• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Словы Божыя ўпалі на добры грунт, які адразу прынёс доўгачаканы плод. Сара цьвёрда паверыла, што «верны Той, Хто паабяцаў», і таму прыняла словы Ягоныя так глыбока ў сэрца сваё, што «атрымала сілу на прыняцьце семя» ў сваё змарнелае цела. Унутры самой Сары вера яе пачала фармавацца, рабіцца жывым зародкам, прымаць выгляд цела: яна аказалася здольнай да зачацьця «і не па часе ўзросту нарадзіла». Ня лічачыся ні з узростам, ні зь бясплодзьдзем, ні з прыкметамі ў ёй самой, яна нарадзіла! Гэта было найвышэйшае дасягненьне веры самой Сары. Гэта быў подзьвіг веры сталай жанчыны, гатовай выканаць план Божы — пачаць выбраны для вялікай місіі габрэйскі народ.
    Якая вялікая і глыбокая павінна была быць яе вера, што змагла пераступіць такія дзьве неадольныя перашкоды, як бясплодзьдзе і
    «ВЕРАЮ... CAPA...»
    105
    старасьць. Якая вялікая была яе вера, каб ўзяць сілу для прыняцьця семя дзеля ажыцьцяўленьня абяцаньня Божага аб нараджэньні спадкаемца.
    Такая ёсьць вера Божая.
    Яна ня толькі перастаўляе горы (Марк. 11:23), але пераступае законы прыроды, здольная ажыватварыць даўно памерлае і зьдзейсьніць цуд!
    Дарагія жанчынысёстры! Вы часта скардзіцеся на вашае духоўнае бясьсільле і бясплодзьдзе ў вашых сем’ях; скардзіцеся на тое, што ня можаце пераступіць мёртвасьць, якая акружае вас, і таму жыцьцё вашае такое мізэрнае і бескаляровае. Па прыкладзе Сары, жанчыны, якая жыла чатыры тысячы гадоў назад, вазьмеце вераю сілу ў Бога (Пс. 61:12) для ажыцьцяўленьня духоўна пладаноснага жыцьця, каб перамагаць сьмерць усюды і паказваць паўнату жыцьця Божага. Паглядзеце, што кажа Пісаньне пра Сару далей: «I таму ад таго, і прытым амярцьвелага, паўстала так многа, як многа зорак на небе і як безьліч пяску на беразе марскім» (Яўр. 11:12)
    Так памнажае Бог нават малюсенькую, як гарчычнае зерне, але жывую веру Божую. Дух Сьвяты робіць упор на словы: «і таму...» Так, менавіта таму, што гэтая жанчына, якая адпакутавала чаканьнем, так палюбіла Госпада і так ухапілася вераю за Ягонае абяцаньне, як за непахісную гарантыю яе надзеі, што зьявілася цудоўная магчымасьць і для Абрагама, і для Самога Госпада ўбачыць абяцаньне ажыцьцёўленым.
    Пасьля нараджэньня сына Сара сказала Абрагаму: «Сьмех зрабіў мне Бог; хто ні пачуе пра мяне, засьмяецца. I сказала: хто сказаў бы Абрагаму: „Сара будзе карміць дзяцей грудзьмі”? бо ў старасьці яго я нарадзіла сына» (Быць. 21:67).
    Старым Абрагаму і Сары магчымасьць нараджэньня і кармленьня дзіцятка грудзьмі здавалася сьмяхотнай. Але калі сын усё ж нарадзіўся і дзевяностагадовая маці пачала карміць яго грудзьмі, увесь сьвет зьдзіўляўся з таго, што адбылося; а нехта пацяшаўся, ня верачы ў тое, што старыя людзі могуць нарадзіць, выкарміць і выхаваць дзіця, якое заклікана стацца родапачынальнікам народа зь вялікім будучым.
    «Гэтае ўсеагульнае нявер’е было настолькі важнай акалічнасьцю уваходжаньня ў сьвет сына Абрагама і Сары, — кажа габрэйская традыцыя, — што асабліва прыгадваецца ў Бібліі. I тое, што Сара засьмяялася, дзівячыся магчымасьці нараджэньня дзіцятка, было
    106 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ ўвекавечана ў ягоным імі: Ісаак, што азначае: радасны, сьмех, які трыумфуе.
    Зь першага позірку можа паказацца дзіўным, што такая, здалося б, ня вельмі істотная дэталь адзначыла імя, дадзенае патрыярху Ісааку. Аднак у ім гэтым зьмяшчаецца найглыбейшы духоўны сэнс: усталяўваньне Ізраільскага народа, ягонае разьвіцьцё, ягоная ўпартасьць, ягоная надзея, — усяму гэтаму ад самога пачатку супрацьстаяў здаровы сэнс; усё ў гэтым народзе здавалася абсурдным. Але ў канчатковым выніку ён засьмяецца на гэтай зямлі...».
    Калі Ісаак нарадзіўся, Сара сказала: «Бог зрабіў мяне пасьмешышчам; усякі, хто пачуе, пасьмяецца зь мяне». I тут жа з гонарам дадала: «Хто сказаў бы Абрагаму, што Сара будзе карміць дзяцей грудзьмі?». Ніхто з тых, хто сьмяяўся, ня мог сабе ўявіць, што, даючы Ісааку грудзі, Сара выкормлівае ўвесь будучы габрэйскі народ, — менавіта пра гэта і гаворыць множны лік: «карміць дзяцей», а ня «дзіця».
    Аднак ніхто не паставіўся да гэтых надзеяў на будучае, зьвязаных з нараджэньнем такога позьняга дзіцяці, з такой высакамернай пагардай, з такой зьедлівай фанабэрыстасьцю, як старэйшы брат Ісаака, Ізмаіл, які пасьпеў да таго часу вырасьці ў здаровага і моцнага хлопца. Пра ўсіх іншых на іўрыце гаворыцца: «усякі, хто пачуе, пасьмяецца зь мяне», а аб Ізмаіле сказана: «насьміхаецца», г. зн. сьмяецца пагардліва (Быць. 21:9). Гэтая пагарда паказвае, наколькі не падыходзіў Ізмаіл для прадаўжэньня місіі Абрагама, і, каб назаўсёды аддзяліць ягоны лёс ад лёсу нашчадкаў Ісаака, маці ягоную (Агар) выгналі з дому, як простую рабыню. Тое, што менавіта Сара прыняла такое рашэньне і ажыцьцявіла яго, ёсьць дадатковы доказ таго высокага становішча, якое займае жонка ў габрэйскай сям’і.
    Дык вось, на зьдзіўленьне ўсім дзевяностагадовая Сара сама выкарміла малютку грудзямі. Яе грудзі, як у маладой жанчыны, напоўніліся жыцьцёвымі сокамі і сіламі. А калі дзіця аднялі ад грудзей, Абрагам зрабіў вялікую бяседу для служанкі, усіх дамачадцаў сваіх. Гэта было сьвята ўрачыстасьці веры Божай, сьвята радасьці веры. 3 прычыны спадкаемца сэрца Абрагама перажывала трыумф і глыбокую павагу, бо на зьдзіўленьне ўсім, на суцяшэньне маці і бацьку сын падрастаў.
    Гэта адзіны выпадак у жыцьці, калі Сара была наперадзе і калі Абрагам не засланяў яе сабою, бо вера яе выконвала прадвызначэньне Божае.
    «ВЕРАЮ... CAPA...
    107
    А далей? Ці бачым мы яе наперадзе? He. Далей Сара зноў адступае на задні план і дае першае месца мужу. Пакорна выканаўшы свой цяжкі і адказны абавязак маці, яна застаецца ў цяньку, зьліваецца з Абрагамам. У Дабравесьці паводле Мацьвея (1:2), напісаным для габрэяў, сказана: «...Абрагам спарадзіў Ісаака». Згодна зь зямнымі меркамі можна было б сказаць: якая несправядлівасьць! Увесь гонар аддадзены мужу, а ёй — нічога, нягледзячы на яе нясумненую заслугу. Чаму гэта так? Чаму сярод прыгаданых Мацьвеем жанчын няма імя Сары?
    На гэта дае цудоўны адказ П. Вольнін у сваім артыкуле «Смутак Абрагама»:
    «...Тут ужо няма месца Сары. Яна ў Абрагаме. Са сваёю вераю, зь сілаю сваёю, з усімі цудоўнымі ўласьцівасьцямі жонкі яна зноў схаваная ў мужу. Аддала яму ўсё, што мела, ня шукаючы сабе заслугі, і заняла ў ім самае першае месца... Уся вялікасьць веры, уся сіла подзьвігаў і нарэшце ягонае права бацькі веры непарыўна зьвязаныя зь ёю. Нельга Абрагама бачыць ні ў адной з гэтых дзівосных асаблівасьцяў аднаго, бяз Сары. I ў тым, што не яна, а Абрагам праслаўлены, не яна, а Абрагам выступае ўсюды з усёй сваёю яркасьцю і дзейнасьцю — яе асаблівая краса.»
    О браты і сёстры, о любасныя Госпада! Як настойліва і сьпешна трэба нам углядацца ў жыцьцё гэтага цудоўнага саюза дваіх: у поўнай згодзе, зь пяшчотнасьцю, якая чаруе тых, хто зьліваецца ў адным.
    Яна ўтоеная ў мужы. Але вось яе вялікасьць: «Сару, жонку тваю, не называй Сараю, а хай будзе імя ёй: Сарра. Я дабраслаўлю яе і пойдуць ад яе народы, і цары народаў пойдуць ад яе» (Быць. 17:1516).
    Гэта кажа Сам Бог Абрагаму. Гэта ёсьць наказ на месца, якое жонка павінна ад сёньня займаць у адносінах яго да яе. «Не называй, а хай будзе». Гэта ёсьць прысьвячэньне яе. Гэта ёсьць яе частка ў ім. I вымаўляючы імя, кожны раз памятай пра гэта.
    I яшчэ: «Ва ўсім, што скажа табе Сара, слухайся голасу ейнага: бо ў Ісааку назавецца табе семя...».
    «Слухайся голасу ейнага». I матывацыя. Доказ: «Бо ў Ісааку назавецца табе семя» (Быць 21:12).
    Ня выпускай зпад увагі, што яна дала Ісаака. Ён ад веры яе. Ён — жыцьцё яе, і ён, Ісаак, — спадчына твая, семя тваё... Празь Ісаака гэты цудоўны горад з Божым змайстраваньнем. «Слухайся...». Высокае месца. Цудоўнае месца. Загадам Божым яна адводзіцца ёй...»
    Лепш, чым П. Вольнін, гэтых думак ня выкажаш.
    108 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    Дык вось, абое, Абрагам і Сара, зьявіліся родапачынальнікамі Taro вялікага народа, які даў сьвету дзьве вялікія рэчы:
    1)	Біблію — бясцэнную Кнігу Жыцьця і
    2)	Ісуса Хрыста, Збаўцу сьвету.
    За адно гэта ўзнагарода іхняя вельмі вялікая. Але з паясьніцаў іхніх паходзіла многа слаўных мужоў веры, цароў і прарокаў, якія тварылі сьвятую гісторыю народа Божага. Але самае галоўнае — з роду Абрагама прыйшоў на зямлю Месія, Цар цароў і Ўладар уладароў.
    Дык вось, у свае 90 гадоў Сара нараджае свайго першага і адзінага сына Ісаака і жыве яшчэ пасьля гэтага 37 гадоў, гадуючы і выхоўваючы яго ў веры, у праўдзе, любові да Бога і бацькі свайго і рыхтуючы яго да вялікай місіі. I Ісаак вырас ня толькі як чалавек Божы і прарок Госпада, але і як прадаўжальнік роду Абрагама і справы Божай.
    I толькі тады Ісаак духоўна пасталеў, цалкам сфармаваўся як асоба і змог самастойна ісьці далей, калі Сара пакідае гэты сьвет і пакідае зямлю, бо задачу сваю яна выканала. Падводзячы вынікі яе жыцьця, Пісаньне зазначае:
    «Жыцьця Саррынага было сто дваццаць сем гадоў... I памерла Сарра ў КірыятАрбе, што сёньня Хэўрон, у зямлі Ханаанскай. I прыйшоў Абрагам галасіць па Сарры і аплакваць яе» (Быць. 23:12).
    I Абрагам, і Ісаак глыбока перажывалі сьмерць сваёй любай жонкі і маці. Гэтую страту Ісааку ніхто ня мог кампенсаваць, нават бацька. Ісаак заставаўся няўцешным да таго часу, пакуль ня прывёў у дом Рэбэку і ня ўбачыў, як Сара зноў чакала ў вобразе ягонай жонкі. Толькі тады боль страты пачаў пакрыху прытуплівацца. Гэта, бадай, самы пераканаўчы доказ таго, як многа значаць для габрэйскіх сыноў іхнія маці.
    3 таго, што Абрагам прыйшоў «галасіць па Сарры і аплакваць яе» мы ведаем, чым была для яго гэтая жанчына. Абрагам ня проста плача, ня проста смуткуе, ён няўцешна галосіць. «Галашэньне — гэта куды больш, чым толькі плач або сьлёзы, што хутка праходзяць. Галашэньне гаворыць пра вялікае гора. Гэта выліцьцё глыбокага смутку аб незаменнай страце паловы свайго сэрца, паловы сваёй душы і жыцьця ў асобе іншай, прыгожай і любнай сяброўкі юнацтва. Галашэньне прыходзіць тады, калі немагчыма вярнуць страчанае, калі здарылася нешта, чаму няма вяртаньня, чаго нельга зноў усталяваць, паправіць і калі немагчыма ніякае суцяшэньне. Сэрца цісьнецца пачуцьцём непазьбежнага адзіноцтва, калі адбылася страта самага
    «ВЕРАЮ... CAPA...» 109 блізкага, любага, без чаго нельга жыць, чаго ніколі нельга забыцца і чаго ніколі ўжо ня будзе» (П. Вольнін).