Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
Гэта дзень першага прышэсьця Хрыста, які Абрагам убачыў вераю на гары Морыя, калі прыносіў сваю ахвяру. I там ён зразумеў ахвярны подзьвіг Хрыста, Ягоную перамогу і адкупленьне. Убачыў
АХВЯРА АБРАГАМА 123 гэты «дзень» закончаны ў дасканаласьці як вялікі ўратавальны акт усяго роду чалавечага. А ў гэтым родзе ўбачыў значэньне свайго патомства, убачыў і ўзрадаваўся. Ён узрадаваўся непарушнасьці Ягонага выбраньня і Ягонай волі. Убачыў пачатак і канец Галгофскага подзьвігу, убачыў Царкву і яе ўвянчаньне славаю ў небёсах.
Там, на гары Морыя, Гасподзь адкрыў гэта Абрагаму, які прагнуў убачыць дзень прышэсьця ў сьвет Месіі. Праз ахвярапрынашэньне Ісаака і наступнае ягонае «ўваскрэсеньне» ён зразумеў справу ўкрыжаваньня і ўваскрэсеньня Хрыста і плён гэтае справы. Зразумеў ён, што ўсё тое, што Бог вымавіў пра яго і ягонае патомства, сваім часам споўніцца і што ад Ісаака пойдзе род Абрагамавы, новы род, род народа Божага, ад якога пойдзе Адкупнік (Рым. 4:1725).
Усё гэтак і збылося.
Бачачы цьвёрдую і непахісную веру Абрагама і ягоную гатоўнасьць падняцца на духоўную вышыню, Гасподзь памножыў ягонае дабраславеньне, зрабіў яго бацькам мноства народаў і залічыў яму веру ў праведнасьць (Быць. 15:6; Якаў 2:23; Рым. 4:3; Гал. 3:67).
Што значыць «залічыць веру ў праведнасьць»?
Праведнік, у біблійным зразуменьні, ёсьць прамы і паслухмяны волі Божай чалавек. Вось два прыклады зь Бібліі: 1) Друг. 24:13 — дакладнае выкананьне запаведзі, якая прадпісвае вярнуць чалавеку заклад, каб ён супакоіўся і дабраславіў цябе, залічаецца ў праведнасьць; 2) Пс. 105:3031 — Фінэес, сын Елефзара, натхніўшыся руплівасьцю за Бога, паўстае і праводзіць суд, і пошасьць спыняецца (Лікі 25:1113). Гэтая справа залічылася яму ў праведнасьць.
Але ня ўсякую добрую справу Бог залічае ў праведнасьць, а толькі справу веры, дзеяньне паводле веры. Ап. Павал, грунтуючыся на старазапаветным тэксьце (Быць. 15:6), разьвіў гэтую думку глыбей і сьцьвярджае, што апраўданьне залежыць не ад дзеяў, а ад веры (Рым. 3:28). Вера ідзе наперадзе і падцягвае за сабой дзеі, паводзіны, жыцьцё. Ап. Якаў асьвятляе другі бок веры. Зьвяртаючыся да таго ж тэксту, ён паказвае на Абрагама, на ягоныя «дзеі» (жыцьцё і служэньне), цалкам прасякнутыя жывой верай. Тым самым апостал асуджае «мёртвую» веру, не пацьверджаную ўчынкамі, а значыць бясьсільную і бескарысьлівую.
Такім чынам, вера, якая залічваецца ў праведнасьць, у шатах якой Царква пойдзе на нябёсы (Адкр. 19:8), ёсьць такі стан веры, пры якім усе абяцаньні Божыя чалавек прымае як бясспрэчную праўду, за «так» і «амін» (2 Кар. 1:20) і грунтуе на іх сваё духоўнае жыцьцё. Ён
124 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ робіць іх сваімі, далучаецца да іх, атаясамліваецца зь імі і паводле іх жыве. Дзякуючы такому духу веры, спадзяваньня і жыцьця, падпарадкаванага інтарэсам Божым, Абрагам учыніў нешта рашучае для Бога. Дык вось гэта ягоная справа, ягонае такое бязумоўнае, сьведамае і дабраахвотнае падпарадкаваньне Богу і Ягонаму слову, такі давер Богу Бог апраўдвае, высока цэніць і залічвае як праведнасьць, таму што вера гэтая адпавядае ягоным патрабаваньням.
Абрагам прыняў абяцаньне Божае, калі яно здавалася незьдзяйсьняльным. Гэта гаворыць пра глыбіню і жыцьцёвасьць ягонае веры, пра сілу ягонага даверу Богу. Бог усё гэта залічыў яму ў праведнасьць.
Гасподзь ня можа прызнаць праведнасьцю тое, што самі людзі выдаюць за сваю праведнасьць: свае добрыя ўчынкі, заслугі, самаадкупленьне, чалавечую пабожнасьць і г. д., г. зн. тое ўсё, чаго чалавек дасягае бяз Бога, безь Ягонай дапамогі і кіраўніцтва і чым ён так любіць хваліцца. Бог апраўдвае толькі тое спадзяваньне, якое цалкам кладзецца на Яго, і тую веру, якая прабуджаецца празь Ягонае адркыцьцё. Такая вера, — вера Божая, — ня ёсьць вынік намаганьняў плоцкага чалавека, якія выходзяць зь ягонага сьветапогляду, a гэта ёсьць вера, якая ствараецца Самім Богам. Гэтую веру Ён і апраўдвае, і прызнае, таму што можа яе скарыстаць для Сваіх сувэрэных мэтаў. 1 таму вера, народжаная праз адкрыцьцё Божае і накіраваная на служэньне Яму, залічваецца ў праведнасьць.
I ня толькі Абрагаму Гасподзь залічвае веру ў праведнасьць, але і нам, — усім тым, хто жыве паводле прыкладу веры патрыярха і веруе ў Ісуса Хрыста. «Пісаньне, прадбачачы, што Бог вераю апраўдае язычнікаў, наперад узьвясьціла Абрагаму: „у табе дабраславяцца ўсе народы”. Вось так, веруючыя дабраславяцца зь верным Абрагамам» (Гал. 3:89).
У Новым Запавеце Бог дае Абрагаму найвышэйшую ацэнку. Ягоная вернасьць, жыцьцё па веры, ягонае служэньне Богу вераю пастаўлены як узор усім веруючым. Абрагам поўнасьцю выканаў ускладзеную на яго задачу: спарадзіў спадкаемца абяцаньня і стаўся бацькам веры. Жывучы на зямлі, як вандроўнік і прыхадзень, г. зн. як часовы госьць, ён чакаў будучага горада, які падрыхтаваў на небе Гасподзь пераможцам, — тым, хто праходзіць свой зямны шлях у падабенстве з Хрыстом і ажыцьцяўляе подзьвіг веры. Вера Абрагама дасягнулася так высока і так глыбока, што ён апярэдзіў ня толькі «дзень» Хрыстовы, але і прыстанішчы ў нябёсах. Вераю ён увайшоў
АХВЯРА АБРАГАМА
125
у вечнасьць і ўбачыў трыумфальнае завяршэньне домабудаўніцтва Божага. Дзеля такога слаўнага канца — прабываньня ў цудоўным нябесным горадзе — Абрагам без шкадаваньня ахвяраваў часовымі дабротамі сьвету дзеля вечных і стаўся спадкаемцам абяцаньняў Божых паводле веры. Вера, сябры мае, — гэта ня толькі сіла, але і найвялікшая рэчаіснасьць, таму што яна ёсьць рука, што бярэ вянок зь Ягонага трону. Абрагам удастоіўся каштоўнага вянка. Вось чаму Гасподзь настойліва запрашае нас: «Паслухайце Мяне, хто імкнецца да праўды, хто і шукае Госпада!... Паглядзеце на Абрагама, бацьку вашага, і на Сару, якая нарадзіла вас; бо Я паклікаў яго аднаго і дабраславіў яго, і памножыў яго» (Іс. 51:12).
Паглядзім і мы на вобраз бацькі ўсіх веруючых і навучымся ад яго, бо многім з нас так не хапае цудоўных якасьцяў веры Абрагама, ягонага высокага духу, ягонай надзвычайнай высакароднасьці, ягонай міласэрнасьці, ягонага узвышанага стаўленьня да жанчыны, ягонай пабожнасьці і пасьвячонасьці!
Сьвятыя, якія жывуць паводле законаў Бога і Ягонага Слова, паводле законаў неба, якія ведаюць таямніцу Ягонага тварэньня, заўсёды ўзвышана адносіліся да Абрагама і Сары, патрыярхаў габрэйскага народа, народа Божага. Абрагам і Сара, і ў іхняй асобе «мужчына і жанчына — нібы цар і царыца, увянчаныя кожны сваёй каронай. I ён, і яна кіруюць сваім собскім сьветам унутры роду чалавечага. Кожны мае сваё заданьне і сваю наканаванасьць; кожны мае асаблівыя правы. Мужчына (Абрагам) — гэта зьнешні бок сьвету, а жанчына (Сара) — патаемны, скрыты яе бок. Ён заваёўвае і ўпакорвае, а яна дае сілу дзеля ўсіх ягоных дзеяў. Мужчына падобны да ствала дрэва, а жанчына ёсьць падземная крыніца, што не высыхае і дае гэтаму дрэву жыцьцё. Поле дзейнасьці мужчыны шырокае, і дзеі рук ягоных відавочныя ўсім; у гэтым ягоная перавага. Дзеі жанчыны нябачныя, але яшчэ больш грунтоўныя: яны пакідаюць свой адбітак на сьвеце на вякі вечныя, і ў гэтым яе перавага...»
Чаму паводле сучаснага ізраільскага закону лічыцца, што сыны і дочкігабрэйкі, якія выйшлі замуж за негабрэя, ёсьць габрэі; а калі габрэй жэніцца зь негабрэйкай, дык ягоныя дзеці ня ёсьць габрэі? Таму што ўплыў, які праяўляе на сваё патомства жонкамаці, застаецца навечна. Уплыў жа мужчыныбацькі можа быць зьведзены на нішто ўжо ў наступным пакаленьні. А значыць уплыў маці больш стойкі і стабільны; адсюль ён і важнейшы.
«Мацярынства ёсьць вечны корань, што дае ўсходы, якія прабіва
126
ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
юцца да сьвету, квітнеюць і прыносяць плады, корань, здольны вечна карміць ствол жыцьця, што вырастае зь яго. Таму Гасподзь даў жанчыне (Еве, адпаведна Сары, Рэвэцы і іншым) такія вялікія якасьці, як сьціпласьць, пакорнасьць і прыродную патрэбнасьць сьвету душэўнага і зрабіў яе маткаю ўсіх жывых. Разам са сьціпласьцю жанчына прыносіць у сьвет высокую маральнасьць і скарбы духу, што нч трухлеюць...» (Эліягу КіТоў, «Ты і твой дом», Ерусалім, выд. «Шамір», 1985).
9
«ВЕРАЮ... ІСААК...»
«Вераю ў будучыню Ісаак дабраславіў Якава і Ісава» (Яўр. 11:20).
Многім чытачам Бібліі вобраз Ісаака застаецца ня цалкам раскрыты і не да канца зразумелы, а таму і няцікавы. У кнізе Быцьцё, дзе дадзена ягоная біяграфія, не апісана ні ягоных вялікіх учынкаў у імя Бога, ні ягоных гераічных подзьвігаў. Адзначана ясна ўсім толькі адно: тое, што разам з Абрагамам і Якавам ён у ліку трох вялікіх патрыярхаў ёсьць родапачынальнік выбранага народа, які атрымаў ад Бога найвялікшыя абяцаньні і дабраславеньні. Адзначана ягонае вялікае багацьце, ягонае ашчасьліўленае, шчаснае жыцьцё ў Ханаане, не азмрочанае ніякімі ўзрушэньнямі або вялікімі перажываньнямі і барацьбой.
Між тым, Новы Запавет уносіць яго ў лік герояў веры, а Сам Ісус Хрыстос ставіць яго ў адзін рад з такімі волатамі веры, як Абрагам і Якаў (Маць. 8:11), якія будуць жыць у Ягоным ІДарстве. I тое, што гаворыць пра яго Новы Запавет, важней за тое, што сказана пра яго ў Старым Запавеце.
Апостал Павал у сваім пасланьні, адзначаючы вялікія ўчынкі Абрагама, Майсея, Ісуса Навіна, Самуіла, Давіда і іншых, нічога значнага, на наш погляд, не зазначае пра Ісаака, апрача аднаго: тое, што ён вераю ў будучыню дабраславіў абодвух сыноў — Якава і Ісава. Гэта прыводзіць некаторых у неўразуменьне: за што ж Ісаак удастоіўся званьня вялікага патрыярха і героя веры?
Біблія ёсьць прамудрая кніга. У ёй як сьведчаньні, гэтак і змоўчаньні маюць свой пэўны сэнс. Ёсьць свой сэнс і вялікі правобраз у тым, як і што яна раскрывае нам у асобе Ісаака. Чытаючы гісторыю веры Абрагама, мы, напэўна, ужо зьвярнулі ўвагу на тое, як там прадстаўлены падлетак Ісаак, які пакорліва ляжыць на ахвярніку на гары Морыя. I ніхто, бадай, не ўсумніўся ў тым, што ў ахвярапрынашэньні Ісаака Абрагамам Бог прадставіў нам Галгофскі подзьвіг Сына Божага, Ягоную сьмерць і ўваскрэсеньне. А таму і ўсё мірнае і спакойнае жыцьцё Ісаака ў Ханаане — правобраз Нябеснага Царства
127
128 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
Госпада нашага Ісуса Хрыста. Адсюль стаецца зразумелым, што, нясумненна, найвялікшая годнасьць ІсаакаХрыста ёсьць ягонае дабраславеньне абодвух сыноў: у асобе Якава дабраславёны народ Божы, у асобе Ісава — гэты сьвет.