• Газеты, часопісы і г.д.
  • Героі веры Старога Запавету

    Героі веры Старога Запавету


    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 304с.
    Мінск 1999
    104.61 МБ
    •	за тое, што хадзіў перад Богам у праўдзе і захаваў унутраную здольнасьць разумець мову Божую;
    •	за сваю праведнасьць і беззаганнасьць, г. зн. за пабожнае, сьвятое жыцьцё;
    •	за тое, што паважаў, сьвяціў свайго Госпада і слухаўся Яго;
    •	і яшчэ за тое, што горача, палымяна імкнуўся дагадзіць Богу, дасягнуць Бога, быць адно з Богам і пасяліцца з Богам.
    Таму ён і быў чалавек праведны і беззаганны, бо толькі такія людзі і такія працаўнікі здабываюць Ягоную зычлівасьць і дасягаюць прыстанішча Ягонага. Але такое становішча не даецца лёгка і проста там, дзе пануе грэх і дзе вастрыё граху нацэлена на тое, каб загубіць праведніка. Ною трэба было прымяніць вялікую мужнасьць, мэтанакіраванасьць веры, вялікую сілу духа, непахісную цьвёрдасьць і рашучасьць. Людзі сьвету гэтага і сілы зла не змаглі адолець яго таму, што зь ім быў Бог. Беззаганнасьць Ноя была яму бранёю.
    Ён быў праведны і беззаганны і перад Богам, і перад людзьмі. Гэта найвышэйшая ацэнка, якую Гасподзь дае выбранцам Сваім. Беззаганнасьць — гэта пабожнасьць, чыстая ад заганы; гэта навышэйшая ступень сьвятасьці і добрых якасьцяў. Ной быў чысты ў духу сваім, у душы і целе, чысты ў сумленьні сваім, ва ўчынках, у адносінах зь людзьмі, чысты ад усякай брыдоты, што пляміць унутранага чалавека. I чысты ён быў таму, што асланяў сваё сэрца ад усякіх дэ
    54 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ манскіх насланьняў, ад замахаў граху, быў пільны ў спакусах і не дапускаў у сваім жыцьці таго, што ня згодна з воляй Ягонай і агідна Духу Ягонаму.
    Справу, даручаную Богам, Ной выканаў з богабаязнасьцю. Новы Запавет, характарызуючы веру Ноя словам «богабаязна», падразумявае, што ён усё сваё доўгае жыцьцё хадзіў перад абліччам Бога і людзей у страху Божым. Той, хто мае ў сэрцы сваім страх Гасподні, — крыніцу сапраўднай мудрасьці, — надзейны чалавек для Бога, якому Ён даручае Свае найважнейшыя даручэньні таму, што інтарэсы Царства Божага ён робіць мэтаю і сэнсам свайго жыцьця.
    Такі быў Ной.
    I таму ён атрымлівае ад Госпада «адкрыцьцё аб тым, што яшчэ ня было бачна». Бог дзеліцца зь ім Сваімі планамі, адкрывае Свае намеры. Ён паведамляе Ною, што:
    •	увесь сьвет хутка за беззаконьні свае загіне ў водах патопу;
    •	а ён, Ной, станецца родапачынальнікам абноўленага сьвету і новай цывілізацыі; павінен збудаваць каўчэг для выратаваньня сваёй сям’і і ўсяго жывога на зямлі.
    Атрымаўшы гэтае адкрыцьцё, Ной з трымценьнем веры прыступіў да будаўніцтва каўчэга. Сам Бог вызначыў памеры, форму і ўнутраную будову гэтага ўнікальнага карабля, у якім Ною зь сям’ёю і жывёлаю трэба было плаваць па паверхні водаў цэлы год, перажыць усе буры і штормы. Біблія двойчы заўважае: «I зрабіў Ной усё; як наказаў яму Бог, так ён і зрабіў» (Быць. 6:22). «Ной зрабіў усё, што Гасподзь Бог наказаў яму» (Быць. 7:5).
    Ной выканаў усе наказы Божыя: ён дакладна рэалізаваў праект і збудаваў карабель, прызнаны сёньня вучонымі шэдэўрам інжынернага мастацтва, збудаваным паводле геніяльнага чацряжа. Менавіта такі карабель можа перажыць сусьветны патоп, доўгае плаваньне і любыя катаклізмы прыроды. Збудаваць яго на сушы, задоўга да патопу, калі яшчэ ня было ніякіх азнакаў дажджу, было для Ноя адным зь нялёгкіх выпрабаваньняў ягонай веры. Але ён цьвёрда верыў Госпаду свайму і, нягледзячы на цяжкасьць задачы, пад кіраўніцтвам і абаронай Ягонай рупліва выконваў Ягонае даручэньне. Ад дакладнасьці выкананьня гэтага даручэньня і вернасьці Ноя Богу залежала будучыня чалавецтва.
    Вера Ноя зьявіла цуд адданасьці і вернасьці Богу.
    Новы Запавет акцэнтуе нашую ўвагу менавіта на гэтай, самай цудоўнай рысе ягонае веры — бесьпярэчным паслушэнстве волі Бо
    «ВЕРАЮ НОЙ...»
    55
    жай. Ной, відаць, не без дапамогі наёмных працаўнікоў выконваў гэтую тытанічную працу, цяжкую, складаную, шматгадовую, пасьпяхова кіруючы працамі, прытым зь вялікай богабаязнасьцю. Слова «богабаязна» прачыняе заслону ў ягоны ўнутраны сьвет і паказвае на тое, што Ной выканаў даручаную справу з такой рупнасьцю, як сьвяшчэннадзейства. Гэтая праца дала Ною ўніверсальную магчымасьць капітальна падрыхтаваць сябе і сваю сям’ю да часу судоў і перасяленьня ў якасны новы сьвет.
    Дык вось мы разгледзелі асобу Ноя, як вялікага мужа веры, службіта праўды Божай, які ў страху хадзіў перад Госпадам, дбайна захоўваў свой дух у чысьціні, у свабодзе і ўспрымальнасьці да адкрыцьцяў Ягоных. Як дакладна і тонка ўлоўліваў ён наказы Божыя, сьвята паважаў Яго! У гэтым богабаязным і даверным падпарадкаваньні, у спадзяваньні веры сакрэт Ноевай перамогі.
    Цяпер разгледзім Ноя як прапаведніка праўды.
    Шмат гадоў будуючы каўчэг, ён адначасова павінен быў тлумачыць сваім сучасьнікам, навошта ён будуе яго на сушы і што наканавана сьвету. Ён будуе і разам з тым сьведчыць аб грозным судзе, які мае адбыцца. 3 Пасланьня Пятра мы даведваемся, што патрыярх Ной быў «прапаведнікам праўды» (2 Пятр. 2:5), а значыцца, прарокам Госпада. Бог, верны Свайму слову і духу любові, пасылае сьвету прарокаў на ўсіх пераломах гісторыі, каб выратаваць яго ад пагібелі і наказаць яму праўдзівы шлях жыцьця.
    Быць прапаведнікам Божым у сьвеце зла і бязбожнасьці, перадаваць Ягоную волю наконт лёсу сьвету — гэта адна зь нялёгкіх задачаў. Але яшчэ цяжэй — у такім варожым Богу сьвеце быць прапаведнікам праўды. Жыцьцё часта ставіць чалавека ў такія ўмовы, калі даводзіцца рабіць выбар, які суправаджаецца сьмяротнай рызыкай: схлусіць або сказаць праўду? Голас розуму, дзеля захаваньня жыцьця, заклікае ўхіліцца, пайсьці на кампраміс, а голас сумленьня, сам дух праўды патрабуе выканаць праўду да канца, не зважаючы ні на што. Што зрабіць? I выбар можа аказацца фатальным. О, перамога ў такіх сітуацыях дастаецца няпроста. Толькі глыбокая вера і любоў да Бога, любоў да праўды Божай і жыцьцё паводле закона духоўнага сьвету дапамагае чалавеку ўстаяць на вышыні, ня здрадзіць слову, выявіць вернасьць прынцыпам праўды нават цаной жыцьця.
    Ной таму і названы «прапаведнікам праўды», што ён нідзе не пакрывіў душою, вуснамі, учынкамі. На працягу ўсяго доўгага будаўніцтва каўчэга ён сьведчыў людзям праўду Божую і сам трымаўся праў
    56 ГЕРОІ ВЕРЫ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ ды. Несумненна, ён церпіць і насьмешкі, і лаянку, часамі адкрытую нянавісьць і нават пагрозы. Але што яму да таго; з тае прычыны, што робіць справу Божую і выказвае слова Божае і за плячамі ягонымі такая магутная ахова і абарона — Бог з воінствамі Сваімі! Ною няма чаго хістацца і няма чаго яму адступаць ад праўдзівае справы прарока, і ён у сьвятыні Божай выконвае сваю працу.
    Жыцьцё Ноя ад гэтага моманту — гэта жыцьцё чужынца і прыхадня ў грахоўным асяродзьдзі. Яго цярпелі, але сьведчаньня ягонага ня прымалі. Яго слухалі, але не разумелі, а праўдзівей, не хацелі разумець. Сьвет наглуха зачыніў дзьверы сэрца да голасу прарока, вяшчальніка судоў, якія набліжаліся. Ён адхіліў папярэджаньне Гасподняе і склаў сабе ўласную праўду.
    Ці ж не падобны сёньня наш сьвет да сьвету дапатопнага?
    Ной быў надта адзінокі ў чужым яму асяродзьдзі. Ён быў духоўна адзінокі задоўга да таго, як увайшоў у ратавальны каўчэг. Такі лёс прарокаў Божых, нутраная перакананасьць духа і спосаб жыцьця, якія ня зьліваюцца са сьветам, сьведчаць супраць ягонай гордасьці і пыхлівасьці, супраць ягонай крайняй разбэшчанасьці. Жывая мужная вера прарока, насладжаная на голас праўды і на мову вечнасьці, павінна быць нам прыкладам, а жыцьцё — узорам. Калі мы таксама будзем хадзіць перад Богам, як належыць, і весьці духоўнае жыцьцё, калі не пачнём дастасоўвацца да сьвету гэтага, да духу свайго часу (Рым. 12:2), дык таксама будзем адзінокія і незразумелыя іншым, як Ной, Энох, Майсей, Ёна прарок. Часы з тае пары не перайначыліся. Адзінота ёсьць доля мужа веры, тая цана, якую ён плаціць за тое, каб быць прарокам Божым, сапраўдным пасьлядоўнікам Яго, вяшчальнікам праўды, за высокую задачу грамадзяніна новага сьвету.
    Але адзінота гэтая ня ёсьць пачуьцьцё, што абсалютна прыгнятае і раз’ядае душу. Сапраўдны прарок узнагароджваецца прысутнасьцю Бога, і гэта галоўнае. Так і Энох, і Ной былі ўзнагароджаны сталай супрысутнасьцю Бога нябачнага. Бог заўсёды быў з Ноем, ахоўваў яго, настаўляў яго, кіраваў ім, дапамагаў, абарняў. Высокая пазіцыя прарока накладвала на яго пачуцьцё адказнасьці за даручаную справу і давала яму сілу і ўцеху ў працы, у барацьбе, у жыцьці, таму ён не адчуваў сябе забытым і пакінутым. He зважаючы ні на якія цяжкасьці, Ной заставаўся цьвёрдым у праўдзе і беззаганнасьці, верным служэньню прапаведнікам праўды і вяшчальнікам суду Божага.
    У гэтым і ягоная перамога і веліч ягонай веры.
    Гэтая вера Божая дала Ною сілы выстаяць ў беззаганнасьці да
    «ВЕРАЮ НОЙ...»
    57
    канца.
    Гэтай вераю Ной атрымаў адкрыцьцё аб будаваньні каўчэга для выратаваньня дому свайго, васьмёх душаў.
    Гэта вера ягоная паслужыла для збавеньня будучыні сьвету, дзякуючы ягонаму сьвятому хаджэньню і паслухмянству Богу.
    Зазначым гэта сабе, дарагія маткі і бацькі, якія плачуць за сыноў і дачок сваіх, што яны яшчэ паза каўчэгам выратаваньня, і возьмем прыклад з патрыярха Ноя. Некалі Павал сказаў турэмнаму вартавому: «Веруй у Госпада Ісуса Хрыста, і выратуешся ты і ўвесь дом твой» (Дзеі 16:31). Інакш кажучы, бацькоўская вера для дзяцей падобная да Ноевага каўчэга; яна праносіць іх над усімі выпрабаваньнямі гэтага сьвету і прыводзіць у ціхі прыстанак, да новага берагу жыцьця. Ня ўсе з Ноевых дзяцей, якія ўвайшлі зь ім у каўчэг, былі вартыя перасягнуць у новы сьвет. Але бацькоўская вера Ноя выратавала ўсіх да аднаго.
    Так робіць Божая вера! Яна ня ліе многіх сьлёз, ня смуткуе ў пасіўнасьці, а дзейнічае і змагаецца. Вера — гэта праца Божая, а ня кельля безнадзейнасьці і беспрасьветнасьці, дзе асуджаны гібее і ня імкнецца да сьвятла, да сонца, да хлеба і вады. Вера актыўна супраціўляецца злу, працуе, сьвята жыве, богабаязна служыць Богу, бясспярэчна падпарадкоўваецца волі Ягонай, а таму і мае сьвятыя плады, што не праходзяць.
    Адзначым і яшчэ адну важную думку, запісаную у Пасланьні да яўрэяў: «Вераю Ной... асудзіў увесь сьвет і зрабіўся спадкаемцам праведнасьці па веры» (Яўр. 11:7).
    Як павінен сьцерагчы нас выраз: вераю асудзіць увесь сьвет? Аказваецца, вера сьвятых ёсьць тая сіла, якая ня толькі ратуе, натхняе на подзьвіг, але можа стацца строгім судзьдзёй, паслужыць асуджэньнем. Як можа гэта быць?