю мудрасьць і бацькоўскую ўладу, увесь свой здаровы сэнс і прадбачлівасьць, каб выканаць волю Госпада. Абрагам не хацеў (і нельга было яму) зрадніцца ні з кім з роду ідалапаклоньнікаў, жыхароў зямлі Ханаанскай. Паклікаўшы Еліязера, даверанага слугу свайго, які кіраваў ягонай маёмасьцю, ён даручае яму гэтую адказную і далікатную місію. Самым сур’ёзным чынам ён бярэ зь яго клятву, што ён ня возьме Ісааку жонкі з дочак Ханаана, сярод якіх яны жылі, a выправіцца ў Харан і прывядзе адтуль тую, якую прадугледзеў Гасподзь.