• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    У 192329 гг. англаамерыканская навуковая экспэдыцыя пры раскопках у Месапатаміі знайшла разваліны Ура Халдэйскага, аб якім неаднаразова згадвае Біблія (Быць. 11:28,31; 15:7; Неям. 9:7). Вось што стала вядома са справаздачаў гэтай экспэдыцыі:
    «Ні ў адым зь іншых гарадоў Месапатаміі ня было знойдзена такіх вялікіх, а галоўнае, камфартабельных дамоў, як ва Уры Халдэйскім. Нават Вавілонскія дамы ў параўнаньні зь імі здаюцца сьціплымі. Дастаткова сказаць, што там былі дамы зь некалькімі паверхамі з 1314ю пакоямі у кожным. Там жа былі бассейны і лесьвіцы, збудаваныя з цэглы, а пад лесьвіцамі — замаскаваныя туалеты з каналізацыяй. Знойдзена вялізарная колькасьць чарапкоў глінянага посуду і мноства прадметаў хатняга ўжытку. Былі знойдзены навуковыя табліцы зь неразбуральнай апаленай гліны, з матэматычнымі фор
    68 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ муламі, са здабываньнем квадратных і кубічных каранёў і г. д.
    Апрача табліц рэлігійнага зьместу (з гімнамі багам і богаслужэбнымі формуламі), знойдзена мноства табліц, якія зьмяшчаюць гісторыю гарадзкіх будоўляў, табліц гістарычнага характару, дыпламатычнага зьместу. Знойдзены былі таксама слоўнікі і падручнікі іншых моваў, большай часткай нам зусім няведамыя.»
    Усё гэта сьведчыць аб высокаразьвітай цывілізацыі ва Уры:
    «Калі Абрагам выйшаў з Ура Халдэйскага, — кажа др Вульян, — дык гэта азначае, што ён нарадзіўся і жыў там, а таму ён зусім ня быў качэўнікам, пастухом ягнят, якім яго ўяўлялі сабе раньней» (Я. Левен, «Сеецца семя», выд. «Эванг. вера», 1989, ч. П, с. 174175).
    Абрагам нарадзіўся за 2 тысячы гадоў да Нараджэньня Хрыста. Як прайшлі ягонае дзяцінства і юнацтва, нам невядома, але сярод нашчадкаў Ноя па лініі ягонага першага сына Сіма захоўвалася праўдзівае багашанаваньне, хоць і яны ўжо ўхіліліся ў ідалапаклонства (Іс. Нав. 24:15). Абрагам жа цьвёрда трымаў сябе ў веры ў адзінага Бога, Творцу неба і зямлі. Таму, калі Госпаду спатрэбілася стварыць адмысловы народ, выкласьці яму законы і ўставы, каб ён быў сьветачам на зямлі астатім народам, Ён убачыў у Абрагаме родапачынальніка гэтага народу.
    Неямія ў сваёй малітве гэтак прыгадвае аб закліку Абрагама:
    «Ты Сам, Госпадзе Божа, выбраў Абрагама, і вывеў яго з Ура Халдэйскага, і даў яму імя Абрагама, і знайшоў сэрца ягонае верным перад Табою, і заключыў зь ім запавет, каб даць семю ягонаму зямлю... I Ты выканаў слова Сваё; таму што Ты праведны» (Неям. 9:78).
    «...знайшоў сэрца ягонае верным...»
    He Ламеха зь ягонай баявой песьняй Бог заклікаў стацца родапачынальнікам выбранага народа; ня Німрода, магутнага князя сярод сваіх братоў, якія валодалі асаблівымі здольнасьцямі згуртаваць наўкола сябе сілы слабейшых, узвысіцца і ўсталяваць асабістую ўладу і ўплыў; і не Фару, бацьку Абрагама, у семі якога пражываў сьвяты астатак спадчыны Божае, але які быў усё ж чалавекам палавінчатага характару, а заклікаў Абрагама зь ягоным чуйным духам і паслушэнствам празь веру. Бог «знайшоў сэрца ягонае верным».
    Гасподзь глядзіць на сэрца (1 Цар. 16:7; Друг. 10:17)!
    У гэтым праяўляецца Ягоны свабодны выбар, Ягоная назалежнасьць ад зямных паняцьцяў і сьветапоглядаў і Ягонае стаўленьне да пакорлівых; лічыцца за лепшага той, хто пакорны духам і верны
    «ВЕРАЮ АБРАГАМ...»
    69
    Богу сэрцам сваім (Іс. 66:12).
    Крэкер піша, што Бог выбраў Абрагама «ў пэрыяд бляску Ура Халдэйскага і загадаў яму пакінуць сьвятыя магілы сваіх продкаў. палі сваёй бацькаўшчыны і спадчыну сваіх бацькоў і ісьці ў невядомую краіну, межы якой Ён яму адкрые».
    «I сказаў Гасподзь Абрагаму: пайдзі зь зямлі тваёй, ад сваяцтва твайго і з дому бацькі твайго, у зямлю, якую Я пакажу табе» (Быць. 12:1).
    У трох рэчах загадвае яму Гасподзь зрабіць рашучы і бескампрамісны разрыў і аддзяліцца ад таго, што так моцна зьвязвае кайданамі любога чалавека, які ўступіў на шлях веры:
    1)	выйсьці зь зямлі сваёй,
    2)	ад сваяцтва свайго і
    3)	з дому бацькі свайго.
    Такога грунтоўнага як унутранага, так і зьнешняга разрыву са сваім асяродзьдзем, з раньнім грэшным жыцьцём патрабаваў заклік Божы. Прысьвячэньне заўсёды патрабуе ад таго, хто прысьвячаецца, поўнай аддачы сябе справе, да якой ён быў закліканы, і поўнага вызваленьня чалавека ад таго мінулага, што стрымлівае яго.
    Тыя ж патрабаваньні захаваны і ў Новым Запавеце. Ісус сказаў:
    «...Калі хто хоча ісьці за Мною, хай адрачэцца ад сябе і возьме крыж свой і ідзе за Мною» (Маць. 16:24).
    У іншым месцы Ён кажа:
    «Калі хто прыходзіць да Мяне, і не зьненавідзіць бацькі свайго і маці, і жонкі і дзяцей, і сірот і сёстраў, а пры гэтым і самога жыцьця свайго, той ня можа быць Маім вучнем» (Лук. 14:26).
    «Зьненавідзіць» — значыць адрачэцца ад сябе і не палюбіць сваякоў больш, чым Бога (Маць. 10:37).
    Што азначалі для Абрагама такі разрыў, такое расстаньне з бацькаўшчынай і такі строгі загад Божы, можа зразумець толькі той, хто хоць крыху знаёмы з гісторыяй сьвету і старажытнага Усходу. Хэльмут Фрэй у сваёй кнізе паведамляе, што ў дні Абрагама людзі былі крыху мацней прывязаныя да сваёй радзімы і сваіх сваякоў. Само слова «радзіма», «родны ачаг» ахоплівала эканамічныя, сацыяльныя і рэлігійныя інтарэсы, карацей кажучы, усё тое, што складала апору і нават сэнс жыцьця. Таму расстаньне з радзімай і магутным сваяцкім племем, пад кіраўніцтвам і покрывам якога жылі старажытныя, азначала страту ня толькі усталёванасьці і камфорту, але апоры і абароны. Гэта было раўназначна крушэньню жыцьця. Старажытны
    70 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ чалавек баяўся адпраўляцца ў чужыну адзін. Для тых часоў, поўных ідалапаклонства, цёмных забабонаў, беззаконьняў і разбояў бездарожжа было зьвязана зь вялікай рызыкай і небясьпекамі.
    Адважыцца самастойна пачаць падобнае падарожжа мог толькі той, хто меў вялікую мужнасьць і апекаваньне ўсемагутнага Бога. Абрагам пастанавіў адправіцца ў далёкі шлях дзякуючы адкрыцьцю ад Бога, якое ён прыняў вераю і зь вялікай паслухмянасьцью. У асобе Бога ён меў надзейнае покрыва, прыстанішча і абарону, ахову і кіраўніцтва, таму бязбоязна пакідае Ур і кідаецца ў падарожжа.
    Біблія канстатуе з абмежаванай кароткасьцю: «...і пайшоў, ня ведаючы, куды ідзе».
    Гасподзь да часу, відаць, не адкрываў канчатковай мэты ягонага падарожжа, але сам напрамак шляху Ён яму так або іначай адкрыў. Нам вядома, што ад Ура да Харана, дзе адбыўся непрадбачаны, часовы перапынак, — 1100 км.; ад Харана да Сіхэма да Ханаана — 750, ад Сіхэма да Хэўрона (месцы, у якіх качаваў Абрагам са сваімі статкамі) — 100 км. Але яго, чалавека мужнай, адданай веры, не палохаюць гэтыя адлегласьці, таму што Бог суправаджае яго ў шляху і трымае яго пад Сваёй апекай.
    Пры гэтым адзначым дзьве надта істотныя асаблівасьці, якія датычацца перасяленьня Абрагама:
    Папершае, ён быў ужо немалады, калі Гасподзь паклікаў яго: яму споўнілася 75 гадоў (Быць. 12:4), і амаль што палавіна ягонага жыцьця прайшла. У такія гады адважыцца на падарожжа — гэта подзьвіг. Да таго ж, Абрагам быў чалавек сямейны (хоць і бязьдзетны), валодаў вялікім багацьцем, здабытым ва Уры, і мноствам слугаў. Апрача таго, яго зьвязвалі са сваякамі і племем ягоныя глыбокія, сардэчныя прыхільнасьці. Ён ад прыроды быў чалавекам удзячнасьці, сузіральнай натуры, а такім людзям звычайна нялёгка даецца практычны бок любога прадпрыемства. Затое ён меў жывую веру, якая ператваралася ў дзеі і праяўлялася ды жыве на падставе адкрыцьця і навучае іншых гэтаму адкрыцьцю.
    «I пайшоў Абрагам, як сказаў яму Бог» (Быць. 12:4).
    Словы «як сказаў яму Бог» указваюць на тое, што Абрагам, падпарадкоўваючыся Божай волі, пакідае ўсю сваю маёмасьць у Халдэі і бяз хістаньня адпраўляецца ў дарогу. Вера, Богам прабуджаная ў ягоным сэрцы, дае яму сілу на пераадоленьне любых цяжкасьцяў, цяжараў і перашкодаў на шляху ў ягоным перапоўненым выпрабаваньнямі жыцьці. Ва ўзнагароду за такую паслухмянасьць веры Гас
    «ВЕРАЮ АБРАГАМ...» 71 подзь дае яму ўрачыстае дабраславеньне, у якім абвяшчае чатыры абяцаньні:
    1)	абяцаньне шматлікага патомства;
    2)	дараваньне часовых і вечных дабротаў;
    3)	ператварэньне ягонай асобы ў крыніцу дабраславеньняў для іншых.
    3 Госпадам, Пастырам нашым, веры ня страшныя ні зло, ні паганства людзей, ні страты, ні нягоды, ні нават «даліна сьмяротнага ценю», таму што Ягонае жазло і Ягоны посах ахоўваюць, дабраслаўляюць і прыносяць душы поўны спакой (Пс. 22).
    Падругое, што трэба адзначыць наконт ягонага перасяленьня, ёсьць тое, што Абрагам адпраўляўся ў дарогу ня з упэўненасьцю, як яно звычайна бывае зь людзьмі, якія плануюць свой пераезд. Ён сапраўды «пайшоў, ня ведаючы, куды ідзе». Хоць Бог і кіраваў ягоным жыцьцём, сам ён дакладна ня ведаў, дзе знойдзе сваё прыстанішча. Ён ня ведаў ні краіны той, ні зямлі, ні народа ні іхняе мовы. Ня ведаў, што яго там чакае. Ён не пасылаў туды хадакоў або выведнікаў, каб загадзя агледзець зямлю. Ён цалкам паклаўся на волю Божую, даверыўся Ягонаму кіраўніцтву і кінуўся ў падарожжа, як некаторыя сказалі б сёньня, «усьляпую». Кіруючыся выключна верай і абяцаньнямі Божымі, ён пастанаўляе на вярблюдах перасячы тысячы кіламетраў цераз горы, даліны і рэкі, цераз зыбкія пустыні і пяскі.
    Зразумела, гэта подзьвіг веры, пазбаўленай усякага страху і хістаньня, таму што яе Правадыр і Настаўнік ёсьць Бог Нябесны. Ён сказаў: «Я выведу ад цябе вялікі народ, і дабраслаўлю цябе, і ўзьвялічу імя тваё; і будзеш ты ў дабраславенстве» (Быць. 12:2). Гэтае абяцаньне для яго азначала поўную гарантыю посьпеху ў гэтай справе, якую пачынаў, і Абрагам ідзе наперад са спакойным спадзяваньнем, ускладваючы ўсю адказнасьць на Бога, бо ведае, што «верны той, хто абяцаў» (Яўр. 10:23). Вера ведае, што пачатая ў нас добрая справа давядзе нас да канца і да поўнае дасканаласьці (Філ. 1:6). Вера праведных не сароміць (Іс. 28:16; 1 Пятр. 2:6), бо ў цэнтры гэтай веры — Бог, Які дабраслаўляе.
    Бог улічыў усе тыя вялікія ахвяры, якія Абрагам зрабіў у імя Ягонае, і паабяцаў іх дапоўніць сталым дабраславеньнем. Праўда, усе Ягоныя абяцаньні былі справай будучыні і выканаліся ня пры жыцьці патрыярха. Аднак для мужа веры, якога асьвяціла сьвятло вечнасьці, абяцаньні гэтыя — дастатковая падстава, каб на ёй стварыць «дом духоўны, сьвятарства сьвятое» для сябе, сваёй сям’і, свайго на