• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    Будучы слаўны горад у Царстве Нябесным, ён падрыхтаваны «для тых, хто любіць Бога», і «для тых, хто спадзяецца на Яго». Любіць і спадзявацца на Бога, — вось гэта ёсьць галоўная годнасьць грамадзян сьвятога горада. Сыны Сіфа былі такія. Яны былі сапраўдныя «сыны Божыя» (Гал. 3:26; Рым. 8:14).
    Але паступова гэтыя дзьве лініі чалавецтва зблізіліся і пачалі ўваходзіць у шлюбныя сувязі. Нашчадкі Сіфа спакусіліся прыгажосьцю жанчын з роду каінітаў і ня ўбачылі ў гэтым вялікай небясьпекі сабе. Ад гэтых зьмяшаных шлюбаў пачалі нараджацца «волаты», пра якіх Біблія кажа: «Гэта дужыя, спакон славутыя людзі» (Быць. 6:4). Хто ж яны?
    Каментатары Бібліі Лапухіна тлумачаць, хто былі гэтыя волаты і чаму яны названы «дужымі» і «славутымі» людзьмі:
    «Дапатопнае чалавецтва называецца «волатамі», у арыгінале — «нефілім». Хоць сапраўды ў Пісаньні гэты тэрмін часамі і служыць абазначэньнем волатаў або гігантаў (Лікі 13:33), асноўнае значэньне гэтага кораня — разбураць, зьвяргаць, а ў форме «ніф» — прымусіць падаць, спакушаць, разбэшчваць. Адгэтуль значна правільней будзе ў гэтых першабытных «нефілім» бачыць ня так людзей, якія адрозьніваюцца фізічнай моцай і ростам, як асобы, што сьвядома тапталі ўсякую праўду, і дзёрзкіх тыранаў» (том 1, с. 46).
    Вяртаючыся да пытаньня пра «сыноў Божых», нагадаем, што сярод багасловаў, як старажытных, так і сучасных, як яўрэйскіх, так і хрысьціянскіх, ёсьць і другі погляд. Гэта анёлы (зразумела, ўпалыя), як аб гэтым сказана ў самай першай напісанай кнізе Бібліі — кнізе Ёва (1:6; 2:1). Гэтыя ўпалыя духі змаглі прыняць чалавечае цела і пачалі «ўваходзіць да дачок чалавечых» і спараджаць «волатаў» (волаты — літаральна: упалыя), Сам Бог сказаў пра іх, што яны «цела» (Быць. 6:3).
    Паводле такога тлумачэньня лягчэй зразумець волатаў. У Пісаньні яны яшчэ названыя «рэфаімамі» (Ёў 26:5; Іс. 14:96, г. зн. нікчэмнымі, бясьсілымі ценямі. Яны, паводле словаў прарока Ісаі (26:14), «ня ўстануць», г. зн. не ўваскрэснуць на суд, цела чалавечага не
    50 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ
    атрымаюць. Бог не ствараў гэтых істотаў і таму сурова асудзіў іх навекі ў бездань. Яны выйшлі ад саюзу духа зла з чалавекам (Юд. 1:6; 2 Пятр. 2:4).*
    Што тычыцца наогул пытаньня шлюбу ў хрысьціянскай Царкве, нам трэба памятаць прынцып Божы. У тых выпадках, дзе «сыны Божыя» (веруючыя) збліжаюцца з «дочкамі чалавечымі» (няверуючымі), заўсёды адольвае плоць, а ня дух, таму што парушаецца закон духоўнага жыцьця і запаведзь паслухмянства Богу. I згодна Закону Майсееваму, і згодна Новаму Запавету строга забараняецца ўступаць у зьмяшаныя шлюбы (Вых. 34:1516; Друг. 7:16; 2 Кар. 6:1418). Гэта прынцып Божы, які застаецца нязьменным ва ўсе часы: аддзяленьне ад зла ва ўсіх ягоных формах і праяўленьнях.
    Гэтая забарона Гасподняя ідзе з добрых намераў да чалавека, зь любові і спачуваньня, каб выратаваць яго ад марных пакутаў. Практыка жыцьця паказвае, што такія шлюбы ў сваёй аснове трагічныя, папершае, таму, што ня маюць дабраславеньня Божага, а, падругое, ня маюць духоўнай супольнасьці. Ворагу душаў чалавечых у такім шлюбе дадзена права губіць і мучыць мужоў і жонак (Эфэс. 4:27), таму зло адольвае.
    Даволі цікавую і праўдзівую думку наконт зьмяшаных шлюбаў выказаў спэцыяліст па праблемах сям’і і шлюбу і лектар па гэтых пытаньнях у габрэйскіх суполках амерыканскіх гарадоў М. Фрыдман (ЗША, штат Мінэсота): «Шлюб — гэта ня выдумка чалавека. Гэта ня правіла грамадзкага жыцьця. Нельга нават сказаць, што гэта пасьпяховая задума. Гэта Божая ідэя. Бог сказаў: «Жанецеся. Ня чынеце пералюбу»... I з таго часу мы жэнімся таму, што шлюб усталёваны Богам... Зьмяшаны шлюб — гэта супярэчнасьць, бо шлюб
    * Згодна з кнігай Эноха (апакрыфічнага паходжаньня 2 ст. да Нараджэньня Хрыстовага), «сыны Божыя» былі духоўныя істоты (2 Пятр. 2:4). Яны ўвайшлі ў злачынны саюз з жанчынамі зямлі і навучылі іх чараўніцтву і заклінаньням. Ад гэтага «зьявілася вялікая бязбожнасьць». Гэтае тлумачэньне было прынята Філонам і шматлікімі айцамі Царквы (як напрыклад Юстын, Іріней, Тэртуліян, Амвросій). Паколькі шлюб у Бібліі нярэдка абазначае яднаньне з Богам, г. зн. веру (Ос. 2:16; Эфэс. 5:2233), у шлюбе духаў і людзей можна ўбачыць сімвал язычніцтва, якое зарадзілася са сваім шанаваньнем дэманаў, язычніцкіх багоў, магіяй і варажбою: чалавек спрабуе пранікнуць ў таямніцы сьвету незалежна ад волі Творцы. Пачынаючы з 4 ст., паняцьце «анёл» сталася больш духоўным, і сьвятыя айцы ўбачылі ў «сынах Божых» нашчадкаў праведнага Сіфа, а ў «дочках чалавечых» — жанчын Каінавага племя» (Біблія, Брусель 1973, «Прнложення», с. 1860).
    «ВЕРАЮ НОЙ...»
    51
    ёсьць сьвятая справа, а зьмяшаны шлюб — супярэчны Божай задуме... Як вы можаце парушаць правілы, усталяваныя Богам? Гэта ж бяссэнсава і супрацьнатуральна ў самой сваёй сутнасьці».
    Але працягваем нашую тэму пра Ноя.
    Старажытны сьвет разьвіваўся ў духу Каіна, ствараючы сабе будучыню бяз Бога. Падзеньне нораваў было такое вялікае, што людзі канчаткова паразбэшчваліся і дайшлі да найвышэйшага пункта шаленства і блюзьнерства. «I напоўнілася зямля злачынствамі» (Быць. 6:11). Гасподзь быў прымушаны ўмяшацца ў гэтае шаленства і пастанавіў:
    •	скараціць дні чалавечага жыцьця да максімальнага даўгалецьця ў 120 гадоў;
    •	правесьці суд над злом церазь зьнішчэньне ўсяго стварэньня водамі патопу.
    Жыцьцё людзей старажытнасьці вызначалася вялікім даўгалецьцем. Для гэтага былі спрыяльныя ўмовы: здаровае асяродзьдзе пражываньня, чыстая, паўнацэнная ежа, у асноўным, расьлінная; але больш за ўсё — дабраславеньне Творцы. Даўгалецьце тых, хто пакланяўся Богу і каго мы называем патрыярхамі, было фантастычнае. I гэтак Адам пражыў 930 гадоў, Мафусал, сын Эноха, — 969 гадоў. Але з таго часу, як людзі адпалі ад Бога і скрывілі шляхі свае, Гасподзь скараціў працягласьць іхняга жыцьця да 120 гадоў (Быць. 11:1026), а бліжэй да нашых дзён яна скарацілася да 7080 гадоў і нават менш за гэта (Пс. 89:10).
    Пра эпоху Ноя Біблія апавядае самыя бязрадасныя словы:
    «I паглядзеў Бог на зямлю, — і вось, яна разбэшчаная; бо ўсякая плоць скрывіла шлях свой на зямлі» (Быць. 6:12).
    Цікава заўважыць, што ў Сваім апісаньні руху чалавецтва да гібелі Богу, у адрозьненьне ад чалавека, спатрэбілася так мала словаў. Карціна распаду нораваў і крушэньня старажытнага сьвету, у духоўнай атмасфэры якога жыў праведны Ной, была жахлівая. Грэх настолькі прагрэсаваў, завалодаўшы спосабам разважаньня, настрою і стану грамадзтва, што Богу нічога не заставалася, як толькі ўмяшацца ў гісторыю сьвету і пакласьці яму канец. I гэтую вестку Ён паведамляе Ною: «Канец усякай плоці прыйшоў перад аблічча Маё».
    Бог, натхняльнік Пісаньня і ягоны геніяльны Аўтар, адкрывае нам галоўныя прычыны насьпелай катастрофы: разбэшчанасьць, скажонасьць і злачынствы. Разбэшчанасьць ахапіла маральную галіну, скажонасьць — яе сацыяльны бок, а зладзействы аказаліся вынікам
    3 Зак. 3107
    52 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ ўзаемадзеяньня першых дзьвюх.
    Такім чынам разбэшчанасьць, скажонасьць і злачыннасьць зьявіліся прычынай пагібелі дапатопнага сьвету і прадвесьнікамі суду Божага над ім. Хоць на першы погляд здаецца, што суд адбываецца па ініцыятыве Бога, але фактычна сьвет сам сьпеліць свой канец. Ён даўно ўжо насіў у сабе асуджэньне, яшчэ задоўга да таго, як яно адбылося ў водах патопу.
    I ўсе вялікія сусьветныя катастрофы ў сваёй найглыбейшай сутнасьці былі ня што іншае, як вынікі грэшных дзеяньняў людзей, якія жывуць бяз Бога. Гэта вельмі сур’ёзная думка, і мы павінны памятаць пра гэта, калі хочам захаваць сябе ад судоў Божых. Амаральнасьць, ліхадзействы, пагарда да правоў блізкага, злучаныя з падманам, хітрасьцю, подласьцю, нізасьцю, насільлем, грабяжом і г. д., непазьбежна наклікае на сябе пакараньне. Усё пачынаецца з унутранага разбэшчваньня чалавека: глабальны амаральны спад прыводзіць да грамадзкага і сацыяльнага ўпадку, заняпад сям’і, культуры, экалогіі, дэградацыі і зьдзічэньня моладзі, раньняй дзіцячай злачыннасьці і нарэшце да крушэньня дзяржавы і сьвету ў цэлым, як было і да патопу. Гэтак разбэшчваньне людзей стаецца магільшчыкам чалавецтва.
    Эпоха, якая сказіла маральнасьць, зацямніла людзкое ўсьведамленьне і аддалілася ад вызначанага Богам шляху, нявартая існаваць і сама сябе асуджае на пагібель. Таму і загінуў першы сьвет і ў гэтай пагібелі Бог не вінаваты. Ён, — прамудры Творца і Заканадаўца, любячы Бацька, — уклаў у Сваё стварэньне маральныя законы і, калі іх ня выконваюць, дык гэтым самі на сябе наклікаюць асуджэньне.
    «Тыя ж вынаходкі, якія абагацілі чалавека і зрабілі яго магутным, зьнішчаць яго. Тая ж палітычная дзяржаўная ўлада, якая павінна быць яму гарантам ягонай будучыні, створыць у свой час сусьветнапалітычныя складанасьці, якія прывядуць да зьнішчэньня, да згубнай катастрофы. Калі б Бог ізноў падарыў чалавецтву рай, яно зноў паспрабавала б завалодаць ім бяз праведнасьці Божай і ператварыла б яго ў новае пекла» (Крэкер, «Ной і суд над сьветам»).
    I вось пасярод такога «пекла», такога ўсеагульнага разгулу пачуцьцяў і насільля і прывядзеньня сьвету да ліхадзействаў знайшоўся адзін чалавек з сыноў Сіфавых, які жыў сьвятой, пераможнай верай. Гэты чалавек, гэты герой веры быў патрыярх Ной, невялікі «аазіс» у пустыні граху і зла. Біблія так апісвае ягонае жыцьцё: «Ной
    «ВЕРАЮ НОЙ...» 53
    здабыў мілату перад вачамі Госпада Бога. Вось жыцьцё Ноевае: Ной быў чалавек праведны і беззаганны ў родзе сваім: Ной хадзіў перад Богам» (Быць. 6:89).
    Слова «мілата» іначай яшчэ перакладаецца, як «добразычлівасьць Божая». У гэтую мілату або добразычлівасьць уваходзіць атрыманьне сьвятла Божага — адкрыцьцё аб будучыні сьвету, памазаньне Духа Сьвятога, таксама больш высокая крыніца сілаў і дар Божы дзейнічаць праз памазанца для збавеньня сьвету.
    А слова «атрымаў» на старажытнагрэцкай мове азначае набыцьцё горача жаданай мэты, таго духоўнага стану, які дасягаецца цаной вялікіх намаганьняў, ахвяраў, самаадрачэньня, цаной напружанай нутраной барацьбы і шматгадовых пошукаў.
    Такую адмысловую мілату, такую міласьць Гасподнюю Ной набыў за многія свае выдатныя духоўныя якасьці:
    •	за тое, што аддзяліўся ад сьвету і жыў жыцьцём прысьвячэньня, давер’я і глыбокае лучнасьці з Богам, што зьявілася крыніцаю атрыманьня ім адкрыцьця;