• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Праўда, ідалапаклонствам у тыя часы грашылі ўсе народы. Яно было пашырана і ў Месапатаміі так, як і ў Ханаане. Аднак там яно не суправаджалася такой маральнай дэгрэдацыяй, як сярод ханаанскіх плямёнаў. 3 гістарычных кніг мы даведваемся, што хаміцкая распушчанасьць у Ханаане і ў старажытным Эгіпце выяўлялася ў самых няпрыстойных і агідных формах. А духоўная нячыстасьць, у аснове якой ляжаць зносіны з дэманамі (1 Кар. 10:20), укараняецца так глыбока, што яе практычна немагчыма потым выкараніць і пераадолець у сваім жыцьці; там дабрачыннасьць з надта вялікай цяжкасьцю прабівае сабе дарогу.
    Вафуіл і Лаван, як і Фара, родзічы Абрагама, таксама грашылі ідалапаклонствам (Іс. Нав. 24:2), але яно ня было пагражальным для Абрагама, бо яны ведалі і адзінага сапраўднага Бога. Ад перакручаных жа нораваў Ханаана трэба было трымацца чым далей, што і рабіў Абрагам. Чысьціня натуры — вось той пасаг, які павінна была прынесьці з сабою першая габрэйская нявеста, прамаці роду. Калі б гэтая чысьціня ня была такой рэдкасьцю, дык як проста было б Еліязеру ўзяць у Харане нявесту для сына багатага і знатнага Абрагама. Ад яго ж патрабавалася знайсьці дастойную памочніцу сапраўднаму слузе Госпада — Ісааку, які чакаў ад сваёй будучай жонкі, што яна разам зь ім будзе служыць адзінаму Богу, і таму неабходна было выпрабаваць яе і ў надзеі на посьпех даверыцца Божаму наканаваньню.
    I вось, калі Еліязер зь вярблюдамі прыбыў у Харан і спыніўся ў той мясцовасьці, дзе жыў Нахор, брат Абрагама, насустрач яму да калодзежа выйшла Рэбэка, дачка Вафуіла. «Дзяўчына была прыго
    «ВЕРАЮ... ІСААК...»
    133
    жая тварам, дзева, якое не спазнаў муж» (Быць. 24:16). У арыгінале слова «дзева, якое не спазнаў муж» азначае ня толькі яе дзявоцкасьць, фізічную цноту, але і яе духоўную чысьціню. Яна была такая цнатлівая і сьціплая, што ні адзін мужчына нават не асьмеліўся б прапанаваць ёй блізкасьць або вольнае абыходжаньне. Сапраўдная чысьціня і сьціпласьць адпіхваюць ўсё нізкае і пошлае, і ніхто не адважваецца кідаць нават нясьціплага пагляду на носьбітку такіх якасьцяў.
    Рэбэка спусьцілася да калодзежа, напоўніла збан і пайшла назад. Наступіла хвіліна выпрабаваньня для яе. «Дай мне выпіць крыху вады са збанка твайго», — просіць яе Еліязер. «Пі, гаспадару мой», — адказвае Рэбэка і поіць дарожніка, а потым кажа: «Я пачну чэрпаць і дам вярблюдам тваім, пакуль не нап’юцца ўсе». Пасьля гэтага яна хутка вылівае ваду са збанка ў карыта, зь якога п’е скаціна, ізноў бяжыць да калодзежа і такім чынам поіць усіх вярблюдаў Еліязера (Быць. 24).
    3 гэтага апісаньня мы бачым, што Рэбэка ветлівая, гаваркая і прыязная. Зьвяртаючыся нават да слугі, яна кажа яму пачціва: «гаспадару мой». Робячы паслугу, дзейнічае без зацяжкі. Яна не балбатлівая і ня траціць словаў марна, калі занята справай. Спачатку яна дае напіцца чалавеку, а потым ужо клапоціцца пра жывёлін. Ваду, якая засталася, яна ня вылівае на зямлю, а ў карыта. Ёй давялося, напэўна, разоў дзесяць зьбегаць да калодзежа і назад, таму што вярблюды п’юць шмат і напіваюцца ў запас, на тыдзень шляху. Яна выконвае гэтую цяжкую працу дзеля змучаных смагай жывёлін хутка і весела. Чым яшчэ не дабрадзейная дзяўчына! Ёй зусім не абыходзіць узяцца за найцяжэйшую працу, калі яна патрэбна другім. Пры гэтым яна зьвяртае ўвагу на кожную дэталь і не дазваляе сабе легкадумнасьці ў працы. I якая радая яна, што напаіла жывёлін і вярнула ім сілу! «Ці ёсьць ў доме ў бацькі твайго месца нам начаваць?» — пытаецца ў яе Еліязер. «У нас многа саломы і корму; і ёсьць месца начаваць», — адказвае яна яму (Быць. 24:1725).
    Вось дастойная жонка сыну Абрагама, вернаму слузе Госпада! Вось дастойная партнёрка Ісааку! «I схіліўся чалавек той, і пакланіўся Госпаду», праславіў Яго натхнёнай, цудоўнай малітвай (Быць. 24:2627).
    Калі сваякі Рэбэкі ясна ўбачылі ва ўсім, што адбывалася, указаньне Божае, яны адразу выказалі сваю згоду на шлюб. Рэбэка атрымала ад Еліязера багатыя падарункі, сваякі таксама атрымалі падарун
    134 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ кі. Так адбылося сватаньне. Потым «паклікалі Рэбэку, і сказалі ёй: ці пойдзеш з гэтым чалавекам? Яна сказала: пайду» (Быць. 24:5058).
    Але дзівосна, што пра іншага ўдзельніка гэтых заручынаў, чые намеры павінны быць як быццам вырашальнымі, Біблія красамоўна маўчыць — абсалютна нічога не гаворыцца пра Ісаака, ягоны погляд і жаданьне. У Рэбэкі пытаюць згоды, Ісаак жа дазваляе свайму бацьку і даверанаму слузе дзейнічаць ад свайго імя, даўшы ім поўную свабоду ў пошуках нявесты.
    Чаму гэта так?
    Папершае, ён бясконца давяраў свайму бацьку як прароку Божаму. Ён верыў, што Абрагам ўзгадніў гэтае пытаньне з воляй Ягонай і зробіць так, што будзе добра яму і слава Госпаду.
    Падругое, зараджалася традыцыя, якая прадугледзела трываласьць шлюбу. 3 тае прычыны, што гэтая традыцыя нарадзілася ў доме патрыярха, габрэі прытрымліваліся яе шмат стагодзьдзяў. Згодна гэтай традыцыі бацькі і сваякі з абодвух бакоў перад заключэньнем шлюбу сваіх дзяцей узаемна рупліва вывучалі генэалогію адно аднаго. Ад гэтага працэнт шчасьлівых шлюбаў сярод габрэяў быў намнога вышэйшы, чым у іншых народаў. 3 гэтае прычыны шлюб у габрэйскай сям’і лічыцца ня кульмінацыяй любові, а пачатковым этапам яе зараджэньня з абяцаньнем шчасьлівага будучага, якое будзе раскрывацца ўсё шырэй і шырэй з кожным пражытым днём. Такая любоў, якая праходзіць цераз ўсе жыцьцёвыя выпрабаваньні нягодамі або дабрабытам, памацнее і разаўецца згодна з тым, як зблізяцца сэрцы мужа і жонкі. Яны ўсё больш будуць усьведамляць нарастаючую з гадамі роднасьць душаў і ў канчатковым выніку муж прызнае ў жонцы, а жонка ў мужы свой найкаштоўнейшы скарб.
    I, naтрэйцяе, што ёсьць самае галоўнае, пісалася біблійная гісторыя, якая павінна была вобразамі адлюстраваць новазапаветны пэрыяд стварэньня Царквы Госпада нашага Ісуса Хрыста. У сувязі з гэтым гісторыя жаніцьбы Ісаака ўказвае на дзівосныя правобразы. У мілым нашаму сэрцу біблійным сюжэце мы прачытваем любоў Бога Айца да Свайго адзінароднага Сына, Ягоны клопат пра Яго. I таму Абрагам ёсьць правобраз Бога Айца, Ісаак — правобраз Ісуса Хрыста, Якому Айцец рыхтуе Нявесту ў асобе Царквы. Адсюль Рэбэка ёсьць правобраз Царквы, а Еліязер, слуга Абрагама, правобраз Духа Сьвятога, Які на працягу двухтысячагадовай гісторыі зь вялікай ста
    «ВЕРАЮ... ІСААК...»
    135
    раннасьцю і рупнасьцю рыхтуе Нявесту Сыну Божаму.
    «Рэбэка прыйшла да Ісаака, і ён увёў яе ў намёт сваёй маці. Яна сталася такой вернай сяброўкай Ісааку на працягу ўсяго ягонага жыцьця ва ўсіх вандраваньнях і выпрабаваньнях, якой была Сара Абрагаму... Нашыя мудрацы кажуць: „Творца даў жанчыне больш розуму, чым мужчыну, вось чаму яна раней дасягае сталасьці розуму”. Адсюль вучаць, што нашыя прамаці Сара і Рэбэка напоўненыя Духам Усявышняга і, дзякуючы гэтаму, былі так жа мудрыя і празорлівыя, як нашыя прабацькі Абрагам і Ісаак» (ШымшонРэфаэль Гірш, «Скарбы юдаізму», т. 2. Выдатны габр. філосаф, філолаг і каментатар Пяцікніжжа).
    «Пасьля сьмерці Сары яе намёт заняла Рэбэка, як сказана: I ўвёў яе Ісаак у намёт Сары, маці сваёй» (Быць. 24:67). Усе добрыя якасьці, якімі вызначалася Сара, былі і ў Рэбэкі, і менавіта таму тая ўдастоілася гонару жыць у яе намёце.
    I вось што сказалі мудрацы нашыя пра Рэбэку:
    «Заўсёды, пакуль жыла Сара, каля ўваходу ў намёт стаяў воблачны стоўп (прыкмета прысутнасьці Шэхіны). Як толькі скончылася, дык зьнік; як толькі прыйшла Рэбэка, дык вярнуўся воблачны стоўп. Заўсёды, пакуль жыла Сара, полаг, што закрываў уваход (у намёт, у якім жыў Абрагам), быў расчынены (у знак дабрыні і гасьціннасьці); як толькі прыйшла Рэбэка, зноў дзьверы адчыніліся насьцеж. Заўсёды, пакуль жыла Сара, на цеста, што яна замешвала, сыходзіла дабраславеньне, як толькі памерла — перастала сыходзіць; як толькі прыйшла Рэбэка — зноў вярнулася. Заўсёды, пакуль жыла Сара, сьвяцільня гарэла зь пярэдадня адной суботы да пярэдадня другой суботы (ў знак хатняга дабрабыту: сьвятло сьвету, што аднаўляецца напярэдадні суботы, зьзяла ўвесь тыдзень); як толькі памерла — пачало гаснуць; як толькі прыйшла Рэбэка — зноў пачало гарэць зь пярэдадня адной суботы да пярэдадня другой суботы» (Эліягу КіТоў, «Ты н твой дом»),
    Такое вялікае значэньне надае габрэйская традыцыя гэтым дзьвюм прамаці Ізраільскага народа — Сары і Рэбэцы.
    I тое, што Ісаак прыняў з рук бацькі прыгожую і разумную Рэбэку, як пасланую яму Богам, палюбіў яе і ўвёў у намёт маці сваёй, паказвае на адзінства духу і веры бацькі і сына, адзінства закліку і прысьвячэньня на ахвярнае служэньне. Толькі сэрца, што назірала на працягу сарака гадоў кіраўніцтва Божае ў жыцьці сваіх бацькоў, можа так глыбока і безаглядна даверыцца гэтаму кіраўніцтву ў сваім
    136
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    собскім жыцьці.
    Нягледзячы на тое, што каля часу Ісаака Абрагам ужо дастаткова абжыў зямлю Ханаанскую, прайшоў яе ўдоўж і ўпоперак, наладзіў сяброўскія сувязі з плямёнамі, якія там пражывалі, ні з кім ня ўступаючы ў спрэчкі і канфлікты, Ісаак усё ж пражыў на ёй больш адасоблена, «як на чужой». Згодна з прыкладам і запаветам бацькі, ён не будаваў ні гарадоў, ні ўмацаваньняў, жыў у намётах пастухоўскім жыцьцём. Успадкаванае ад бацькі багацьце ён яшчэ больш памножыў і стаўся дужа багатым, — у такой меры, што філістымляне пачалі яму зайздросьціць. Ад зайздрасьці яны засыпалі ягоныя калодзежы, пазбаўляючы яго крыніцы вады, спрабавалі адабраць у яго Рэбэку і нарэшце прапанавалі яму пакінуць Герар, дзе ён вандраваў, чакаючы, пакуль мінецца голад (Быць. 26).
    Увесь 26 разьдзел кнігі Быцьцё прысьвечаны выкладаньню вонкавых абставінаў жыцьця Ісаака. Нейкія моманты ў яго супадаюць з тым, што перажываў сваім часам ягоны бацька. Так, напрыклад, у Ханаане, прыблізна празь 75 гадоў пасьля Абрагама, паўтарыўся цяжкі голад, «большы за ранейшы», у дні ягонага бацькі. Паводле прыкладу Абрагама Ісаак таксама намерваўся рухацца ў Эгіпет, але Бог, зьявіўшыся яму, стрымаў яго ад гэтага кроку і пацьвердзіў, што абяцаньні, дадзеныя Абрагаму, належаць яму і патомству ягонаму. Гасподзь наўмысна падкрэсьлівае, што дабраслаўляе яго дзеля Абрагама. Тым самым Ён хацеў падбадзёрыць Ісаака і яшчэ больш ўзбудзіць дух ягоны да перайманьня свайго набожнага бацькі (Быць. 26:25).