• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Царскі сьвятар Мелхісэдэк — вялікі правобраз і для веруючых. Гасподзь ня толькі яго, але і нас паклікаў быць «царскім сьвятарствам» (1 Пятр. 2:9) «па чыне», паводле вобразу Ісуса Хрыста. Гэтае прыпадабненьне прывядзе да таго, што ў Царстве Хрыста мы будзем «царамі і святарамі» (Адкр. 1:56; 5:910; 20:6).
    Як зразумець словы, сказаныя пра Мелхісэдэка: «...бяз бацькі, бяз маці, без радаводу» (Яўр. 7:3)?
    Гэта ня значыць, што таямнічая асоба Мелхісэдэка ў сапраўднасьці ня мела ні бацькі, ні маці, ні пачатку, ні канца жыцьця. Натхнёны аўтар хоча сказаць, што пра паходжаньне, пра пачатак і канец ягоных зямных дзён гісторыя маўчыць. У Пісаньні як словы, так і замоўчваньні маюць сваё значэньне. Падрабязнасьці ягонага жыцьця захаваны ад нас, каб правобраз мог як мага ярчэй і глыбей адлюстраваць Таго, Хто прабывае вавекі і Чыё Царства і сьвятарства ня пройдзе.
    Такім ёсьць Мелхісэдэк, вялікі правобраз Месіі, які выйшаў насустрач патрыярху прывітаць яго і павіншаваць зь перамогай. Ён прапанаваў Абрагаму ў знак гасьціннасьці і высокай да яго пашаны хлеб і віно, два жыцьцёва важныя, галоўныя прадукты Палястыны. Айцы Царквы першых стагодзьдзяў убачылі ў гэтым правобраз Вячэры Гасподняй. У асобе Мелхісэдэка Сам Бог сустрэў патрыярха і дабраславіў яго на выкананьне вялікае справы Божай дабраславеньнямі
    90 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    неба і зямлі. Тут жа сустрэў яго і Садомскі цар, правобраз сатаны. Абрагам разгадаў ягоную задуму злавіць у спакушэньне, таму рашуча адхіліў ягоную прапанову.
    У гэтым зьмяшчаецца навука і нам. Як толькі мы дасягаем перамогі ў духоўным жыцьці, насустрач нам выходзяць Бог і сатана. Задача нашая — у пару разгадаць хітрыкі ліхадзея і так жа рашуча, як Абрагам, адхіліць іх, бываючы заўсёды пільнымі (Маць. 26:41).
    Спатканьне зь Мелхісэдэкам дало Абрагаму шмат. Ён яшчэ больш умацаваўся ў веры, у служэньні Богу, у намеры выканаць планы Яго, падбадзёрыўся духам і яшчэ пажадаў хадзіць перад Госпадам у чысьціні. Да канца свайго жыцьця ён так і застаўся вандроўнікам на зямлі, чакаючы атрымаць ва ўзнагароду «горад». Цікава, што старажытным ужо быў вядомы нябесны горад (Адкр. 21), да якога імкнецца і Новазапаветная Царква. Апостал Павал піша:
    «Усе гэтыя памерлі ў веры, не атрымаўшы абяцаньняў, а толькі здалёк глядзелі, і радаваліся, і казалі пра сябе, што яны вандроўнікі і прыхадні на зямлі; бо тыя, якія так кажуць, паказваюць, што яны шукаюць бацькаўшчыны. I калі б яны мелі наўме тую бацькаўшчыну, зь якое выйшлі, дык мелі б час вярнуцца; але яны імкнуліся да лепшага, гэта значыцца, да нябеснага; таму і Бог не саромеецца іх, называючы Сябе іхнім Богам: бо Ён падрыхтаваў ім горад» (Яўр. 11:1316).
    Вялікі прапаведнік Англіі, Ф. Б. Майер, вельмі добра каментуе гэты ўрывак Пісаньня:
    «Абрагаму, калі ён выйшаў з Харана, было 75 гадоў. Памёр ён у 175 гадоў. I ўсё гэтае прамежнае стагодзьдзе правёў ён, выконваючы пераходы зь месца на месца, жывучы ў лёгкім намёце, зробленым, напэўна, зь цёмнай вярблюджай шэрсьці, падобна да намётаў бядуінаў нашага часу. Намёт гэты, ня маючы падложжа, і які можна было зьняць і разьбіць у паўгадзіны, быў зусім адпаведны сімвал, які выяўляе тагачасны душэўны настрой Абрагама. Ён жыў далёка ад мясцовага насельніцтва краіны, як чужы між імі. Ён ня ўдзельнічаў ў іхніх справах, не дазваляў шлюбаў паміж членамі сваёй сям’і і язычнікамі. Калі прыйшоў час ажаніць сына, ён паслаў да радзімы сваёй, у Месапатаміі, па нявесту для яго. Ад хананэяў ён ня ўзяў „нават ніткі і рэменя ад абутку”. Да самой сьмерці жыў ён у намёце, і адтуль было вынесена ягонае цела, каб быць пахаванае побач з прахам Сары ў пячоры Махнела. Чаму ж яно так? Чаму не паддаўся Абрагам жаданьню пакінуць качавое жыцьцё?
    «ВЕРАЮ АБРАГАМ...»•
    91
    Адказ на гэта дае нам Апостал Павал у Пасланьні да яўрэяў: «...бо ён чакаў горада, які мае аснову, дойлід і будаўнік якога Бог» (Яўр. 11:9). Так яно і ёсьць: жыцьцё „ў намётах” цалкам натуральнае для тых, чыя бацькаўшчына ў нябёсах...».
    Такі ёсьць слаўны лёс вялікіх сыноў веры Божай!
    92
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    7
    «ВЕРАЮ... CAPA...»
    «Вераю і сама Сара (будучы бясплодная) атрымала сілу на прыняцьце семені і не па часе ўзросту нарадзіла, бо ведала, што верны Той, Хто абяцаў.
    I таму ад таго, і прытым амярцьвелага, паўстала так многа, як многа зорак на небе і як безьліч пяску на беразе марскім» (Яўр. 11:1112).
    Упяршыню сярод падзьвіжнікаў веры паказана гераічная вера жанчыны. Мы прывыклі лічыць героямі мужоў веры і зь іх браць прыклад, але грамадзтва складзена з мужчын і жанчын, і Пісаньне адкрывае нам ня толькі мужоў веры, але і жанчын веры, глыбока веруючых і адданых Богу падзьвіжніц.
    Наогул Пісаньне глыбокай старажытнасьці прадстаўляе нам цэлую чараду жанчын, станоўчых і адмоўных, якія так або іначай уплывалі на ход гісторыі народа Божага. Жаночыя вобразы, памешчаныя ў Бібліі, — гэта або вялікія сьвятыя, або распусныя грэшніцы на шляху веры. Усе яны ў нейкім сэньсе — правобразы ІДарквы, нягледзячы на сваю станоўчую і адмоўную ролю ў жыцьці народа Божага. I ўсе яны выконвалі тую частку агульнай задачы, якая адпавядала іхнім мажлівасьцям. I калі мужчыну было даручана пакарэньне зямлі і будаўніцтва сьвету, дык жанчыне Бог загадаў прысьвяціць сябе больш высокай і больш духоўнай задачы: прыстасаваць плады мужчынскай працы для ўладжваньня сям’і і выхаваньня грамадзянаў грамадзтва.
    Перад тым, як мы пяройдзем да разгляду вобразу Сары, дазволім сабе зрабіць невялікае адступленьне і прывядзём доўгую выпіску з габрэйскіх тлумачальнікаў Бібліі наконт ролі мужоў і жонак у грамадзтве Гасподнім, вызначанай ім Богам.
    Дык вось, каго мае на ўвазе Біблія пад словам «чалавек» у кнізе Быцьцё 1:27? Габрэйскія каментатары Пяцікніжжа адказваюць:
    Слова «чалавек» тычыцца абодвух полаў. Толькі разам, мужчына і жанчына, увасабляюць у сабе ідэю «чалавека», якога стварыў
    93
    94 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    Гасподзь па вобразе і падабенстве Сваім. Мужчыскаму полу Бог даручыў быць атрымальнікам і захавальнікам Божага адкрыцьця і ўсяго духоўнага здабытку чалавечага роду; яму даверана «памяць» чалавецтва. Жаночаму полу Бог даручыў быць захавальнікам і ўвасабленьнем найвышэйшых прынцыпаў чалавечай маральнасьці ў сьвеце, перадаваць яе сваім дзецям.
    Хто і наколькі добра выконвае сваю ролю?
    Мужчына павінен заўсёды памятаць аб галоўнай задачы жыцьця, пастаўленай Богам: ведаць мінулае і адчуваць яе неразрыўную сувязь з сучасным і жыць гэтак, каб ягоны собскі лёс увасабляў у сабе гістарычную пераемнасьць і перадаваў яе далей у пакаленьне. Мужчына выбірае сабе справу, стварае сабе становішча ў грамадзтве. Жанчына ж, стаючыся ягонай жонкай, атрымлівае і тое, і другое. Яна ўступае ў ягоную справу і разьдзяляе зь ім ягонае становішча. У саюзе з мужам яна паклікана выконваць сваё собскае назначэньне, сваю задачу як жанчына.
    Калі дзейнасьць мужчыны ёсьць фундамент, на якім ён будуе сваё жыцьцё і ўносіць уклад у агульную задачу, дык жанчыне дару чана Богам ня толькі дапамагаць свайму мужу, але і ахоўваць яго, каб ня страціў сябе, ня страціў галоўнай задачы свайго жыцьця. Справа ў тым, што ў пагоне за сродкамі да існаваньня, у вялікай барацьбе з навакольным злом мужчына можа забыцца аб вялікай мэце і галоўнай задачы ды прынесьці сябе ў ахвяру другараднасьці, што цалкам уласьціва чалавечай натуры. Гэтай загубнай схільнасьцю можна растлумачыць амаль што ўсе памылкі, учынепыя людзьмі ад пачатку гісторыі сьвету.
    Таму актуальнымі стаюцца словы прарока Ярэміі (31:22): «Бо Гасподзь стварыў на зямлі нешта новае: жонка выратуе мужа». Інакш кажучы. жанчыне Бог даручыў асланяць мужчыну. абмяжоўваючы ягоную дзейнасьць рамкамі духоўнасьці. I каб выканаць вялікую задачу жыцьця, неабходна аб’яднаньне намаганьняў дваіх, мужа і жонкі, іхняе супрацоўніцтва, іхняе гарманічнае спалучэньне.
    Сутнасьць чалавечай гісторыі можна зразумець, калі толькі мы ўсьвядомім, што ня мужчына іграе вядучую ролю ў лёсе чалавецтва, а жанчына. Пяцікніжжа падрабязна паказвае узаемаадносіны паміж Абрагамам і Сарай, відаць, з тым, каб мужчына ўсьвядоміў асаблівую ролю жонкі ў сваім уласным жыцьці, у разьвіцьці сваёй асобы, пакліканай рашыць пэўную задачу ў сьвеце. Мужчына лёгка можа пераацаніць сваю ролю, палічыць яе адзіна важнай і, такім чы
    «ВЕРАЮ... CAPA...»
    95
    нам, прыйсьці да высновы аб сваёй перавазе над жонкай. Таму Пяцікніжжа асабліва зьвяртае ўвагу мужчыны на тое, да якой ступені бездапаможным быў бы ён сам і наколькі бязрадасным было б ягонае жыцьцё бяз жонкі — так жа яно было зь ім нават у раі, пры ўсёй магутнасьці Адама, здольнага скараць і разумець навакольны сьвет (Быць. 2:18).
    Hi адна мэта не пакорыцца мужчыне, калі ён спрабуе дасягнуць яе адзін. Любая задача будзе зацяжкая яму. Каб яе выканаць, патрабуюцца аб’яднаныя намаганьні двух людзей, мужчыны і жанчыны; трэба, каб яны працавалі разам, кампенсуючы недахопы адно аднаго, гарманічна дапаўняючы адно аднаго. Пяцікніжжа прыпісвае аднолькава важнае значэньне мужчыну і жанчыне як выканаўцам Божай волі — кожнаму ў сваёй сфэры дзейнасьці. Мужчына бяз жонкі ня мае цэльнасьці, у жонцы ён шукае тую частку собскай істоты, якой нестае. Вось чаму напісана: «пакіне чалавек бацьку свайго і маці сваю, і прылепіцца да жонкі сваёй; і будуць адна плоць» (Быць. 2:24).
    Такім ёсьць агульнапрыняты габрэйскай традыцыяй погляд на ролю і становішча мужчыны і жанчыны ў жыцьці чалавечага грамадзтва, дзе вызначэньнем Гасподнім жанчына нароўні з мужчынам пастаўлена на адно зь вядучых месцаў. Ідэальным увасабленьнем такога погляду габрэйскія багасловы лічаць шлюбную пару Абрагама і Сару, і з гэтым нельга не згадзіцца. На ролю прабацькоў выбранага народа Бог падабраў людзей зь ідэальным спалучэньнем унутраных якасьцяў: адзінства духа, душы і цела, разуменьне вялікіх задачаў, поўнае прысьвячэньне ім. Гэтае раўнапраўнае і гарманічнае супрацоўніцтва на груньце закліку Божага мы і знаходзім у гэтай цудоўнай шлюбнай пары.
    Раней была дадзена характарыстыка веры Абрагама.
    Цяпер прыступім да характарыстыкі веры Сары.
    Што гэта за цудоўная жанчына і што гэта за цудоўны саюз дваіх! Колькі ў ім зачараваньня і мудрасьці для павучаньня мужчынам і жанчынам усіх вякоў і народаў! Дух Сьвяты адводзіць ім дастойнае месца на старонках кнігі жыцьця. I больш за тое: Ён спыняе нашую ўвагу на іх і настойліва запрашае нас угледзецца ў гэтыя вобразы, узяць зь іх прыклад. Разам з Абрагамам, бацькам веры, прыяцелем Божым Ён сьмела ставіць Сару і кажа: «Паслухайце Мяне, хто імкнецца да праўды , хто шукае Госпада!... паглядзеце на Абрагама, бацьку вашага, і на Сару, якая нарадзіла вас» (Іс. 51:12).