Героі веры Старога Запавету
Выдавец: Белпрынт
Памер: 304с.
Мінск 1999
62 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ прыніжае іхняе годнасьці, бо «скарб гэты (душу нашую) мы носім у гліняных сасудах (немачным, уразьлівым целе), каб веліч сілы бачылася ў Богу, а ня ў нас» (2 Кар. 4:7). Пры канцы бітвы кожнага змагара вырашае тое, што ён, нягледзячы на хвіліны цяжкіх спакусаў і цемры, нязьменна ідзе сьледам за Госпадам, як і ў дні шчасьця. Бог усё гэта бачыць, улічвае і таму паблажлівы да чалавека, пасылае яму дабраславеньне, дапамогу і абарону (Пс. 129:34; 1 Кар. 10:13).
Спакусы праведніка для нас — папярэджаньне, але і сьвятасьць ягоная — прыклад для перайманьня.
На момант уявім сабе, што давялося Ною перажыць, калі, выйшаўшы са сваёй сям’ёй з каўчэга, ён азірнуў зямлю, што апусьцела пасьля патопу. Якая спустошанасьць і бязьлюднасьць! Якія жахлівыя суды Твае, Госпадзе! Ной літаральна перажыў тое, што пасьля духоўна перажылі сыны Карэевы: «Усе воды Твае і хвалі Твае прайшлі нада мною» (Пс. 41:8) і што часткова перажыў прарок Ёна: «Ты ўкінуў мяне ў глыбіню, у сэрца мора, і патокі акружылі мяне, усе воды Твае і хвалі Твае праходзілі нада мною» (Ёна 2:4).
Ной перажыў гэтае хрышчэньне водамі і духоўна, і фізічна.
Відовішча, якое зьявілася ягонаму позірку, магло прывесьці нават наймужнейшае сэрца ў страх і роспач: усё, літаральна, усё трэба пачынаць спачатку. Малавернаму гэта не па сіле. Але адданы Госпаду патрыярх перш за ўсё будуе ахвярнік, каб на ім узьнесьці ахвяру хвалы і ўдзячнасьці за выратаваньне яго і дому ягонага ад вялікага суду. Ахвяра ўсеспаленьня, якую пасьля прыносіў Ізраіль, азначала ўсьведамленьне сваёй грахоўнасьці і глыбокае каяньне. Ной прыносіць на ахвярнік чыстых жывёлін і птушак, якіх ён узяў у каўчэг у большай колькасьці (Быць. 7:2). Гэтая ахвяра была, з аднаго боку, актам пакаяньня Ноя за ранейшыя грахі чалавечага роду, што беззваротна загінуў у водах патопу, і за грахі, якія былі прычынай суду; а з другога — выяўленьнем удзячнасьці Богу за выратаваньне, выказваньнем поўнай пакоры і паслушэнства Ягонай добрай волі.
Гасподзь прыняў ахвяру Ноя, як «прыемную духмянасьць» (Быць. 8:21), г. зн. як пах задавальненьня і заспакаеньня, што, дарэчы, адпавядае і імю Ноя (Ной [габр.] — уцешаны; Ное — адпачываць, спакой і супакаеньне). Ной заспакоіў сэрца Бога, і ахвяра ягоная была прыемная Богу не сваімі фізічнымі пахамі, а выказанымі ў ёй пачуцьцямі веры і пакоры Госпаду.
Каб умацаваць рукі Ноя і сыноў ягоных на стваральную працу, на адбудоўваньне сьвету пасьля патопу, Бог заключае зь ім запаветса
«ВЕРАЮ НОЙ...» 63 юз. Азнакай запавету Ён ставіць вясёлку ў знак таго, што ня будзе «праклінаць зямлю за чалавека» і «ня будзе ўжо патопу на спустошэньне зямлі» (Быць. 8:21; 9:11). Ной, як родапачынальнік пасьляпатопнага чалавецтва, атрымлівае падобнае да Адама і Евы дабраславеньне і наказ на размнажэньне нашчадкаў, на ўладу над жывёльным сьветам і на кармленьне людзей і жывёлаў (Быць. 9:17). Гэтак Бог ізноў дабраславіў чалавека і ўсталяваў ягонае ўладараньне над сьветам, як яно было на захадзе стварэньня (Быць. 1:2829). У асобе Ноя і ягонага сямейства стварылася быццам новае тварэньне, якое патрабавала і новага дабраславеньня і новага запавету. Ноеў запавет — правобраз наступнага сапраўднага абнаўленьня тварэньня і ўсяго Сусьвету (Іс. 65:17; Адкр. 21:5).
Сіла новага дабраславеньня Божага пашыралася ня толькі на самога Ноя, сыноў ягоных і іхніх нашчадкаў, але на ўсё стварэньне ў цэлым, на ўсё будучае чалавецтва, абноўленае і закліканае да новага жыцьця. Як Адам і Ева пачыналі ствараць першы дапатопны сьвет, гэтак Ной і ягонае сямейства пачыналі ствараць асновы другога, пасьляпатопнага сьвету.
Ной — адзіны з патрыярхаў, які перажыў патоп. Да патопу ён пражыў 600 гадоў, пасьля патопу 350. Зь іх 60 гадоў разам з Абрагамам. Ён цалкам мог перадаць Абрагаму гісторыю самых старажытных часоў. «Доўгае жыцьцё прабацькоў сьведчыць, што на іх у нейкай меры яшчэ ўскладзена дабраславеньне Божае (доўгае жыцьцё замест бесьсьмяротнасьці). Як дапускаюць некаторыя зь сьвятых Айцоў, даўгалецьце спрыяла лепшаму захаваньню рэлігійнага паданьня. Пазьней з прычыны ўзрастаньня грахоўнасьці тэрмін жыцьця чалавека скарачаецца» (Біблія, Брусель 1973, «Прнложення»).
64
ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
6
«ВЕРАЮ АБРАГАМ...»
«Вераю Абрагам паслухаўся наказу ісьці ў краіну, якую меўся атрымаць у спадчыну, і пайшоў, ня ведаючы, куды ідзе.»
«Вераю жыў ён на зямлі абяцанай, як на чужой, і жыў у намётах зь Ісаакам і Якавам, супольнымі спадкаемцамі таго самага абяцаньня; бо ён чакаў горада, які мае аснову, дойлід і будаўнік якога Бог» (Яўр. 11:811).
Абрагам, як і Давід, ёсьць вялікая асоба, якая нараджаецца адзін раз у тысячагодзьдзе. Ён разам з Давідам названы бацькам Госпада нашага Ісуса Хрыста — праўдзівага Месіі (Маць. 1:1).
Абрагам — асоба асаблівая. Ён стаіць на рубяжы дзьвюх найвялікшых эпохаў чалавецтва: да яго была эпоха старога, дапатопнага сьвету, калі грэх затапіў усю зямлю, і толькі паасобныя людзі сваёю вераю падымаліся да Бога; а пасьля яго — новы, пасьляпатопны сьвет, які паклаў пачатак разьвіцьцю гісторыі збавеньня, што ўжо ніякія катаклізмы прыроды ня могуць пахіснуць. У пэрыяд гэтай новай эпохі ня толькі паасобныя людзі, але цэлы народ, а потым і многія народы былі заваблены ў сьвет веры і выкупленьня і вераю ставаліся спадкаемцамі Божымі.
Жыцьцё веры Абрагама паклала пачатак старазапаветнаму Дабравесьцю, той творнай і выратоўнай вестцы Божай, церазь якую ўзьнік народ, што ёсьць старазапаветная Царква. Таму Абрагам і названы ў Сьвятым Пісаньні «бацькам шматлікіх народаў», старазапаветных і новазапаветных веруючых.
Пачынаючы з 11 разьдзела кнігі Быцьцё, дзе прыведзены радавод Сіма, сына Ноя, Біблія «...паказвае на прыкладзе некалькіх людзей, што адбываецца ў сьвеце, калі Ўсявышні кіруе падзеямі і людзі выконваюць Ягоную волю: выяўляецца яднаньне і сэнс гісторыі. Прыклад жыцьця Абрагама паказвае, што верыць — значыць ня толькі дапускаць быцьцё Божае, але і праяўляць абсалютны давер Богу і дадзеным Ім абяцаньням і няўхільна выконваць Ягоныя запаведзі. Калі Бог дае чалавеку абяцаньне, прадметам веры стаецца непаруш
65
66 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
насьць слова Божага. Вера павінна расьці і мацнець у выпрабаваньнях. Калі чалавек пераадольвае іх, ён здабывае вопыт жыцьця ў веры і ягонае знаньне Бога паглыбляецца: Абрагам стаецца прыяцелем Божым; Бог адкрывае яму Сваю задуму аб ім і аб грэшных гарадах; дзякуючы веры Абрагама чыніцца цуд, г. зн. пераадольваецца закон заняпалага быцьця: ягоная бясплодная жонка нараджае сына» (Біблія, Брусель 1973, «Прнложення»).
Цікава, што асабістаму жыцьцю Абрагама, які пражыў 175 гадоў, у Сьвятым Пісаньні адведзена каля трыццаці разьдзелаў, а ўвесь дапатопны пэрыяд гісторыі чалавецтва, складаючы амаль 2000 год, пачынаючы ад Адама і канчаючы Ноем, выкладзены толькі ў адзінаццаці разьдзелах. Гэта тлумачыцца тым, што ў асобе Абрагама Бог пачаў ажыцьцяўленьне Сваіх глабальных духоўных задачаў і найвышэйшых уратавальных мэтаў і заключыў зь ім якасна новы запавет — запавет веры. У асобе Абрагама Ён прадставіў родапачынальніка, заснавальніка таго народа, празь які зьявіў сьвету новыя вялікія адкрыцьці і пачаў тварэньне дому Божага. Ізраіль, такім чынам, зьяўляецца цалкам волевыяўленьнем і справай Творцы, г. зн. узьнік выключна ўладай Бога і спосабам адкрыцьця Бога. I ў гэтым Абрагам, як прылада Божая і муж веры, сыграў найвялікшую ролю. Ягоная жывая, шчырая вера служыць беспадобным прыкладам для сьвятых усіх часоў аж да нашых дзён.
Што менавіта зрабіла Абрагама вялікім мужам веры, носьбітам Божага адкрыцьця і патрыярхам выбранага народа?
Аўтар Пасланьня да яўрэяў у 11 разьдзеле адзначае тры асноўныя фактары: 1) заклік Бога, 2) падпарадкаваньне Абрагама і 3) выключна высокі дух ягонае веры і пабожнасьці.
Калі заклік Божы дасягнуў Абрагама, ён ня быў яшчэ ні праведным у тым разуменьні, якое мы сёньня ўкладаем ў гэтае слова, ні патрыярхам, ні выдатным чалавекам. Ён проста быў прасякнуты глыбокімі роздумамі і нявыказнымі душэўнымі пакутамі ад пануючага ў ягоны час ідалапаклонства і маральнага падзеньня людзей зь ягонага асяродзьдзя. Мінуў не такі ўжо доўгі час пасьля патопу, як дэманы, згубцы тварэньня Божага, зноў узяліся за старое і пачалі разбэшчваць людзей. Для Бога, Чыё сэрца смуткавала па новым падзеньні Ягонага стварэньня, гэтага было дастаткова, каб паклікаць Абрагама на шлях высокай веры і высокага служэньня. Так з простага, нічым не знамянальнага чалавека, сына Фары, родам з пакаленьня Сіма Абрагам, дзясяты ад Ноя, стаўся выбраньнікам Божым,
«ВЕРАЮ АБРАГАМ...»
67
службітом найвышэйшага прысьвячэньня. I нават болей: ён стаўся бацькам Месіі, падняўшыся вераю на недасягальную вышыню і сеўшы на трон Хрыста, Сына Божага ў Нябесным Царстве (Маць. 8:11).
У Пасланьні да яўрэяў (11:8) чытаем: «Вераю Абрагам паслухаўся наказу ісьці ў краіну, якую меўся атрымаць у спадчыну...»
Жыцьцё Абрагама, нясумненна, мела куды больш падзеяў, чым гэта адкрыта нам у Сьвятым Пісаньні. Пісаньне «думае эпохамі». Яно не дае ўсіх дэталяў і ня ёсьць летапісам жыцьця. Бог лічыць патрэбным адкрыць нам толькі тое, што тычыцца Ягоных планаў і ролі памазаньніка ў рэалізацыі гэтых планаў, а таксама прагрэсу веры ягонай. Апостал Павал кажа, што рухаючым стымулам жыцьця Абрагама былі не асабістыя мэты і зацікаўленьні, не дасягненьне собскіх прэстыжных планаў або задач, але адзіна закліканьне выбраньня Божага. Адкрыцьцё Госпада перадвырашыла ўсё, і ў гэтым таямніца падпарадкаваньня Абрагама. Ягонае слова, Ягоны наказ, Ягоны Дух зрушылі ў Абрагаме сілу, якая тоіцца ў кожным чалавеку і якая, натхняючыся высокім Ідэалам, можа дасягаць пазагранічнага сьвету. Гэтая сіла ёсьць вера Божая. Яна здольная перастаўляць горы, разбураць царствы, рухаць сьветамі. Гэтак яна аднойчы зьмяніла жыцьцё цэлага роду.
Сямейства Фары і Абрагама пражывала тады ва Уры Халдэйскім, у Месапатаміі (Дзеі 7:2). Горад Ур ляжаў у нізоўі ракі Эўфрат, недалёка ад ўтоку яе ў Пэрсідскім заліве. Гэта ня так далёка ад таго месца, дзе да патопу жылі нашыя прабацькі Адам і Ева. Але месца іхняга пражываньня, сьляды Эдэмскага саду, былі змытыя зь зямлі водамі патопу.