• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    «ВЕРАЮ... ІСААК...»
    141
    стараўся прытрымлівацца традыцыяў, што панавалі ў той час.
    Прыхільнасьць Ісаака да Ісава тлумачыцца адной пераважнай рысай ягонага характару, успадкаванай ад бацькоў: яго шчодра напаўняў страх Божы. У Бібліі прыгадваецца пра гэта некалькі разоў: «...Бог Абрагама і страх Ісаака» (Быць. 31:42). Я яшчэ: «Якаў пакляўся страхам бацькі свайго Ісаака» (Быць. 31:63). Страх Ісаака ня быў рабскі страх пакуты (1 Ян. 4:18), а найвялікшая набожнасьць перад веліччу і справядлівасьцю Бога. «Страхам Ісаака» фактычна названы аб’ект ягонага страху, г. зн. Сам Бог. Прарок кажа: «Госпада Саваофа — Яго шануйце, і Ён ёсьць страх ваш, і Ён ёсьць трапятаньне вашае!» (Іс. 8:13). «Страх Ісаака ёсьць страх Божы, бо яго насіў Ісаак у душы», — гэтак тлумачыць багаслоў Фэадарыт. Гэты страх спрыяў інтэнсіўнасьці ягонае набожнасьці.
    3 прычыны гэтага страху ён шанаваў закон першароднага дабраславеньня, што нават без нараканьня пайшоў шляхам выконваньня гэтых прынцыпаў Божых, якія загадваюць дабраслаўляць першынца і яму перадаць ўсю паўнату успадкаваных дабраславеньняў. Ен нават не зьвярнуў увагі на прарочае прадказаньне, атрыманае Рэбэкай, пра лёс сыноў, што біліся ў яе ўлоньні. Ёй проста было сказана, што два розныя народы возьмуць пачатак ад яе; адзін будзе мацнейшы за другі, і «большы будзе служыць меншаму» (Быць. 25:23). Бог, Які даў зачацьце бясплоднай Рэбэцы, ведаў гэта і загадзя выказаў будучыню яе сыноў. Бог бачыў тое, чаго ня бачыў Ісаак: ня Ісаў, a Якаў будзе носьбітам праўды і правадырам семя выбранага народа і прадаўжальнікам вялікай місіі Абрагама.
    Рэбэка цьвёрда сачыла за адкрыцьцём Божым, усімі сіламі садзейнічаючы яго выкананьню і падпарадкоўваючыся волі Божай. Ісаў у душы быў грэшнік, і яна, як маці і мудрая жанчына, бачыла гэта. Яна бачыла, што для Ісава Божыя мэты, планы і інтарэсы, шляхі Госпада ня маюць сапраўднай каштоўнасьці. Сваё грэбаваньне нябесным і духоўным ён даказаў тым, што лёгка разьвітаўся са сваёй першароднасьцю, прадаўшы яе за талерку сачавічнай поліўкі. Для яго і бацькоўскае дабраславеньне ня мела б той каштоўнасьці, калі б яно не абяцала зямных дабраславеньняў; ён ня бачыў ў ім свайго вялікага вечнага будучага на нябёсах, а зьвязваў толькі зь зямным.
    Якаў быў цалкам другога складу чалавек. У ім таксама плоцкае пераважала. Але пры ўсім гэтым ён усёй сваёй істотай імкнуўся да Бога. Менавіта такія людзі могуць і дастойныя быць носьбітамі абяцаньняў Божых. Нягледзячы на свае недахопы, ён быў пачцівы, па
    142 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ корлівы, богабаязны, пабожны і любіў Бога пасапраўднаму. А таму і раўнаваў за першароднасьць і першароднае дабраславеньне, бо разумеў, якая духоўная вышыня зьвязана з гэтым. Бог палюбіў яго і надарыў глыбокай верай, наканаваўшы яму быць родапачынальнікам каленаў Ізраілевых.
    Рэбэка добра разумела заклік і свайго мужа, і свайго сына Якава і справядліва вылучала Якава наперад, як больш дастойнага сына. Дзеля гэтага яна ішла на ўсё. Ісаак жа засвоіў толькі адзін прынцып: закон першароднасьці сьвяты і адпаведна абавязаны дабраславіць першынца. У гэтым сваім намеры ён быў непахісны.
    Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што д’ябал, стоячы за справай дабраславеньня, намерваўся скарыстацца менавіта гэтай рысай характару патрыярха, які фанатычна прытрымліваўся аднаго прынцыпу. Сатана хацеў зрабіць супраць вызначэньня Божага, каб дабраславеньне дасталася не паводле наканаваньня. Просталінейны Ісаак, што засвоіў адзін гэты прынцып зь вялікай спадчыны мілаты Божай, ня мог хутка і лёгка з’арыентавацца і перамяніцца, каб зразумець тонкасьці боскага кіраўніцтва і адразу ім падпарадкавацца. Такая просталінейнасьць ягоных поглядаў магла зьнішчыць усю справу Божую, калі б актыўна не ўмяшалася ў гэтую справу Рэбэка. Яна аказалася праніклівейшай за свайго мужа і рашуча пераступіла бар’ер закону першароднасьці. Зразумеўшы жаданьне Божае, яна пайшла на рызыку дзеля дасягненьня вялікай мэты.
    Нельга сказаць, што Рэбэка ўжыла тут правільныя сродкі. У Bora, нясумненна, былі і іншыя спосабы дасягненьня дабраславеньня. Каб Ісаак быў больш праніклівы, дык ён мог бы зрабіць з сынамі тое, што зрабіў Якаў пры дабраславеньні Яфрэма і Манасіі (Быць. 48:1314). Чаму ж Бог не адкрыў Сваёй волі Ісааку? Папершае, таму, каб утлумачыць яму, адкрыць яму вочы, бо ён рупна прытрымліваўся не таго, чаго шукаў Бог, — зрабіць яўным яму апекаваньне Божае аб Якаве. А падругое, зьявіць мілату і яму, калі безь ягонай волі будзе дабраславёны маладзейшы сын. Калі стаўся яўным падман Якава, Ісаак не раззлаваўся на яго, але зразумеў намер Божы і пацьвердзіў першапачатковае дабраславеньне.
    Аднак трэба аддаць належнае сьмеласьці і рашучасьці Рэбэкі, якая адважылася на падман. Яна жадала папярэдзіць неабачлівасьць мужа. Ёю кіравала цьвёрдая упэўненасьць, што першарсднае дабраславеньне наканавана Богам не Ісаву, а Якаву. I таму яна не пабаялася ўзяць на сябе нават пракляцьце, калі выкрыецца зман. Яна
    «ВЕРАЮ... ІСААК...»
    143
    была перакананая, што ніякае пракляцьце пасьля ня пойдзе і што яе сын Якаў будзе Богам дабраславёны, а ў ім дабраславіцца яна і сам Ісаак вызваліцца ад фатальнай памылкі.
    Хоць яна ўжыла хітрасьць, Пісаньне нідзе яе за гэта не асуджае, бо, дзякуючы яе ўмяшаньню, воля Божая над Ягоным выбраньнікам ажыцьцявілася, а ў ім — над цэлым народам. У гэтай сваёй матчынай рупнасьці яна ня была пасаромлена: дабраславеньне засталося на доме і родзе Якава; ад яго выйшла дванаццаць каленаў, імёны якіх увекавечаны ў Бібліі і запячатаны на брамах нябеснага горада Ерусаліма (Адкр. 21:12).
    Яўрэйскія мудрацы кажуць: «Вера, што тоіцца ў сэрцах жанчын, глыбейшая, чым вера мужчын». Праўду гэтую пацьвердзіла Рэбэка сваім выключным учынкам.
    У каментарыях да Брусельскай Бібліі 1973 года на Быцьцё 27 разь. запісана наступнае:
    «Не асуджаючы менавіта учынку Якава і Рэбэкі, сьвяты пісьменьнік дае ўсё ж зразумець, што ён ганебны: Якаў баіцца, што бацька пракляне яго, калі падман, які ён ужыў згодна з падказкай Рэбэкі, будзе выкрыты (12). Аднак гэты падман, што сьведчыць аб тым, што мараль таго часу была недастаткова высокая, таямніча служыць ажыцьцяўленьню задумы Божай: Ісаў ставіўся з такой пагардай да правоў першароднасьці і зьвязанай зь ім адказнасьці, што клятвенна адрокся ад іх (25:3334), каб Якаў даў яму паесьці. Бог перадае тады гэтыя правы Якаву, які цаніў іх больш, чым Ісаў. Гасподзь такі вялікі, што Свае прадвызначэньні Ён можа выконваць з дапамогай недасканалых людзей, калі яны ўсьведамляюць каштоўнасьць дароў Божых» (с. 1863).
    Але дзе ж ва ўсёй гэтай гісторыі бачны гераізм веры Ісаака?
    Гераізм ягонай веры выяўляецца ўжо пасьля таго, як зьдзейсьнілася дабраславеньне. Калі адкрылася, што Якаў захапіў дабраславеньне хітрасьцю, скарыстаўшыся сьлепатою бацькі, бацька павінен быў бы дзеля справядлівага гневу калі не праклясьці Якава, дык ўсё ж пазбавіць яго дабраславеньня. Але ён гэтага не зрабіў. Наадварот, ён зацьвердзіў за Якавам першароднае дабраславеньне, нягледзячы на маленьне і ўгаворы Ісава. Сьлёзы ягонага любага сына, здавалася б, павінны былі б пахіснуць Ісаака, але ён застаўся непахісны і адказаў Ісаву: «Я паставіў яго гаспадаром над табою, і ўсіх братоў яго аддаў яму ў рабы... Што ж я зраблю дзеля цябе, сыне мой?» (Быць. 27:37).
    144 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    Пад час гэтай сцэны, калі Ісаў «падняў гучны і вельмі горкі енк», у Ісаака вочы адкрыліся, і ён зразумеў, што Ісаў няварты дабраславеньня Абрагама. Ён разгадаў падступны намер сатаны падмяніць Якава Ісавам і тым пазбавіць выбраньніка Божага належнага яму першароднага дабраславеньня; прыладай гэтай справы намерваўся зрабіць самога патрыярха. I тады: «задрыжаў Ісаак вельмі вялікім дрыжаньнем, і сказаў: хто ж гэта, які дастаў дзічыны і прынёс мне, і я еў з усяго, перш чым ты прыйшоў, і я дабраславіў яго? ён і будзе дабраславёны» (Быць. 27:33). Ён задрыжаў ад таго, што мог несьвядома зрабіцца сьляпой прыладай ворага. Калі ён гэта зразумеў і ўсупрацівіўся, дык ўжо ні маленьні, ні лямант Ісава не маглі перамяніць ягоных думак.
    Ісаак ясна зразумеў і тое, што першародна першынствуючыя людзі не заўсёды апраўдваюць пакліканьне. Таму сьляпое падпарадкаваньне звычаю дабраслаўляць першынца было заменена праўдай — каб на чале справы Божай стаяў не першынствуючы Ісаў, а ў цяньку — Якаў; менавіта ён і ёсьць родапачынальнік народа Божага і прадаўжальнік місіі Абрагама. Напачатку Ісаак дабраславіў Якава быццам памылкова, але другі раз ён яго дабраславіў усьвядомлена, верай у будучае. Толькі такое дабраславеньне прыносіць плён і можа быць прызнана Богам.
    Ісаак аказаўся паслухмянай і гнуткай прыладай у руках Бога: дабраславеньне паводле абавязку, паводле закону ён замяніў дабраславеньнем па веры, па мілаце, па годнасьці. Такім чынам у ім была папраўлена ярархія чынашанаваньня плоцкага шанаваньнем паводле ісьціны. Так пасьля і Давід, апошні з сыноў Ясея, атрымаў дабраславеньне і памазаньне на царства не паводле першароднасьці, а паводле годнасьці сваёй веры, духу і сэрца, адданага Богу. Ягоныя першародныя браты, відныя зь сябе, засталіся на баку (1 Цар. 16).
    Дык вось гэта здольнасьць пранікненьня духам у будучае спарадзіла ў Ісааку веру абноўленую і адважную. Ёю ён дабраславіў абодвух сваіх сыноў: Якава — нябесным дабраславеньнем, Ісава — надта зямным. Кожны зь іх атрымаў тое, чым упачцівіў іх Бог. I нас, новазапаветную Царкву, Гасподзь строга перасьцерагае: «...каб ня было паміж вамі... бязбожніка, які, нібы Ісаў, за адну ежу адмовіўся ад свайго першародства. Бо вы ведаеце, што пасьля таго ён, хочучы ўспадкаваць дабраславеньне, быў адкінуты: ня мог перамяніць думак бацькі, хоць і прасіў за тое сьлёзна» (Яўр. 12:1617).
    Усё наступнае жыцьцё Ісава і ягонае патомства пацьвердзілі яго
    «ВЕРАЮ... ІСААК...»	145
    ную бязбожнасьць. Нашчадкі Ісава — ідумеяне — пазьней былі зьнішчаны зь зямлі.
    Ісаак не памыліўся, перадаўшы паўнату дабраславеньня Якаву. Вера ягоная, якая глядзела на будучае і бачыла вялікую славу Божую ў жыцьці Якава і ягонага патомства, цалкам апраўдалася. Дабраславеньне ўпала на добры грунт і прынесла слаўны плён. Праўда, Якаву давялося прайсьці вялікую школу выхаваньня Гасподняга і шлях асьвячэньня свайго жыцьця. Але пра гэта ў наступным разьдзеле.