Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
Абрагам як прарок Божы духам разумеў, што Гасподзь выкладае яму незабыўную навуку веры і новае адкрыцьцё Сваёй мілаты, і таму з трымценьнем і пакорлівасьцью ідзе выконваць Ягоную волю.
Паставім сабе пытаньне: як бы зрабіў кожны з нас у падобным выпрабаваньні? Якую пастанову зрабілі б мы, каб Бог загадаў нам прынесьці ў ахвяру самае дарагое і непаўторнае? Напэўна, некаторыя з нас усумніліся б і ў любові, і ў міласэрнасьці Бога і пачалі б наракаць і, што горш, нават гневацца, сказаўшы, што Бог патрабуе ад нас немагчымага і непасільнага. Калі нашая вера слабая, тады выпрабаваньне здаецца нам звыш нашай сілы. Але Слова Божае кажа: «Вер
АХВЯРА АБРАГАМА
119
ны Бог, Які не дапусьціць, каб вас спакушалі звыш сілы, але пры спакушэньні дасьць і палёгку, каб вы маглі ператрываць» (1 Кар. 10:13). Калі Бог дапускае да нас нейкае вялікае выпрабаваньне і час ад часу здаецца, што няма сілы яго перанесьці, дык прыгадайма подзьвіг веры Абрагама і перапоўнімся тым самым духам мужнасьці і непераможнай, непахіснай веры, ведаючы, што нашае пакутаваньне будзе недаўгавечнае і што Гасподзь сваім часам абавязкова пашле дапамогу і палёгку.
Калі перад намі стаіць невырашальная задача, самы натуральны і найлепшы шлях да вырашэньня яе ў тым, каб паспадзявацца на Бога поўнай верай і чэрпаць у Яго сілу, як чэрпаў яе Абрагам для перанясеньня свайго выпрабаваньня. I калі вера пойдзе наперадзе, тады любое выпрабаваньне мы перанясём і ў любой спакусе не пахісьнемся, пераможам і нават унутрана ўзмоцнімся. Гэта адзін з законаў духоўнага сьвету, і мы добра робім, калі прытрымліваемся яго.
«...узяў з сабою двух падлеткаў сваіх, і Ісаака, сына свайго...»
Ісаак у той час ужо ня быў дзіцём, хоць Сам Бог і называе яго падлеткам (верш 12). Ісаак ужо многае разумеў з жыцьця веры бацькі свайго. У той час «падлеткамі» называлі маладых людзей, якіх яшчэ не дапускалі да самастойнай дзейнасьці. Напрыклад, слугі Абрагама тут названы «падлеткамі»; Веніямін — наймаладзейшы сын Якава (Быць. 44:22), збраяносец цароў (Судзь. 9:54; 1 Цар. 26:22), Давід называе Авесалома «падлеткам» (2 Цар. 18:5).
«...і ўстаўшы пайшоў да месца, пра якое сказаў яму Бог...».
Абрагам выконвае волю Бога безь пярэчаньня, бяз усякай спрэчкі, выконвае яе, робячы ўсё собскімі жаданьнямі. Бязьмежна любячы Бога, давяраючы Богу, ён ідзе зь Ісаакам да таго месца ў зямлю Морыя, дзе пасьля будзе пастаўлены храм Саламона (2 Пар. 3:1) і дзе пазьней на Галгофскай гары будзе ўкрыжаваны Гасподзь наш Ісус Хрыстос. Ці Абрагам сказаў жонцы сваёй, што выпраўляецца туды для прынясеньня сына ў ахвяру Богу? Хутчэй за ўсё, што не. Папершае, ён верыў, што Бог уваскрэсіць яго зь мёртвых адразу пасьля цэласпаленьня і ён вернецца зь ім дамоў. А, падругое, бязьмерна любячы і шкадуючы сваю жонку, ён ахоўваў яе сэрца ад грузу непасільных перажываньняў. Чаму класьці на немачныя жаноцкія плечы груз, які Бог асабіста падрыхтаваў яму? Габрэйская традыцыя падае, што Ісааку ён сказаў, што ідуць вывучаць Тору, а Сары — што ідуць маліцца. Тое і другое імаверна, бо ахвярапрынашэньне і ёсьць
120 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ найвышэйшая форма служэньня Богу, што ёсьць і малітва і Богаспазнаваньне.
Габрэйскія тлумачальнікі таксама паясьняюць, што Ісаак пайшоў на ахвярапрынашэньне (пра што ён здагадваўся) сьведама і дабраахвотна. Сутнасьць Ісаака, кажуць яны, — гэта сіла, моц. Гатоўнасьць да подзьвігу была ў ягонай прыродзе. Самаахвяраваньне і перамаганьне страху былі яму натуральныя і таму не такія цяжкія, як слабейшым людзям. Абрагам жа ішоў на гару Морыя, падслухаўшы голасу Божага, а яму гэта было выпрабаваньне.
«На трэйці дзень Абрагам ўзьвёў вочы свае і ўбачыў тое месца здалёк» (верш 4).
3 гэтых словаў ясна, што Абрагам падняўся на гару Морыя ня ў ігмненным парыве самаахвяраваньня, а дабіраўся туды тры дні. Няма сумненьня ў тым, што гэты трохдзённы шлях быў ім абодвум — Абрагаму і Ісааку — псіхалагічная падрыхтоўка да ахвярапрынашэньня і суправаджалася думкамі іх абодвух і глыбокай унутранай барацьбой. Гэтая барацьба, як паведамляе габрэйская традыцыя, была выўлена ў форме дыялога, які адбываўся між імі і спакусьнікам. Сатана не пакінуў іх ў спакоі, але спрабаваў спыніць і Абрагама, і Ісаака на іхнім шляху да подзьвігу. Калі ж іх рашучасьць засталася непахіснай, ён пачаў узмоцнена хваляваць Сару. Ці ж не ад гэтага яна ў хуткім часе пасьля гэтага і памерла?
Тым часам яны ўжо падышлі да гары. «I сказаў Абрагам падлеткам сваім: застаньцеся тут з аслом; а я і сын пойдзем туды і паклонімся, і вернемся да вас» (верш 5). Далейшае тычылася толькі Абрагама і Ісаака, і да гэтага сьвятога дзеяньня Абрагам сваіх слугаў не дапускае. Але ён гаворыць зь імі ў духу веры, называючы ахвярапрынашэньне Ісаака «пакланеньнем» Богу і не дапускае сумненьня, што яны вернуцца назад.
«I ўзяў Абрагам дровы на цэласпаленьне, і паклаў на Ісаака, сына свайго; узяў у рукі вагонь і нож, і пайшлі абодва разам» (верш 6).
На шляху да месца ахвярапрынашэньня бацька і сын ідуць ня проста поплеч, але ў адзінадушнасьці, у адзінстве веры. Кожны зь іх паглыблены ў свае патаемныя думкі. Ісаак мае ўсе падставы дапускаць, што ён павінен быць ахвярай. Але яго бянтэжыць вагонь, які нясе Абрагам. Ён думае: „Калі я сам ёсьць ахвяра, дык напэўна свой вагонь не патрэбны. Зь неба спусьціцца вагонь і паглыне мяне”. Таму ён задае Абрагаму пытаньне. Як цікавае пытаньне, так і цікавы адказ бацькі сыну. Ісаак пытаецца: «Бацька мой!... Вось вагонь і дровы, дзе
АХВЯРА АБРАГАМА
121
ж ягня на цэласпаленьне?» Што мог адказаць Абрагам сыну на такое пытаньне? Але як лёгка вера ягоная знаходзіць цудоўны адказ: «Бог нагледзіць Сабе ягня на цэласпаленьне, сыне мой!». Адказ не пакідае Ісааку ніякіх сумненьняў наконт таго, што ахвяра — гэта ён сам. Але Бог, разумеецца, не яго нагледзеў, а ад ягонага семя. Бог нагледзеў Сабе, — яшчэ да стварэньня сьвету, — такое Ягня ў асобе Ісуса Хрыста, Госпада нашага (1 Пятр. 1:1820). Ісаак жа зьяўляецца толькі правобразам Яго. I як Ісаак без нараканьняў ішоў да месца ахвярапрынашэньня і нёс на сабе дровы для цэласпаленьня, так і Ісус нёс на Сабе крыж да месца Сваёй сьмерці (Іс. 53:7).
Павучальна і тое, як Ісаак ставіўся да таго, што быў выбраны як ягня на цэласпаленьне. Вельмі добра тлумачаць гэтае пытаньне каментатары Бібліі Лапухіна: «Ісаак цалкам добраахвотна і бесьпярэчна падпарадкаваўся Божаму загаду. Хоць ён і быў ужо ў такім узросьце, калі мог супрацівіцца свайму старому бацьку, ён, тым ня менш, праяўляе яму чульлівае падпарадкаваньне: паслухмянасьць сына тут параўноўваецца зь верай бацькі, і абодва яны праяўляюць вялікае геройства духу. Калі Абрагаму усё ж, як мы бачым, трэба папярэдне зьвязаць Ісаака, дык гэта ён робіць або як папярэджаньне нейкіх міжвольных рухаў, калі той убачыць занесены нож, або, што яшчэ верагодней, як агульны ахвярны рытуал» (т. 1, с. 137138).
Ісаак скарыўся волі свайго добрага, міласэрнага бацькі, даверыўшыся яму з прастатой шчырае веры. Ён глыбока шанаваў бацьку, які быў яму узор адданасьці Богу і любові да сваіх хатніх. Гэтая безагаворачная пакорлівасьць Ісаака, які прыняў свой лёс з рук бацькі, мілая і надзвычайная: яна зьяўлялася правобразам поўнага і бесьпярэчнага паслушэнства Ісуса волі Нябеснага Айца. Гасподзь Ісус, «Падлетак» Айца (Іс. 42:14), у Сваім месіянскім служэньні імкнуўся выконваць не Сваю волю, а волю Таго, Хто паслаў Яго. Радаснае выконваньне гэтай волі Ён лічыў Сваім штодзённым абавязкам (Ян. 4:34; 5:30; 6:38 і інш.). Гасподзь пакорна ішоў на пакуты. У час Свайго арышту і суду Ён паводзіў Сябе як пакорлівае Ягня. Маўчаў на допыце ў Пілата; ня вымавіў ані слова, калі воіны зьдзекаваліся зь Яго. Ён маўчаў нават тады, калі прыбівалі Яго да крыжа (Маць. 12:1821; 26:63). На працягу ўсяго Свайго кароткага жыцьця на зямлі Ён праяўляў вобраз Ягняці Божага!
Усядобры і любячы Бог не дапусьціў, каб Абрагам занёс нож над Ісаакам і забіў яго. Ён спыніў Абрагама: «Не падымай рукі тваёй на падлетка, і не рабі зь ім нічога; бо цяпер Я ведаю, што баішся ты Бо
122
ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
га і не пашкадаваў сына твайго, адзінага твайго, дзеля Мяне» (верш 12). Чалавечая ахвяра была заменена ягнём, якое Абрагам зь вялікай радасьцю і ўзьнёс на ахвярніку. Гэта і было тое «аблягчэньне», якое Гасподзь абяцае паслаць той веры, што спадзяецца на Яго (1 Кар. 10:13). У сваім спадзяваньні вера Абрагама ня была пасаромленая. I нічыя сапраўдная вера, вера Божая, ня можа быць пасаромленая з тае прычыны, што спадзяецца на чалавекалюбнага Бога (Вых. 34:6; Пс. 85:15). Абрагам зь велічнай годнасьцю выйшаў з гэтага выпрабаваньня, у якім дух ягоны, вера ягоная і пабожнасьць ягоная ўзмацніліся і загартаваліся, і Бог дасягнуў у ім жаданага выніку. Сатана, які паклёпнічаў на Абрагама, быў пасаромлены, а Абрагам падняўся на такую вяршыню веры, якая толькі магчымая чалавеку на зямлі. Паводле словаў апостала Якава, цераз гэтую справу ён так удасканаліўся ў веры, што быў названы «прыяцелем Божым» (Якав. 2:2123).
Анёл Гасподні другі раз усклікнуў да Абрагама зь неба і сказаў: «Мною прысягаю, кажа Гасподзь, што так, як ты зрабіў гэта і не пашкадаваў сына твайго, адзінага твайго, дык Я дабаслаўляючы дабраслаўлю цябе і множачы памножу семя тваё..., і дабраславяцца ў семені тваім усе народы зямлі...» (Быць. 22:1618).
«Гэтае заключнае і апошняе ў жыцьці Абрагама Божае абяцаньне адрозьніваецца асаблівай урачыстасьцю і сілай. Падобна да таго, як Абрагам у сваёй гатоўнасьці прынесьці ў ахвяру Ісаака знайшоў вышэйшую ступень паслушэнства і адданасьці Богу, так і Гасподзь ва ўзнагароду за гэта дае яму доказы Сваёй найвышэйшай добразычлівасьці, пацьвярджаючы і паглыбляючы раней дадзеныя яму абяцаньні аб шматлікасьці і славе ягонага патомства. Пры гэтым у словах 18га верша пра адзінае і выключнае «семя», церазь якое павінны будуць дабраславіцца ўсе народы зямлі, большасьць тлумачальнікаў, сьледам за апосталам Паўлам, бачаць указаньне на вялікае Семя жонкі, якое павінна сьцерці галаву змяі, г. зн. на Хрыста, Сына Божага (Гал. 3:16)...» (Біблія Лапухіна, т. 1, С. 140).
У сувязі з гэтым маюць асаблівую цікавасьць словы Ісуса, запісаныя ў Эвангельлі: «Абрагам, бацька ваш, рады быў убачыць дзень Мой; і ўбачыў і ўзрадаваўся» (Ян. 8:56). Пра які «дзень» тут ідзе гаворка і калі Абрагам «убачыў» яго?