• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    72
    ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    рода і ўсіх народаў зямлі. Пазіраючы на будучыню вачамі веры, Абрагам сьмела ішоў, «ня ведаючы, куды ідзе».
    Згодна прыкладу Абрагама ўсе наступныя пакаленьні веруючых ў паслухмянстве Богу зь вераю выйшлі зь зямной бацькаўшчыны і ідуць у нябесную краіну, якую «маюць атрымаць у спадчыну» і якую, як Абрагам, ня бачылі і ня ведаюць, у якую ідуць, «ня ведаючы, куды ідуць». Абрагам хоць і ня ведаў, куды ідзе, але Гасподзь быў зь ім, і ён прыйшоў туды. Гэтак і мы, якія ідуць у нябесны Ханаан, дойдзем туды абавязкова, калі «будзем цьвёрда трымацца веравызнаньня нашага» (Яўр. 4:14; 10:23).
    Пасланьне да яўрэяў перш за ўсё бярэ пад увагу той бок веры Абрагама, які ярчэй за ўсё праявіўся ў ягоным паслушэнстве Богу. Мы таму сур’ёзна падумаем пра паслушэнства.
    Вера Божая перш за ўсё і вядзе чалавека да паслушэнства. Той, хто думае, што паслушэнства ёсьць простая справа, памыляецца. Падпарадкавацца Богу ва ўсім і заўсёды вельмі і вельмі цяжка, бо яно азначае ахвяру ўсяго свайго — жаданьняў, інтарэсаў, планаў і г. д. у імя Бога. Грэхападзеньне першай чалавечай пары адбылося на падставе парушэньня паслушэнства і праяўленьня сваёй волі. 3 таго часу ў прыродзе чалавека стойка жыве першародны грэх, які фактычна і азначае свавольства, непакорнасьць, супраціўленьне, нежаданьне падпарадкавацца іншай асобе, апрача сваёй.
    I гэтае нежаданьне мы назіраем у жыцьці людзей на кожным кроку:
    •	дзеці ня хочуць слухацца бацькоў ад калыскі, хоць Слова Божае вучыць паслухмянасьці (Эфэс. 6:13);
    •	жонкі супрацівяцца мужам сваім з дня замужжа, не жадаючы падпарадкоўвацца іхняй уладзе (Эфэс. 5:2224);
    •	мужы не прыкладаюць усяго стараньня, каб бязумоўна падпарадкоўвацца Хрысту (1 Кар. 11:3);
    •	многія члены Царквы зь цяжкасьцю падпарадкоўваюцца Слову Божаму, старэйшым братам і Самому Богу ў сваім штодзённым хаджэньні веры (1 Цар. 15:2223; Яўр. 4:11).
    Так, падпарадкаваньне — нялёгкая справа. Хто дасягнуў паслушэнства ў сваім жыцьці, той перамог сябе і атрымаў ласку ад Госпада (Дзеі 5:32).
    Нялёгка і быць начальнікам.
    Для гэтага трэба мець шэраг пераважных якасьцяў: прыроджанае лідэрства, шырокі кругагляд, уменьне глыбока і ясна думаць, даль
    «ВЕРАЮ АБРАГАМ...» 73 набачнасьць, веданьне людзей і ўменьне абыходзіцца зь імі адпаведным чынам.
    Але самім начальнікам падпарадкоўвацца яшчэ цяжэй.
    Гасподзь наш ёсьць найвялікшы начальнік. Ён — Начальнік і Спраўца веры (Эўр. 12:2). I аднак Ён добраахвотна падпарадкаваўся Айцу. Якія б мы ні былі — валявыя, уладныя, упартыя, цьвёрдахрыбетныя (Друг. 31:27; Дзеі 7:51), адораныя, таленавітыя і любога рангу кіраўнікі, — усе павінны навучыцца быць пакорнымі і падпарадкоўвацца Богу. Гэтаму вучыліся ўсе героі веры і такія моцныя натуры, як Майсей і Павал, якіх Бог паслаў у пустыню ўразумець навуку пакорнасьці і паслушэнства перад тым, як даверыў ім адказнае служэньне правадыра і апостала.
    Усе выдатныя людзі праходзілі вялікую школу выхаваньня перад тым, як навучыліся мастацтву бязумоўнага падпарадкаваньня Госпаду. Саул, першы ізраільскі цар, чалавек нязвычайны, спатыкнуўся на няўменьні падпарадкавацца Богу і быў Ім адкінуты (1 Цар. 15:2223).
    Нават Ісус, найдаскалейшы з усіх сыноў чалавечых, учалавечаны Сын Божы, прыйшоўшы на зямлю, у пакутах «навучыўся паслушэнству» (Яўр. 5:89). Ён «упакорыў Сябе і быў паслухмяны аж да сьмерці, і сьмерці крыжовай. Таму і Бог узьнёс Яго і даў Яму імя вышэйшае за ўсякае імя, каб перад імем Ісуса схілілася кожнае калена на небе, зямлі і ў апраметнай» (Філ. 2:810).
    Дык вось паслушэнства Богу ёсьць каштоўная якасьць у вачах Ягоных. Таму той, хто хоча мець пераможнае духоўнае жыцьцё, павінен навучыцца слухацца!
    Лепшым прыкладам такога ўменьня падпарадкоўвацца Богу служыць для нас Абрагам, які за сваю веру, за справы веры і паслушэнства названы вялікім праведнікам і бацькам усіх веруючых (Быць. 17:5; Рым. 4:11,1617). Сваёй паслухмянасьцю ён падняўся так высока, што апярэдзіў у паслушэнстве Сына Божага Свайму Нябеснаму Айцу.
    Такая пакорнасьць Богу магчымая толькі там, дзе чалавек любіць Яго ўсім сэрцам і ўсёю душою. Прыгадаем, як любіў Госпада Давід і як ён слухаўся Яго! Ён гатовы быў выканаць любое жаданьне Божае, таму і стаўся «мужам па сэрцы» Божым (Дзеі 13:22). Так і Абрагам: ён горача любіў Госпада і ўмеў падпарадкоўвацца Яму, таму і стаўся вялікім мужам веры і паслушэнства. А паслушэнства Богу ёсьць галоўная ўмова пераможнага духоўнага жыцьця. Толькі пры поўным падпарадкаваньні сябе волі Божай чалавек можа выканаць
    74 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ ускладзеныя на яго задачы, навучаецца пасапраўднаму вераваць і вераю зьдзяйсьняць дзеі Божыя.
    Але вялікія мужы веры праходзілі і вялікую школу выхаваньня: Бог аддаў іхнюю веру і паслушэнства на праверку, выпрабаваньне, ачышчэньне, асьвячэньне. Такім чынам Ён удасканальваў іх.
    Абрагам, як і ўсякі чалавек, меў таксама свае слабасьці: ён хістаўся і спакушаўся ў веры. Гэта бачна хоць бы з таго, як ён, доўга не атрымліваючы паабяцанага спадкаемца, прыняў параду Сары і ўвайшоў да служанкі. Гасподзь цярпліва выхаваў патрыярха ў веры, вызваляючы яго ад плоцкіх нахільнасьцяў старога характару, каб паўней злучыць ягоны дух з Духам Божым і прывесьці да поўнай залежнасьці ад Бога. Пры гэтым трэба памятаць, што ператварэньне Богам ягонага жыцьця пачалося не зь зьмяненьня навакольнага асяродзьдзя і вонкавых абставінаў і звычаяў, а з унутранага, духоўнага выхаваньня пакліканага. Вера затым пераменьвае ягонае жыцьцё. Такім жа шляхам Бог паводзіць усіх Сваіх дзяцей і сёньня. Так Гасподзь падрыхтоўваў Абрагама да вялікай місіі — стацца бацькам мноства народаў па веры. Ён паддаваўся выхаваньню, засвойваў урокі Божыя і узрастаў ад веры ў веру, пераходзіў ад адкрыцьця ў адкрыцьцё, ад спазнаньня ў спазнаньне, ад абяцаньня ў абяцаньне, г. зн. падымаўся ўсё вышэй па ступенях духоўнага жыцьця.
    Няма магчымасьці падрабязна прасачыць увесь складаны духоўны шлях патрыярха, і гэта не ўваходзіць у намер аўтара з тае прычыны, што на гэтую тэму напісаныя манументальныя працы іншымі пісьменьнікамі. Тут жа спынемся толькі на асобных момантах ягонага жыцьця, якія маюць дачыненьне да веры, да станаўленьня Абрагама ў веры Божай і здольнасьці ягонай ужываць веру ў дзеі.
    1.	Абрагам і ягоныя ўзаемаадносіны са сваякамі
    (Быць 11:3132; Дзеі 7:24)
    Калі гутарка ідзе аб нашых родных і блізкіх, дык сапраўдная вера заўсёды выбірае Бога і Ягоную волю, а родных і блізкіх адсоўвае на другі план. Прайшлі тысячагодзьдзі, а праблемы не зьмяніліся; яны працягваюць сваё быцьцё да нашых дзён. I вось як іх рэгулюе Сьвятое Пісаньне.
    Мы павінны горача любіць сваякоў і блізкіх, даваць гонар бацьку і маці, якія далі нам жыцьцё, умець слухацца іх зь дзяцінства, любіць сваіх собскіх дзяцей, і клапаціцца аб іх духоўна і матэрыяльна, прыводзіць іх да Бога. Але гэтая любоў не павінна засланяць Госпада
    «ВЕРАЮ АБРАГАМ...»
    75
    і Ягоны заклік, не павінна стаяць перашкодай між намі і Богам (Лук. 9:5962). У пытаньнях, якія датычацца вечных праўдаў і вечнага нашага лёсу, выбар заўсёды павінен быць для карысьці Бога. Воля Ягоная для нас — закон, бо ў ёй захавана нашае вышэйшае духоўнае шчасьце. Вось чаму Ісус сказаў: «Хто любіць бацьку ці маці больш..., сына ці дачку больш за Мяне, ня варты Мяне» (Маць. 10:37).
    Гэтае пытаньне ня меней востра стаяла і для Абрагама, калі Бог паклікаў яго, і яму таксама трэба было вырашаць яго так, каб дагаджаць Богу. Тое, як ён яго вырашаў і як увогуле абыходзіўся са сваімі сваякамі, для нас вельмі павучальна. Абрагам выкладае нам тутака адзін з урокаў сямейных ўзаемаадносінаў у народзе Божым. Калі Гасподзь загадаў яму пакінуць Ур Халдэйскі, а зь ім і сваяцтва сваё, і дом бацькі свайго і ісьці ў зямлю, якую Ён пакажа яму, дык за Абрагамам пайшоў усьлед і яго бацька Фара са сваім сямействам. Нясумненна, бацька быў пад уплывам закліку Абрагама, а, апрача таго, яго, магчыма, прывабляў і матэрыяльны бок гэтага перасяленьня. Магчыма, Фара хацеў на новым месцы заснаваць жывёлагадоўлю, разьвіць выгадны гандаль або нешта іншае ў гэтым родзе. Але больш за ўсё бацькоўскія пачуцьці гралі тутака вядучую ролю: ён хацеў спадарожнічаць з сынам, каб абараняць яго ў небясьпечным падарожжы. Абрагаму давялося ўступіць жаданьням бацькі і ўзяць яго з сабою. Фара выходзіў з Ура са сваёй сям’ёй і слугамі, з усёй сваёй маёмасьцю, з караванамі дробнага і буйнога быдла. Працэсія была вялікая.
    Яны дайшлі да Харана ў паўночнаЗаходняй Месапатаміі і там спыніліся. Трэба меркаваць, што перапынак у Харане быў працяглы з тае прычыны, што Абрагам пасьпеў здабыць тут вялікую маёмасьць і рабоў (Быць. 12:5).
    Нясумненна, сваякі Абрагама служылі яму перашкодай у выкананьні гэтай місіі, да якой ён быў пакліканы Богам, і ён гэта разумеў. Але з сыноў любові і пачцівасьці, ад ласкі да іх Абрагам ня спыніў іх у цьвёрдым намеры пайсьці ўсьлед за ім. Спатрэбілася ўмяшаньне Самога Бога, каб вызваліць яго ад спадарожнікаў, якія тармазілі яго. «Пасьля сьмерці бацькі ягонага, перасяліў яго Бог у гэтую зямлю», — тлумачыць Стэфан Сінедрыёну юдэйскаму (Дзеі 7:4). Толькі пасьля сьмерці Фары сталася магчымым працяг перасяленьня Абрагама ў Ханаан.
    Пазьней Харан паслужыў Абрагаму для выкананьня ягонай місіі:
    76 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ адтуль ён браў жонку сыну свайму; і ўнук яго Якаў таксама ўзяў жонак з дачок Лавана. Гэта быў вялікі промысел Божы: менавіта з дому і роду Фары, які знаў адзінага праўдзівага Бога, стварыць асаблівы народ, што захавала сапраўднае богапаважаньне, і таму адбор праводзіўся самым беражлівым спосабам і з аднаго роду.
    «I ўзяў [Абрагам] з сабою Сару, жонку сваю, Лота, сына брата свайго, і ўсю маёмасьць, якую яны набылі, і ўсіх людзей, якіх яны мелі ў Харане; і выйшлі, каб ісьці ў зямлю Ханаанскую; і прыйшлі ў зямлю Ханаанскую» (Быць. 12:5).
    Некалькі словаў аб Ханаане.
    Гэта была ў тыя часы ўрадлівая палястынская краіна, дзе пражывалі нашчадкі Ханаана. На поўнач ад яе служылі мяжой горы Ліванскія, на поўдзень — Аравійскія стэпы, з усходу — пустыня Сірыйская і з захаду — Міжземнае мора. «Абкружаная такім парадкам горамі, стэпамі і морамі, гэтая краіна, прадзначаная ў спадчыну выбранаму народу, больш за любую іншую была спрыяльная для выхаваньня яго далёка ад язычніцкага ўплыву. 3 другога боку, знаходзячыся ў цэнтры ведамага тады сьвету, на перасячэньні трох кантынентаў: Эўропы, Азіі і Афрыкі, гэтая краіна прадстаўляла найвыгаднейшае месцазнаходжаньне для распаўсюджваньня паўсюды эвангельскай пропаведзі», — запіша пасьля Вісарыён (Біблія Лапухіна, т. 1, с. 87).